kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ЎНУТРАНАЙ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”

Нажмите, чтобы узнать подробности

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ДРУГОЙ КВАЛІФІКАЦЫЙНАЙ КАТЭГОРЫІ ПАЦЭЙ ТАЦЦЯНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ЎНУТРАНАЙ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”. У дадзенай рабоце сабраны матэрыялы па інтэрактыўных метадах, асаблівасці іх прымянення на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Прыведзены фрагменты ўрокаў, прааналізаваны розныя накірункі дзейнасці.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ “ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ЎНУТРАНАЙ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”»

19

19

19



ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

Сярэдняя школа № 6 г. Жодзіна””






АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


ВЫКАРЫСТАННЕ ІНТЭРАКТЫЎНЫХ МЕТАДАЎ ЯК СРОДАК АКТЫВІЗАЦЫІ ЎНУТРАНАЙ МАТЫВАЦЫІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”




Пацэй Т. У.,

настаўнік беларускай

мовы і літаратуры











2015 г.

1.Інфармацыйны блок

1.1 Назва тэмы вопыту

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак актывізацыі ўнутранай матывацыі вучняў на ўроках беларускай мовы.

1.2 Актуальнасць вопыту

Сучасная педагогіка сёння разглядае адукацыю як працэс, які накіраваны на самаразвіццё асобы вучня, на пашырэнне яго магчымасцей кампетэнтнага выбару свайго жыццёвага шляху. У адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі часу галоўнай задачай агульнаадукацыйнай установы з’яўляецца падрыхтоўка адукаванага і творчага грамадзяніна рэспублікі, здольнага да пастаяннага развіцця і самаадукацыі. Вядома, гэта патрабуе і ад сучаснага настаўніка беларускай мовы і літаратуры пошуку новых актыўных метадаў, прыёмаў і форм навучання.

Сёння, улічваючы адказнасць педагогаў краіны за якасць ведаў вучняў і ўзровень іх падрыхтаванасці, кожны настаўнік беларускай мовы і літаратуры імкнецца, каб і яго выхаванцы з ахвотай вывучалі і дасканала ведалі гэтыя прадметы: паспяхова напісалі кантрольную дыктоўку, пераказ, сачыненне ці дакладна адказалі на пытанні тэстаў.

Але са свайго настаўніцкага вопыту я ведаю, што нельга навучыць школьніка, калі ён раўнадушны, абыякавы, не бачыць патрэбы ў набыцці ведаў. І, на жаль, такіх дзяцей у класе большасць. Магчыма, негатыўную ролю тут адыграла празмерная інфармацыйная насычанасць сучасных дзеючых праграм практычна па ўсіх прадметах. Да таго ж адведзена малая колькасць гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы і, трэба прызнаць, дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў дала магчымасць вучню перайсці з класа ў клас з самымі нізкімі баламі.

Такім чынам, у вучэбна-выхаваўчым працэсе сапраўды існуе праблема матывацыі да вучобы.

Як вядома, матыў - гэта тое, што натхняе, скіроўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Калі ж не ведаеш матываў, то цяжка зразумець, чаму дзіця імкнецца да нечага іншага, а не да таго, што прапануе яму настаўнік.

У псіхолага-педагагічнай літаратуры вызначаюць два тыпы матывацыі: знешні і ўнутраны. “Знешні – гэта такі тып, калі вучань ведае, што за добрую і старанную вучобу ён будзе заахвочаны: напрыклад, бацькі купяць яму “ролікі”, веласіпед ці камп’ютэр. Зразумела, што пры такой умове падлетак пачне праяўляць актыўнасць на занятках, стане больш старанна выконваць дамашнія заданні, каб атрымаць высокі бал. Аднак падобныя імкненні хутчэй за ўсё будуць праяўляцца толькі да адпаведнага моманту – атрымання абяцанага. Унутраны тып матывацыі можна часта назіраць у паводзінах вучняў пачатковых класаў, якія імкнуцца сваёй паспяховай вучобай парадаваць дарослых. Але з узростам і гэты матыў страчвае сваю актуальнасць”. [1,c. 7]

Безумоўна, паспяховай з’яўляецца тая матывацыя, якая заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўню. Фарміраванне матываў вучыцца – гэта ў першую чаргу стварэнне на ўроках мовы і літаратуры ўмоў для праяўлення ўнутраных імкненняў школьніка да навучання.

Інтэрактыўныя метады, прыёмы і формы працы дапамагаюць вырашаць “адвечную” праблему па фарміраванні ўнутранай матывацыі ў школьнікаў на ўроках беларускай мовы.Вопыт працы настаўнікам пераконвае, што так званы класічны камбінаваны ўрок у школе заўсёды быў, ёсць і яшчэ будзе доўгія дзесяцігоддзі, але і без выкарыстання інтэрактыўных метадаў работы зараз проста не абысціся, бо менавіта яны і падтрымліваюць цікавасць сучасных падлеткаў да навучання. Пры выкарыстанні гэтых метадаў адбываецца “інтэрактыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне, якое ўзмацняе мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў паміж сабой з мэтай актывізацыі пазнавальнай дзейнасці на розных этапах урока”. [2,c. 167]

1.3 Мэта вопыту:

стварэнне на ўроках беларускай мовы ўмоў, пры якіх вучні атрымліваюць магчымасць развіваць унутраную матывацыю да навучання, свае здольнасці і схільнасці, фарміраваць сістэмныя і дзейсныя веды, павышаць узровень падрыхтоўкі да выніковай атэстацыі і цэнтралізаванага тэсціравання.

1.4 Задачы вопыту:

навучальныя — ствараць сістэму работы, якая забяспечвае фарміраванне трывалых ведаў вучняў, комплексна падыходзіць да вывучэння ўсіх моўных адзінак, вызначаць іх змест, формы і асаблівасці функцыянавання ў маўленні;

развіваючыя — забяспечыць развіццё мышлення, пазнавальных працэсаў, творчых здольнасцей, эмацыянальнай сферы;

выхаваўчыя — спрыяць фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў, садзейнічаць выхаванню імкнення да паўназначнага і гарманічнага жыцця, уплываць на выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў.

Задачы асобаснага росту вучня:

  • фарміраваць асноўныя камунікатыўныя ўменні і навыкі, якія забяспечаць актывізацыю маўленчай дзейнасці вучняў у розных жыццёвых сітуацыях;

  • развіваць пазнавальныя, творчыя здольнасці;

  • павышаць матывацыю навучання;

  • рыхтаваць да выніковай атэстацыі і цэнтралізаванага тэсціравання.

Прагназуемыя вынікі:

  • сфарміраванасць мэтававанага імкнення вучняў да набыцця новых ведаў;

  • забяспячэнне высокага ўзроўню пазнавальнай дзейнасці вучня;

  • засваенне вучнямі літаратурных нормаў, набыццё трывалых асноў культуры беларускага маўлення, якое ажыццяўляецца ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай;

  • павышэнне ўзроўня падрыхтоўкі вучняў да выніковай атэстацыі і цэнтралізаванага тэсціравання.

1.5 Працягласць работы над вопытам:

Інтэрактыўныя метады навучання вядомы ў педагагічнай практыцы даўно, але асабліва актуальным пытанне іх выкарыстання ў працэсе навучання стала ў апошнія гады. Выкарыстанне гэтых метадаў навучання ў маёй настаўніцкай практыцы аказалася не прыгожай моднай тэорыяй, а практычнай дзейнасцю, якая дае добрыя вынікі, дапамагае вучням засвойваць праграмны матэрыял па беларускай мове, робіць пазакласную працу цікавай ды разнастайнай.

2. Апісанне тэхналогіі вопыту

2.1 Вядучая ідэя вопыту

Пазнавальная актыўнасць праяўляецца тады, калі вучань адчувае патрэбу рашыць тую ці іншую моўную задачу і ўмее свабодна карыстацца рознымі спосабамі рашэння такіх задач, выказваць сваё разуменне і бачанне аб'екта, рабіць самастойныя вывады. Рашэнню такіх задач садзейнічае сістэма выкарыстанне інтэрактыўных метадаў. Матэрыял ўяўляе сабой разнастайныя заданні, якія дазваляюць аналізаваць, супастаўляць, параўноўваць, рабіць вывады па той ці іншай тэме, замацоўваць тэарэтычны матэрыял шляхам шматразовага паўтарэння ў розных формах. Гэта ўсё зробіць звычайную паўсядзённасць цікавай, насычанай, дапаможа правільна і карысна арганізаваць урочны час. І тады вучань будзе актыўным на ўроку, будзе імкнуцца да новых ведаў.

2.2 Апісанне сутнасці вопыту

Навучанне з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў забяспечвае высокі ўзровень пазнавальнай дзейснасці вучняў, актывізуецца ўнутраная матывацыя. Пры выбары пэўнага метаду абавязкова трэба ўлічваць, каб ён адпавядаў вызначаным вучэбна-выхаваўчым задачам, праграмным патрабаванням да ведаў.

1. Метад “Адгадай”. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні граматычных катэгорый розных часцін мовы. Ён дазваляе не толькі праверыць узровень ведаў, але і вучыць дзяцей дакладна фармуляваць пытанне, развівае лагічнае мысленне, патрабуе дакладных ведаў тэмы, бо трэба не толькі прадумаць пытанні, каб даведацца, што за картка ў сяброў, але і добра арыентавацца ў пройдзеным матэрыяле, каб даволі хутка даць адказ самім на пытанне.

Возьмем, напрыклад, тэму “ Прыметнік”. Пасля таго, як пройдзена пэўная частка матэрыялу, або ўся тэма, вучні атрымліваюць карткі з надпісамі: “Якасныя прыметнікі”, “Прыналежныя прыметнікі”, “Кароткія прыметнікі” і заданне: на працягу 5 хвілін скласці 5 пытанняў, якія дазволяць вызначыць свой тэрмін, і якія павінны адносіцца да “разраду закрытых” (адказ можа быць толькі “так” ці “не”). Калі метад выкарыстоўваецца ўпершыню, то чым меншыя вучні, тым больш часу ідзе на складанне пытанняў, але за другім-трэцім разам усё прыходзіць у норму. Для дзяцей становіцца відавочным, наколькі важна бывае правільна задаць пытанне і наколькі грунтоўна трэба ведаць матэрыял, каб сфармуляваць пытанне і даць адказ на яго пры дапамозе толькі двух слоў: “так” ці “не”.

Выкарыстанне метаду “Адгадай” спрыяе засваенню граматычай тэрміналогіі і асаблівасцей часцін мовы, калі яго выкарыстоўваць пры вывучэнні марфалогіі.

2. Метад “Праца ў групах”. Дзеці станоўча ацэньваюць гэты від працы. Адзначаюць, што паступова з’яўляецца ўпэўненасць у сабе, адступае страх, нерашучасць, актывізуецца мысленне. Спачатку для некаторых вучняў сітуацыя была стрэсавай: непрывычна тое, што прыйдзецца гаварыць, выказваць сваё меркаванне, адказваць па тэме ўрока абавязкова, а прэзентаваць працу групы можа выпасці абсалютна любому. Гэта вельмі адказна, бо твая падрыхтоўка непасрэдна ўплывае на адзнаку ўсёй групы. Таму ўсе зацікаўлены ў найлепшым выніку. Моцныя вучні атрымалі магчымасць пастаянна актыўна практыкавацца ў сваіх ведах. Слабейшыя дэманструюць веды ў сітуацыі, якая для іх з’яўляецца якраз менш стрэсавай (слухаюць усяго 3-4 вучні). З цягам часу дзеці пачынаюць трымацца больш разняволена і ўрок дае мажлівасць атрымаць ад працы маральнае задавальненне.

Настаўніку падчас працы вучняў у групе таксама не прыходзіцца сядзець склаўшы рукі ці займацца запаўненнем журнала. Як толькі вучні адчуваюць, што мне не цікава тое, чым яны займаюцца, інтарэс дзяцей прападае таксама. Неабходна кантраляваць, дапамагаць (але не кіраваць), задаваць пытанні, прыцягваць (калі неабходна) да дыскусіі, каментаваць ход працы групы, даваць канкрэтную інфармацыю, якая ўтрымлівае ацэнку іх дасягненняў.

Даволі працяглы час выкарыстоўваючы працу ў групах, прыйшла да высновы, што пры дапамозе гэтага віду дзейнасці можна значна палепшыць работу на розных этапах урока.

Праверка пісьмовага і вуснага дамашняга задання ў групах па 4 - 5 чалавек спрыяе выпрацоўцы арфаграфічнай пільнасці вучняў, развіццю мовы, камунікатыўных навыкаў. Пры вывучэнні новага матэрыялу, працуючы ў групах, вучні з задавальненнем складаюць табліцы, апорныя канспекты, планы, ставяць пытанні да матэрыялу параграфа. Не раз заўважала, як дзеці любяць тыя апорныя канспекты, што прыдумалі і намалявалі самі.

У сярэднім школьным звяне, калі вядзецца навучанне напісанню сачынення (аднаму з самых цяжкіх відаў працы па развіцці мовы, на маю думку), групавая праца таксама шмат у чым дапамагае вучням. Звычайна на дошку вывешваю табліцы з асноўнымі патрабаваннямі да напісання сачынення, а вучні ў групах прадумваюць, якім можа быць уступ, што павінна ўключаць у сябе асноўная частка і заключэнне, што можа паслужыць асноўнай думкай сачынення і г. д.

Праз адпаведны час вучні зачытваюць, што ў іх атрымалася, аналізуюць. Яны вучацца такім чынам пазітыўна ацэньваць працу іншых і карэктна не згаджацца з чыёйсьці.

3. Метад “Трымайся да перамогі”. Заключаецца ў праверцы тэарэтычных ведаў вучняў як па тэме ўрока, так і па засваенні асноўных тэарэтычных паняццяў па вывучаным раздзеле. Методыка правядзення: усе вучні ў класе падымаюцца, кожнаму па чарзе задаецца пытанне (нескладанае і немнагаслоўнае). Вучні хутка на яго павінны адказаць. Той вучань, які правільна адказвае на пытанне, прадаўжае ўдзел у гульні, хто не змог адказаць, займае сваё месца за партай. Перамагае ў гульні той вучань, які змог адказаць на ўсе, у тым ліку і тры фінальныя, тэарэтычныя пытанні. Пераможца атрымлівае дзесяць балаў. Асабліва эфектыўная гульня ў класах з невялікай колькасцю вучняў. Можна праводзіць як групавую форму работы, калі адна група задае пытанні, а другая на іх адказвае. Напрыклад, па тэме “Фанетыка” ў пятым класе прапаноўваю наступныя пытанні:

-Што вывучае фанетыка?

-Што такое гук і літара?

-Назавіце галосныя гукі, чым яны адрозніваюцца ад зычных?

-Назавіце парныя звонкія і глухія зычныя гукі.

-Што вы ведаеце пра цвёрдыя і мяккія зычныя?

-Калі пасля ў знаходзяцца літары е,ё,я,ю,і ,апостраў ...

-Прывядзіце прыклады азванчэння , аглушэння. І г.д.

4. Метад “Асацыятыўны рад”. Тут патрабуецца ад вучняў уменне будаваць асацыятыўныя рады ці па асацыяцыях пазнаваць загаданае паняцце. Напрыклад, на ўроку па тэме “Назоўнік” (11 клас), арганізацыйна-матывацыйны этап.

Асацыяцыі: адушаўлёны і неадушаўлёны, агульны і ўласны, канкрэтны і абстрактны.

Што гэта?

Асацыяцыі да паняцця “Правапіс назоўнікаў другога скланення ў родным склоне”: рэчывы і матэрыял, абстрактныя і прасторавыя паняцці, з’явы прыроды і зборныя прадметы. З якім ужываюцца канчаткам? (этап замацавання ведаў).

5. Метад “Запоўні табліцу”. Запаўненне своеасаблівай табліцы дазваляе працягнуць працу па выпрацоўцы арфаграфічных навыкаў вучняў. Напрыклад, яна запаўняецца пасля выканання работы над памылкамі ў сшытках для кантрольных работ, звычайна пасля напісання дыктанта або пераказа. Табліца ёсць у кожнага вучня. Выканаўшы работу над памылкамі, у слупку пад назвай арфаграмы ён ставіць кропку, калі на гэта правіла была зроблена памылка. Такім чынам відавочным становіцца для настаўніка і для дзяцей, над якімі арфаграмамі трэба працаваць. У табліцы 5 радкоў – па адным на кожную кантрольную работу. У канцы навучальнага года бачны вынікі працы. Канешне, накрэсліць такую табліцу даволі цяжка, бо яна ўключае як мінімум трыццаць слупкоў (дарэчы, патрэбна аналагічная на пастаноўку знакаў прыпынку – толькі ўжо з меншай колькасцю графаў), але затрачаны час сябе апраўдвае.




Правапіс галосных а, о, э

Правапіс галосных е, ё, я

Правапіс галосных у складаных словах

Правапіс і, ы, й

Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых

Правапіс мяккага знака і апострафа

Правапіс зычных д-дз, т-ц

Правапіс падоўжаных зычных

Правапіс прыстаўных галосных

Ужыванне вялікай літары і г.д.

Дыктант №1











Пераказ №1











Дыктант№ 2











Пераказ №2











Дыктант №3












Гэты метад вельмі дзейсны і ў час падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Толькі ў радках запісваецца нумар тэставай работы і дата яе выканання, а ў слупках – тэмы заданняў групы А і В. І ўжо пасля таго, як вучань зрабіў некалькі трэніровачных тэстаў, бачна, якая тэма засвоена добра, а над якой патрэбна яшчэ папрацаваць

6. “Ведаю – хачу даведацца - даведаўся”. Тут важна звярнуць увагу на запаўненне першай і другой калонак табліцы. Напрыклад, перад вывучэннем тэмы “Асаблівасці будовы сінтаксічных канструкцый з простай мовай. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай” у 9 класе на этапе выкліку, улічваючы набытыя веды за 5 клас, настаўнік зробіць наступны запіс у выглядзе табліцы:

Ведаю

Хачу даведацца

Даведаўся

А: “П”.

“П, - а, - п”.


А: “П!”

“П, - а. – П”.


А: “П?"

“П! – а. – П”.


“П”,- а.

“П? – а. – П”.


“П!” – а.

“П, – а: – П”.


“П?” – а.




Як бачым, калонка “Хачу даведацца” стане на дадзеным уроку месцам фіксацыі мэты заняткаў.

7. Метад “Альтэрнатыўны тэст” – яшчэ адзін цікавы і займальны прыём этапу выкліку, калі класу прапануецца па яшчэ не вывучанай тэме паслухаць ланцужок правільных і памылковых сцвярджэнняў, а яшчэ лепш – прадэманстраваць напісанае на дошцы, каб вучні маглі зрокава назіраць за пададзенымі фактамі, прапанаваць выбраць тыя, што на іх думку, з’яўляюцца правільнымі, абгрунтаваць гэта. (Дадатак 1).

8. Віктарына. Пытанні разнастайных віктарын могуць ахопліваць усе раздзелы мовазнаўства, а таксама быць накіраванымі на пашырэнне кругагляду вучняў. Яны патрабуюць хуткага вуснага ці пісьмовага адказу і таму не маюць мэтай глыбокае і ўсебаковае іх асвятленне. У некаторых выпадках пытанні арыентаваны на выяўленне не столькі ведаў, колькі кемлівасці, вынаходлівасці, умення рознабакова падыходзіць да філалагічных з’яў, выяўлення ведання лексікі беларускай мовы. На мой погляд, віктарыны найбольш эфектыўныя пры правядзенні арфаграфічна-фанетычна-лексічных размінак, якія можна ўключаць на розных этапах урока.

1.Узгорак, бугор - [грут]

2. Парэзанае месца - [разрэс]

3. Пілот самалёта - [л’оччык]

4. Адносны прыметнік, утвораны ад слова горад - [гарацк’і]

5. Прыродная з’ява, калі вада льецца зверху - [дошч].

2.3 Выніковасць і эфектыўнасць

Прапануемыя метады працы на ўроку даюць магчымасць вучням на практыцы замацоўваць тэарэтычныя веды, будуць спрыяць удумлівай і мэтанакіраванай працы вучняў, дапамогуць больш эфектыўна выяўляць уменні да самастойных пошукаў, павысяць цікавасць да прадмета. Фарміраванне моўнай кампетэнцыі будзе адбывацца не праз запамінанне правіла, прад'яўленага ў гатовым выглядзе, а праз актывізацыю дзейнасці, накіраванай на ўсведамленне законаў пісьма, пунктуацыйнага афармлення сказаў, выбару лексічных сродкаў і інш. У актывізацыі ўнутранай матывацыі вялікая роля належыць элементам займальнасці, прэзентацыі настаўнікам лінгвістычных тэрмінаў, сумеснаму высвятленню семантыкі ў працэсе суразмоўніцтва, назіранню за моўнымі з’явамі. Вучні лягчэй засвойваюць вучэбны матэрыял.

На ўроках нярэдкімі былі выпадкі, калі вучні з высокім узроўнем навучання справіцца з заданнямі метаду “Асацыятыўны рад” не змаглі, у той час вучні з нізкім узроўнем выконвалі іх з лёгкасцю і маглі атрымаць высокую адзнаку. Гэта пацвярджае эфектыўнасць дадзенага вопыту, уключэнне ў работу ўсіх вучняў у класе.

Абсалютная большасць вучняў у тых класах, дзе прымяняліся інтэрактыўныя метады работы, добра адносяцца да беларускай мовы і паказваюць добры ўзровень падрыхтоўкі.


3.Заключэнне

Выкарыстанне ў педагагічнай дзейнасці прадстаўленага вопыту дазваляе сфарміраваць у вучняў устойліваю ўнутраную матывацыю да вучэбнай дзейнасці, што, безумоўна, заахвочвае школьніка да адпаведнай дзейнасці з мэтай свядомага пашырэння і паглыблення сваіх ведаў, павышэння свайго культурнага ўзроўня. Вучні засвойваюць літаратурныя нормы, набываюць трывалыя асновы культуры беларускага маўлення, якое ажыццяўляецца ў дзвюх формах — вуснай і пісьмовай, фарміруюць асноўныя камунікатыўныя ўменні і навыкі, якія забяспечваць актывізацыю маўленчай дзейнасці вучняў у розных жыццёвых сітуацыях.

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучаня падштурхнула мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з тым або іншым метадам, думаю пры вывучэнні якой тэмы яго можна выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і вучняў.

Творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і пацвярджае той факт, што інтэрактыўныя метады навучання з’ўляюцца дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай развіцця самога педагога.


















Спіс літаратуры

  1. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў / М.В.Жуковіч. — Мінск: Аверсэв, 2007.

  2. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике / С.С.Кашлев. – Минск: Вышэйшая школа, 2004.

  3. Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5-6 клас): вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / С. В. Мартынкевіч. — Мінск: Выд.цэнтр БДУ, 2010.

  4. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. – Мінск, 1997.

  5. Солахаў, А.В. Займальны матэрыял па беларускай мове: дапаможнік для настаўнікаў / А.В.Солахаў // Мінск: ТАА “Лексіс”, 2004.

  6. Саўко, У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі/ У.П.Саўко – Мінск, 2000.

  7. Старычонак, В.Д. Займальная філалогія: дапаможнік для настаўнікаў/ В. Дз. Старычонак // Мінск: Вышэйшая школа, 1998. — с.253

  8. Шкраба, І.Р. Самабытнае слова / І.Р.Шкраба. – Мінск, 1994.












Дадатак 1

Альтэрнатыўны тэст па тэме “Складаназалежны сказ”

  • Сказ, у якім сэнсава-граматычныя часткі звязаны паміж сабой з дапамогай злучальных злучнікаў, называецца складаназалежным? (Не, такі сказ называецца складаназлучаным)

  • У складаназалежным сказе сэнсава-граматычныя часткі адносна раўнапраўныя, незалежныя адна ад другой. (Не, адна частка падпарадкоўваецца другой)

  • Частка, ад якой ставіцца пытанне, называецца галоўнай. (Так, такая частка называецца галоўнай)

  • Даданая частка складаназалежнага сказа заўсёды знаходзіцца пасля галоўнай. (Не, яна можа знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа)

  • Складаназалежныя сказы бываюць з адной або некалькімі даданымі часткамі. (Так, …)

  • Від даданай часткі залежыць ад яе пазіцыі адносна галоўнай. (Не, …)

  • Падпарадкаванне даданых частак ў складаназалежным сказе бывае паслядоўным, сузалежным і змешаным. (Так,…)

  • Часцей за ўсе складаназалежныя сказы выкарыстоўваюцца ў гутарковым стылі. (Не, складаназлежныя сказы характэрны найбольш для кніжных стыляў)

Альтэрнатыўны тэст па тэме “Прыслоўе”

  • 1.Прыслоўе – гэта службовая часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння і адказвае на пытанні як? дзе? куды? адкуль? (Не, …)

  • 2.Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета і адказвае на пытанні як? якім чынам? калі? дзе? куды? (Да, …)

  • 3.Прыслоўі змяняюцца па склонах, асобах і ліках.(Не, …)

  • 4.Прыслоўі не скланяюцца, не спрагаюцца, не маюць роду і ліку. (Да, …)

  • 5.Маюць на канцы толькі суфіксы. (Да, …)

  • 6.Могуць мець на канцы суфіксы і канчаткі. (Не, …)

  • 7.У сказе прыслоўе найчасцей бывае акалічнасцю. (Да, …)


Дадатак 2

Фразеалагізмы і іх лексічнае значэнне

(заняткі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання)


Мэта: замацаваць і паглыбіць веды вучняў па тэме “Фразеалагізмы”

Задачы асобаснага развіцця: садзейнічаць узнаўленню і сістэматызацыі наступных уменняў і навыкаў: удасканальваць уменне тлумачыць лексічнае значэнне фразеалагізмаў, рабіць супастаўляльны пераклад беларускіх і рускіх слоў фразеалагічных зваротаў; выхоўваць любоў і цікавасць  да моўнага багацця свайго народа, кемлівасць, знаходлівасць, гумар.

  1. Арганізацыйны момант

Прывітальнае слова настаўніка.

  1. Паведамленне тэмы і мэты заняткаў

Сённяшнія заняткі, я лічу, гэта выхад на больш высокі ўзровень ва ўдасканаленні ўменняў і навыкаў у вызначэнні лексічнага значэння фразеалагізмаў. Пісьменнікі, фалькларысты, лінгвісты называюць фразеалагізмы самародкам і самацветамі роднай мовы, залацінкамі народнай мудрасці. А таму іх трэба ўжываць у мове ўмела і дарэчы. Гэтыя ўменні будуць сведчыць пра ўзровень вашай моўнай падрыхтоўкі, пра здольнасць займацца той дзейнасцю, якую вы ўжо, магчыма, выбралі. Тэма заняткаў “Фразеалагізмы і іх лексічнае значэнне”.

III. Дыягнастычны тэст

  • Вам прапануецца дыягнастычны тэст. Выканаўшы яго заданні, вы ацэніце, ці добра ведаеце тэму. Памятайце, што на выкананне вам даецца 10 хвілін. Працуем самастойна.

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем

1.

А.Адкрыць Амерыку

1.Чалавек, які выдзяляецца паводзінамі


Б.Белая варона

2.Пільна сачыць за кім-небудзь


В.Матаць на вус

3.Сказаць пра даўно ўсім вядомае


Г.Не спускаць вока

4.Браць пад ўвагу, запамінаць

2.

А.На сёмым небе

1.Невядома яшчэ, ці ажыццявіцца штосьці


Б.Настройваць лыжы

2.Жыць за кошт каго-небудзь


В.Віламі па вадзе пісаны 

3.Бязмерна шчаслівы


Г.На шыі сядзець

4.Ісці кудысьці




3.

А.Макам сыпаць

1. Добра працаваць


Б.Шпільку падпускаць

2.Смяяцца


В.Да сёмага поту

3.Выказваць асаблівую прыхільнасць


Г.Брацца за жывот

4.Гаварыць колка, намякаць на штосьці




4.

А.Кляваць носам

1.Даўно


Б.Гула асмаленая

2.Драмаць


В.За дзедам шведам

3.Нічога


Г.Зарубіць на носе

4.Запомніць




5.

А.Рукой падаць

1.Далёка


Б.Блізкі свет

2.Вельмі блізка


В.Гады ў рады

3.Змоўкнуць


Г.Язык прыкусіць

4.Вельмі рэдка




6.

А.Хоць вока выкалі

1.Цёмна


Б.Ні жывы ні мёртвы

2.Дакладна


В.Цюцелька ў цюцельку

3.Спалоханы


Г.Выбіцца з сіл

4.Стаміцца

Правільныя адказы:

1 – А3,Б1,В4,Г2; 2 – А3,Б4,В1,Г2;3 – А3,Б4,В1,Г2;4 – А2,Б3,В1,Г4;5 – А2,Б1,В4,Г3;6 – А1,Б3,В2,Г4



IV. Паўтарэнне правіла, замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў

Фразеалагізмы– устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным значэннем (прыводзяцца прыклады з дыягнастычнага тэсту).

Фразеалагізмы, як і словы, не ствараюцца ў размове, іх трэба запамінаць і выкарыстоўваць як трапныя, вобразныя сродкі для выказвання думак і пачуццяў. Фразеалагізмы падобны на словазлучэнні, але адрозніваюцца тым, што ў іх словы страчваюць самастойнае лексічнае значэнне і не могуць з’яўляцца асобным членам сказа.

Практыкаванне 1 (выконваецца вусна ці пісьмова па групах).

Да фразеалагізмаў рускай мовы падбярыце адпаведныя фразеалагізмы, прымаўкі, прыказкі беларускай мовы:

два сапога пара – абое рабое;

олух царя небесного – асёл маляваны;

иметь зуб – вока мець;

из уст в уста – з вуха на вуха;

баклуши бить – лынды біць;

беречь, как зеницу ока – глядзець як вока;

обломать рога – рогі пазбіваць;

изо всех сил – на ўсю моц;

не боги горшки обжигают – не святыя гаршкі лепяць.

Практыкаванне 2 (выконваецца вусна ці пісьмова па групах)

Закончыце фразеалагізмы і растлумачце іх лексічнае значэнне:

  • Як гром …(з яснага неба)

  • Як дзве…(кроплі вады)

  • Надзьмуўся, як…(мыш на крупу)

  • Мядзведзь наступіў…(на вуха)

  • Кідаць слова…(на вецер)

  • Камень на камені…(не пакінуць)

  • Хоць кол…(на галаве чашы)

  • З вялікага грому …(малы дождж)

  • Ні слыху…(ні дыху)

Практыкаванне 3 ( можна правесці ў выглядзе трэніровачнага тэсту)

Да слоў і словазлучэнняў, якія запісаны на дошцы, падбярыце сінонімы з ліку дадзеных:

1. Блізка — усе, як адзін, пад бокам;

2. Добра працаваць — да  сёмага поту, закасаўшы рукавы, на ўсю моц, штосілы;

3. Нечакана, раптоўна — як гром з яснага неба, як з-пад зямлі вырас;

4. Усе без выключэння — усе як адзін, у адзін голас;                                           

5. Хлусіць — дурыць галаву, малоць глупства;

6. Хутка бегчы — высалапіўшы язык, аж пяткі блішчаць, зямлі не чуць пад сабою, як з прывязі сарваўся.

V. Карэкцыйны тэст

Вам прапануецца карэкцыйны тэст. Выканаўшы яго заданні, вы ўбачыце, ці добра вы сёння засвоілі тэму. Памятайце, што на выкананне вам даецца 10 хвілін. Працуем самастойна.

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем

1.

А.Розуму набрацца

1.Здзіўляцца, уражвацца


Б.Вачам не верыць

2.Паразумнець


В.Разводзіць рукамі

3.Падманаць, заблытваць


Г.Пускаць туман у вочы

4.Дзівіцца




2.

А.Мяняць гаршкі на гліну

1.Моцна надакучыць


Б.Набіваць ногі

2.Стамляцца ад доўгай хады


В.Навязнуць у зубах

3.Загадзя разведаць што-небудзь


Г.Намацаць глебу

4.Недаацэньваць свае шансы



5.Выбіраць горшае




3.

А.На ўвесь мах

1.Адразу ж, імгненна


Б.У адзін мах

2.Вельмі хутка


В.За адным махам

3.Дапускаць памылку


Г.Даваць маху

4.Заадно, адначасова



5.Садзейнічаць у чым-небудзь




4.

А.На мігах

1.У дакладна ўстаноўлены час


Б.Мінута ў мінуту

2.Вельмі марудна


В.Як мокрае гарыць

3.Пры дапамозе жэстаў, знакаў


Г.Муляць вочы

4.Дакучаць прысутнасцю



5.Неадкладна, хутка




5.

А.Адкрытым тэкстам

1.Вельмі хутка, адразу


Б.Ні з таго ні з сяго

2.Проста, шчыра, без хітрыкаў


В.Ні к сялу ні к гораду

3.Вельмі ўважліва, пільна


Г.Адным махам

4.Зусім недарэчна



5.Нечакана і без ўсякіх прычын




6.

А.Бярозаю ліцца

1.Не пацэліць, прамахнуцца


Б.Вадзіць дзяды

2.Увесці ў зман


В.Замыліць вочы

3.Вельмі слёзна плакаць


Г.Даць пудла

4.Ківацца дрэмлючы




7.

А.Ехаць бачком

1.Хітраваць, прыстасоўвацца


Б.Біць у хамут

2.Рабіць неразумнае, глупства


В.Араць дарогі

3.Рэзка рэагаваць


Г.Браць на ўсе застаўкі

4.Старацца на ўсю моц




8.

А.З глузду з’ехаць

1.Насварыцца ,пакараць


Б.Даць перцу

2.Звар’яцець, здурнець


В.Па галоўцы гладзіць

3.Дасягнуць пэўнага становішча


Г.Выйсці ў людзі

4.Патураць каму-небудзь

Правільныя адказы:

1 – А2,Б1,В4,Г3; 2 – А5,Б2,В1,Г3;3 – А2,Б1,В4,Г3;4 – А3,Б1,В2,Г4;5 – А2,Б5,В4,Г1;6 – А3,Б4,В2,Г1;7 – А1,Б3,В2,Г4;8 – А2,Б1,В4,Г3

VI. Самаправерка

VII. Рэфлексія

Ці спадабалася вам такая форма правядзення заняткаў? Падзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі. Магчыма, хто-небудзь хацеў бы выказаць прапановы?














19




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Всем учителям

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Прочее.
Урок соответствует ФГОС

Автор: Пацэй Таццяна Уладзимираўна

Дата: 19.12.2015

Номер свидетельства: 268103


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

Распродажа видеоуроков!
ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства