Тэма: Народныя песні «Благаславі, маці, вясну заклікаці…», «А на Купалу рана сонца іграла…», «А ў суботу проці нядзелі…», «Каля месяца, каля яснага…», «Рэчанька».
Мэты: Паглыбіць веды вучняў пра народную каляндарна-абрадавую паэзію, паказаць яе знітаванасць з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго адвечнымі клопатамі пра ўраджай як аснову жыцця, дабрабы ту і шчасця. Пазнаёміць з сямейна-абрадавымі песнямі, выявіць сувязь сямейна-абрадавай паэзіі з асноўнымі этапамі жыццёвага шляху чалавека — нараджэннем, шлюбам, смерцю, з яго побытам і працоўнай дзейнасцю, паказаць асноўнае прызначэнне песен — паўплываць на лёс чалавека, яго здароўе і дабрабыт, абараніць ад злога і шкоднага, спрыяць шчасліваму жыццю. Паглыбіць уяўленні вучняў пра асноўны мастацкі прыём абрадавых песен — паэтычную ідэалізацыю, пра неад’емныя элементы абрадавай паэзіі — велічанне і заклінанне. Скіраваць увагу вучняў на лексічнае і інтанацыйнае багацце пазаабрадавых народных песен, іх музычнае афармленне.
Абсталяванне:Мультымедыйная прэзентацыя “Каляндарна-абрадавыя песні”,карткі з заданнямі(для работы ў групах),аўдыёзапіс народных песен у выкананні беларускіх спевакоў.
Ход урока:
(1 слайд)
Ӏ.Арганізацыйны момант
-Добры дзень!Сядайце,калі ласка!Хто адсутнічае сёння на ўроку? Праверце, каб на сталах было ўсё неабходнае для ўрока беларускай літаратуры.Сёння наш урок незвычайны,як ён пройдзе,на якім узроўні ён пройдзе,залежыць не толькі ад мяне, а ў большай ступені ад вас.Я хачу,каб вы былі адкрытымі, шчырымі, працавалі з добрым настроем,з добрымі думкамі.Тэма ўрока вельмі цікавая-мы працягваем працаваць з народнымі песнямі.Хачу,каб вы пранікліся гэтай тэмай.Але,перш чым прыступіць да знаёмства з новымі песнямі,мы праверым дамашняе заданне.Дамашняе заданне ў вас таксама было незвычайнае-вам патрэбна было праінсцэніраваць народнае свята “Каляды”.І зараз мы паглядзім,як у вас гэта атрымалася.
ӀӀ.Праверка дамашняга задання (2 слайд)
ӀӀӀ.Тлумачэнне новага матэрыялу
Першае,што мы з вамі павінны зрабіць-вызначыць мэты ўрока.Перад вамі ляжаць лісты паперы,з прапанаванымі мэтамі і задачамі.Вам патрэбна выбраць тыя,якія адпавядаюць тэме нашага ўрока і пасільны кожнаму з вас.
Выбраць мэты да ўрока:
1.Паглыбіць веды пра народную каляндарна-абрадавую паэзію;
2.Навучыцца пераказваць казкі;
3.Пазнаёміцца з сямейна-абрадавымі песнямі;
4.Даведацца пра жыццё і творчасць пісьменніка.
5.Паглыбіць веды вучняў пра сродкі мастацкай выразнасці;
6.Навучыцца выразна чытаць песні;
7.Выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.
-Давайце,параўнаем вашы варыянты з тымі,якія прапанавала я.(3 слайд)
Слова настаўніка:-Добра,малайцы! З гэтым заданнем вы справіліся і нашыя мэты супалі.Я спадзяюся,што да канца ўрока мы з вамі іх абавязкова дасягнём.
Праца ў сшытках.
Зараз разгарніце сшыткі і запішыце ў іх дату і тэму ўрока.
Вы памятаеце,што народныя песні падзяляюцца на 3 групы,якія?
1.Каляндарна-абрадавыя песні.
2.Сямейна-абрадавыя.
3.Пазаабрадавыя.
*Каляндарна-абрадавыя песні ў сваю чаргу таксама падзяляюцца на 4 групы(цыклы).Як вы лічыце,чаму на 4 і якія?
Правільна,малайцы запішыце,калі ласка ў сшыткі: (Слайд 5,6,7,8)
1.Зімовы цыкл(…)
2.Веснавы цыкл(…)
3.Летні цыкл(…) 4.Восеньскі цыкл(…)
Фізкультхвілінка
Ӏᴠ.Замацаванне ведаў
Праца з падручнікам
Карыстаючыся ведамі,якія вы атрымалі на папярэднім уроку і сёння,мы будзем аналізаваць цудоўныя народныя песні,якія змешчаны ў нашым падручніку.Разгарніце падручнік на старонцы 70
Першая песня,якую мы з вамі разгледзім- “Благаславі,маці,вясну заклікаці…”
Ӏᴠ.1 Выразнае чытанне песні настаўнікам
2.Прачытайце песню яшчэ раз самастойна.
3.Да якога цыкла каляндарна-абрадавых песен адносіцца дадзеная песня?
-Веснавы цыкл.Песня-вяснянка.Гуканне вясны.
4.Якія чалавечыя пачуцці раскрываюцца ў песні-вяснянцы?
-У песні раскрываюцца пачуцці радасці прыходу вясны, пачатку цяпла, заканчэння зімы.
Вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпло і сонца. Нядзіўна, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек проста вельмі-вельмі хацеў наблізіць, паскорыць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялася яму прыгожай маладой дзяўчынай. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, для яе, і толькі для яе, гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку.
5.Выразнае чытанне вучнем
6.Праца з тэкстам у групах.Вам патрэбна ў сшыткі выпісаць :
* Эпітэты(ранняе лета,буйнае жыта,вясна-красна)
*Гіпербалы(адамкнуць зямліцу,выпусціць травіцу)
*Звароты(маці,вясна-красна).
Малайцы.Зараз мы з вамі звернемся да наступнай песні “А на Купала рана сонца іграла”
1.Выразнае чытанне настаўнікам
2.Аналіз песні:
А) . Да якога віду каляндарна-абрадавых песен можна аднесці гэтую песню?
-Гэтая песня адносіцца да песен летняга цыклу, купальскіх песен.
Б)Што вы ведаеце пра народнае свята Купалле?
- У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларусі адзначаецца адно з найбольш яскравых і паэтычных святаў – Купалле. Час яго святкавання – гэта «сярэдзіна» лета, час найважнейшага росквіту прыроды. Для селяніна пасля Купалля пачыналася самая адказная і гарачая пара – сенакосу і жніва. Усе ўпрыгожвалі сябе зелянінай, дзяўчаты – вянкамі,распальвалі вогнішча,праз якое пераскоквалі. Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Дзяўчаты кідалі вянкі праз вогнішча. Той з хлопцаў, што кахаў дзяўчыну ці хацеў ажаніцца, кідаўся выхапіць вянок з полымя. Заканчвалася свята ўсеагульным купаннем у рацэ і пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ен адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу.
Усе ведаюць легенду, паводле якой у купальскую ноч нiбы расцвітае кветка папараці, і той, хто яе адшукае, можа авалодаць усімі зямнымі скарбамі: будзе багаты і шчаслівы, атрымае дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін. Але здабыць яе вельмі цяжка: у самую поўнач, калі яна павінна раскрыцца, прыходзіць мацнейшая навальніца, зіхаціць бліскавіца, грыміць гром, і таму, хто асмельваецца сарваць кветку, здаюцца розныя пачвары, якія імкнуцца ўсяляк перашкодзіць задумам чалавека. Каму ўдавалася сарваць кветку, павінен быў не аглядваючыся ісці дадому і не звяртаць увагі ні на пагрозы, ні на зманлівыя абяцанні, якімі ведзьмы імкнуліся прымусіць чалавека азірнуцца. Інакш кветка ў адзін момант прападзе.
Паводле народных уяўленняў, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы увесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсе смяльчак гіне. Але без ўсякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ен кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь.
В)Як вы разумееце выраз «сонца іграе»?
-Сонца знаходзіцца ў апагеі, яно "грае", і ноч на Беларусі ледзь прыкметная.
Праца ў групах:
Знайсці і запісаць эпітэты:добрыя годы,цёплыя росы,хлябы-ўраджаі
Метафара:сонца іграла
Паўторы:добрыя годы,сонца іграла,цёплыя росы.
Малайцы,вы ўсё правільна робіце!
Адгарніце старонку падручніка,на якой змешчана песня “Каля месяца,каля яснага…”
Выразнае чытанне песні настаўнікам
1.Да якога цыкла адносіцца гэтая песня?
-Восеньскі цыкл.Хрэсьбінная песня.
2.Так у гэтай песні згадваецца такая жыццёвая сітуацыя,як хрэсьбіны.Дзе адбываецца дзеянне?Чые хрэсьбіны?
-Хрэсьбіны хлопчыка Іванькі.Дзеянне адбываецца ў сялянскай хаце,у вёсцы.
3.Якія пажаданні дзіцяці выказваюць госці?Як трымае сябе бабуля?Якое месца яна займае сярод гасцей?
- Галоўны герой хрэсьбіннай песні бабуля, яна сядзіць на самым пачэсным месцы стала — на куце. Яна запявае песні-зычэнні: нараджальную, сужоную, хрэсьбінную, зычыць хлопчыку здароўя і доўгага жыцця.
4. Як дасягаецца ў песні паэтычнасць, вобразнасць?
Апошняя песня,якую мы павінны прааналізаваць на гэтым уроку – “Рэчанька”.
1.Выразнае чытанне настаўнікам
А зараз я прапаную вам паслухаць гэтую песню ў выкананні беларускай спявачкі:
1. Якія думкі выклікала ў вас песня? Якія пачуцці абудзіла?
Уявілася прыгожая чыстая рэчка, а каля яе берага стаіць хлопец на кані і дзяўчына. Пэўна яны закаханы адзін аднаго, але ім патрэбна развітвацца. У песні адчуваюцца сум, лірычнасць, роздум.
2. Вызначце настрой песні. Якімі мастацкімі сродкамі ён ствараецца?
На наш погляд, настрой песні сумны, засмучаны. Песня пабудавана ў форме дыялогу з рэчкай. У песні гучаць паўторы строф «Ой, рэчанька, рэчанька» (гучыць быццам уздых).
3.Выразнае чытанне вучнем.
Заданне для груп:
Скласці з прапанаваных радкоў песню
1 група “Купалінка”
Купалiнка-купалiнка,
Цёмная ночка...
Цёмная ночка, дзе ж твая дочка?
- Мая дочка ў садочку
Ружу, ружу полiць,(2 разы)
Белы ручкi колiць.
2 група
“Касіў Ясь канюшыну”
Касіў Ясь канюшыну,-(3 разы) Паглядаў на дзяўчыну.
А дзяўчына жыта жала,-(3 разы) Ды на Яся паглядала.
Ці ты Ясь, ці ты не?-(3 разы) Спадабаўся ты мне.
3 група
“Ой ляцелі гусі з броду”
Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. Пакуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла. Як стаў Раман жартаваці, З вёдзер воду выліваці.
ᴠ.Вынікі ўрока.Рэфлексія
Малайцы,вы сёння вельмі добра працавалі на ўроку.Скажыце,калі ласка,ці дасягнулі мы тых мэт,якія ставілі перад сабой?Чаму вы навучыліся?
Ці спадабаліся вам песні?
Дамашняе заданне
Слова настаўніка
Вы ведаеце,што беларускі народ лічыцца самым гасцінным і ветлівым.І ў самым пачатку нашага ўрока вучні дапамаглі нам апынуцца на Калядным вечары.Таму,паважаныя госці,дазвольце вас пачаставаць “каляднымі прысмакамі”,бо якое народнае свята без прысмакаў?