kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок беларускай мовы ў 9 класе "Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма:  Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе

9 клас

Мэта: вывучэнне правіл пастаноўкі двукроп’я ў бяззлучнікавых                                                 складаных сказах

Задачы:

  • пазнаёміць вучняў з правіламі пастаноўкі двукроп’я ў бяззлучнікавых                                                   складаных сказах;
  • фарміраваць уменне ўстанаўліваць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў;
  • развіваць уменне выкарыстоўваць розныя сінанімічныя канструкцыі для перадачы аднаго і таго ж сэнсу; папаўняць слоўнікавы запас вучняў, удасканальваць вуснае маўленне;
  • стварыць умовы для выхавання беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай мовы ў 9 класе "Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе”»

Тэма: Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе.

9 клас

Мэта : пазнаёміць вучняў з правіламі пастаноўкі двукроп’я ў бяззлучнікавых складаных сказах; фарміраваць уменне ўстанаўліваць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў;

Развіваць уменне выкарыстоўваць розныя сінанімічныя канструкцыі для перадачы аднаго і таго ж сэнсу; папаўняць слоўнікавы запас вучняў, удасканальваць вуснае маўленне;

стварыць умовы для выхавання беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя;


Ход урока


І Арганізацыйны момант


Добры дзень! Я рада вас бачыць. Сёння наш урок трошкі незвычайны, бо да нас завіталі госці, але як казалі старажытныя грэкі : “ Добры настрой – гэта палова перамогі”. Таму ўсміхніцеся адзін аднаму, прывітайце ўсмешкай нашых гасцей, і я вам жадаю сёння на ўроку атрымаць перамогу ў барацьбе за веды.


ІІ Лінгвістычная размінка

Урок мы пачынаем з лінгвістычнай размінкі, якая складаецца з двух этапаў


1 слайд. Арфаграфічная хвілінка.

Устаўце прапушчаныя літары,патлумачце іх правапіс.

Бя…злучнікавы, …каз, …вязаны, ра…тлумачыць, …’ўляецца, бе…памылковы, ра…казаць, ра…межаваць, …шытак, ра…дзяліць.

За правільны адказ – 1 бал


2 слайд. Пунктуацыйная хвілінка.

1 Праз хвіліну лесавік – праваднік зноў загаварыў пра сваё : “Наша Свіцязь ўсім азёрам возера.”

2 Вясна , кажуць, прыгожая ўсюды : і ў полі, і ў лесе, і ў горадзе.

3 Ісці па балоце было цяжка : мароз не паспеў яго скаваць.

Заданне:

1 Вызначце структуру сказаў;

2 патлумачце пастаноўку двукроп’я ў першым і другім сказах;

3 ці можаце вы патлумачыць пастаноўку двукроп’я ў трэцім сказе ?


ІІІ Новая тэма ўрока

Сфармулюйце тэму ўрока

3 слайд. Тэма ўрока

Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе.

  • Якія задачы мы павінны рашыць на ўроку?

  • Выясніць умовы пастаноўкі двукроп’я ў БСС;

  • Умець тлумачыць пастаноўку двукроп’я ў БСС;

  • Удасканальваць пунктуацыйныя навыкі;

ІV Тлумачэнне новага матэрыялу

Вернемся да трэцяга сказа

4 слайд.

[ Ісці па балоце было цяжка] :[ мароз не паспеў яго скаваць.]

На што ўказвае другая частка сказа? Пабудуйце схему гэтага сказа.

5 слайд.

Чаму ? Прычына

[ ] : [ ]


6 слайд.

[ І неспадзявана адбылося незвычайнае] :[ ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім полымем агністых гронак.]

Якая роля другой часткі БСС? Пабудуйце схему сказа.

7 слайд.

а іменна Паясненне

[ ] : [ ]

8 слайд.

[ Паглядзеў на неба] :[ шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй.]

Якая роля другой часткі БСС? Пабудуйце схему сказа.

9 слайд

І ўбачыў, што

І пачуў , што

І адчуў, што Дапаўненне

[ ] : [ ]

Пытанне: якую новую інфармацыю нясуць наступныя схемы?

10 слайд.

1 [ 1ч.] : [ 2 ч. прычына ] [ ] , ( таму што , бо )

2 [ 1 ч. ] : [ 2 ч. дапаўненне] [ ] , ( што )

Адказ: БСС можна замяніць сінанімічным СЗС.

11 слайд

1 Ісці па балоце было цяжка : мароз не паспеў яго скаваць.

2 Паглядзеў на неба : шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй.

1 Ісці па балоце было цяжка , таму што мароз не паспеў яго скаваць.

2 Паглядзеў на неба і ўбачыў, што шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй.

V Замацаванне матэрыялу.

1 Тэарытычны матэрыял.( стар. 142 – 143 )

2 Практ. 132

У табліцу запісаць нумары сказаў адпаведна ўмовам пастаноўкі двукроп’я ў БСС .

12 слайд


І - прычына



ІІ - паясненне


ІІІ – дапаўненне

[ ] : [ ]

чаму


1 ,3


[ ] : [ ]


а іменна


2


[ ] : [ ]


І ўбачыў, што


4


Правільны адказ – 2 балы.


3 Перабудуйце СЗС у БСС і патлумачце пастаноўку двукроп’я ў БСС.

13 слайд.

?

[ ] , ( ) [ ] : [ ]

1 Барвовае полымя шыбае ўверх роўна , бо ў густым бярэзніку не праймае вецер.

2 Я чую , як пахне смаловае вецце, як стукае дзяцел па звонкай сасне.

3 Сумна на полі ў жніўні , бо ўбрана збажына , пажоўк бульбоўнік.

4 Фізкультхвілінка.

Паслухайце складаныя сказы, вызначце БСС.

1 Бярозы ў шэрані сівеюць, палі бялеюць, як паркаль.

2 Сцежка то вузее, то зусім знікае ў сумётах.

3 Заснулі дрэвы ў пухавых аснежаных уборах, і чыстым золатам на іх ліюцца ціха зоры.

4 Падаў першы снег , весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі.

5 Усё было пакрыта снегам : і дрэвы, і палі, і стрэхі дамоў.

6 Цісне мароз, на рэчцы страляе лёд, завея снегам сыпле ў твар – гэта зіма лютуе.

7 Прырода паступова ўбіралася ў бель і на вачах прыгажэла , бо зіма хавала пад снегам увесь зямны бруд.

8 Знаёмыя гукі і пахі поўнілі ранак : лёгкі шоргат сняжынак , шэры слупок дыму над страхою, звон вёдзер каля студні, водар свежага снегу.

9 Прыціснуў мароз , і рака заснула да самай вясны.

10 Цісне сухі, скрыпучы марозік, усюды ляжаў глыбокі роўны снег.


5 Пунктуацыйная пераклічка.

Настаўнік чытае БСС з першай групы, вучні вызначаюць умовы пастаноўкі двукроп’я і знаходзяць аналагічны прыклад з другой групы.



14 слайд.



1 Звыклыя гукі напаўнялі лясны гушчар : у галлі заварушылася сонная птаха, бязгучна мільганула сава.


2 Паглядзеў на неба : яно было сухое , белае , абяцала гарачы дзень.



3 Як позна ліпы сёлета цвітуць : было так доўга холадна і хмарна.










1 Ні адной галінкі не зламаю : на зямлі павінна ўсё цвісці.


2 Усё было па – ранейшаму : шумеў лес , нізка плылі над зямлёю хмары.



3 Мы адчулі : цішыня зрабілася насцярожанаю.


Адказ: 1 – 2; 2 – 3; 3 – 1;

За правільны адказ – 3 балы.

5 Развіццё мовы.

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Устаўце прапушчаныя літары і расстаўце знакі прыпынку. Графічна растлумачце знакі прыпынку ў БСС.

15 слайд.

Лес зімой падобны да казкі. Прыслухайцеся дзесьці недалёка звіняць л…сныя званочкі. Вы не чуеце іх ? Не хвалюйцеся. Наведаецца ветр…к і зноў задзін…каюць званочкі. Смела ідзіце гэтыя званочкі не знікнуць. Пад…дзіце бліж…й і ўбачыце лісце вымытае снегам і загартаванае марозам. Яно вісіць на тонкіх нітачках і пры кожным дотыку ветр… звініць.

За правільны адказ – 4 балы.

16 слайд.

Лес зімой падобны да казкі. [ Прыслухайцеся ] : [ дзесьці недалёка звіняць лясныя званочкі.] Вы не чуеце іх ? Не хвалюйцеся. Наведаецца ветрык і зноў задзінькаюць званочкі. [ Смела ідзіце] : [ гэтыя званочкі не знікнуць.] Падыдзіце бліжэй - і ўбачыце лісце , вымытае снегам і загартаванае марозам. Яно вісіць на тонкіх нітачках і пры кожным дотыку ветру звініць.

6 Тэставае заданне.

Адзначце сказы, у якіх паміж сэнсава – граматычнымі часткамі патрэбна паставіць двукроп’е.

17 слайд.

1 Серабрацца невялікія звілістыя рэчкі звіняць сцюдзёныя крыніцы.

2 Падарожны прыслухаўся у зімовым лесе ні гуку.

3 Шмат снегу шмат хлеба.

4 Не праспі зіму ў пасцелі за зімой ідзе вясна.

5 Зіма снежная лета дажджлівае.

За правільны адказ – 3 балы.

Адказ – 2 , 4.

6 Творчае заданне

На дошцы размешчаны малюнкі прыроды.

Заданне : разгледзьце малюнкі, выкажыце сваё ўражанне, ужываючы БСС ( 2 – 3 сказы )

Зімою ў лесе прыгожа : усё пакрыта снегам, нерухома стаяць велічныя дрэвы.Мароз моцна скаваў зямлю , у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.Да лесу падысці цяжка : дарога знікла пад тоўстым пластом снегу.Глядзіш на гэту прыгажосць – і атрымліваеш задавальненне.

VI Абагульненне матэрыялу.

Абагульненне правядзём у форме гульні “ Так ці не “. Адзначце правільнае сцвярджэнне ( так – картка сіняга колеру, не – картка жоўтага колеру)

1 Складаныя сказы, у якіх сэнсава – граматычнае ўзаемадзеянне наладжваецца з дапамогай інтанацыі, называюцца бяззлучнікавымі. ( Так )

2 Знакі прыпынку ў БСС не залежаць ад сэнсава – граматычных адносін паміж часткамі. (Не )

3 Двукроп’е паміж часткамі ў БСС ставіцца, калі другая частка ўдакладняе , раскрывае змест першай . ( Так)

4 Кропка з коскай паміж часткамі ў БСС ставіцца, калі часткі развітыя, маюць свае знакі прыпынку і вызначаюцца адноснай самастойнасцю. (Так )

5 Двукроп’е паміж часткамі ў БСС ставіцца, калі першая частка раскрывае прычыну таго , пра што гаворыцца ў другой частцы. ( Не )

6 Коска ставіцца паміж часткамі ў БСС, калі часткі разнатыпныя, нераўназначныя, адна частка ўдакладняе або паясняе другую.( Не )

7 Двукроп’е паміж часткамі ў БСС ставіцца, калі другая частка дапаўняе першую, развіваючы дзеяслоў – выказнік. ( Так )

VII Выстаўленне адзнак.

VIII Рэфлексія.

ІХ Дамашняе заданне.

§ 28, практ. 134 ці напісаць міні – сачыненне “ Любімая пара года”, ужываючы БСС.




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 9 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Урок беларускай мовы ў 9 класе "Двукроп’е ў бяззлучнікавым складаным сказе”

Автор: Петручэня Нона Іванаўна

Дата: 20.10.2018

Номер свидетельства: 481382

Похожие файлы

object(ArrayObject)#852 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(117) "“двукроп’е паміж часткамі ў бяззлучнікавых складаных сказах”"
    ["seo_title"] => string(66) "dvukrop_ie_pamizh_chastkami_u_biazzluchnikavykh_skladanykh_skazakh"
    ["file_id"] => string(6) "438014"
    ["category_seo"] => string(12) "russkiyYazik"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1510246912"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства