kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок беларускай мовы ў 5 класе "Правапіс у, ў”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Правапіс у, ў

Клас 5

Мэта:   узнавіць і  паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў  у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага пахожжання; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў;

   развіваць уменне правільнага пісьма,навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы;

    выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя;

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 5 класе "Правапіс у, ў”»



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа № 16 г. Барысава"














Правапіс у-ў

( урок беларускай мовы ў 5-ым класе)







Настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Петручэня Н.І.













Тэма: Правапіс у, ў

Мэта: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага пахожжання; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў;

развіваць уменне правільнага пісьма,навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы;

выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя;

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу


Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Слова настаўніка

Добры дзень.Сёння такі прыгожы дзень, і я хачу, каб вы ўсміхнуліся адзін аднаму, нашым паважаным гасцям, мне.А зараз з такім цудоўным настроем мы пачынаем наш урок.

2 Праверка дамашняга задання

1 Тэарытчная размінка. Гульня "Веру ці не веру" (вусна)

1. У беларускай мове гук [д] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?

2 . У беларускай мове гук [т] пры змякчэнні змяняецца на [дз']?

3. Дзеканнем называецца змяненне гука [д] пры яго змякчэнні на гук [т'] ?

4 Цеканнем называецца змяненне гука [т] пры яго змякчэнні на гук [ц'] ?

5 Пасля [дз'] пішуцца літары а,о, э,у ?

6 Пасля [ц'] пішуцца літары е,ё, ю,я,і ?

2 Арфаграфічная хвілінка ( слайд 1)

Устаўце прапушчаныя літары д/дз, т / ц

..ішыня (т /ц), ..я..ел (д/дз; т/ц), ..юльпан (т /ц), ..вёрды (т /ц), ..ыялог (д/дз), ..эатр (т /ц), кар..іна (т /ц), ..юбка (д/дз), ..эпо (д/дз), ко..ік (т /ц), ва..яны (д/дз), ..япло (т /ц), ар..ыст (т /ц).

Вучні мяняюцца сшыткамі для ўзаемаправеркі. ( адказы на слайдзе, выстаўленне адзін аднаму адзнак)

(слайд 2) Цішыня, дзяцел, цюльпан, цвёрды, дыялог, тэатр, карціна, дзюбка, дэпо, коцік,вадзяны, цяпло, артыст

4 Падрыхтоўка да ўспрымання тэмы (моўнае назіранне) :

(слайд 3) Звярніце ўвагу на дошку, тут змешчаны назвы птушак. Паспрабуйце ўставіць прапушчаныя літары:

Ласта…ка Ж…равель

Маліна…ка Б…сел

Жа…рук К…лік

А…сянка Гл…шэц

(слайд 4) Ластаўка,малінаўка, жаўрук, аўсянка

Журавель,бусел,кулік,глушэц.

Як мы можам зімой дапамагчы птушкам?

3. Як вы лічыце, якая тэма нашага ўрока? (адказ вучняў)

( слайд 5) Правапіс у - ў

А якія задачы нашага ўрока? ( слайд 6)

- узнавіць, паглыбіць і замацаваць тэарытычны матэрыял па правапісе у - ў

- умець прымяняць атрыманыя веды пры выкананні практычных заданняў

- удасканальваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі і ўменні;

Запіс даты,тэмы

5 Паглыбленне ведаў па тэме

1 Аналіз моўных з’яў (слайд 7)

Параўнайце пары прыведзеных слоў і адкажыце на пытанні:

1 Чаму гук (у) называецца складовым, а гук (ў) – нескладовым?

2 Падзяліце словы на склады (вусна)

3 Які з выдзеленых у словах гукаў галосны, а які – зычны?

Умелы – няўмелы

урок - на ўроку

спявала– спяваў

слова - слоўнік

4 На месцы якіх гукаў з’яўляецца ў?

( слайд 8) Змяніць словы, або ўтварыць новыя, каб в,л перайшлі ў ўлава, грыва, трава, канава, чыталі, сказалі, шукалі, падпісалі

  • А ці ведаеце вы, што ў Беларусі ёсць горад, у якім паставілі помнік ў?(Полацк)

(вучнёўскае паведамленне) ( слайд 9 - помнік ў)

Помнік ў (расказвае вучань)

7 верасня 2003года ў Полацку быў устаноўлены помнік літары ў нескладовае. Ён зроблены ў выглядзе стэлы, на яе гранях размешчаны рэльефныя выявы літары. Помнік можа служыць сонечным гадзіннікам.Пры яго адкрыцці, што адбывалася падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, гаварылася пра ўнікальнасць літары ў , сцвярджалася, што такой літары няма ў алфавітах свету, распавядалася пра непаўторную меладычнасць і мяккасць гуку, пазначанага ёй. Менавіта гэтай літары выпаў такі лёс, за што яна і была ўганаравана помнікам удзячнымі нашчадкамі.

Якія славутыя людзі нарадзіліся ўз Полацку?(Е.Полацкая.Ф Скарына)-фотаздымкі. (слайд 10 )

6 Актуалізацыя вывучанага

Давайце разам успомнім, калі пішацца ў? (вучні з пачатковай школы называюць правілы правапісу ў)

Самастойна пазнаёмцеся з правілам на стр. 27 і вусна растлумачце правапіс у - ў

На слайдзе тэкст (слайд 11)

Зіма

Прыгожы ст(у/ў)дзеньскі дзянёк. Цёплы, сонечны, сапра(у/ў)ды святочна - (у/ў)рачысты. (У/Ў) полі, (у/ў) лесе - (у/ў) сюды снег. До(у/ў)га мы бл(у/ў)каем (у/ў) ма(у/ў)клівым бялюткім царстве. Ад захаплення хочацца крычаць (у/ў) рачыстае "(у/ў)ра".

Настаўнік. Якія словы, на вашу думку, не будуць падпарадкоўвацца агульнаму правілу напісання ў, у? Прачытайце артыкул падручніка на ст.28, звяртаючы ўвагу на правапіс у,ў у запазычаных словах, звярніце ўвагу на апорную схему

(слайд 12)

1 пад націскам: да урны

у 2 у запазычаных словах на -ус, -ум:: сраус

3 на канцы запазычаных слоў: шоу

4 у пачатку ўласных імён: на Украіне

5 пасля знакаў прыпынку: У полі, у лесе - усюды снег

7 Прымяненне ведаў на практыцы

А зараз прыменім атрыманыя веды на практыцы:

( слайд 13) Тэст

  1. Пасля якіх літар вы не будзеце пісаць ў?

а) з; б) о; в) р ; г) е.

2. Якія словы не дзеляцца на склады.

а) Убачу; б) стаў; в) лаўка; г) увага;

  1. У якіх словазлучэннях словы напісаны правільна?

а) вуліца Ўсходняя;

б) гляджу ўверх;

в) пайшоў у лес.

Праверка правільнасці выканання тэста. Карэкцыя

(слайд 14) 1 -а), в) 2 -б), 3 - б), в)

8 Фізкультхвілінка

(слайд 15) А зараз запішыце словы і размяркуйце іх паводле правапісу у - ў: вадаварот...(у,ў), пра..да (у,ў),со..с (у,ў), на ..краіне (у,ў), во..к (у,ў), тры..мф (у,ў), любо.. (у,ў), сла..ны (у,ў), ), ст..дзень (у,ў).

  • ( слайд 16)вадавароту, праўда, соус , на Украіне, воўк, трыумф, любоў, слаўны, студзень .

  • Лексічная работа (слайд 15)

Дапішыце сказы,выкарыстоўваючы антонімы. Што такое антонімы?:

Верабей лятае, а вуж поўзае

Васілёк сіні, а дзьмухавец жоўты

Жэрдка тонкая, а бервяно тоўстае

Растлумачце правапіс –ў



Лексічная работа (слайд 16 )

Знайсці і запісаць да рускіх слоў беларускія адпаведнікі,растлумачыць правапіс беларускіх слоў



Открытка рыдлёўка;

лопата шпакоўня;

скворечник паштоўка

  • (слайд 17) Разгадаць крыжаванку, растлумачыць правапіс ў:

1.Чалавек, які вучыць дзяцей(настаўнік)

2.Драўляная хатка для шпака(шпакоўня)

3.Птушка, якая робіць гнёзды пад стрэхамі(ластаўка)

4.Чалавек, які займаецца паляваннем(паляўнічы)

5.Другі дзень тыдня(аўторак)


1

н

а

с

т

а

ў

н

і

к

2

ш

п

а

к

о

ў

н

я

3

л

а

с

т

а

ў

к

а

4

п

а

л

я

ў

н

і

ч

ы

5

а

ў

т

о

р

а

к

Хвілінка кемлівасці.( слайд 19)

Чараўніца – шкодніца памылкова разбурыла верш з шасці радкоў. Складзіце яго, калі ласка, успомніце назву верша і аўтара.

Адзін мароз адно ..ладае, 1

..сё гне халоднаю нагою; 3

І лес пад сіняю смугою 4

На ..сё ён р..кі накладае, 2

Засты.. , стаіць, як амярцвелы, 5

Башлык надзе..шы чысты, белы. 6 ("На рэчцы" Я. Колас)

  • Лічу, што ў словах “ўладае”, “ўсё”, “застыў”, “надзеўшы” трэба пісаць… ( ў нескладовае ), а ў словах "Усё", "смугою", "рукі" - у. Абгрунтуйце свае сцвярджэнне.

  • ( слайд 20) Колькі слоў у сказе?Запісаць яго, растлумачыць правапіс: Празнейкічасчовенпакінуўвостраўіпаплыўунізпарацэ (10,11,12,13)

Праз нейкі час човен пакінуў востраў і паплыў уніз па рацэ. (слайд 21)

Творчая работа "Зімовыя пейзажы" (слайд 22)

- Вучням паказваюцца малюнкі з зімовым пейзажам і прапануецца скласці па малюнках 3 сказы, у якіх ужываюцца словы з у - ў. Вучні складаюць сказы і зачытваюць іх.

9 Абагульненне матэрыялу

Тлумачэнне месца ўрока ў тэме:

Сённяшні ўрок-пачатак тэмы “правапіс ў”.На наступных уроках мы звернем увагу на правапіс –ў- у іншамоўных словах і на выключэнні з правіла.

10 Выстаўленне адзнак

Вы ўсе сёння малайцы, актыўна працавалі.Здайце сшыткі, я праверу класнае і дамашняе заданні і адзнакі па вашым жаданні выстаўлю ў журнал.

11 Д/з §8,вывучыць правіла., практ.53 ( слайд 24 )

12 Рэфлексія: Настаўнік. Шаноўныя сябры, мы сёння з вамі добра папрацавалі, дасягнулі значнага поспеху. Але мне хочацца прыгадаць словы мудраца, які гаварыў, што не існуе ліфта да поспеху. Да яго трэба ўздымацца па прыступках і я прапаную на прыступках поспеху ацаніць сваю працу.
































Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 5 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Урок беларускай мовы ў 5 класе "Правапіс у, ў”

Автор: Петручэня Нона Іванаўна

Дата: 28.10.2018

Номер свидетельства: 482371

Похожие файлы

object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(110) "Прэзентацыя да ўрока беларускай мовы ў 5 класе "Правапіс у, ў""
    ["seo_title"] => string(61) "prezentatsyia_da_uroka_belaruskai_movy_u_5_klase_pravapis_u_u"
    ["file_id"] => string(6) "482372"
    ["category_seo"] => string(7) "prochee"
    ["subcategory_seo"] => string(11) "presentacii"
    ["date"] => string(10) "1540732110"
  }
}
object(ArrayObject)#873 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(213) "Урок па вучэбнаму прадмету "Беларуская мова" у 2 класе "Парныя звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме" "
    ["seo_title"] => string(130) "urok-pa-vuchebnamu-pradmietu-bielaruskaia-mova-u-2-klasie-parnyia-zvonkiia-i-ghlukhiia-zychnyia-ghuki-ikh-abaznachennie-na-pis-mie"
    ["file_id"] => string(6) "246979"
    ["category_seo"] => string(16) "nachalniyeKlassi"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1446480647"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства