Мэта: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва, пазнаёміць іх з гістарычнымі дзеячамі XVII і XVIII стст., якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі нашай краіны.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Ад батлекі - да тэатру»
Тэма: Ад батлейкі - да тэатра
Мэта: даць вучням уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва, пазнаёміць іх з гістарычнымі дзеячамі XVII і XVIII стст., якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі нашай краіны.
Задачы:
а) навучання: паказаць вучням, як узнік развіваўся народны лялечны тэатр - батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным, якую ролю ў яго станаўленні і развіцці адыгралі Сімяон Полацкі і Казімір Агінскі, які ўклад у развіццё музычнага мастацтва ўнёс аўтар паланеза «Развітанне з Радзімай» Клеафас Агінскі, якую сувязь ён меў з Тадэвушам Касцюшкам - кіраўніком паўстання супраць царызму;
б) развіцця: развіваць у вучняў цікавасць да культурнай спадчыны, якую пакінулі нам таленавітыя продкі;
в) выхавання: на прыкладах жыцця і дзейнасці гістарычных асоб выхоўваць у вучняў высокія маральныя якасці, пачуцці асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай і яе народам.
Абсталяванне: альбомы партрэтаў «Гістарычныя асобы Беларусі», «Культурныя дзеячы Беларусі».
Ход урока
1. Работа над матэрыялам дамашняга задання.
Да дошкі выходзяць 4 вучня для выканання практычных заданняў.
Задание 1. Запісаць паняцці («палац», «пан», «кафля») і вусна растлумачыць іх значэнне.
Задание 2. Запісаць імёны людзей, якія называюцца ў апавяданні, і расказаць пра іх. (Радзівілы, Мікалай Дубіцкі, Максім Багдановіч.)
Задание 3. Паўтарэнне. Апавяданне «Першыя друкаваныя кнігі». Запісаць імёны кнігадрукароў (Ф. Скарына, С. Будны) і расказаць аб іх дзейнасці.
Задание 4. Запоўніць крыжаванку.
р
к
а
ф
л
я
м
п
а
я
с
ы
с
г
у
т
н
і
к
і
в
о
Пытанні:1.Ручны выраб розных прадметаў. 2. Гліняны выраб для абліцоўкі і ўпрыгожвання печаў. 3. Прадметы адзення, якія вырабляліся ў Слуцку. 4. Майстры, якія вырабляюць шкло.
Вусныя адказы вучняў.
Задание 1. Пераказаць змест урыўка з расказа «У палацы Радзівілаў чакаюць гасцей». Ужыць у ім паняцці «палац», «пан», імёны Радзівілы, Мікалай Дубіцкі.
Задание 2. Расказаць пра кросны. Дазваляецца карыстацца фотаздымкам. Кросны.jpg
Задание 3. Чытанне верша Максіма Багдановіча пра слуцкіх майстроў.
Зрокавая хвілінка.
2. Гутарка па матэрыяле паўтарэння. (Слайд 3) ММП 21.pptx
- Хто быў першым беларускім друкаром?
- Дзе нарадзіўся Ф. Скарына?
- У якім годзе надрукаваў сваю першую кніжку?
- Хто быў прадаўжальнікам справы Скарыны?
- У якім горадзе надрукаваў сваю кніжку Сымон Будны?
- Як захоўвае наш народ памяць пра сваіх таленавітых людзей?
3. Вывучэнне новага матэрыялу.
На сённяшнім уроку ў нас зноў будзе ісці гутарка пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей. А якая сёння тэма, вы здагадаецеся самі з дапамогай маіх падказак. Слухаем падказкі.
- Іх шмат у вялікіх гарадах? Здагадаліся?
- Яны бываюць малыя і вялікія.
- Для таго, каб туды трапіць, трэба купіць білет. Здагадаліся?
- Пасля наведвання застаецца шмат добрых уражанняў.
- У кожным з іх ёсць гардэроб, буфет, сцэна.
- Яны бываюць музычныя, драматычныя, оперныя і лялечныя. ТЭАТР
- Правільна, сёння гаворка пойдзе пра тэатр.
- Можа хто з вас ужо быў у тэатры?
- Што вам там спадабалася?
- А што ж такое тэатр?
На сённяшнім уроку зноў у нас будзе ісці іутарка пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей - тэатр і музыку, а таксама пра тых, хто стварыў усё тэта.
Мы паспрабуем дазнацца, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр - батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным. Мы высветлім, якія гістарычныя дзеячы Беларусі ўнеслі значны ўклад у развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва.
“Ад батлейкі - да тэатра” - так гучыць тэма ўрока. (Слайд 1, 2) ММП 21.pptx
(Называецца тэма, план яе вывучэння, паняцці, даты, а таксама імёны гістарычных асоб).
Матэрыял для настаўніка
1. Беларускі народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Батлейка ўзнікла ў 16 ст. Назва батлейкі паходзіць ад горада Віфлеем, дзе, згодна біблейскай легендзе, нарадзіўся Ісус Хрыстос. Як жа выглядала батлейка? Беларуская батлейка ( цікавыя факты).mp4
На тэрыторыі Беларусі самай распаўсюджанай была двух’ярусная батлейка з простымі дэкарацыямі. Сустракаліся батлейкі, якія нагадвалі царкву. Але ў большасці выпадкаў батлейкі ў асноўным былі падобныя на шафу з дзвярыма ў выглядзе хаткі ці царквы з дахам, на якім быў купал з крыжам. Батлейка мела гарызантальныя яруссцэны, кожная з якой мела прастору для ваджэння лялек.
2. Афармленню батлейкі надавалася вялікае значэнне. З даўніх часоў захаваліся яго характэрныя рысы. Батлейка ўпрыгожвалася каляровай паперай, геаметрычнымі фігурамі з саломы, паперы, разьбой і вышыўкай. Сама батлеечная скрыня выраблялася з фанеры. Перакладзіна ўстаўлялася ў адпаведныя адтуліны бакавых рам . Яна служыла для ўмацавання шырмы з матэрыялу. Затым устаўляліся полачкі, якія служылі верхнім і ніжнім ярусамі.
Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Батлеечнік звычайна быў таленавітым артыстам - самародкам. Іншы раз яму дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках, бубнах, гармоніках.
3. Лялькі вырабляліся з дрэва, у асноўным з ліпы і вярбы, тканіны, каляровай паперы. Валасы, бровы і вусы рабілі з лёну і аўчыны. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Пры вырабе лялек неабходна было вытрымліваць пэўныя памеры, прымаючы да ўвагі памеры скрыні. Таму лялька павінна была быць не больш за 28 см, а ў сярэднім была 23 см. Але існавалі і вялікія памеры лялек - да 35 см. Гэта звычайна рабілася тады, калі батлеечнік хацеў падкрэсліць адмоўныя рысы персанажа. Такога памеру была, на прыклад, лялька негатыўная.
4. У ролі галоўных герояў выступалі Цар Ірад (сімвал злосці ), Анёл, Баба, Мужык, Каза, Мядзведзь. Заўсёды з сімпатыяй ўспрымаўся гледачамі вобраз працавітага селяніна. А вось тых, каго ніколі не шанавалі ў народзе, - гультая, злодзея, хітрага гандляра - заўсёды высмейвалі. Перад выступленнем батлеечнік адчыняў дзверцы чароўнай скрынкі - хаткі і праз шчыліны, зробленыя ў яе падлозе на кожным паверсе, вадзіў на кіёчках лялек. Ён жа гаварыў за герояў рознымі галасамі, спяваў батлеечныя песні. А іншы раз яму дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках, бубнах, а пазней - нават на гармоніках. Часта батлеечнік быў бачны з-за батлейкі, але гледачоў гэта не засмучала.
- Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў. Захаваліся іх назвы: “Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха”, “Вольскі - купец польскі”.
Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці. Бо ў лялечным тэатры было столькі таямнічага і непаўторнага.
- Звяртаю ўвагу вашу на тып батлеечных лялек. На тэрыторыі Беларусі атрымала распаўсюджванне пяць асноўных тыпаў батлеечных лялек. Да першага тыпу можна аднесці пальчаткавую ляльку, якая надзявалася на руку. Рука ў сваю чаргу станавілася “целам”лялькі.
Да другога тыпу адносяцца трысцянёвая лялька, якая цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным у лялечных тэатрах. Гэты тып лялькі водзяць пры дапамозе механічнай машынкі - гапіта , якая замацоўвалася на патыліцы лялькі.
Да трэцяга, найбольш складанага тыпу канструкцыі адносіцца лялька- марыянетка. Вадзілася яна пры дапамозе нітак, якія былі прымацаваны да яе галавы, рук, ног і тулава. Ніткі прывязваліся да спецыяльнай механічнай канструкцыі, якой маніпуліраваў батлеечнік.
Нягледзячы на існаванне розных тыпаў лялек, самы распаўсюджаны быў шпянёвы тып лялек. Металічны прут ці шпянёк вырабляўся з дроту, потым устаўляўся ў тулава лялькі. Калі шпянёк вырабляўся з тоўстага дроту, то ён насаджваўся на драўляную ручку. Лялька водзіцца пры дапамозе шпянька. Рукі і ногі пры гэтым свабодныя.
Фізкультхвілінка
- А вось на якіх музычных інструментах ігралі старадаўнія музыкі. Перад вамі картка. Паспрабуйце па знешнім абліччы і са свайго вопыту здагадацца, якія музычныя інструменты з’яўляюцца звычайнымі народнымі на Беларусі. Няправільныя варыянты закрэсліце.
Звычайнымі народнымі музычнымі інструментамі
на Беларусі былі:
ражкі дуда цымбалы
гітара барабан ліра
Закрэсліць няправільныя варыянты.
1) Игра на жалейке.mp4
2) Белорусские волынки.mp4
3) Белорусские музыкальные инструменты.mp4
2.Сімяон Полацкі. Да класнай дошкі прымацоў-ваецца партрэт С. Полацкага.
Настаўнік звяртаецца да вучняў з пытаннем, якога яшчэ славутага чалавека даў свету гэты старажыт-ны беларускі горад. Да класнай дошкі побач прыма-цоўваецца партрэт Францыска Скарыны.
Пажадана, каб настаўнік сам тлумачыў вучням гэты матэрыял.
Матэрыял для настаўніка.
1. Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі- Сітніяновіч, 1629 - 1680). У Маскву па запрашэнні цара пераехаў у 1664 г. Быў настаўнікам царскіх дзяцей. Напісаў шмат кніг. Заснаваў у Маскве друкарню. Па яго ініцыятыве была адкрыта ў Маскве першая вышэйшая навучальная ўстанова - Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Сімяон Полацкі - вялікі патрыёт Радзімы. У сваіх творах ён славіў наш край і да канца свайго жыцця памятаў аб ім. Сімяон Полацкі - беларускі і рускі асветнік. (Слайды 11 – 15)
2. Казімір Агінскі. Запрашальны позірк, звернуты да нас, і працягнутая ў бок сцэны рука клічуць наведаць слонімскі тэатр, заснавальнікам якога быў Казімір Агінскі. (Слайды 20 – 22)
Гістарычная даведка. Працавалі ў тэатрах таленавітыя юнакі і дзяўчаты з ліку прыгонных сялян. Такіх тэатраў у XVIII ст. было шмат, але найбольш вядомымі сталі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Сапегаў - у Ружанах, Тышкевічаў - у Свіслачы, Агінскага - у Слоніме.
Паланез Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Полонез Огинского. Прощание с Родиной.mp4
Гэта чаруючая музыка была напісана амаль сто гадоў таму, алеі ў наш час лічыцца самай лепшай і найбольш папулярнай. Хто ж аўтар такой дзівоснай музыкі? Аўтарам паланезабыў актыўны ўдзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі - Міхал Клеафас Агінскі, пляменнік Казіміра Агінскага.
Назва «паланез» азначае польскі музычны твор.
Дадатковы матэрыял. Аб вялікай папулярнасці паланеза сведчыць наступны факт. Доўгі час у Слоніме паланез выконваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы гарадскі музыка падымаўся на пажарную вежу, адчыняў усе вокны, браў у рукі
трубу і па ваколіцах горада лілася чаруючая музыка, спачатку на ўсход, затым на поўдзень, поўна і захад ... Пад яе задушэўныя гукі пачынаўся ў людзей новы працоўны дзень.