Настаўнік. Я думаю, што ўсе вы любіце казкі, бо казкі заўсёды вучаць добраму, карыснаму. Трэба чытаць казкі, каб стаць мудрымі і разумнымі. І сёння на ўроку мы звернемся да казкі. Зараз вы убачыце інсцэніроўку казкі “Падарожжа галоўных членаў сказа”.
Інсцэніроўка
Выходзяць аўтар, Дзейнік “Зіма” і Выказнікі “Прыйшла” “Прынесла”.
Аўтар: У адной вялікай краіне Сінтаксіс, у раёне Сказа, жылі-былі тры хлопчыкі: Дзейнік “Зіма” і Выказнікі “Прыйшла” і “Прынесла”.
Дзейнік: Зіма (вешае на дошку таблічку са словам “Зіма”).
Першы выказнік: Прыйшла (вешае на дошку таблічку са словам “Прыйшла”).
Другі выказнік: Прынесла (вешае на дошку таблічку “Прынесла”).
Аўтар: Яны вельмі сябравалі і заўсёды разам гулялі, весяліліся, але ніколі не выходзілі за межы свайго мястэчка, якое называлася “Неразвіты сказ”: у ім жылі толькі галоўныя члены сказа – Дзейнік і Выказнік.
Аднойчы нашы сябры рашылі падарожнічаць. Сабралі самае неабходнае і адправіліся ў дарогу. Ці доўга, ці коратка ішлі яны і нарэшце ўбачылі невялікі домік, каля яго сядзеў хлопчык. На яго кашулі былі вышыты перарывістыя лініі.
З’яўляецца Дапаўненне; у руках трымае пытанні ў скосных склонаў і таблічку са словам “Вецер”.
Дзейнік: Хто ты?
Першы выказнік: Што ты тут робіш?
Дапаўненне: Я даданы член сказа, Дапаўненне. Я абазначаю прадмет, на які накіравана дзеянне. У сказе я звычайна паясняю выказнік і адказваю на пытанні ўскосных склонаў (усіх, акрамя назоўнага).
Дзейнік: Не разумею!
Дапаўненне: А што ж тут незразумелага? Напрыклад: Хлопчык чытае (што?) кнігу.
Другі выказнік: Значыць, ты і мяне можаш паясніць?
Дапаўненне: Канешне. Прыйшла зіма і прынесла (што?) вецер (вешае таблічку са словам “Вецер” на дошку).
Дзейнік: Як цікава! А пойдзем разам з намі падарожнічаць.
Аўтар: Дапаўненне сабрала ўсе свае рэчы ( пытанні ўскосных склонаў), і новыя сябры пайшлі далей. Праз нейкі час яны ўбачылі домік і вырашылі туды зайсці. Там таксама жыў хлопчык, кучаравы і вельмі прыгожы. На яго адзенні вышыты хвалістыя лініі.
З’яўляецца Азначэнне, у руках трымае таблічку з надпісам “Сцюдзёны”.
Дзейнік: Хто ты?
Першы выказнік: Што ты тут робіш?
Азначэнне: Я даданы член сказа, Азначэнне. Абазначаю прымету прадмета і адказваю на пытанні які? якая? якое? якія? чый? чыя? чыё? чые? Я звычайна паясняю той член сказа, які выражаны назоўнікам.
Дапаўненне: А мяне ты можаш паясніць? Бо дапаўненне “вецер” выражана назоўнікам.
Азначэнне: Магу. Прыйшла зіма і прынесла вецер (які?) сцюдзёны. (Вешае таблічку са словам “Сцюдзёны”.
Другі выказнік: (задумліва ). Прыйшла зіма і прынесла сцюдзёны вецер. Мне падабаецца! Хочаш з намі разам падарожнічаць?
Азначэнне: Хачу. І вам будзе весялей і мне цікавей.
Аўтар: Азначэнне сабрала свае пытанні, і новыя сябры пайшлі далей.
Неўзабаве ім сустрэўся яшчэ адзін хлопчык. Яго кашуля таксама была прыгожа вышыта, на ёй былі нейкія дзіўныя рысачкі і кропачкі.
З’яўляецца Акалічнасць на яго адзенне нашыты пытанні дзе? куды? адкуль? калі?; у руках ён трымае таблічку са словам “Раптоўна” .
Дзейнік: Як цябе завуць?
Першы выказнік: Чым ты займаешся?
Акалічнасць: Я даданы член сказа, Акалічнасць. Я абазначаю месца, час, спосаб дзеяння і адказваю на пытанні калі? дзе? куды? як? Звычайна паясняю выказнік, выражаны дзеясловам.
Першы выказнік: Мяне ты таксама можаш паясніць?
Акалічнасць: Так. Прыйшла зіма прынесла сцюдзёны вецер. Прыйшла (як?) раптоўна. ( Вешае таблічку са словам “Раптоўна”).
Дзейнік: Раптоўна прыйшла зіма і прынесла сцюдзёны вецер. Як прыгожа! Давайце сябраваць і разам падарожнічаць, бо сябрам заўсёды весялей і цікавей.
Усе: (Хорам). Згода.
Аўтар: З таго часу галоўныя і даданыя члены сказа вельмі пасябравалі і ніколі не расставаліся. Неўзабаве яны даведаліся, што падарожнічалі ў той частцы краіны Сінтаксіс, якая завецца “Развіты сказ”.
1. Чаму мястэчка, у якім засталіся жыць героі казкі, называецца “Развіты сказ”?
2. З якімі даданымі членамі сказа вы сустрэліся ў казцы?
3. Запішыце сказ, падкрэсліце ўсе члены сказа.
Раптоўна прыйшла зіма і прынесла сцюдзёны вецер.
ІV. Фізкультхвілінка.
Кожны дзень спазаранку
Робім мы зарадку. (хада на месцы)
Вельмі падабаецца нам рабіць па парадку
Гэтую зарадку:
Весела крочыць, (хада)
Рукі паднімаць, (рукі ўверх)
Прысядаць і ўставаць, (прысяданне 4-6 разоў)
Скакаць і скакаць. (10 скачкоў)
V. Самастойная работа.
Вучні індывідуальна запаўняюць “табліцу з белымі плямамі”, у час працы яны могуць карыстацца вучэбным дапаможнікам.
1.
Даданыя члены сказа
Даданыя члены сказа
Што абазначаюць?
На якія пытанні адказваюць?
Чым выражаюцца?
Графічнае абазначэнне
1. дапаўненне
прадмет
Пытанні ўскосных … склонаў
Назоўнікам, займеннікам
----------------
2. … азначэнне
... прымету прадмета
... які? якая?якое? якія? чый? чые? чыё? чыя?
Прыметнікам,
займеннікам, іншымі часцінамі мовы
...
3. … акалічнасць
Месца, …час, спосаб дзеяння
… дзе?куды? адкуль?як?
Назоўнікам з прыназоўнікам, …
…
VІ. Карэкцыйны этап
Франтальная праверка выканання; запоўненая табліца вывешваецца на дошцы
2. Падбярыце прыметнікі да слоў-прадметаў.
Словы-прадметы
Які? Чый? (чыя?чыё?)
Маці
мова
настаўнік
паліто
сабака
гусь
3. Складзіце сказ, у якім прысутнічалі б усе члены сказа. На дошцы запісаны неразвіты сказ.
Выпаў снег.
Як можна развіць гэты сказ? ( Раніцай на галінкі дрэў выпаў пушысты снег.)
4. Дапішыце словы ў сказах.
(Калі?) ... вучань ... (як?) адказваў настаўніку правіла .
(Адкуль?) ... (куды?) вучань ішоў ... (як?).
(Калі?) ... птушка спявала ... (як?) сваю прыгожую песню.
VІІ. Рэфлексія.
Настаўнік. Заканчваецца наш урок. Давайце падвядзём вынікі.
Над якой тэмай мы працавалі?
Пра што мы даведаліся?
Якія цяжкасці ў вас узніклі? Ці справіліся вы з імі?
На наступным уроку мы будзем больш трэніравацца ў вызначэнні даданых членаў сказа, вучыцца ўжываць іх ва ўласным маўленні.