kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Православное краеведение

Нажмите, чтобы узнать подробности

Давно понятно, что такие качества, как мораль и духовность, не рождаются и не развиваются сами по себе. Они воспитываются всем образом жизни и помогают в формировании мировоззрения молодого поколения. 
Нашему обществу нужны люди неравнодушные, сердцем преданные своей земле, ее истории, культуры, идеям народа. Вот поэтому я и поставила перед собой основную задачу - формировать у своих учеников соответствующие чувства. Конечно, литература (наверное, единственный из всех школьных предмет) давно является хранительницей тех духовных ценностей, которые связывают настоящее и прошлое и указывают путь в будущее. Я начала думать, что же такое сделать, чтобы мировоззрение наших детей поменялся в лучшую сторону, как найти ту точку отсчета, от которой начинается путь в нечто возвышенное и гармоничное.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Православное краеведение »

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна"





Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў праз далучэнне да Хрысціянскай культуры



Маліноўская Вера Філіпаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры










Бароўка, 2014


Духоўна-маральнае выхаванне школьнікаў праз далучэнне да Хрысціянскай культуры.

Маліноўская Вера Філіпаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дырэктар Уваскрэснай школы пры Храме Іконы Божай Маці "Неўпівальная Чаша"

211194 Віцебская вобласць , Лепельскі раён, в. Бароўка д.16 кв.28

тэл.2-76-69

МТС: +375295991856

E-mail: [email protected]


Анатацыя

…Душа ў кожнага – раяль …

Крані яе рукой ласкавай –

І задуменна, і яскрава

Ён заіскрыцца, як крышталь…

Інак Мікалай(Алег Бембель)

Кожны раз, яшчэ напрыканцы навучальнага года, я пачынаю думаць пра тое, якім будзе ён, новы навучальны, якія вучні прыйдуць да мяне, каб вывучаць далей родную мову і літаратуру, думаю аб тым, што я змагу прапанаваць цікавае і новае тым, з кім ужо працую не адзін год. Думаю пра тое, якія асобы вырастуць з маіх вучняў, якая будучыня іх чакае, з якім маральным і духоўным багажом выйдуць яны са школы ў самастойнае жыццё. Выкладаючы беларускую мову і літаратуру, я зразумела даўно, што ў нашай працы трэба знайсці такія метады выхавання(а літаратура не толькі навучае, але і выхоўвае), якія б дазволілі яшчэ глыбей, чым урокі, уздзейнічаць на розум і пачуцці дзяцей.

Даўно зразумела, што такія якасці, як мараль і духоўнасць, не нараджаюцца і не развіваюцца самі па сабе. Яны выхоўваюцца ўсім ладам жыцця і дапамагаюць у фарміраванні светапогляду маладога пакалення.

Нашаму грамадству патрэбны людзі неабыякавыя, сэрцам адданыя сваёй зямлі, яе гісторыі, культуры, ідэям народа. Вось таму я і паставіла перад сабой асноўную задачу – фарміраваць у сваіх вучняў адпаведныя пачуцці. Канешне, літаратура( напэўна, адзіны з усіх школьных прадмет) даўно з’яўляецца захавальніцай тых духоўных каштоўнасцей, якія звязваюць сучаснае і мінулае і паказваюць шлях у будучыню. Я пачала думаць, што ж такое зрабіць, каб светапогляд нашых дзяцей памяняўся ў лепшы бок, як знайсці тую кропку адліку, ад якой пачынаецца шлях у нешта ўзвышанае і гарманічнае.

Неяк на адным з урокаў беларускай літаратуры мы з вучнямі працавалі над аналізам рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, у якім аўтар вельмі шмат увагі удзяляў такім момантам у жыцці сваіх герояў, як выхаванне верай у Бога. Адносіны да хлеба – як да Бога. Адносіны да сяброўства і сваёй Айчыны – як да Бога. Адказнасць за каханне і за чалавека, які ідзе з табой па жыцці побач, – так, як у Божых Запаведзях. Вось тады і прыйшло рашэнне праз дадатковую духоўную літаратуру, прыклады з жыцця, нарэшце, праз зварот да слова Божага павярнуць душы сваіх вучняў у

новае рэчышча. Разам з гэтым я пачала думаць пра тое, што трэба знаёміць вучняў са святымі мясцінамі не толькі завочна, але і прыкласці ўсе намаганні да таго, каб гэтыя мясціны ім паказаць.

Сучасны падлетак жыве ў зусім іншых умовах у параўнанні з тым, як жылі яго равеснікі дваццаць год назад. У яго пачынае прачынацца дух саперніцтва, крытыканства. З часам яго перастае цікавіць чужая думка, не хвалюе, што думаюць пра яго сябры і блізкія людзі, лічыць, што яму зусім не патрэбны іх парады, што ён і так робіць усё правільна і добра. Ад гэтага страчваецца духоўна-маральная культура і штосьці вельмі важнае ў жыцці. Дык што ж можа выратаваць сучаснае маладое пакаленне ад бездухоўнасці? Напэўна, нейкі асаблівы падыход у выхаванні. І ў першую чаргу – гэта вяртанне да чагосьці некалі страчанага, несправядліва забытага. Вяртанне да Веры, да Запаведзяў Божых. Нехта справядліва заўважыў, што Запаведзі Божыя даюць людзям асноўны накірунак, неабходны для стварэння асобы, сямейнага жыцця. Яны ляжаць у аснове ўсіх заканадаўчых сістэм, як старажытных,так і сучасных. Запаведзі Божыя можна параўнаць з законамі прыроды. І адны, і другія маюць у сваіх вытоках Стваральніка і дапаўняюць адзін аднаго. Адны рэгулююць бяздушную прыроду, другія даюць маральную аснову чалавечай душы. Свядомае парушэнне Запаведзяў Божых вядзе да духоўнага і фізічнага вынішчэння, да рабства, пакут. Можна быць абсалютна няверуючым чалавекам і, тым не менш, кіравацца гэтымі Запаведзямі, бо толькі першыя чатыры непасрэдна датычацца веры ў Бога. Усе астатнія – гэта своеасаблівы маральны кодэкс, якім павінен кіравацца кожны чалавек. Хто стане адмаўляць павагу да бацькоў? Хто не будзе асуджаць такія жыццёвыя заганы, як забойства і крадзёж, зайздрасць і грэхападзенне, якое становіцца амаль нормай у жыцці сучаснай моладзі. Развальваюцца сем’і, застаюцца без аднаго(а то і абаіх) бацькоў дзеці. Значыць, Запаведзі Божыя рэгулююць не толькі рэлігійнае, але і грамадзянскае жыццё. Яны вызначаюць маральныя паводзіны чалавека, складаюць маральны закон і закладваюць той падмурак у выхаванні, без якіх не можа існаваць ніякае чалавечае грамадства. І вырашыць гэту праблему ў першую чаргу дапамагае Царква. Але што казаць, ідзём мы туды ўпершыню часцей за ўсё тады, калі прыцісне, а не для таго , каб падзякаваць Бога за тое, што ў нас усё добра.

Шмат дзесяцігоддзяў у былым СССР, куды ўваходзіла і наша рэспубліка, сцвярджаліся негатыўныя адносіны да рэлігіі. У навучальным працэсе выкарыстоўваліся толькі асобныя элементы ведаў, ды і тыя былі накіраваны на атэістычнае выхаванне. Выхад з гэтага становішча толькі ў адраджэнні духоўна-маральнай асновы нацыі, у фарміраванні асобы, якая б адчувала сваю прыналежнасць да культуры народа, адказнасць за лёс краіны. І калі чалавек, няхай ён будзе нават тройчы атэістам, не навучыцца хаця б паважаць рэлігійныя традыцыі свайго народа, то назваць яго культурным і адукаваным чалавекам нельга. Раней знаёмства школьнікаў з рэлігійнымі традыцыямі адбывалася праз урокі САК, што, без сумнення, узбагачала ўнутраны свет і з’яўлялася своеасаблівым падмуркам у гуманітарнай адукацыі. На вялікі жаль, гэты прадмет зняты са школьнай праграмы(менавіта з яго пачыналася мая праца ў плане праваслаўнага выхавання вучняў).

У шматвекавой гісторыі нашага народа жывуць светлыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, з творчасцю якіх дзеці знаёмяцца на ўроках. Яны з далёкай мінуўшчыны, нібы светачы, нясуць надзею людзям будучыні, сваім нашчадкам. Менавіта з іх імёнамі і звязаны самыя яркія старонкі праваслаўнай культуры на нашай зямлі.

Так я пачала падарожнiчаць па святых месцах са школьнікамі рознага ўзросту, i выхоўваць iх духоўносць на занятках по лiтаратуры, ў Нядзельнай школе пры храме. З вопытам сваёй працы я выступала ў Віцебскай Духоўнай семінарыі.


Апісанне вопыту работы

Я яшчэ са школьных год пачала цікавіцца гістарычнай і культурнай спадчынай нашай Радзімы. Мяне цікавіла ўсё: і назвы паселішчаў, і мясціны, звязаныя з лёсам знакамітых людзей, і пытанні хрысціянскай культуры. Я выхоўвалася ў рэлігійнай, да таго ж, шматканфесійнай сям’і(у нашым родзе былі і католікі, і праваслаўныя). Мы адзначалі рэлігійныя святы па абедзвюх канфесіях, але слова БОГ з вуснаў маіх суродзічаў гучала аднолькава ўрачыста. І будучы школьніцай, а потым і студэнткай, я старалася пабываць не толькі ў нейкіх гістарычных мясцінах, але і абавязкова наведаць хрысціянскія святыні. У тыя часы не было такіх добрых фотаапаратаў, як зараз, затое прадаваліся кніжкі і паштоўкі з відамі тых мясцін, а таксама распаўсюджвалі сваю прадукцыю фотааматары. І ў час шматлікіх падарожжаў мая дамашняя скарбніца папаўнялася ўсё новымі і новымі матэр’яламі, якія захоўваюцца ў мяне і зараз, як светлы ўспамін.

Як ужо адзначалася вышэй, я даўно пачала шукаць тыя шляхі навучання і выхавання школьнікаў, якія б дазволілі не толькі ўзбагаціць іх духоўна, але пасяліць веру ў іх сэрцах і хоць крыху далучыць да хрысціянскай маралі. Нават атэісты кажуць, што калі чалавек шукае нейкага паратунку, то ён шукае Бога. Шмат у вырашэнні гэтага пытання дапамаглі тыя ўрокі, на якіх вывучаецца Біблія.(слайд №3) Аднак колькасць гадзін, выдзеленая на вывучэнне гэтай тэмы, невялікая. У многіх беларускіх пісьменнікаў ёсць нямала твораў, у якіх прасочваюцца эпізоды, дзе героі рамана або аповесці праходзяць выпрабаванне праз Веру. Зразумела, я стараюся звяртаць асаблівую ўвагу вучняў на гэтыя моманты ў літаратурных творах. Выкарыстоўваецца мною такі матэр’ял і ў працэсе правядзення пазакласных мерапрыемстваў. Акрамя гэтага, на факультатыўных занятках у старэйшых класах мы вывучалі асновы Праваслаўнага выхавання, часта наведвалі нашу царкву імя іконы Божай Маці “Неўпіваемая чаша”, гутарылі са святаром, але гэта не заўсёды давала такі вынік, якога б хацелася. І я зразумела, што таго, што я раблю на ўроках і пазакласных мерапрыемствах, мала, што трэба шукаць іншыя шляхі вырашэння гэтага пытання. Трэба было яшчэ вызначыцца з такім важным момантам, як рознаўзроставы кантынгент вучняў. Як правіла, у сельскіх школах(а наша з’яўляецца менавіта такой па статусу)настаўнікі працуюць з вучнямі з пятага па адзінаццаты клас. Канешне ж, розны ўзрост дзяцей патрабуе і рознага падыходу да названага пытання. Немалое значэнне адыгрывае і той факт, што не ва ўсіх сем’ях бацькі з разуменнем ставяцца да такога пытання, як далучэнне дзяцей да Царквы. Трэба ўлічыць і той момант, што на тэрыторыі нашай вёскі пражываюць сем’і ваеннаслужачых, якія прыехалі сюды яшчэ ў часы распаду былога СССР і з’яўляюцца шматканфесійнымі. Як жа тут не парушыць вядомае “не нашкодзь”? Пытанне вырашылася само па сабе, калі на ўроку беларускай літаратуры вывучалася творчасць Адама Міцкевіча. Мы зрабілі завочнае падарожжа на Наваградчыну, а потым аднойчы ў часопісе “Алеся” я прачытала артыкул Марыі Карпенкі “Падарыце сабе Парыж”. У ім аўтарка расказала пра падарожжа па краінах Еўропы. Старажытныя сцены Кракаўскага ўніверсітэта, Эйфелева вежа, дзіўная сваёй готыкай Прага – усё гэта выклікала незвычайнае захапленне. І тады я вырашыла, што вывучаць духоўную спадчыну трэба пачынаць са сваёй краіны, з тых мясцін Беларусі, з якімі звязаны імёны знакамітых людзей – пісьменнікаў, паэтаў, культурных і рэлігійных дзеячаў. Мы прадумалі праграму, абмеркавалі яе івырашылі наведаць Нясвіж, Навагрудак і Мір. Тады я яшчэ не ставіла перад сабой мэту вывучаць праваслаўнае краязнаўства. Але пачалося ўсё якраз з таго падарожжа. Атрымалася так, што ў Нясвіж мы прыехалі раніцай, менавіта ў той час, калі званы клікалі вернікаў на службу. Нясвіжскі касцёл, як і сам Нясвіж, цікавіў дзяцей больш як помнік архітэктуры, чым як святыня.(слайды № 4-5) Напачатку мы агледзелі інтэр’ер храма, шматлікія фрэскі, паслухалі апавяд пра скляпенне Радзівілаў. А потым нам прапанавалі за невялікае ахвяраванне паслухаць арганную музыку. І загучала славутая “Ave, Maria” Шуберта. На вачах у многіх маіх вучняў былі слёзы. Ад прыхажан мы даведаліся, што праваслаўнага храма ў Нясвіжы няма і што праваслаўным вернікам у частцы касцёла выдзелена месца для службы. Нас уразіў той факт, што вернікі адной канфесіі з разуменнем і павагай ставіліся да вернікаў іншай канфесіі. З вуснаў адной прыхажанкі прагучалі такія словы:”Бог, дзеткі, у нас адзін, і ўсіх, хто яму шчыра моліцца, ён любіць аднолькава!” Гэтыя словы сталі нейкім пачаткам пераасэнсавання духоўных каштоўнасцей маіх вучняў.

Другім этапам нашага першага падарожжа стаў Навагрудак – радзіма славутага паэта, ураджэнца беларускай зямлі. У гэтым горадзе мы наведалі музей паэта, дзе нам расказалі адну дзіўную гісторыю, звязаную яго хрышчэннем . Па вераспавяданні сям’я Міцкевічаў належала да католікаў, і Адама хрысцілі ў фарным касцёле ў Навагрудку, дзе знаходзіцца абраз цудатворнай Замкавай Маці Божай(такія ж абразы знаходзяцца ў Вільні ў Вострай Браме і ў польскім Чэнстахове. (слайд №6) Святыня аднолькава шануецца і католікамі, і праваслаўнымі). Калі Адам быў маленькім, ён выпаў з акна і страціў прытомнасць. Напалоханая маці прыбегла з хлопчыкам да абраза і пачала перад ім маліцца. Пасля яе размовы з Богам хлопчык ажыў. Пазней гэтыя падзеі ён апісаў у сваёй знакамітай паэме “Пан Тадэвуш”.

Пры вывучэнні адпаведных тэм на ўроках, на класных гадзінах, на факультатыўных занятках я шмат расказвала сваім вучням пра правслаўныя святыні зямлі беларускай. Мы знаёміліся са слайдамі, духоўнай літаратурай, рабілі завочныя падарожжы. Аднойчы я расказала ім пра цудатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай. Тады мы вырашылі, што лепш адзін раз убачыць, чым некалькі разоў пачуць, і зноў рушылі ў дарогу. Хачу адзначыць, што царкоўнае краязнаўства – з’ява вельмі цікавая і карысная. Акрамя рэлігійнага пачатку, яна мае і духоўна-пазнавальны характар, бо даволі часта менавіта храмы з’яўляюцца сапраўдным духоўным упрыгожваннем пэўнага населенага пункта. Гэта думка пацвердзілася, калі мы на ўзыходзе сонца пад’язджалі да Жыровічаў. Купалы святыні яшчэ здаля сустракалі нас дзіўным,нібы німб, ззяннем.(слайд №7) Была якраз Вербная нядзеля, і мы ўбачылі на храмавай плошчы безліч аўтобусаў, на якіх прыехалі вернікі не толькі з Беларусі, але з Расіі, Украіны і нават Польшчы. Гэта вельмі ўразіла маіх вучняў. У нас была магчымасць не толькі паслухаць цікавую і змястоўную інфармацыю пра Жыровіцкую святыню, але і пабываць на сапраўднай святочнай службе(а яна, сапраўды, была незвычайная). Многія з дзяцей упершыню паўдзельнічалі ў таінствах Споведзі і Прычасця, усе асвяцілі вярбу. Адчуваўся не толькі добры настрой, але і сапраўдны эмацыянальны пад’ём. Пасля службы семінарысты Духоўнай Семінарыі правялі з намі змястоўную экскурсію па храмах, якія знаходзяцца на тэрыторыі манастыра. Гэта былі Яўленская і Крыжаўздвіжанская цэрквы.(слайд №8). Не так часта наведвальнікі манастыра маюць магчымасць падзівіцца на камень, на якім дзеці, вяртаючыся са школы, убачылі Дзеву незвычайнай прыгажосці, якая сядзела на гэтым камені ў прамянёвым ззянні. А нам падчас экскурсіі пашанцавала не проста ўбачыць гэты камень, на якім захаваўся след Багародзіцы, але яшчэ і даведацца , што па сённяшні дзень ён служыць Святым Прастолам у Яўленскай царкве. Але самае галоўнае – гэта магчымасць прыкласціся да цудатворнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Нам давялося адстаяць нямала часу ў чарзе, але гэта надало дзецям яшчэ больш урачыстасці і нейкага ўнутранага заспакаення. Усе разумелі, што Маці Божая дапамагае нам і ахоўвае нас. Потым мы накіраваліся да Святых крыніц.(слайд №9). Сюды з’язджаюцца людзі з розных куткоў Беларусі і іншых краін, розныя па вераспавяданні, тыя, хто страціў надзею атрымаць выздараўленне душэўнае і цялеснае. Нам давялося чакаць сваёй чаргі некалькі гадзін, але ніхто нават і не падумаў пайсці ў аўтобус. Затое гэта чаканне падарыла нам цікавую сустрэчу з адным чалавекам. Ён чамусьці сам падышоў менавіта да нас. Гэта быў адзін з паслушнікаў манастыра, які прыглядаў за парадкам ля крыніц. Сказаў, што завуць яго Віталій(пазней ён прыняў манаства). У гэтага чалавека быў незвычайны лёс. Некалі ён хадзіў у мора. І аднойчы каханая жанчына не дачакалася яго. Страціўшы сям’ю, Віталь прыняў рашэнне пайсці ў манастыр і стаць паслушнікам. Столькі цікавага расказаў ён дзецям пра сэнс жыцця чалавека на зямлі, пра краіны, у якіх яму давялося пабываць, пра тое, як розныя спакусы могуць прывесці чалавека да жыццёвай трагедыі, пра тое, як не аступіцца і не зрабіць той крок, які кідае ў прорву, вяртанне з якой ужо немагчыма. Нават самыя няўрымслівыя слухалі яго затаіўшы дыханне. Пасля мы шмат разоў былі ў Жыровічах і шмат разоў сустракаліся з гэтым дабрадушным(ужо інакам) з глыбокімі задуменнымі і вельмі добрымі вачыма чалавекам. І кожны раз ён сам падыходзіў да нас і заўсёды пытаўся пра нашы справы, даваў шчырыя парады, шмат цікавага расказваў дзецям пра праваслаўную веру. У нас нават з’явілася традыцыя наведвацца да Святыні наперададні выпускных экзаменаў, каб папрасіць блаславення і падтрымкі ў Маці Божай на паспяховае паступленне.(слайд № 10)

Прыгажосць і духоўную сілу Жыровіцкага манастыра складаюць не толькі храмы і магутныя сцены Абіцелі, але і яе насельнікі. Вельмі рана (у шэсць гадзін) там пачынаецца першая малітва. Жыровіцкія ваколіцы яшчэ спяць, а ля цудатворнага абраза Багародзіцы Жыровіцкай пачынаецца манаская малітва. Яна асвятляе новы дзень беларускага народа, ахоўвае яго і ўмацоўвае сілу і веру.

Нам вельмі хацелася трапіць на службу з самага пачатку, і таму аднойчы мы рушылі ў Жыровічы звечара, каб, пераначаваўшы там, трапіць на ранішнюю Літургію. Гэта адбылося на свята Пакрова Маці Божай. Нам пашанцавала з надвор’ем (Жыровічы заўсёды сустракаюць нас вельмі прыветна), і мы начавалі прама ў аўтобусе. Выкупаўшыся на ўзыходзе сонейка ў Святой крыніцы, мы накіраваліся ва Успенскі сабор. Магчыма, Маці Божая ў той дзень дапамагла нам сустрэцца яшчэ з адным цікавым чалавекам. Гэта пазней, у час наступнай паломніцкай паездкі, мы даведаліся, хто быў перад намі(пра гэта раскажу крыху ніжэй), а ў той Святы дзень, падаючы запіскі ў манастырскай свечніцы, мы ўбачылі чалавека з блакітнымі, вельмі добрымі і яснымі вачыма. Ён прадаваў свечкі, прымаў запіскі з просьбамі ад паломнікаў і(сапраўднае дзіва!) размаўляў на прыгожай літаратурнай беларускай мове.(слайд №11) Мы глядзелі на яго як зачараваныя. Потым нам давялося пагутарыць з ім. Ён расказаў, што нясе паслушанне ў манастыры, ш то ў Мінску ў яго засталася сям’я, што сам ён сын вядомага беларускага скульптара Андрэя Бембеля, што ў манастыр яго прывялі жыццёвыя абставіны. Перад намі быў чыста біблейскі вобраз – з доўгімі сівымі валасамі, з гарачым поглядам вачэй. Гэты чалавек расказаў, што некалі пасля чатырох гадоў навучання ён пакінуў політэхнічны інстытут і паступіў у кансерваторыю на спецыяльнасць “Фартэпіяна”. Акрамя гэтага, ён вельмі добра маляваў. Мы даведаліся, што хрысціўся ён у сорак два гады, хаця раней лічыў, што Бог яго і нехрышчоным любіць. З яго вуснаў мы пачулі, што цёмны дух агортвае душу ілюзіяй свабоды, што сапраўдная свабода – толькі ва ўвацаркаўленні. Паслушніка Алег распавядаў аб тым, што ў абіцель людзі прыходзяць часцей за ўсё праз вялікія трагедыі, а потым, як здарылася і ў яго выпадку, пабыўшы там некалькі дзён, пачынаюць разумець, што мірскае жыццё іх адштурхоўвае, не прымае, што вяртацца туды зусім не хочацца. Ён прыехаў у манастыр на тры дні, а застаўся назаўсёды, звярнуўшыся да Бога з просьбай, каб Той прыняў блуднага сына. Сонца хілілася да захаду, цямнела рана і хутка, а гутарка з паслушнікам Алегам працягвалася. Мае вучні задавалі яму самыя розныя пытанні і зусім не спяшаліся ад’язджаць. Рушыўшы ў дарогу, м ы з вокнаў аўтобуса доўга бачылі прыгожую біблейскую постаць чалавека ў чорнай расе, які доўга глядзеў нам услед, махаючы на развітанне рукой. Доўгі час у аўтобусе панавала незвычайная цішыня, а потым мы пачалі гадаць, хто такі гэты незвычайны чалавек, з якім нам падарыла сустрэчу Жыровіцкая святыня. Мы дамовіліся, што напрыканцы навучальнага года абавязкова паедзем у Жыровічы і абавязкова адшукаем там паслушніка Алега.

Кажуць, што калі чалавек нечага вельмі жадае і шчыра моліць аб гэтым Бога, мары абавязкова збываюцца. Збылася і наша. У маі нас зноў сустракала Абіцель у Жыровічах.

Пабыўшы на ранішнім богаслужэнні, мы трапілі на экскурсію ў Духоўную Семінарыю. Там нашы вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з умовамі паступлення ў Духоўную ўстанову, паслухаць тых, хто там навучаецца ўжо некалькі год, пачуць духоўную і класічную музыку ў выкананні семінарыстаў. Мы даведаліся, што пры Семінарыі ёсць Рэгенцская школа, у якой могуць навучацца і дзяўчаты(хто ведае – магчыма гэта і збудзецца). Ну і, зразумела, нам вельмі хацелася сустрэцца з чалавекам з біблейскай знешнасцю – паслушнікам Алегам. І сустрэча адбылася. Мы паўкругам сядзелі на лаўцы каля манастырскай сцяны, дзе наш знаёмы любіць “натхняцца”. Праўда, гэта быў ужо не паслушнік Алег, а інак Мікалай. У час гэтай сустрэчы мы даведаліся, што зусім нядаўна ён прыняў пастрыжэнне і стаў інакам. Гэта быў усё той жа ясны погляд, тая ж міміка, тая ж прыгожая беларуская мова, толькі валасы, якія крышачку выбіліся з-пад клабука, здаецца, больш пасівелі. Вось тут мы і даведаліся, што перад намі вядомы беларускі паэт Алег Бембель.(слайд №12) Ён сказаў нам , што беларуская мова пасялілася ў яго сэрцы разам з Богам. Нават тэма дысертацыі, калі вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук, была звязана з праблемай роднай мовы. Аказваецца, вершы на хрысціянскую тэму Алег Бембель(інак Мікалай) піша вельмі даўно, яшчэ з часоў былога СССР. З-за гэтага ён перажыў нямала непрыемных момантаў у сваім жыцці, але, вельмі добра разумеючы актуальнасць і запатрабаванасць гэтай справы, не страціў жадання працаваць і не адрокся ад Бога. Інак Мікалай расказаў нам, што бацька яго, як гаварылася вышэй, -- вядомы беларускі скульптар Андрэй Бембель не ўхваляў напачатку богашуканні сына ў плане творчасці. Аднак, незадоўга да смерці ён папрасіў Алега пачытаць напісанае. І на пахаванні бацькі ў прысутнасці вядомых партыйных дзеячаў сын паклаў у рукі нябожчыка крыжык, абгорнуты аркушыкам паперы з любімым рэлігійным вершам Андрэя Ануфрыевіча. Той дзень застаўся ў нашай памяці назаўсёды.

На развітанне інак Мікалай прачытаў нам некалькі сваіх вершаў. Гэта былі сапраўдныя вершы-маленні:

Калі ты плоццю і душою не здароў,

І боль твой суняцца не можа –

Успомні, што ёсць Жыватворны ПАКРОЎ

Жыровіцкай МАЦІ БОЖАЙ…

Калі абяскрыльвае бедстваў цяжар

І скрусе гатовы скарыцца –

Ідзі і вазьмі сапраўды БОЖЫ ДАР

Жыровіцкай цуда-Крыніцы…

Калі не адбіцца ад духаў ліхіх

І з процьмы грахоў не адняцца –

Малітваў прасі невядомых святых

З сузор’я Жыровіцкіх Старцаў…

І сэрца тваё – лёгкакрылае йзноў,

Сусвет – трапяткі і прыгожы…

Бо вечна над ім Жываторны ПАКРОЎ

ЖЫРОВІЦКАЙ МАЦІ БОЖАЙ…[5]

На сённяшні дзень інак Мікалай з’яўляецца рэдактарам багаслоўска-літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая Абіцель”. Некалькі нумароў ён падарыў нам. Яго паэзія падкрэслена хрысціянская. Гэта вельмі важна ў наш час, калі трэба ратаваць нацыю ад духоўнага вымірання. Сваімі хрысціянскімі матывамі вершы Алега Бембеля(інака Мікалая) закранаюць

праблему чэрствасці чалавечай душы. У іх ён ставіць пытанне “перабудовы” душы чалавека, пытанні маралі, этыкі і духоўнасці. Аснова яго светапогляду – гэта суцэльнасць успрымання жыцця, дадзеннага Богам. Кожны яго верш – дыялог з Богам:

Вечнасць абрала

Племя і час,

Шлях і Аблічча,

І Слова…

Каб прытуліцца да кожнага з нас

Духам і целам ХРЫСТОВЫМ……[5]

Развітанне з Алегам Бембелем было вельмі цёплым. Чорная раса, апранутая на ім, як бы давяршала партрэт гэтага дзіўнага чалавека, які падарыў маім вучням столькі светлых імгненняў. Тое, што ён стаў інакам Мікалаем, з’яўляецца, напэўна, апошняй прыступачкай перад сапраўдным манаствам, калі дарога ў мірскае жыццё будзе адрэзана назаўсёды. Але ж памяць пра сапраўдныя ўрокі ДУХОЎНАСЦІ, якія мы атрымалі ў Жыровіцкай абіцелі ад сустрэчы з гэтым высокадухоўным чалавекам, будзе з намі заўсёды.

На Гродзеншчыне нас чакалі яшчэ шматлікія сустрэчы з праваслаўнымі святынямі. Мы наведалі бадай самы старажытны праваслаўны помнік архітэктуры 12 ст. на беларускіх землях – Свята-Барыса-Глебскую царкву ў Гродне.(слайд №13)

Нам зноў пашанцавала, бо мы трапілі якраз на вянчанне. Гэты было сапраўды штосьці незвычайнае. Урачыстасць таінства перадалася і маім вучням. Яны сачылі за кожным словам, кожным рухам святара вельмі ўважліва і радаваліся разам з прысутнымі шчасцю маладых. Пасля абрада з намі пагутарыў святар, які быў даволі маладым. Гэта яшчэ больш зблізіла з ім маіх вучняў. І пытанні яны задавалі яму самыя розныя. Ён расказаў, што шлюб, які адбываецца па царкоўнаму абраду, больш моцны, бо будучыя муж і жонка даюць абяцанне перад Богам. Мы даведаліся, што іерэй Уладзімір стаў святаром не адразу. Спачатку быў юрыдычны факультэт універсітэта, а ўжо потым – Духоўная Семінарыя. Уразіла нас Барыса-Глебская царква і сваёй архітэктурай. На яе сценах былі ўстаўкі ў выглядзе крыжоў, а ў сцены ўмураваны гліняныя збаны-галаснікі, якія служылі для лепшай акустыкі. Яшчэ мы даведаліся, што некалі яна была галоўнай праваслаўнай царквой горада і мела статус Саборнай. У часы так званага атэізму Каложа(так яшчэ называюць гэту царкву) была зачынена. У 1991 годзе яе вярнулі вернікам, і зараз яна выкарыстоўваецца па тым прызначэнні, для якога яе будавалі нашы набожныя продкі.

У Гродне нам пашчасціла наведаць і самы вялікі праваслаўны храм – Свята-Пакроўскі кафедральны сабор. Таксама мы пабывалі ў жаночым манастыры Нараджэння Багародзіцы. (слайды №15-16)

Яшчэ пра адну праваслаўную святыню, якую мы наведалі на Гродзеншчыне, мне б хацелася расказаць. Гэта Сабор святога Мікалая ў Навагрудку. Знакаміты ён тым, што галоўнай іконай Сабора з’яўляецца Адыгітрыя – абраз XIX ст. Мы даведаліся, што праваслаўным вернікам не адзін раз даводзілася змагацца з польскім засіллем за сваю святыню. У Навагрудку мы таксама наведалі і Барыса-Глебскую цвркву, якая адыходзіла то да ўніятаў, то да католікаў, але ў 1996 годзе вернута Праваслаўнай царкве.

Знаёмячыся з гісторыяй Праваслаўя, мы пабывалі і за межамі Беларусі. Ведаючы пра тое, што мы маем адны карані, блізкія мовы, культуру і веру, я не магла не наведаць са сваімі вучнямі праваслаўныя святыні Пскоўшчыны. Мы пабывалі ў галоўнай святыні – Свята-Успенскім Пскова-Пячорскім манастыры. Гэта адзін з самых буйных мужчынскіх манастыроў у праваслаўным свеце. Зразумела, што манастыр уразіў нас сваёй архітэктурай і знешняй прыгажосцю.(слайд № 17)Яшчэ вельмі цікавай была экскурсія па манастыры. Мае вучні пачулі гісторыю пра тое, як цар Іван Грозны несправядліва пакараў смерцю ігумена Карнілія, які так шмат зрабіў для Праваслаўя. Менавіта Карнілій стварыў той Пскоўска-Пячорскі манастыр, які дайшоў да нас. Іван Грозны, абвінаціўшы Карнілія ў здрадзе, забіў яго сваім жэзлам. Праз некаторы час цар убачыў, які маштаб работы зрабіў Карнілій для манастыра, і раскаяўся. Ён сам нёс у храм цела ігумена на руках, акрывавіўшы перад сабой шлях. Гэты шлях называюць зараз Крывавым. (слайд №18)

Мы таксама даведаліся, што недалёка ад Пячор жыве племя сету. Гэта выхадцы з фіна-ўгорскіх зямель, якія, пражываючы доўгі час побач са Святой зямлёй манастыра, прынялі Праваслаўе, але захавалі сваю самабытнасць,

культуру і мову(яны размаўляюць на адным з дыялектаў эстонскай мовы, але моляцца па-руску).

Быць на Пскоўскай зямлі і не наведаць Святагорскі манастыр проста недапушчальна. Па-першае, на тэрыторыі гэтага манастыра знаходзіцца магіла вялікага рускага паэта А.С.Пушкіна. Па-другое, -- гэта адна са знакамітых праваслаўных святынь на ўсходне-славянскіх землях.(слайд №19) Да манастыра мы прыехалі надвячоркам, калі сонца ўжо ішло на захад. Гэта быў канец кастрычніка, але нябёсы над манастыром мелі такі незвычайны блакіт, што ў нас перахапіла дыханне. Было такое ўражанне, што гэта сапраўды Нябёсы, тыя, дзе жыве Бог, тыя, куды імкнецца душа. Сам манастыр знаходзіцца на гары. І калі мы падымаліся да яго па старых каменных прыступках, адчуванне прыбліжэння гэтых Нябёсаў павялічвалася з кожным крокам. Мы трапілі на вячэрнюю Літургію, дзе больш за ўсё уразіў спеў мужчынскага царкоўнага хору(спявалі манахі). Стан душы, як кажуць, апісанню не паддаваўся. Было хораша і спакойна. Мы потым гаварылі пра тое, што месца вечнага заспакаення вялікага паэта менавіта тут невыпадковае. Ён яго заслужыў у Бога. Нам хацелася як мага болей пабыць у гэтых мясцінахі – на гары Святой, на старажытнай манастырскай зямлі, дзе ля сцен манастыра знайшоў вечны спачын А.С.Пушкін.

Я думаю, большасці людзей знаёмы той факт, што Смаленскі край некалі быў часткай нашай Бацькаўшчыны. Каб быць паўнавартасным беларусам, кожны павінен ведаць і шанаваць багатую праваслаўную культуру і ігісторыю гэтага краю.У беларускае Сярэднявечча там жылі Клімент Смаляціч і Аўрамі Смаленскі. Менавіта ў Смаленску ў тэксце гандлёвых дакументаў упершыню зафіксаванаы лексічныя асаблівасці беларускай мовы. Менавіта ў Смаленску была складзена славутая “Пахвала Вітаўту” і Беларуска-Літоўскі Летапіс 1446 года. Менавіта ў Смаленску ў канцы 14 ст. жыў Лука Смалянец, аўтар вядомага літаратурнага і хрысціянскага помніка”Смаленскі псалтыр”. Менавіта ў Смаленску знаходзіцца знакаміты Смаленкі Успенскі сабор, які разам са сваімі вучнямі я наведала зусім нядаўна. Яго мы ўбачылі яшчэ здалёк – гэты сапраўдны цуд колеру насычанай марской хвалі, у белым святочным абрамленні пяці купалоў. Ён знаходзіцца на самым высокім месцы горада – на Саборнай гары. Складваецца ўражанне, што сабор размясціўся на Нябёсах.(слайды №20-21;23) І гэта сапраўдны цуд. Але яшчэ большы цуд чакаў нас у самім саборы. Мы ўвайшлі – і знямелі(на вялікі жаль, рабіць фотаздымкі ў саборы забаронена). Такога залачонага хараства мы яшчэ не бачылі. Унутры сабор уражвае не толькі сваёй прасторай, але і грандыёзным залачоным іканастасам. Перад вачыма – суцэльнае золата і дзіўная разьба. І ў гэтым незвычайным абрамленні – унікальны абраз “Смаленская Маці Божая” або “Маці Божая Адыгітрыя”(шляхаўказальніца).(слайд №22) Гэты абраз знаходзіцца на залатым балкончыку, да якога трэба падняцца па прыступках. Чэснае слова, ад яе гісторыі, якую мы пачулі, ад яе знешняга выгляду аж захоплівала дыханне. Мы даведаліся, што абраз “Адыгітрыі” быў прывезены з Канстанцінопаля, калі Успенскі сабор яшчэ будаваўся. Мяркуюць, што “Адыгітрыю” напісаў святы Лука. Існуе паданне, што Багародзічныя абразы , напісаныя святым Лукой пры жыцці Багародзіцы, ахоўваюць славянскія землі з усіх бакоў. Абраз некалькі разоў, ратуючы спачатку ад літоўцаў, а потым ад палякаў і французаў, вывозілі са Смаленска. Са святыні былі зроблены спісы, янія набылі сілу старажытнага абраза. Калі рускія войскі 5 жніўня 1812 года пакідалі Смаленск, ікону ўзялі з сабою. Наперададні Барадзінскай бітвы гэты абраз насілі па лагеры, каб замацаваць сілу і веру воінаў. Пятага лістапада 1812 года па ўказу галоўнакамандуючага рускай арміі М.І.Кутузава абраз быў вернуты ў Смаленск. Мы пачулі, што гэты абраз з’яўляецца адной з першых галоўных святынь праваслаўнай Царквы. Вернікі атрымліваюць ад яе благадатную дапамогу. Яна ўмацоўвае нас і вядзе да выратавання.

Канешне ж, мы не маглі не наведаць Полацк і не пабываць у Сафійскім саборы і ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.(слайды №24-25) Хачу адзначыць, што былі мы там шмат разоў і кожны раз зараджаліліся там такой станоўчай энергіяй, якую можна ўзяць толькі ў намоленым месцы. Адно толькі тое, што тут верай і працай служыла сваім землякам славутая Еўфрасіння, перапісваючы кнігі Свяшчэннага пісання, прымушае задумацца нас над сваім прызначэннем на зямлі. У гэта святое месца хочацца прыходзіць зноў і зноў. І кожны раз, бываючы ў Полацку, адчуваеш, што Еўфрасіння і сёння дае незвычайную падтрымку і благадатную сілу таму, хто з вераю да яе прыходзіць.(слайд №26)


Заключэнне

Мы са сваімі вучнямі наведалі шматлікія праваслаўныя святыні нашай Беларусі і Расіі. Гэтыя паломніцкія падарожжы падарылі нам сустрэчы з цудоўнымі людзьмі, узбагацілі нас духоўна і дапамаглі дакрануцца да Веры. Знаёмства з гісторыяй Праваслаўнай Беларусі і Расіі, змястоўныя гутаркі са святарамі і манахамі, магчыма, дапамаглі не спатыкнуцца, не зрабіць той ракавы шлях у сваім жыцці, за якім стаіць прорва, не аднаму падлетку.

Хутчэй за ўсё, гэтыя краязнаўча-паломніцкія падарожжы сталі для многіх з іх своеасаблівым штуршком для наведвання Нядзельнай школы, якая ўжо другі год працуе пры нашым праваслаўным храме “Неўпіваемая чаша”(слайды 27-28).

Да рэвалюцыi ў Бароўцы была Царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, але яе знiшчылi ў часы барацьбы з праваслаўнай верай. Вучоны-краязнаўца Д.І. Даўгяла адзначае: "Царква Успення Маці Божай ва ўрочышчы Бароўка драўляная, пабудавана ў 1868 г., крытыя жалезам, халодная. Тры капліцы ў Бороўке над крыніцай, драўляныя, крыты жалезам. У цэнтры царквы змяшчалася абраз Маці Божай, выкананая ў выглядзе квадрата - 4,5 на 4,5 м. Святыня, якая ушаноўваецца мясцова - абраз Балеснай Маці Божай. Хросны ход (адмысловы, мясцовы): 23 Красавіка з м. Камень з іконай Божай Маці ў в. Бароўка, і 1 кастрычніка – назад”.[1]

Прыйшла рэвалюцыя 1917, цудатворны абраз кудысьці знік, капліцы перакуліліся і царква за непатрэбнасцю была знесена для пабудовы ваеннага гарадка. З успамінаў ураджэнкі в. Старое Лядна, першабудаўнiка в / г. Бароўка, з 1939 г. жыхаркі пас. Бароўка С. У. Фiлiпьевай (Докiш), 1919г.р. (запіс ад 27.07 2010г.): «Царкву зламалі, разбурылі не раптоўна, а паступова. У годзе 1932-м, а ламалі мясцовыя жыхары навакольных вёсак і хутароў - па дошках па кавалачках так і разабралі, расцягнулі па кутах ... Спярша з галоўнай капліцы сарвалі драўляную фігуру Ісуса Хрыста і пусцілі плаваць па Шчыбат ( возера) пад рогат і цюгаканне. Іконы ўжо і не ведаю куды дзеліся .. »

На месцы царквы ў 2001 годзе пастаўлены крыж (слайд 28). Новы прыход быў зарэгістраваны з блаславення кіраўніка Віцебскай дыяцэзіі арцыбіскупа Дзмітрыя ў 2001 Святаром Адамам Калядой. Вёў службу Адам Каляда з 2002 года да 2003. 05.09.2003 - рэлігійная абшчына прайшла рэгістрацыю. У кастрычніку 2005 г. прыход набыў вагончык, і з пачаткам Каляднага паста 2005 пачаліся здзяйсняцца першыя набажэнствы святаром Лепелького благачыння іерэем Сергіем Ляшкевічам. З 26 кастрычніка 2007 г. настаяцелем храма прызначаны святар Уладзімір Кажаноўскi. Іерэй Уладзімір (1981/07/21 г.н.) ураджэнец в. Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, скончыў Смаленскую духоўную семінарыю. Служыў 2-м сьвятаром у храме Праабражэння Гасподняга ў г. Чашнікі, потым у в Бароўка Лепельскага раёна. 25 лютага 2009 года прыходу бязвыплатна перададзена адміністрацыйны будынак былой электрастанцыі, у якім у цяперашні час працягваецца рэканструкцыя і здзяйсняюцца набажэнствы па суботнім, нядзельных і святочных днях. Тут жа, у 2010 годзе абсталявана крыніца Успення Божай Маці, зроблена купель. ( слайд 28)

У 2012 г. храм быў пашыраны і ўсталяваны купал на храм. Абраз Божай Маці «Неўпівальная Чаша» - абраз Багародзіцы, якая адбываецца з Ўвядзенскага Владычный манастыра Серпухава. Вядомая з 1878 года і шануецца ў Рускай царквы як цудатворны. Іканаграфічных ўзыходзіць да тыпу Багародзіцы-Оранты. Марыя намаляваная ў малітоўнай позе з узнятымі рукамі, Немаўля Хрыстос - якія стаяць у чары і дабраславіла абедзвюма рукамі. Лічыцца, што моляцца перад гэтым чынам могуць атрымаць вылячэнне ад хвароб, у тым ліку ад алкагалізму і наркаманіі.

Першапачатковы з'явай вобраз быў згублены ў пачатку XX стагоддзя. Існуючыя сёньня два шанаваных цудатворнымі спісу знаходзяцца ў Серпухаве ў Высоцкага і Владычный манастырах. Святкаванне іконе здзяйсняецца 5 траўня па юліянскім календары.[6]

Наша царква пачала адраджацца.

Я з’яўляюся дырэктарам Нядзельнай школы. Гэтыя ж вучні(а наведваюць Нядзельную школу 23 чалавекі) сталі касцяком гэтай школы. Менавіта з імі мы рыхтуемся да праваслаўных святаў Божага Нараджэння

( слайды 29-30) і Вялікадня і выступаем перад прыхажанамі сваёй царквы, а таксама наведваем прыют для састарэлых і адзінокіх людзей у вёсцы Камень. З усяго гэтага мае вучні спасціглі святую ісціну: у адносінах да нас Бог на аднолькавай адлегласці, а мы ад Бога – на розным. Адны, як і мы, рухаюцца да Бога, а іншыя – не. Вось у гэтым наш выбар. ( слайд 31)

Спіс выкарыстаных крыніц
  1. «Атлас…плановъ и фасадов церквей иконостасовъ къ нимъ и часовень, одобренныхъ для руководства при постройкахъ в селенiяхъ» Издание Святъйшаго Синода. – М., 1899.

  2. Дранчук В. «Нясвiж».-Мн., 1998.

  3. Мельнiк С. «Беларусь. Помнiкi архiтэктуры». – Мн., 2007.

  4. «Свята-Успенскi Жыровiцкi манастыр».- Жыровiчы, 2004.

  5. «Свяло хрысцiянская паэзii Алега Бембеля».-Мн., 2010.

  6. http://ru.wikipedia.org/wiki/Неупиваемая_Чаша.






















Матэрыялы прэзэнтацыi



























































Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Классному руководителю

Категория: Уроки

Целевая аудитория: Прочее

Скачать
Православное краеведение

Автор: Малиновская Вера Филипповна

Дата: 27.09.2014

Номер свидетельства: 115055

Похожие файлы

object(ArrayObject)#852 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(232) "Православное краеведение на уроках ОРКСЭ (модуль ОПК) как источник формирования духовно-нравственного воспитания школьников."
    ["seo_title"] => string(80) "pravoslavnoie_kraieviedieniie_na_urokakh_orkse_modul_opk_kak_istochnik_formirova"
    ["file_id"] => string(6) "470697"
    ["category_seo"] => string(3) "ork"
    ["subcategory_seo"] => string(7) "prochee"
    ["date"] => string(10) "1527021677"
  }
}
object(ArrayObject)#874 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(103) "Учебный модуль "Православное краеведение Курского края""
    ["seo_title"] => string(61) "uchiebnyi_modul_pravoslavnoie_kraieviedieniie_kurskogho_kraia"
    ["file_id"] => string(6) "462897"
    ["category_seo"] => string(3) "ork"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "planirovanie"
    ["date"] => string(10) "1521658183"
  }
}
object(ArrayObject)#852 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(240) "Краеведение на уроках православной культуры и во внеурочной деятельности как средство духовно-нравственного воспитания учащихся"
    ["seo_title"] => string(148) "kraieviedieniie-na-urokakh-pravoslavnoi-kul-tury-i-vo-vnieurochnoi-dieiatiel-nosti-kak-sriedstvo-dukhovno-nravstviennogho-vospitaniia-uchashchikhsia"
    ["file_id"] => string(6) "278168"
    ["category_seo"] => string(16) "nachalniyeKlassi"
    ["subcategory_seo"] => string(7) "prochee"
    ["date"] => string(10) "1453042011"
  }
}
object(ArrayObject)#874 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(160) ""Духовно-нравственное и гражданско-патриотическое воспитание через краеведение в ДОУ ""
    ["seo_title"] => string(80) "dukhovno_nravstviennoie_i_ghrazhdansko_patriotichieskoie_vospitaniie_chieriez_kr"
    ["file_id"] => string(6) "407794"
    ["category_seo"] => string(21) "doshkolnoeObrazovanie"
    ["subcategory_seo"] => string(7) "prochee"
    ["date"] => string(10) "1491721419"
  }
}
object(ArrayObject)#852 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(154) "ПОКРОВ–БАТЮШКА  Методическая разработка внеклассного мероприятия  по краеведению "
    ["seo_title"] => string(93) "pokrov-batiushka-mietodichieskaia-razrabotka-vnieklassnogho-mieropriiatiia-po-kraieviedieniiu"
    ["file_id"] => string(6) "124584"
    ["category_seo"] => string(10) "literatura"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1414746056"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства