Тэма урока: узаемасувязь сінтаксісу, лексікі і марфалогіі. Паўтарэнне. Сказы з адасобленымі членамі, знакі прыпынку.
Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: другі ўрок у раздзеле “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год” (пасля паўтарэння “Сінтаксіса як раздзела граматыкі”).
Мэта: стварыць на ўроку ўмовы для лагічнага пераходу ад адпрацоўкі моўнага тэарэтычнага матэрыялу да запатрабаванасці творчага патэнцыялу асобы, умовы для асобаснагаросту кожнага суб’екта навучання.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 9 класе»
Урок беларускай мовы ў 9 класе.
Тэма урока: узаемасувязь сінтаксісу, лексікі і марфалогіі. Паўтарэнне. Сказы з адасобленымі членамі, знакі прыпынку.
Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: другі ўрок у раздзеле “Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год” (пасля паўтарэння “Сінтаксіса як раздзела граматыкі”).
Мэта: стварыць на ўроку ўмовы для лагічнага пераходу ад адпрацоўкі моўнага тэарэтычнага матэрыялу да запатрабаванасці творчага патэнцыялу асобы, умовы для асобаснагаросту кожнага суб’екта навучання.
Задычы:
адукацыйная:
садзейнічаць выяўленню кожным вучнем асабістых прабелаў у ведах па тэмах раздзелаў “Лексіка”, “Марфалогія”, “Сінтаксіс”, “Адасобленыя члены сказа”, “Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі”;
стварыць умовы кожнаму вучню для карэкцыі ведаў па праблемнай тэме;
садзейнічаць фарміраванню ўменняў выказваць сваё меркаванне, рабіць вывады.
развіваючыя:
стварыць умовы для развіцця лагічнага аналітычнага мыслення, для развіцця самакантролю, самаарганізацыі, самааналізу.
выхаваўчая:
садзейнічаць развіццю светапогляднай пазіцыі пры звароце да лексічнай тэмы ўрока;
садзейнічаць фарміраванню навыкаў культуры маўлення.
Тып урока: урок паўтарэння і карэкцыі ведаў.
Абсталяванне, неабходныя матэрыялы:
Камп’ютары з падключаным праграмным забеспячэннем, вучэбна-метадычны комплекс да ўрока, канверты з карэкцыйнымі наборамі для онлайн-тэсціравання.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Добрыдзень яшчэ раз, дзеці. Сёння ў нас не зусім звычайны ўрок, бо на ім прысутнічаюць госці. Таму ад вас патрабуецца добры настрой, уменне разважаці і, канечне ж запас ведаў. А ад гасцей мы чакаем падтрымкі.
Эпіграфы: Гаварыць нельга маўчаць.
Любить нельзя использовать.
A womanwithout her man is nothin.
(Жанчына: без яе мужчына - нішто.
Жанчына, без свайго мужчыны нішто.)
Звернемся да эпіграфаў, зачытаем (услых).
Ці аднолькавае прачытанне? Ад чаго залежыць?
Ці ведаеце, як называюцца ў маўленні такія выразы? (лексічная праца) Амфібалія- з грэцкай мовы –двухсэнсоўнасць.
Што яшчэ ўплывае на непаразуменні ў маўленні (няведанне літаратурных нормаў, узаемадзеяння раздзелаў граматыкі).
Абагульненне настаўніка: наша маўленне залежыць ад валодання раздзеламі граматыкі, якія перамяжоўваюцца, дапаўняюць адзін аднаго і робяць наша маўленне яркім, трапным, дакладным.
Якую мэту паставім перад сабой?
Настаўнік: Давайце на ўрок уявім сябе супрацоўнікамі рэдакцыі выдавецтва “Навука”, якім прапанавана скласці дапаможнік па падрыхтоўцы да ЦТ для абітурыентаў сярэдне- спецыяльных навучальных устаноў . Спынімся на раздзеле “Адасобленая акалічнасць”.Выбіраем галоўнага рэдактара.
Настаўнік:
Якую мэту вы ставіце перад сабой? (адказы вучняў)
Я намеснік галоўнага рэдактара і прапаную вам наступны план работы (запісаны на дошцы):
СВ №1. Падагульненне ведаў па сінтаксісе, марфалогіі, лексіцы.
СВ №2. Узаемасувязь раздзелаў мовазнаўства на прыкладзе тэкста.
СВ №3. Адасабленне і яго віды.
СВ №4. Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
СВ №5. Правілы адасаблення акалічнасці.
СВ №6. Дыягнастычны тэст для праверкі якасці ведаў.
СВ №7. Адасабленне ў ЦТ.
СВ №8. Сумежныя падтэмы: культура маўлення, сінтаксіс.
СВ №9. Выніковы тэст.
2. Праца па тэме ўрока па тэхналогіі сэнсавых вузлоў:
СВ №1. Падагульненне ведаў па сінтаксісе, марфалогіі, лексіцы;
Заданне: Даць азначэнне тэрмінам :сінтаксіс, марфалогія, лексіка, граматыка;
СВ №2. Узаемасувязь раздзелаў мовазнаўства на прыкладзе тэкста; Заданне: Адкарэкціраваць тэкст, указаць парушэнне літаратурных нормаў (тэкст складзены на аснове памылак, дапушчаных у пераказе сямікласнікамі).
Пераказ
Першае каханне
У нашым класе вучылася дзяўчына Таня Кураловіч. Яна была высокая ростам, і тады мне на той момант казалася самай найпрыгажэйшай. Таня сядзела ў класе на трэцяй парце пад акном. Каб можна была, сядзеў бы і любаваўся на яе. На яе смех, мне спадабаўся яе мяккі і спявучы голас, на яе цемна-агністыя вочы.
Я хацеў ёй прызнацца ў сваім каханні да яе, але не мох. Я быў хлопчык смелы а цяпер сорамна струсіў. Аднойчы я не вытрымаў, напісаў ей запіску, дзе прызнаўся ў любві. Як жа яе перадаць? На ўроку? Хто-небудзь зловіць ці, яшчэ лепш, настаўнік. Па пошце? Можа папасці ў рукі бацькам Тані. Некалькі дзен я насіў запіску, потым адчыніў і прачытаў. Як я мох напісаць ні складу ні ладу такую глупасць? Я напісаў другую.
І мне памог выпадак.
Таня захварэла апендыцытам, і ёй зрабілі аперацыю. Вечарам, калі прыйшоў із школы дамоў, і напісаў ей запіску і аднес ей. Потым палучыў адказ кароткай запіссю. Гэта мяне прымусіла. Ен ей зноў напісаў і аднес ей, і яна яму зноў адказала. Пасля гэтага ў нас былі блізкія чувствы.
СВ №3.Адасабленне і яго віды.
Заданне: Адасабленне –гэта… (аналіз запісаных на дошцы азначэнняў)
Сэнсавае і інтанацыйнае вылучэнне даданых членаў сказа, якія пры гэтым набываюць сваю самастойнасць;
Граматычна абумоўленае выдзяленне членаў сказа.
СВ №4. Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
Заданне: праца ў групах, прэзентацыя матэрыялу на дошцы. (Складанне інтэлект-карты).
Ні адзін тлумачальны слоўнік не дае тлумачэння паняццю “каханне”.Але тлумачэнне ёсць. У старажытныя часы , злучыўшы ў сабе жаночую і мужчынскую палавінкі, жылі на свеце андрагіды. У гэтых істот было па чатыры рукі і чатыры нагі, круглае тулава. Яны рухаліся, перакочваючыся, як кола. Аднойчы андрагіды захацелі забрацца на Алімп і звергнуць адтуль Багоў. Зеўс вырашыў паслабіць істот, падзяліўшы іх папалам. Разлучаныя палавінкі сталі кідацца адна да аднае, сплятаючыся ў абдымках і жадаючы зрасціся ізноў. З таго часу людзі шукаюць па ўсім свеце сваю другую палавінку, а знайшоўшы, напаўняюцца цудоўным пачуццём- каханнем.
СВ №6. Дыягнастычны тэст для праверкі якасці ведаў. (Рознаўзроўневае заданне: мацнейшыя вучні праходзяць Онлайн-тэсціраванне)
Заданне: Праца з міні- тэстам. (Тэст складзены на аснове сказаў з аповесці Я.Коласа “На ростанях”, якую чытаем у 9 класе на літаратуры.Праверка ў парах).Адзначыць сказы, дзе акалічнасць адасабляецца:
+1.Праз штось разважаючы Ядвіся пазірае на грушку.
-2. Лабановіч ішоў не спяшаючыся.
-3. Жыць склаўшы рукі лягчэй.
-4. На заяве Лабановіч спакойна і не раздумваючы паставіў свой подпіс.
+5.Лабановіч прыпомніў размову са старожкай і зацікавіўшыся глянуў на леснікову пасаду.
-6. Ядвіся бегла не гледзячы пад ногі.
+7. Старожка сядзела на ганку склаўшы рукі на каленях.
+8.Не памыліўшыся выбераш жонку не ў карагодзе, а ў агародзе.
+9. Адлучыўшы ад Марыны хараство Лабановіч уявіў яе дзяўчынай нецікавай.
+10. Нягледзячы наўсе свае намаганні Лабановіч не мог не думаць аб Ядвісі.
СВ №7. Адасабленне ў ЦТ.
Заданне:
№1. Адзначыць сказы, дзе правільна адасоблены акалічнасці.
1) У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў дробненькі сняжок.
2) Максім сядзіць задумаўшыся.
3) Вецер налятаў, зрываючы лісце з дрэў і , разганяючы яго па парку.
4) Дзіўна, але пражыўшы ў вёсцы паўгода, я амаль нікога не ведаў.
5) Юнак раўнадушна і не затрымліваючыся, прайшоў міма першых стэндаў.
№2. Адзначце сказы, у якіх акалічнасць трэба выдзеліць коскай.
1) Люблю яснай восені дзень ясным сонцам і лісцем уквечаны.
2) Стаіць ля парога тапчан зроблены бацькам.
3)Не паставіўшы правільнага дыягназу нельга вылечыць хворага.
№3. Назавіце ўмову неадасаблення акалічнасці.
Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця.
1) Цесна звязаны з выказнікам па сэнсе.
2) Выражана ўстойлівым спалучэннем.
3)Утварае рад аднародных членаў з прыслоўем і звязана з ім спалучальным злучнікам.
СВ №8.Сумежныя тэмы: культура маўлення, сінтаксіс.
Заданне:
1. Аналіз сказаў, карэкцыя.
Чытаючы пісьмо Барыса, у мяне дрыжалі рукі і ногі.
Вучачыся ў школе, мне ўсё больш і больш падабалася прафесія настаўніка.
Чытанне лежачы прытупляе зрок.
2. Вызначыць сінтаксічную ролю падкрэсленых слоў, зрабіць вывад.
3. Падвядзенне вынікаў урока.
Ці дасягнулі пастаўленых мэт?
Выстаўленне адзнак.
4. Дамашняе заданне.
Мы склалі змест даведніка, апрабавалі на практыцы заданні. Не працавалі над СВ№9. Таму у якасці дамашняга задання неабходна
1.распрацаваць кантрольны тэст з 5 заданняў для даведніка;
2.запісаць тэкст пераказу, выправіўшы моўныя хібы.
Вучэбна-метадычны комплекс
да ўрока беларускай мовы ў 9 класе па тэме
“Узаемасувязь сінтаксісу, лексікі і марфалогіі. Паўтарэнне. Сказы з адасобленымі членамі, знакі прыпынку”.
1. Арганізацыйны момант.
Эпіграфы: Гаварыць нельга маўчаць.
Любить нельзя использовать.
A woman without her man is nothin.
(Жанчына: без яе мужчына - нішто.
Жанчына, без свайго мужчыны нішто).
Лексічная праца: *Амфібалія- з грэцкай мовы –двухсэнсоўнасць.
Практычныя матэрыялы для працы па сэнсавых вузлах
СВ №1.- Заданне: Даць азначэнне тэрмінам: сінтаксіс, марфалогія, лексіка, граматыка.
СВ-№2- Узаемасувязь раздзелаў мовазнаўства на прыкладзе тэкста.
Заданне: Адкарэкціраваць тэкст, указаць парушэнні літаратурных нормаў.
Пераказ
Першае каханне
У нашым класе вучылася дзяўчына Таня Кураловіч. Яна была высокая ростам, і тады мне на той момант казалася самай найпрыгажэйшай. Таня сядзела ў класе на трэцяй парце пад акном. Каб можна была, сядзеў бы і любаваўся на яе. На яе смех, мне спадабаўся яе мяккі і спявучы голас, на яе цемна-агністыя вочы.
Я хацеў ёй прызнацца ў сваім каханні да яе, але не мох. Я быў хлопчык смелы а цяпер сорамна струсіў. Аднойчы я не вытрымаў, напісаў ей запіску, дзе прызнаўся ў любві. Як жа яе перадаць? На ўроку? Хто-небудзь зловіць ці, яшчэ лепш, настаўнік. Па пошце? Можа папасці ў рукі бацькам Тані. Некалькі дзен я насіў запіску, потым адчыніў і прачытаў. Як я мох напісаць ні складу ні ладу такую глупасць? Я напісаў другую.
І мне памог выпадак.
Таня захварэла апендыцытам, і ёй зрабілі аперацыю. Вечарам, калі прыйшоў із школы дамоў, і напісаў ей запіску і аднес ей. Потым палучыў адказ кароткай запіссю. Гэта мяне прымусіла. Ен ей зноў напісаў і аднес ей, і яна яму зноў адказала. Пасля гэтага ў нас былі блізкія чувствы.
СВ-№3-Адасабленне і яго віды.
Заданне: Адасабленне –гэта… (аналіз запісаных на дошцы азначэнняў)
Сэнсавае і інтанацыйнае вылучэнне даданых членаў сказа, якія пры гэтым набываюць сваю самастойнасць.
Граматычна абумоўленае выдзяленне членаў сказа.
СВ-№5- Правілы адасаблення акалічнасці.
Клішэ : Адасобленая акалічнасць, знакі прыпынку
Адзіночныя дзеепрыслоўі
Дзеепрыслоўныя звароты
Назоўнікі ва ўскосных
склонах з прыназоўнікамі і
без іх
Адасабляюцца
1. -.-,= .
2….=, -. - (прычына),…
Не адасабляюцца
1….(як) -.-.
2.прыслоўе і дзеепрыслоўе.
3…. і -.- .
4. … толькі (нават) -.- .
1.-.-.-, … .
2. … , -.-.- , … .
3. … , -.-. .
! фразеалагізмы не выдзяляем.
…,а -.-. ,…
(не апусцім).
2. …,а ,-.-. ,…
(апусцім).
Нягледзячы на
Насуперак
У адпаведнасці
Са згоды
Дзякуючы
Выключаючы
Уключаючы
Не лічачы
Пачынаючы з
Заданне: знацсці акалічнасць ў тэксце, расставіць знакі прыпынку.
Ні адзін тлумачальны слоўнік не дае тлумачэння паняццю “каханне”. Але тлумачэнне ёсць. У старажытныя часы злучыўшы ў сабе жаночую і мужчынскую палавінкі, жылі на свеце андрагіды. У гэтых істот было па чатыры рукі і чатыры нагі круглае тулава. Яны рухаліся перакочваючыся як кола. Аднойчы андрагіды захацелі забрацца на Алімп і звергнуць адтуль Багоў. Зеўс вырашыў паслабіць істот падзяліўшы іх папалам. Разлучаныя палавінкі сталі кідацца адна да аднае сплятаючыся ў абдымках і жадаючы зрасціся ізноў. З таго часу людзі шукаюць па ўсім свеце сваю другую палавінку а знайшоўшы напаўняюцца цудоўным пачуццём каханнем.
СВ-№6- Дыягнастычны тэст для праверкі якасці ведаў. (Тэст складзены на аснове сказаў з аповесці Я.Коласа “На ростанях”, якую чытаем у 9 класе на літаратуры.Праверка ў парах).
Заданне:Адзначыць сказы, дзе акалічнасць адасабляецца:
1.Праз штось разважаючы Ядвіся пазірае на грушку.
2. Лабановіч ішоў не спяшаючыся.
3. Жыць склаўшы рукі лягчэй.
4. На заяве Лабановіч спакойна і не раздумваючы паставіў свой подпіс.
5.Лабановіч прыпомніў размову са старожкай і зацікавіўшыся глянуў на леснікову пасаду.
6. Ядвіся бегла не гледзячы пад ногі.
7. Старожка сядзела на ганку склаўшы рукі на каленях.
8.Не памыліўшыся выбераш жонку не ў карагодзе, а ў агародзе.
9. Адлучыўшы ад Марыны хараство Лабановіч уявіў яе дзяўчынай нецікавай.
10. Нягледзячы наўсе свае намаганні Лабановіч не мог не думаць аб Ядвісі.
СВ-№7- Адасабленне ў ЦТ.
Заданне:
№1. Адзначыць сказы, дзе правільна адасоблены акалічнасці.
1) У шэрай начной цемені, мільгаючы, сыпаў дробненькі сняжок.
2) Максім сядзіць задумаўшыся.
3) Вецер налятаў, зрываючы лісце з дрэў і , разганяючы яго па парку.
4) Дзіўна, але пражыўшы ў вёсцы паўгода, я амаль нікога не ведаў.
5) Юнак раўнадушна і не затрымліваючыся, прайшоў міма першых стэндаў.
№2. Адзначце сказы, у якіх акалічнасць трэба выдзеліць коскай.
1) Люблю яснай восені дзень ясным сонцам і лісцем уквечаны.
2) Стаіць ля парога тапчан зроблены бацькам.
3)Не паставіўшы правільнага дыягназу нельга вылечыць хворага.
№3. Назавіце ўмову неадасаблення акалічнасці.
Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця.
1) Цесна звязаны з выказнікам па сэнсе.
2) Выражана ўстойлівым спалучэннем.
3)Утварае рад аднародных членаў з прыслоўем і звязана з ім спалучальным злучнікам.
СВ-№8-Сумежныя тэмы: культура маўлення, сінтаксіс.
Заданне:
1. Аналіз сказаў, карэкцыя.
2. Вызначыць сінтаксічную ролю падкрэсленых слоў, зрабіць вывад.
Чытаючы пісьмо Барыса, у мяне дрыжалі рукі і ногі.
Вучачыся ў школе, мне ўсё больш і больш падабалася прафесія настаўніка.
Чытанне лежачы прытупляе зрок.
3. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлксія.
Ці дасягнулі пастаўленых мэт?
Выстаўленне адзнак.
4. Дамашняе заданне.
Мы склалі змест даведніка, апрабавалі на практыцы заданні. Не працавалі над СВ№9. Таму у якасці дамашняга задання неабходна:
1.распрацаваць кантрольны тэст з 5 заданняў для даведніка;
2.запісаць тэкст пераказу, выправіўшы моўныя хібы.