kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок белорусского языка

Нажмите, чтобы узнать подробности

 

 

“Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны і мэты”

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок белорусского языка»

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №3 г.БАРЫСАВА”











Урок беларускай мовы

9 клас





Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны і мэты”







Праводзіла

настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Зелянко А.С.









2023

Тэма. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны, мэты. Паўтарэнне: правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны.

Мэты: пазнаёміць з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны і мэты складаназалежнага сказа; садзейнічаць фарміраванню ўмення чляніць складаназалежныя сказы на часткі і вылучаць у іх галоўную і даданыя акалічнасныя часткі прычыны, мэты; спрыяць развіццю пунктуацыйных, арфаграфічных і лексічных навыкаў; садзейнічаць выхаванню пачуцця калектывізму.

Форма правядзення: урок-падарожжа з элементамі даследавання.

Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура.

Папераджальнае заданне: знайсці і выпісаць з мастацкіх твораў прыклады складаназалежных сказаў.

Эпіграф:

Цаніце кожнае імгненне,

кожны дзень жыцця,

бо гэта і ёсць самая галоўная

навука – сапраўднае шчасце.

В.А.Моцарт

Ход урока

  1. Арганізацыйна-матывацыйны этап.

  1. Стварэнне эмацыянальнага настрою. (Настаўнік чытае верш М. Танка “Шчасце”

Простае шчасце людское,

Так, як і наша з табою,

Пэўна складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы,мацнейшай ад смерці,

З песні … І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем.

  • Якія думкі выклікаў у вас верш М. Танка “Шчасце”?

  • А што вы ведаеце пра гэтага паэта?

Шчасце – шчаслівец – шчаслівы…Здаецца,такія простыя словы,а як многа патрабуюць ад нас. Простае шчасце людское…Якое яно?

Сёння на нашым уроку я прапаную вам разабрацца ў гэтым філасофскім паняцці, для гэтага мы адправімся ў завочнае падарожжа ў пошуках зоркі пад назвай”Шчасце”. Кожны з нас знойдзе сваю зорку і будзе, я спадзяюся, у гэтае імгненнне самым шчаслівым, таму што ў яго атрымалася, бо ўсе зрабіў, аб усім даведаўся. У час падарожжа мы будзем рабіць розныя прыпынкі і вырашаць, выконваць тыя заданні (ці пераадольваць перашкоды на шляху да пастаўленай мэты), якія будуць узнікаць. І калі мы ўсяго дасягнём, значыць, і спаткаемся са сваёй зоркай. А нашай пуцяводнай зоркай будзе зорка пад назвай”Шчасце”. Дык пажадаем адзін аднаму поспеху ў пошуках гэтай зоркі і ў рабоце на ўроку.

II. 1. Арфаграфічная хвілінка “Правапіс прыставак,якія заканчваюцца на зычны”.Тлумачальны слоўнікавы дыктант.

Расчыніць(вокны),раззбраенне,расшчодрыцца,бяззубы,абамлець,расстанне,расшпілены,аддзяліць,бясстрашны,узнесці,абаперціся,бязвольны,абдаць,бездарожжа,скінуць.

2. Актуалізацыя апорных ведаў.

Запішыце сказы,вызначце змест даданай часткі.

а)З таго краю лесу,дзе рос алешнік,выплыў туман.

б)Неба яшчэ чырванела там,дзе зайшло сонца.

в)Міколка вельмі хацеў ведаць,што прынёс бацька.

3.Пабудуйце сказы паводле прыведзеных схем. Вызначце від даданай часткі.

  1. [… туды], (дзе…). 3. […наз.], (які…).

  2. […там], (куды…). 4.[… ], (каб…).

4.Папераджальнае заданне “Паэтычная старонка”. Вучні зачытваюць складаназалежныя сказы,выпісаныя з вершаваных твораў з назвай твора і аўтара.

III. Паведамленне тэмы ўрока.

Папрацуем з тэкстам эпіграфа

-Вызначце часткі сказа,пабудуйце схемы сказа,як называецца такі сказ?

-Вызначце галоўную і даданую часткі ў складаназалежным сказе.

-На пытанне якога члена сказа адказвае даданая частка?

IV. Знаёмства з новай тэмай.

1. Вучні самастойна знаёмяцца з правіламі на с.91,92 падручніка,а затым адказваюць на пытанні.

-На якія пытанні адказваюць даданыя акалічнасныя часткі прычыны?

-Што паясняюць у галоўнай частцы?

-Якімі падпарадкавальнымі злучнікамі звязваюцца галоўная і даданая акалічнасная частка прычыны?

-На якія пытанні адказваюць даданыя акалічнасныя часткі мэты?

-Што паясняюць у галоўнай частцы?

-Якімі падпарадкавальнымі злучнікамі звязваюцца галоўная і даданая акалічнасная частка мэты?

2.Работа па варыянтах.

Упрапанаваных складаназалежных сказах ахарактарызуйце від даданай часткі,што яна паясняе ў галоўнай?Устаўце прапушчаныя літары,пастаўце знакі прыпынку,пабудуйце схемы сказаў.

1в. Усёй душой і сэр..цам мы любім сваю зямлю бо тут пазналі ..першыню ..часце ж..ць.

2в. Трэба дома быва..ь часцей каб не стра..іць святое штос..ці.

Фізкультхвілінка.

V. Замацаванне.

1.Трэніровачна-карэкцыйны этап.

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкі з сабой прывяла.

Помніш,калі я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла

-Пра які час жыцця нагадвае М.Багдановіч?(пра маладосць,калі ўпершыню прыходзіць каханне).

Мы працягваем наша падарожжа,каб знайсці сваю шчаслівую зорку.Гэты прыпынак мы ўмоўна назавём “Маладыя гады”.Як казаў М.Багдановіч:”Маладыя гады,маладыя жаданні,ні бяды,ні нуды,толькі шчасце кахання”.Сапраўды,чалавек,які пакахаў,шчаслівы.Але дарога да шчасця і кахання таксама бывае нялёгкай,на ёй сустракаюцца розныя перашкоды.Юнак ці дзяўчына,якія хочуць знайсці сваю зорку шчасця ў каханні,заўсёды будуць імкнуцца да гэтага і вырашаць ўсе праблемы,што сустрэнуцца на іх шляху.Паспрабуем і мы вырашыць пастаўленыя задачы на гэтым этапе ўрока і выканаць заданні рознага тыпу.

Заданне 1. Пераклад сказаў на беларускую мову.

Из всех путей, которые ведут к счастью, самые верные-труд и упорство.

Самый счастливый тот, кто дарит счастье наибольшему числу людей.

Человек, делающий других счастливыми, не может быть несчастным.

Заданне2. Вучні запісваюць сказ пад дыктоўку.

Жыццё даецца,каб жыццё тварыць…

Разбор гэтага сказа(вызначэнне галоўнай і даданай часткі,назвы даданай)

Так,сапраўды,як казаў А.Вярцінскі:

“Жыццё даецца,каб жыццё тварыць.

Надзеяй,праўдай,мужным парываннем,

Высакародным дружным намаганнем,

Што потым зоркай у вяках гарыць.”

Наша падарожжа ў пошуках зоркі шчасця працягваецца.І ўсе мы разам апынуліся на заключным прыпынку пад назвай”Шчасце жыцця”.

“Шчасце ёсць справа лёсу,розуму і характару.Шчасце неабходна ўсім,але якое?Ёсць шчасце-выпадак,а ёсць яшчэ нешта іншае,”-казаў А.Карамзін.Кожны разумее шчасце па-свойму.А як жа разумееце яго вы?

2.Кантрольна-карэкцыйны этап.

Тэставая работа

А) Адзначце складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі.

1.Лета ў нас такое сталася,што не ў памяць і старым.

2.Я рад,што ідзе з-за акіяна насустрач сонца да мяне.

3.Сям’я перабралася ў вёску,адкуль маці родам.

Б) Адзначце складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часу.

1.Надыходзіла такая перадвечаровая часіна,калі ўсё сцішаецца вакол.

2.Як пахне мёдам поле грэчак,калі яны пачнуць цвісці.

3.Калі вясною закукуе зязюля,ты прыгадай вясну другую.

В)Адзначце складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай прычыны.

1.Весяляцца старыяі дзеткі,што прыбытак ад працы ў іх гэткі.

2.Якое поле,такі і ўраджай.

3.Я нецярпліва пазіраю ў акно,чакаючы,калі пройдзе дождж.

Г)Адзначце складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай мэты.

1.Па дарозе я ішоў шпарка,каб хутчэй сустрэць свайго сябра.

2.Максім адчуваў,як закіпае ў глыбіні грудзей злосць,і намагаўся задушыць яе.

3.Каб нечага дабіцца ў жыцці,трэба многа працаваць.



VI. Падвядзенне вынікаў.

Вось і заканчваецца наша завочнае падарожжа ў пошуках зоркі шчасця. І гэты апошні прыпынак мы назавём”Жаданае шчасце”. Як вы думаеце,ці ўдалося наша падарожжа?

З дошкі зачытваюцца наступныя выказванні:

Хлеб і соль_сімвалы жыцця і дабрабыту.

Родны небасхіл_Радзіма,да якой заўжды вяртаецца кожны.

Дружба_тое,што дапамае нам быць моцнымі і ўпэўненымі.

Песня_тое,што робіць жыццё прыгожым і вясёлым.

Сапраўды,без усяго гэтага шчасце немагчыма. І я спадзяюся,што ўсё гэта ў вас ёсць,а калі не,то абавязкова будзе. Ці згодны вы з думкай,каб знайсці сваё шчасце ў жыцці,трэба да яго імкнуцца.


VII. Рэфлексія”Сінквейн”. Скласці сінквейн да слова”шчасце”.






Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 9 класс

Скачать
Урок белорусского языка

Автор: Зеленко Елена Сергеевна

Дата: 08.12.2023

Номер свидетельства: 641631

Похожие файлы

object(ArrayObject)#853 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(44) "Урок белорусского языка"
    ["seo_title"] => string(24) "urok_belorusskogo_iazyka"
    ["file_id"] => string(6) "641630"
    ["category_seo"] => string(7) "prochee"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1702023376"
  }
}
object(ArrayObject)#875 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(161) "Урок по учебному предмету "Белорусский язык" в 1 классе на тему "Я і мая сям'я. Мая кватэра""
    ["seo_title"] => string(80) "urok_po_uchebnomu_predmetu_belorusskii_iazyk_v_1_klasse_na_temu_ia_i_maia_siamia"
    ["file_id"] => string(6) "536492"
    ["category_seo"] => string(16) "nachalniyeKlassi"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1579453678"
  }
}
object(ArrayObject)#853 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(128) "Доклад "Проблема адаптации учащихся 5 класса на уроках русского языка""
    ["seo_title"] => string(70) "dokladprobliemaadaptatsiiuchashchikhsia5klassanaurokakhrusskoghoiazyka"
    ["file_id"] => string(6) "304302"
    ["category_seo"] => string(22) "klassnomuRukovoditeliu"
    ["subcategory_seo"] => string(7) "prochee"
    ["date"] => string(10) "1457695953"
  }
}
object(ArrayObject)#875 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(189) "Русский язык - национальный язык русского народа, основное средство общения в национальном коллективе "
    ["seo_title"] => string(112) "russkii-iazyk-natsional-nyi-iazyk-russkogho-naroda-osnovnoie-sriedstvo-obshchieniia-v-natsional-nom-kolliektivie"
    ["file_id"] => string(6) "220442"
    ["category_seo"] => string(12) "russkiyYazik"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1434633054"
  }
}
object(ArrayObject)#853 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(94) "Конспект урока по теме "Роль языка в жизни человека""
    ["seo_title"] => string(57) "konspiekt_uroka_po_tiemie_rol_iazyka_v_zhizni_chielovieka"
    ["file_id"] => string(6) "394101"
    ["category_seo"] => string(12) "russkiyYazik"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1487627301"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства