Канспект урока беларускай літаратуры на тэму:"Мудрасць старэйшых. Беларуская народная казка «Ад крадзенага не пасыцееш».

Тэма: Мудрасць старэйшых. Беларуская народная казка «Ад крадзенага не пасыцееш».
Мэты:
- пазнаёміць з беларускай народнай казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”;
- фарміраваць уменні вызначаць галоўную думку казкі, дзяліць казку на сэнсавыя часткі і складаць план у форме пытальных і апавядальных сказаў, складаць характарыстыку бацькі;
-удасканальваць навык чытання;
- выхоўваць любоў да працы, да старэйшых і мудрэйшых людзей.
Абсталяванне: рознакаляровыя сняжынкі для дзялення вучняў па ўзроўнях, тлумачальныя слоўнікі, беларуска-рускія слоўнікі, падручнікі, карткі з заданнямі па ўзроўнях, карткі для работы ў групах, малюнкі герояў казак, малюнкі хмарак для рэфлексіі.
ХОД УРОКА
1. Арганізацыя класа
Празвінеў званок вяселы,
Зайшла настаўніца ў клас.
Мы ўрок пачаць гатовы,
Добра будзем працаваць,
А гасцям хвілін прыемных
Разам з намі адчуваць!
2. Псіхалагічны настрой на ўрок.
- Усміхніцеся адзін аднаму. Сядзьце ўтульна і пачнем урок.
- Ужо пачалася зіма, але снегу яшчэ няма. Каб вы адчулі зіму, я вам сёння хачу падараваць казачныя сняжынкі. Гэтыя сняжынкі дапамогуць нам у арганізацыі працы на ўроку (Раздаю сняжынкі трох колераў (чырвоныя, жоўтыя, зялёныя) для дзялення класа на групы).
3. Моўная размінка.
А) Інтанацыйная размінка. (Выбар інтанацыі для чытання)
Урок пачаўся!
Урок пачаўся?
Урок пачаўся.
Б) Гукавая размінка.
Ла-ла-ла – казка зноў да нас прыйшла.
Ды-ды-ды - казцы рады мы заўжды.
Жы-жы-жы – казку сёння раскажы.
4. Праверка дамашняга задання (дыферэнцыяцыя па ўзроўню творчасці).
Прачытаць размову пана і Сцёпкі па ролях.
Увайшоў Сцёпка да пана ды і закашляўся пасля моцнага тытуню. Кашляе, а пан чакае, толькі злосна вачыма зіркае. Адкашляўся сяк-так Сцёпка і кажа:
— Добры дзень, паночку!
— Што скажаш? — хмурыцца пан.
— Усё добра, паночку.
— А па добрым што?
— Ды вось, паночку, прыслаў мяне аканом. Бачыце, панскі сцізорык зламаўся.
— Які сцізорык?
— Ды, мабыць, той, якім пану пёры вастрылі.
— Як жа яго зламалі?
— Кажуць жа, пане, што без начыння і лапця не спляцеш. А ўсялякае начынне пры рабоце псуецца. Вось так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла шкуру, узялі сцізорык. Але на панскім выжле вельмі ж моцная шкура была. Ну, сцізорык і зламаўся.
— Якога выжла? Што ты пляцеш, галган? — закрычаў злосна пан і хацеў ужо загадаць слугам, каб забралі Сцёпку на стайню і далі розаг. Але Сцёпка пачаў расказваць далей:
— Панскі выжал, гэта той самы, можа, пан памятае, што ўскочыў быў у студню, а Мікіту пасылалі даставаць, дык ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Здаецца, калі не мыляюся, пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
— Што ж, мой лепшы выжал здох?
— Здох, пане.
— З чаго ж ён здох?
— Каніны аб'еўся, дык адразу і ногі выпруціў.
— Якой каніны?
— Ды мяса жарабца.
— Якога жарабца?
— Панскага ж буланага жарабца, з лысінкаю.
— Што ж, і ён здох?
— Здох, пане. А шкада, добры жарабец быў.
— О, я нешчаслівы!
— Э, пане, чаго турбавацца. Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з'есць.
— З чаго ж жарабец здох?
— Падарваўся, мабыць.
— Што ж на ім рабілі? Шпарка ездзілі, ці што?
— Ды не, пане, на ім не ездзілі, ён заўсёды на стайні стаяў.
— А што ж?
— Ваду, пане, вазілі.
— Але ж нашто была тая вада?
— Людзі ж кажуць, паночку, што як то пішся, дык і за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
— Што ж, і свінушнік згарэў?
— Згарэў, пане.
— Як жа ён загарэўся?
— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, дык ад яе і загарэўся.
— То і абора згарэла?
— Згарэла, пане, як свечка.
— З чаго ж яна загарэлася?
— Вось гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
— О, то і пакоі згарэлі?
— Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.
— I ўвесь двор згарэў?
— Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.
Ухапіўся пан за галаву ды давай божкаць.
— Але з чаго ж загарэліся пакоі? — зноў пытаецца пан у Сцёпкі.
— Ад свечак, пане.
— Для чаго ж паліліся свечкі?
— Ну як жа, пане, вядома, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
— Хто ж там памёр?
— Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памерла.
— Што, што ты кажаш?. Пані памерла?! Пачуўшы такія навіны, пан зваліўся з крэсла, а Сцёпка закурыў люлечку ды падаўся сабе дахаты.
Характарызаваць пана і Сцяпана словамі і з дапамогай малюнка.
(Сцяпан – малы ростам, шчуплы, смелы, справядлівы, адчайны, вясёлы, дасціпны (остроумный), упэўнены ў сабе, знаходлівы, хітры, разумны, здагадлівы, з пачуццём гумару).
Прачытаць прыказкі і прымаўкі, якія ужываліся ў тэксце і іх тлумачэнне.
-За словам у кішэню не лезе. – Бойкі на язык.
-Як топішся – дык і за брытву ухопішся. – Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
-Чыста, гладка, хоць рэпу сей. –Увесь двор згарэў.
-Быццам хто языком злізаў. - Увесь двор згарэў.
-Калі жарабятка уродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці воўк з’есць. – Добры жарабец быў, пагэтаму і не пражыў доўга.
-Бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе. –Шмат бед адначасова адбываецца.
5.Аб’яўленне тэмы і мэт урока.
Сёння на ўроку мы працягнем працу над казкамі. Пазнаёмімся з беларускай народнай казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”, будзем вызначаць галоўную думку казкі, дзяліць яе на часткі, складаць план казкі у выглядзе пытальных і апавядальных сказаў, складаць характарыстыку бацькі, удасканальваць навык чытання.
6. Праца над казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”
6.1. Падрыхтоўка да працы над зместам казкі.
6.1.1. Чытанне верша В.Віткі.
Радасць
У ахвоту работу зрабіўшы,
Палюбуйся, як добра ўсё выйшла.
Лепшай радасці ў свеце няма:
- Я зрабіў гэта сам!
- Я зрабіла сама!
-Растлумачце, чаму так называецца верш?
6.1.2. Работа з прыказкамі.
- Прачытайце прыказкі.
Сумленная праца – наша багацце.
Жыццё даецца чалавеку на добрыя справы.
-Як вы разумееце іх сэнс? Сэнс якой з прыказак адпавядае вершу?
-А як вы думаеце, ці лёгка выбраць сабе адпаведную спецыяльнасць і што для гэтага патрэбна? (выбіраць спецыяльнасць трэба карысную не толькі для сябе, а і для другіх людзей; каб яна была вам па душы і вы адчувалі ад яе асалоду і задавальненне).
6.2.Чытанне казкі падрыхтаванымі вучнямі.
- Зараз мы прачытаем казку “Ад крадзенага не пасыцееш” і даведаемся як два браты вібіралі сабе работу. Вазьміце алоўкі і пры чытанні казкі вызначце незразумелыя словы.
6.3.Лексічная работа ( дыферэнцыяцыя па аб’ёму)
6.3.1.Тлумачэнне слоў або пераклад на беларускую мову без слоўнікаў (франтальная работа).
-Знайдзіце і прачытайце прыказку ў казцы (Ад крадзенага не пасыцееш). Паспрабуйце падабраць да яе падобную прыказку з рускай мовы (Краденым сыт не будешь).
7. Падвядзенне выніка урока.
-З якой казкай мы сёння пазнаёміліся?
-Да якой групы народных казак мы яе аднясём? (Бытавая).
-Чаму вучыць гэта казка? (Ад крадзенага не пасыцееш).
8.Дамашняе заданне. (Дыферэнцыяцыя па ўзроўню творчасці)
-Падрыхтаваць падрабязны пераказ казкі.
-Падрыхтаваць кароткі пераказ казкі.
-Скласці працяг казкі.
9. Рэфлексія
- Ці спадабалася вам праца на уроку?
- Што было самым цікавым, запамінаючымся?
- Выберыце, калі ласка, хмарку вашага настрою і прымацуйце туды вашы сняжынкі.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Канспект урока беларускай літаратуры на тэму:"Мудрасць старэйшых. Беларуская народная казка «Ад крадзенага не пасыцееш». »
10
Тэма: Мудрасць старэйшых. Беларуская народная казка «Ад крадзенага не пасыцееш».
Мэты:
- пазнаёміць з беларускай народнай казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”;
- фарміраваць уменні вызначаць галоўную думку казкі, дзяліць казку на сэнсавыя часткі і складаць план у форме пытальных і апавядальных сказаў, складаць характарыстыку бацькі;
-удасканальваць навык чытання;
- выхоўваць любоў да працы, да старэйшых і мудрэйшых людзей.
Абсталяванне: рознакаляровыя сняжынкі для дзялення вучняў па ўзроўнях, тлумачальныя слоўнікі, беларуска-рускія слоўнікі, падручнікі, карткі з заданнямі па ўзроўнях, карткі для работы ў групах, малюнкі герояў казак, малюнкі хмарак для рэфлексіі.
ХОД УРОКА
1. Арганізацыя класа
Празвінеў званок вяселы,
Зайшла настаўніца ў клас.
Мы ўрок пачаць гатовы,
Добра будзем працаваць,
А гасцям хвілін прыемных
Разам з намі адчуваць!
2. Псіхалагічны настрой на ўрок.
- Усміхніцеся адзін аднаму. Сядзьце ўтульна і пачнем урок.
- Ужо пачалася зіма, але снегу яшчэ няма. Каб вы адчулі зіму, я вам сёння хачу падараваць казачныя сняжынкі. Гэтыя сняжынкі дапамогуць нам у арганізацыі працы на ўроку (Раздаю сняжынкі трох колераў (чырвоныя, жоўтыя, зялёныя) для дзялення класа на групы).
3. Моўная размінка.
А) Інтанацыйная размінка. (Выбар інтанацыі для чытання)
Урок пачаўся!
Урок пачаўся?
Урок пачаўся.
Б) Гукавая размінка.
Ла-ла-ла – казка зноў да нас прыйшла.
Ды-ды-ды - казцы рады мы заўжды.
Жы-жы-жы – казку сёння раскажы.
4. Праверка дамашняга задання (дыферэнцыяцыя па ўзроўню творчасці).
Прачытаць размову пана і Сцёпкі па ролях.
Увайшоў Сцёпка да пана ды і закашляўся пасля моцнага тытуню. Кашляе, а пан чакае, толькі злосна вачыма зіркае. Адкашляўся сяк-так Сцёпка і кажа:
— Добры дзень, паночку!
— Што скажаш? — хмурыцца пан.
— Усё добра, паночку.
— А па добрым што?
— Ды вось, паночку, прыслаў мяне аканом. Бачыце, панскі сцізорык зламаўся.
— Які сцізорык?
— Ды, мабыць, той, якім пану пёры вастрылі.
— Як жа яго зламалі?
— Кажуць жа, пане, што без начыння і лапця не спляцеш. А ўсялякае начынне пры рабоце псуецца. Вось так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла шкуру, узялі сцізорык. Але на панскім выжле вельмі ж моцная шкура была. Ну, сцізорык і зламаўся.
— Якога выжла? Што ты пляцеш, галган? — закрычаў злосна пан і хацеў ужо загадаць слугам, каб забралі Сцёпку на стайню і далі розаг. Але Сцёпка пачаў расказваць далей:
— Панскі выжал, гэта той самы, можа, пан памятае, што ўскочыў быў у студню, а Мікіту пасылалі даставаць, дык ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Здаецца, калі не мыляюся, пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў...
— Што ж, мой лепшы выжал здох?
— Здох, пане.
— З чаго ж ён здох?
— Каніны аб'еўся, дык адразу і ногі выпруціў.
— Якой каніны?
— Ды мяса жарабца.
— Якога жарабца?
— Панскага ж буланага жарабца, з лысінкаю.
— Што ж, і ён здох?
— Здох, пане. А шкада, добры жарабец быў.
— О, я нешчаслівы!
— Э, пане, чаго турбавацца. Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з'есць.
— З чаго ж жарабец здох?
— Падарваўся, мабыць.
— Што ж на ім рабілі? Шпарка ездзілі, ці што?
— Ды не, пане, на ім не ездзілі, ён заўсёды на стайні стаяў.
— А што ж?
— Ваду, пане, вазілі.
— Але ж нашто была тая вада?
— Людзі ж кажуць, паночку, што як то пішся, дык і за брытву ўхопішся. Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
— Што ж, і свінушнік згарэў?
— Згарэў, пане.
— Як жа ён загарэўся?
— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, дык ад яе і загарэўся.
— То і абора згарэла?
— Згарэла, пане, як свечка.
— З чаго ж яна загарэлася?
— Вось гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо ад пакояў.
— О, то і пакоі згарэлі?
— Згарэлі, пане, начыста, от быццам хто языком злізаў.
— I ўвесь двор згарэў?
— Увесь, пане: чыста, гладка, хоць рэпу сей.
Ухапіўся пан за галаву ды давай божкаць.
— Але з чаго ж загарэліся пакоі? — зноў пытаецца пан у Сцёпкі.
— Ад свечак, пане.
— Для чаго ж паліліся свечкі?
— Ну як жа, пане, вядома, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
— Хто ж там памёр?
— Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памерла.
— Што, што ты кажаш?.. Пані памерла?! Пачуўшы такія навіны, пан зваліўся з крэсла, а Сцёпка закурыў люлечку ды падаўся сабе дахаты.
Характарызаваць пана і Сцяпана словамі і з дапамогай малюнка.
(Сцяпан – малы ростам, шчуплы, смелы, справядлівы, адчайны, вясёлы, дасціпны (остроумный), упэўнены ў сабе, знаходлівы, хітры, разумны, здагадлівы, з пачуццём гумару).
Прачытаць прыказкі і прымаўкі , якія ужываліся ў тэксце і іх тлумачэнне.
-За словам у кішэню не лезе. – Бойкі на язык .
-Як топішся – дык і за брытву ухопішся. – Як загарэўся панскі свінушнік, дык аканом загадаў і на жарабцы ваду вазіць.
-Чыста, гладка, хоць рэпу сей. –Увесь двор згарэў.
-Быццам хто языком злізаў. - Увесь двор згарэў.
-Калі жарабятка уродзіцца з лысінкаю, то яно ці здохне, ці воўк з’есць. – Добры жарабец быў, пагэтаму і не пражыў доўга.
-Бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе. –Шмат бед адначасова адбываецца.
5.Аб’яўленне тэмы і мэт урока.
Сёння на ўроку мы працягнем працу над казкамі. Пазнаёмімся з беларускай народнай казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”, будзем вызначаць галоўную думку казкі, дзяліць яе на часткі, складаць план казкі у выглядзе пытальных і апавядальных сказаў, складаць характарыстыку бацькі, удасканальваць навык чытання.
6. Праца над казкай “Ад крадзенага не пасыцееш”
6.1. Падрыхтоўка да працы над зместам казкі.
6.1.1. Чытанне верша В.Віткі.
Радасць
У ахвоту работу зрабіўшы,
Палюбуйся, як добра ўсё выйшла.
Лепшай радасці ў свеце няма:
- Я зрабіў гэта сам!
- Я зрабіла сама!
-Растлумачце, чаму так называецца верш?
6.1.2. Работа з прыказкамі.
- Прачытайце прыказкі.
Сумленная праца – наша багацце.
Жыццё даецца чалавеку на добрыя справы.
-Як вы разумееце іх сэнс?Сэнс якой з прыказак адпавядае вершу?