kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок беларускай мовы ў 7 класе "Трыванне дзеяслова"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок-квэст па  беларускай мове ў 7 класе 

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 7 класе "Трыванне дзеяслова"»

Тэма: Трыванне дзеясловаў

Мэта: дапамагчы асэнсаваць паняцце”закончанае і незакончанае трыванні дзеясловаў”; пазнаёміць з сэнсавымі прыметамі трывальных пар, выпрацоўваць уменне захоўваць трыванне пры вызначэнні неазначальнай формы дзеяслова; практычна пазнаёміць вучняў з групай дзеясловаў, якія адначасова маюць значэнне закончанага і незакончанага трывання, свядома карыстацца атрыманымі ведамі і ўменнямі ў вусным і пісьмовым маўленні; папаўняць слоўнікавы запас вучняў беларускімі лінгвістычнымі тэрмінамі, садзейнічаць выхаванню цікавасці да вывучэння роднай мовы.

Тып урока: урок-квэст

Абсталяванне:схемы-памяткі, карткі з заданнямі, рэбусы

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Добры дзень! Як настрой? Сёння мы адпраўляемся з вамі ў касмічнае падарожжа. Вазьміце, калі ласка, квіткі.Вызначце, які дзеяслоў змешчаны на вашым квітку і займіце месца на лайнеры.(На квітках запісаныя дзеясловы: зваротныя, інфінітывы, безасабовыя). Вас вітаюць на лайнеры сцюардэсы, якія правераць вашы квіткі. Усе занялі свае месцы? Лайнеры павінны набраць вышыню. Для гэтага вам трэба выканаць заданне з назвай “Дзеяслоў”, змешчанае на сайце  http://learningapps.org/user/[email protected]

За кожны правільны адказ вы будзеце атрымліваць зорачкі. Хто першы-3, другі-2, трэці-1.

Усе прайшлі першае выпрабаванне і трапілі на аранжавую планету.Саміх жыхароў не відаць, але вось пасланне пакінулі. Што-небудзь зразумела? Каб прачытаць пасланне трэба выбраць толькі беларускія літары.

D F G L N Q R S V X Т D Р F Ы G В G А G Н G Н L Е L Г L Э N Т N А N Г Q Р Q А Q М Q АТЫЧНАЯ R S V X КА R S V X ТЭГ R S V X ОРЫЯ R S V X ДЗЕ R S V X ЯСЛО R S V X В WYZ А R S V X ЯК R S V X АЯ АБА R S V X ЗНА R S V X ЧАЕ АД Q НО Q СІ WYZ НЫ ДЗЕ Q ЯННЯ ДА Я R S V X ГО М WYZ Я R S V X ЖЫ ЗАК R S V X ОНЧА R S V X НАСЦІ

Група, якая першая справілася з заданнем, чытае тэкст

Трыванне- гэта граматычная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці.

Знаёмства з новай тэмай

Тэма нашага падарожжа “Трыванне дзеяслова”

Давайце вызначым мэты нашага падарожжа

Вучні вызначаюць мэты ўрока

Галактыка нам пасылае схему-памятку, але для гэтага трэба трапіць на блакітную планету. Далекавата ляцець. Што возьмем з сабою? Напэўна песню.

Праслухайце песню і запішыце з яе 5 дзеясловаў

Гучыць песня на словы Янкі Купалы “Спадчына”

Вучні атрымліваюць схемы –памяткі, але кожная група атрымлівае толькі частку памяткі

Трыванні дзеясловаў

Незакончанае

Закончанае

Незакончанае дзеянне

Завершанасць дзеяння

Што рабіць? Што раблю? Што рабіў?Што буду рабіць?

Што зрабіць? Што зрабіў? Што зраблю?

Цяперашні, прошлы, складаны будучы час

Прошлы, будучы час


Утварэнне дзеясловаў

Закончанага трывання незакончанага трывання

Прыставак(на-, пры-,па-) суфіксаў-ва-,-ыва-,іва-,-оўва-,-

Суфіксаў(-і-,-ну-,-ы-, ) -ёўва-



Абмяркоўваюць іх у сваіх групах, знаёмяць са сваёю часткаю астатнія групы.Кожны вучань павінен засвоіць матэрыял.

Пытанні задае настаўнік кожнай групе.

  • Назавіце два віды трывання.

  • На якія пытанні адказваюць дзеясловы закончанага трывання?

  • Незакончанага?

  • У якім часе не можа ўжывацца закончанае трыванне?

  • Пры дапамозе чаго ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання?

  • Пры дапамозе чаго ўтвараюцца дзеясловы незакончанага трывання?

З новай тэмай пазнаёміліся.

Паляцелі далей. Зажмурылі вочкі і ляцім.

Замацаванне ведаў, фарміраванне ўменняў і навыкаў.

Вызначыць трыванне ў запісаных дзеясловах

Гульня “Утварыце трывальныя пары”(заданне змешчанае на сайце)  http://learningapps.org/user/[email protected]

Заплюшчваем вочкі і працягваецца наш палёт.

Мы сустрэліся з касмічнымі жыхарамі. Яны распытваюць у нас, якая наша планета. Мы ведаем, што лепей адзін раз убачыць, чым 10 пачуць. Давайце намалюем . Для гэтага нам трэба правільна адказаць на пытанні і мастак дапаможа адлюстравацць нашу Зямлю.

Праца з карцінай “Мастак дзеяслоў”

Запішыце 5 сказаў па карціне, дайце характарыстыку дзеясловам.

Трапляем у бермудскі трохкутнік

Трэба разгадаць рэбус сказ






Сабака Шарык і Кот Рыжык спяць

Ну што? Хочацца ўжо дадому. Для гэтага нам трэба скласці пазлы, на якіх размешчаны нашы родныя краявіды, і напісаць 10 сказаў, падкрэсліць дзеясловы, вызначыць іх трыванне і запісаць іх у неазначальнай форме.

Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

Мы даведаліся…

Мы навучыліся..

І вось наша радзімая Беларусь, гімназія, але трэба запоўніць яшчэ пуцявы ліст. Гэта робіць кожны вучаць. Сцюардэсы правяраюць.

Незакончанае

Закончанае

Што рабіць? Што раблю?

Што рабіў? Што буду рабіць?

Што зрабіць?Што зрабіў?

Што зраблю?




Не маюць формы часу

- - , - ыва- , - - ,

- ёўва- , - -


Падпісваць,атрымліваць, абмяркоўваць

Прыйсці, рашыць, абвясціць, ахнуць


Экіпаж , які атрымаў найбольшую колькасць зорачак атрымлівае -9, ..8…7

Дамашняе заданне п.61, с.247, пр.441 або напісаць сачыненне”Маё падарожжа на ўроку беларускай мовы”


(падчас выканання заданняў групы мяняюцца месцамі)


Дадатковае заданне, калі не справіліся з рэбусам

А цяпер я прапаную вам кадзіраваны дыктант . Калі я называю дзеяслоў незакончанага трывання, вы ставіце 0, калі закончанага – 1

Адкрыўся

Сціхае

Рухнула

Расце

Здагадаўся

Вызначыць

Купаліся

Шые

Збіралі

Прынесла

КЛЮЧ: 1010110001



































Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 7 класс

Скачать
Урок беларускай мовы ў 7 класе "Трыванне дзеяслова"

Автор: Лапотка Жанна Мечыславаўна

Дата: 25.11.2018

Номер свидетельства: 487564


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства