Тэма: Беларускі народны фальклор
Мэты:
- замацаваць веды аб беларускім народным фальклоры: прымаўках, прыказках, песнях, загадках, казках і г.д.;
- развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас;
- развіваць творчасць вучняў;
- выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.
Абсталяванне:
- падрыхтаваныя дома тэксты беларусага фальклора, малюнкі, беларускія касцюмы, беларускія песні;
- клас прыбраны як вясковая хата-развешаны ручнікі, дываны, стол засланы абрусам, на ім стаяць розныя стравы: бліны, аладкі, пернікі і інш.
Заходзяць госці, садзяцца.
1вядучы
- Добры дзень у хату,
Вашы ягомасці.
Прыбылі да вас
Сёння мы ў госці.
2вядучы
- Шчыра вам жадаем
Шчасця і здароўя,
Каб было гасцей у вас
Поўнае падвор’е.
Настаўнік
- Дзякую, дарагія госці, сядайце, калі ласка.
1вядучы
- Рады мы вас бачыць
У нашай роднай хаце.
2вядучы
- Нашымі прысмакамі
Вас пачаставаці.
Настаўнік
- У нас на Беларусі існуе добры звычай- вітаць гасцей хлебам-соллю, які падаюць на ручніку. Ручнік- сімвал чысціні, цяпла і роднай хаты.
Вучні падносяць гасцям хлеб-соль:
1вядучы
- Мы звычай зямлі сваёй зберагаем,
Усіх гасцей хлебам-соллю вітаем.
Настаўнік
- Наша свята пачынаем.
2вядучы
- Людзі кажуць:
Жыццё пражыць – не поле перайсці;
У адну ваду два разы не ўвайсці;
З людзьмі ўжыцца – што пуд солі з’есці;
Навуку за плячыма не носяць.
1вядучы
- Мы думаем, ступіўшы адзін крок,
Нічога дрэннага людзям не зробіш.
Але ёсць такі жыццёвы ўрок:
Атрымаеш тое, што заробіш.
2вядучы
- Вельмі добра, што ў казках
Ёсць нам розныя падказкі-
Як пражыць, каго лепш слухаць,
Каб нам пораху не нюхаць.
Павучыць мы вас жадаем,
Паглядзець вас запрашаем.
Настаўнік
- Пачнем наша свята з казкі:
“Ці то полем, ці то лесам, ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць – спявае нехта. Прыслухаўся першы: “Відаць жаваранак”, “Не,- кажа другі- гэта лес шуміць”. А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў: “Ды гэта ж зямля наша спявае”.(Тры падарожніка размаўляюць)
Настаўнік
- Так, зямля наша спявае. Бо беларускі народ мае багатую спадчыну: песні, карагоды, жарты, загадкі, прыказкі. І сёння мы будзем гаварыць пра нашу спадчыну, пра спадчыну беларускага народа.
Загадкі
Настаўнік
- Адным са старажытных відаў народнай творчасці з’ўляюцца загадкі. Чалавек складваў загадкі пра тое, з чым ён сустракаўся ў жыцці, дома, на працы, у час адпачынку.Яго асабліва цікавілі з’явы прыроды, бо ад іх залежыў ураджай і дабрабыт народа. Імкнуючыся пазнаць іх, чалавек параўноўваў загадкавае з добра знаёмым, з відавочным.
1. З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык, дояць, а не карова, лыка дзярэ, а лапці не пляце.(каза)
2.У вадзе купаўся, ды сухім застаўся.(гусь)
3.Спераду тыльцы, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно.(ластаўка)
4.Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, той кроў пралье.(камар)
5.Чорны, ды не воран, рагаты, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць- вые, сядзе – зямлю рые.(жук)
6.Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае.(кот)
Беларускія гульні. Лічылкі
Гульня “Сляпы музыкант”
Лічылкай( Кацілася торба з вялікага горба. А ў пой торбе хлеб, пшаніца. З кім ты хочаш падзяліцца) выбіралі музыканта.
- Гуляючыя становяца ў груг. Аднаму з іх завязваюць вочы і даюць у рукі палачку. Гэта – “сляпы музыкант”. Ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з гуляючых. Ігрок падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца зрабіць так, каб “сляпы музыкант” не пазнаў яго. Калі той усёж адгадае, ігрок ідзе на сярэдзіну круга і гульня працягваецца з новым “музыкантам”( калі “сляпы музыкант” тры разы не пазнае, хто падае голас, ён выбывае з гульні)
Беларускія народныя песні
- Ці ведаеце вы беларускія народныя песні?
- Назавіце, якія песні вы ведаеце?
(калыханкі, жніўныя, вясельныя, калядныя і інш.)
- Успомніце, што часцей спяваюць бабулі, матулі малым дзеткам.
- Правільна, калыханкі. Паслухайце адну з іх.
(выходзіць дзяўчынка, трымае ў руках ляльку і спявае калыханку)
Баю, баю, баенькі,
Баю, баю, баенькі,
Люлю, люлю, люленькі,
Прыляцелі гуленькі.
Селі яны ў люленькі,
Сталі яны варкаваць.
Малютачку калыхаць.
Маўчы, маўчы, не крычы.
- Малайчынка. Але акрамя калыханак, каб дзяцей пазабаўляць ім расказвалі забаўлянкі, пацешкі.
Кую,кую ножку,
Паеду ў дарожку,
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая.
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі,
Да майго дзядулі.
Ідзе каза рагатая,
Ідзе каза, ідзе,
Барадою трасе,
Малачко нясе.
Малачка хто не п’е-
Таго – бу! Забаду!
На рогі пасаджу!
- Нашы дзяўчаткі падрыхтавалі песню “Саўка ды Грышка”
Саўка ды Грышка ладзілі дуду,
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Дуду, дуду, дуду, дуду,
Ды прагнаць нуду.
Як разышліся музыкі, гуча,
Згінула гора, згінула туга.
Гу-га-га-га, гу-га-га-га,
Згінула туга.
Дзядок старэнькі, ёмкі ўзяўшы спрут,
Кіем на дзверы паказаў ім тут.
Ту-ту-ту-ту, ту-ту-ту-ту,
Паказаў ім тут.
Народныя казкі
Настаўнік
- Запрашаем на сустрэчу з казкай.
1вядучы
…Усіх гадуюць нас матчыны казкі.
Яны вучаць родную мову любіць,
З няпраўдай змагацца, а з праўдай дружыць
І аб недасяжным і сонечным марыць.
Настаўнік
- Сапраўды, з самых малых гадоў казка ішла і жыла побач з намі. Яна захапляла нас святлом незвычайнага, неверагоднага, фантастычнага. Мы любім казкі за тое, што ў іх заўсёды дабро перамагае зло, мудрыя, мужныя, знаходлівыя людзі перамагаюць несумленных, нядобрых, ліхіх. Казкі сеюць зерне мудрасці.
- Якія казкі бываюць?(чарадзейныя, пра жывёл, бытавыя)
- А зараз паглядзім, як вы ведаеце казкі.
- Адкуль гэтыя ўрыўкі?
1.Выскачыў з дуба каток-залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.(каток-залаты лабок)
2.Паваліўся пеўнік, ногі задраў і не дыхае.(як курачка пеўніка ратавала)
3.А ты як сядзеш за стол, дык страх адразу на шыю скок і душыць! Праз гэта яна і худзее. Ад крадзенага, брат, не пасыцееш!(Ад крадзенага не пасыцееш)
- Нашы артысты падрыхтавалі невялічкую казку “Пчала і муха”
Выходзяць дзеці ў касцюмах.
Муха. Як добра на свеце жыць!
Пчала(ляціць).Ж-ж-ж!
Муха(прачнулася і кажа сярдзіта). Хто гэта? Ах ты, нягодніца! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш?
Пчала. Ж-ж-ж! Выбачай! Я шмат мёду нясу, дык і стагну ад цяжару.
Муха. Ха-ха-ха! Сядай! Шмат мёду нясеш, а сама, пэўна, галодная: вунь якая худая, як мыш з царквы.
Пчала. Так. Мы, пчолы, збіраем цуды, а самі худы!
Муха. А чаму ж вы худы? Мёд жа ў вас ёсць.
Пчала. Дык мёд жа мы збіраем не толькі для сябе, а і для дзетак, і для гаспадара, які нам хатку зрабіў, даглядае нас.
Муха. Чакай! Чакай!Як гэта можна збіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім!
Пчала. Няма мне калі з табою гаманіць: трэба дзеткам мядовую кашку варыць.
Муха. А дзе возьмеш мядовую кашку?
Пчала. На сабе вязу!
Муха. У чым?
Пчала. (адлятаючы) У вазку, у палазку і за пазухай. Ж-ж-ж.
Муха. У чым? У чым?
1вядучы
- Адзін працуе цэлы дзень,
А другі глядзець, дзе лепшы цень.
Настаўнік
- Казка, як гаварыў Максім Танк, вучыць нас любіць родную мову, змагацца са злом і няпраўдай, марыць аб шчаслівым заўтрашнім дні, які абавязкова наступіць.
Настаўнік
- Нашы дзяўчаты падрыхтавалі песню “Сядзіць камар на дубочку”
Сядзіць камар на дубочку,
На зялёненькім лісточку.
Ай, люлі, люлі, люлі,
На зялененькім лісточку.
Сядзіць камар, напявае.
Чорных мушак забаўляе.
Ай, люлі, люлі, люлі,
Чорных мушак забаўляе.
Наляцела злая бура,
Камарочка з ліста здула.
Ай, люлі, люлі, люлі,
Камарочка з ліста з дула.
Тут дзве мушкі падляталі,
Камара пад ручкі ўзялі.
Ай, люлі, люлі, люлі,
Камара пад ручкі ўзялі.
Камара пад ручкі ўзялі,
У дом вялі, у пасцельку клалі.
Ай, люлі, люлі, люлі,
У дом вялі, у пасцельку клалі.
Жарты
Настаўнік
- А як вы лічаце, жарты гэта фальклор?
Вось зараз і пажартуем.
А) Мама. Пятрусь, ты рукі мыў?
Пятрусь. Памыў, мама, нават з мылам.
Мама. А твар?
Пятрусь. Не!
Мама. Ідзі памый!
Пятрусь. Не пайду!
Мама. Чаму?
Пятрусь. Хітрая ты, мамачка, хочаш, каб я зноў рукі запэцкаў!?
Б) – Мама, ты казала, што ў яблыках шмат вітамінаў. Я іх парэзаў, а вітамінаў не знайшоў.
Прыказкі і прымаўкі
Настаўнік
- А што яшчэ з’яўляецца фальклорам?
- Правільна, прыказкі і прымаўкі.
- Якія прымаўкі і прыказкі вы ведаеце?
(Дзеці называюць)
-Век жыві- век вучыся
Без навук, як без рук.
Гультай за работу – мазоль за руку
Якая справа, такая і слава
Чалавек без сябра, што яда без солі
Настаўнік
- А гэтую прыказку вам патрэбна скласці самім
( Радзіма – матка, чужына – мачыха)
Настаўнік
- Малайчыны! Добра ведаеце народны фальклор.
- Але на нашай зямлі кожнае свята не абыходзілася без музыкі і спеваў.
(гучыць музыка “Беларуская – танцавальная”, выбягаюць дзяўчаты і спяваюць)
Настаўнік
- Малайцы, вы добра папрацавалі!
- Але яшчэ да нас прыляцела птушка- сімвал нашай Беларусі – бусел. Ён прынёс кветачку нашых палёў- васілёк, але тат не хапае маленькага сонейка. Каб гэта сонейка з’явілася, вам патрэбна ўсміхнуцца і падарыць усмешку адзін аднаму і тады ад цеплыні вашых усмешак загарыцца сонейка на Васільку.
Дзяўчынкі
- І нам хочацца пажадаць вам госці
Дружна жывіце,
Край свой любіце.
Не таму любіце, што ён за ўсіх цяплейшы, ці прыгажэйшы,
А таму любіце, што ён мілейшы, за ўсё даражэйшы.