kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок у 1 класе "Лік і лічба 8"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок у 1 класе - азнаямленне з лікам і лічбай 8

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок у 1 класе "Лік і лічба 8"»

Урок матэматыкі ў 1 класе

Тэма: Лік і лічба 8.

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 і навучацца яе пісаць.

Задачы:

  • сфарміраваць уменне ведаць назву і паслядоўнасць лікаў пры лічэнні; уменне пазнаваць лічбу 8, пазнаёміць з утварэннем ліку 8; працягваць работу над рашэннем простых задач;

  • стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, увагі, памяці;

  • садзейнічаць выхаванню навыку кантролю і самакантролю, станоўчых адносін да вучэбнай дзейнасці.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка. 1 кл.” 1ч.; рабочы сшытак да дапаможніка “Матэматыка” 1 ч., веер лічбаў, лічыльныя палачкі, наглядны і раздатачны матэрыял, мультымедыйная прэзентацыя.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант. (Слайд № 1)


Празвінеў і змоў званок,

пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць!

  • Сёння на ўроку мы будзем разгадваць таямнічы надпіс. На дошцы вы бачыце лічбы- за гэтымі лічбамі схаваны літары. За кожнае выкананае заданне будзем адкрываць літары. У канцы сказа прачытаем гэты таямнічы надпіс.

  • Падарыце адзін аднаму усмешку. Добры настрой прыбавіць вам поспеху, плёну ў працы. А цяпер пачынаем працаваць!

ІІ. Вуснае лічэнне.


а) Індывідуальная работа каля дошкі (2вучні)

1+5

4-3

7-2

4+2

3+2

3+3

6-1

5+2

6-3

5-4

6+0

6-4

б) Калектыўная работа.

  • Лічэнне ад 1 да 10 (лічаць дзяўчынкі).

  • Лічэнне ад 10 да 1 (лічаць хлопчыкі).

  • Лічэнне ад 11 да 20 і ад 20 да 11.

  • Лічэнне ад 4 да 12: ад 8 да 1 .

  • Аднавіце рад лікаў:


Этап самаправеркі.

в) Гульня “Маўчанка” (матэматычны веер).

Які лік стаіць пры лічэнні перад лікам 3?

  • Які лік стаіць злева ад 4?

  • Ад ліку 7 адніміце 1. Які лік атрымаўся?

  • Які лік знаходзіцца паміж лікамі 4 і 6 ?

  • Якія лікі з’яўляюцца “суседзямі” ліку 6 ?


г) Праверка індывідуальнай работы (прыкладаў) вучні правяраюць правільнасць рашэння:

сонейка – правільна, хмарка - неправільна

ІІІ. Работа над тэмай урока.

  1. Пастаноўка праблемы.

  • Рашыце выразы з дапамогай лікавага праменя.



0 1 2 3 4 5 6 7


4+3 = 2+2 = 5-1 = 5+3 =


  • У чым праблема? Хто можа паказаць рашэнне апошняга выразу на лікавым прамені?

  • Мы пісалі лічбу 8 ? Як вы лічыце, чаму будзем вучыцца на ўроку? Якая мэта нашага ўрока? (Адказы дзяцей.)

  • Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з утварэннем ліку 8 і навучымся пісаць лічбу 8.

  • Дзе будзе размешчана лічба 8 на лікавым прамені? (Слайд № 3)

  • Што вы ведаеце пра гэту лічбу?

  1. Лічба 8.

  • А хто з вас умее пісаць лічбу 8?

  • На што яна падобна ? (Снежная баба, акуляры). (Слайд № 4 )

Лічба 8 чараўніца,

Паглядзіце на яе.

Ледзь павернеш - і нажніцы

Тут успомняцца табе.

Лічбу 8, лічбу 8

На носе мы заўсёды носім.


Фізкультхвілінка (Слайд № 5 )

  • Як жывеш ? – Вось так!

  • Як ідзеш ? – Вось так!

- Як бяжыш ? – Вось так!

- Ноччу спіш ? – Вось так!

- Як бярэш? – Вось так!

- Як даеш? – Вось так!

- А жартуеш як ? – Вось так!

- Пагражаеш як ? – Вось так!


- Колькі пытанняў было зададзена ? (8)


3) Работа па вучэбнаму дапаможніку. (стар.86- 87)


Заданне 1. Колькі разоў патрэбна ўзяць палачак , каб атрымаць 8? Колькі вяршынь у фігуры? Які час паказвае гадзіннік?


Заданне 2. Як атрымалі 8 квадратаў?


Заданне 3. Прачытайце лікі па ўзрастанню (па ўбыванню). Назавіце правага суседа ліку 7. Назавіце найменшы лік. Вылічыце прыклады.


Заданне 4. Саставіць задачу па малюнку і рашыць яе.


Заданне 5. Гульня “Вылічальная машына”.

Якія лічбы трэба запісаць у акенцах?

Фізкультхвілінка для вачэй


  1. Работа ў сшытку.( стар.44 )

Заданне 1. Запішыце колькасць вяршынь у кожнай фігуры лічбай.

Заданне 2. Запіс лічбы 8 па ўзору. (Слайд № 6 )

Этап самаправеркі.

  • Падкрэсліце самыя прыгожыя лічбы. Памяняйцеся сшыткамі. Хто можа пахваліць свайго суседа? Падарыце яму сонечны праменьчык.

Заданне 3. Рашэнне прыкладаў ( па чарзе па аднаму)

  1. Тэст. (Слайд№ 7)

“Так” – Х.

“Не” – 0.


- Лік, які пры лічэнні стаіць за лікам 7 гэта 8.
- Папярэдні лік 8 – гэта 9.

- Калі 8 павяліцыць на 1, то атрымаецца 5.
- Калі 7 паменшыць на 2, то атрымаецца 5.
- Лік ,які знаходзіцца паміж лікамі 6 і 7 – гэта 4.
- У сказе “Будзем вучыцца выдатна!” 3 словы.

Этап самаправеркі.(Слайд№ 8)

Х О О Х О Х


IV. Абгульняючая гутарка.


  • Успомніце, якую мэту мы ставілі ў пачатку урока. Ці дасягнулі мы яе?

  • Што было самым цяжкім? Што падалося самым цікавым?

Адкрываем таямнічы сказ

У ведах - сіла


V. Рэфлексія. (Слайд №9)


  • Вы добра папрацавалі. Я рада, што настрой у вас добры.Спадзяюся, што гэтаму паспрыяў і наш урок. Дзякуй усім за працу!


Самаацэнка. (як працавалі на ўроку)

П р














































-

















Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 1 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Урок у 1 класе "Лік і лічба 8"

Автор: Рубанік Наталля Уладзіміраўна

Дата: 11.02.2021

Номер свидетельства: 572897

Похожие файлы

object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(197) "Презентація 2 до уроку математики у 1 класі "Об'єднання предметів у групи за певною ознакою. Лічба предметів" "
    ["seo_title"] => string(122) "priezientatsiia-2-do-uroku-matiematiki-u-1-klasi-ob-iednannia-priedmietiv-u-ghrupi-za-pievnoiu-oznakoiu-lichba-priedmietiv"
    ["file_id"] => string(6) "174836"
    ["category_seo"] => string(10) "matematika"
    ["subcategory_seo"] => string(11) "presentacii"
    ["date"] => string(10) "1424185215"
  }
}
object(ArrayObject)#873 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(244) "Презентація 3 до уроку математики у 1 класі "Лічба предметів. Об'єднання предметів у групи за певною ознакою. Множина. Елемент множини" "
    ["seo_title"] => string(151) "priezientatsiia-3-do-uroku-matiematiki-u-1-klasi-lichba-priedmietiv-ob-iednannia-priedmietiv-u-ghrupi-za-pievnoiu-oznakoiu-mnozhina-ieliemient-mnozhini"
    ["file_id"] => string(6) "174837"
    ["category_seo"] => string(10) "matematika"
    ["subcategory_seo"] => string(11) "presentacii"
    ["date"] => string(10) "1424185633"
  }
}
object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(259) "Презентація 5 до уроку математики у 1 класі "Порядкова лічба. Порівняння предметів («високий — низький»). Підготовчі вправи до написання цифр" "
    ["seo_title"] => string(147) "priezientatsiia-5-do-uroku-matiematiki-u-1-klasi-poriadkova-lichba-porivniannia-priedmietiv-visokii-niz-kii-pidghotovchi-vpravi-do-napisannia-tsifr"
    ["file_id"] => string(6) "174846"
    ["category_seo"] => string(10) "matematika"
    ["subcategory_seo"] => string(11) "presentacii"
    ["date"] => string(10) "1424186033"
  }
}
object(ArrayObject)#873 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(237) "Презентація 20. Математика 1 клас "Число і цифра 5. Утворення числа. Поняття «п'ятий». Кількісна і порядкова лічба. Написання цифри 5" "
    ["seo_title"] => string(142) "priezientatsiia-20-matiematika-1-klas-chislo-i-tsifra-5-utvoriennia-chisla-poniattia-p-iatii-kil-kisna-i-poriadkova-lichba-napisannia-tsifri-5"
    ["file_id"] => string(6) "174889"
    ["category_seo"] => string(10) "matematika"
    ["subcategory_seo"] => string(11) "presentacii"
    ["date"] => string(10) "1424188749"
  }
}
object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(201) "Диаграммы.  Интегрированный урок математики и информатики с использованием здоровьесберегающих технологий. "
    ["seo_title"] => string(120) "diaghrammy-intieghrirovannyi-urok-matiematiki-i-informatiki-s-ispol-zovaniiem-zdorov-iesbierieghaiushchikh-tiekhnologhii"
    ["file_id"] => string(6) "203327"
    ["category_seo"] => string(10) "matematika"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1429458659"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства