kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Абагульняючы ўрок у 7 класе " Прыслоўе"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Прыслоўе 
Мэта: Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па дадзенай тэме, выпрацоўка навыкаў  ўжывання прыслоўяў, выхаванне любві да роднай зямлі 

Тып урока: абагульняючы урок

Форма правядзення: практыкум


Ход урока. 

  1. Арганiзацыйны момант. 
    1. - Сёння мы развiтваемся з самай малодшай самастойнай часцiнай мовы. Заўсёды сумнавата  развiтвацца з некім або з нечым, але безупэўна прыслоўе застанецца з намi ў нашай мове. 

Тэма нашага ўрока – падагульненне пройдзенага матэрыялу. А якiя задачы, як вы думаеце, будзем вырашаць на ўроку? (вучнi ставяць задачы).

Наш урок будзе прысвечаны не толь кі прыслоўю, ен будзе прысвечаны і нашай роднай зямлi. Мы будзем гаварыць пра нашу зямлю, ўжываючы прыслоўi.

  1. Работа па тэме ўрока:
  1. -  Я хачу правесцi вас па прыгожых куточках роднай зямлi, апетых нашымi паэтамi. У дадзных вершах (у кожнага вучня на парце картка з тэкстамі вершаў)  ёсць прыслоўi. Ваша задача выпiсаць iх у сшытак, вызначыць разрад. 
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Абагульняючы ўрок у 7 класе " Прыслоўе"»

Абагульняючы ўрок у 7 класе  


Тэма: Прыслоўе 
Мэта: Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па дадзенай тэме, выпрацоўка навыкаў ўжывання прыслоўяў, выхаванне любві да роднай зямлі 

Тып урока: абагульняючы урок

Форма правядзення: практыкум


Ход урока. 

  1. Арганiзацыйны момант. 

    1. - Сёння мы развiтваемся з самай малодшай самастойнай часцiнай мовы. Заўсёды сумнавата развiтвацца з некім або з нечым, але безупэўна прыслоўе застанецца з намi ў нашай мове. 

Тэма нашага ўрока – падагульненне пройдзенага матэрыялу. А якiя задачы, як вы думаеце, будзем вырашаць на ўроку? (вучнi ставяць задачы).

Наш урок будзе прысвечаны не толь кі прыслоўю, ен будзе прысвечаны і нашай роднай зямлi. Мы будзем гаварыць пра нашу зямлю, ўжываючы прыслоўi.

  1. Работа па тэме ўрока:


    1. -  Я хачу правесцi вас па прыгожых куточках роднай зямлi, апетых нашымi паэтамi. У дадзных вершах (у кожнага вучня на парце картка з тэкстамі вершаў) ёсць прыслоўi. Ваша задача выпiсаць iх у сшытак, вызначыць разрад. 


1) Люблю вiтаць вясны спатканне 
Яна, пакуль не ўдарыць гром, 
Упершыню нясмела гляне 
Пралескi сiнiм аганьком. 

2) А дзе прыгожыя загiбы,

Так мiла iшлi каля сядзiбы,

Што проста iмi б любаваўся…

Улетку добраю пагодкай

Тут так прахладна, так прывольна!

А пташкi голасна i здольна

Смяюцца мiлым шчабятаннем

I поўняць луг сваiм спяваннем.

А кучаравыя снапочкi, над iм злучыўшы каласочкi,

Стаяць спакойна і маўклiва. 

2) Любiце гэтую сваю святую зямлю аддана i бясконца.

Iншай вам не дадзена, ды й не патрэбна.


- Якая роля прыслоўя ў мове? (вучні адказваюць) 
2.2. -  А зараз мы праверым нашу ўважлiвасць. У вершы, якi я вам прачытаю, ёсць прыслўi. Менавiта яны i падкажуць заданне, якое мы будзем выконваць. 


Навучы мяне, родная мова мая,

Яшчэ больш адчуваць сваю сувязь

З бацькоўскай зямлёй.

Гарачэй i мацней

Дарагую Радзiму любiць

Як найлепш?


Вучні знаходзяць прыслоўі ў вышэйшай ступені параўнання і формулююць заданне: Выпiсаць сказы, дзе ўжыты прыслоўi ў вышэйшай ступенi параўнання. 

1. Я мацней за ўсё люблю зямлю.

2. Дарога дадому заўсёды карацей.

3. Няма смачнейшай вадзiцы, чым з роднай крынiцы.

4. У гасцях добра, а дома лепей.

5. Мы дома песень больш знаходiм.

6. Лепшая зямля тая, дзе нарадзiўся.

7. Трэба дома бываць часцей.

8. Няма большага шчасця, чым жыць на роднай зямлi.


- Чым адрознiваюцца ступеннi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў? 


    1. - Якiмi шляхамi ўзбагачаецца наша мова прыслоўямi? (шляхам утварэння ад iншых часцiн мовы).

  • А зараз ад займеннiкаў i прыметнiкаў, дадзных у тэксце, утварыце прыслоўi:

 Я хачу правесцi вас па зямлi, якая для мяне даражэйшая за ўсё, самы ўтульны i чароўны кут.

Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палi збажыны з сiнiмi вочкамi васiлькоў. Светлыя ад бяроз гаi, што аглухлi ад птушынага звону. Пушчы, падобныя на гатычныя храмы. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якiх плешчуцца бабры i рыба на захадзе сонца. Гэта амаль адзiнаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзiцяцi.

Пранiкнiцеся любоўю да роднай Беларусi. Велiчная i гордая, яна таго варта. 


- Якiмi спосабамi могуць утварацца прыслоўi?  (адказы вучняў)

Фiзкультхвiлiнка. 


2.4. -  Як пiшуцца прыслоўi, утвораныя прыставачным i прыставачна-суфiксальным спосабамi? (работа па группах: 1-я группа выпiсвае прыслоўi, якія пішуцца разам; 2-я – праз дэфiс; 3-я – асобна. З адным з прыслоўяў скласцi сказ).

1. (с) прадвеку славiцца.

2. (бяс) конца ганарыцца.

3. прыходзiць (на) памяць.

4. (дзе) небудзь пабываць.

5. чуць далека ( ) далека.

6. ехаць (за) мяжу.

7. (з) даўна вядомы.

8. (па) свойму любiць.

9. (усё) роўна помнiць. 


    1. – Мы ўжо ведаем, што прыслўi могуць пiсацца разам i асобна. Вам неабходна пабудаваць сказы, вызначыць сiнтаксiчную ролю падкрэсленых слоў. 

Зверх, кляновы, зямля, лiсток, мая, здаецца. 
Зверх, адкрываць, краявiды, Навагрудскага, прыгожыя, замка. 
Навек, сэрцы, у, захаваць, любоў, мы, зямлi, да, роднай. 
На, век, многа, сучасны, спадзяванняў. 

    1. Графiчная дыктоўка (правапiс не, ня з прыслоўямi): 

Немагчыма не любiць наш беларускi край.

Недзе на зялёнай пойме Немана ў адлет збiралiся буслы.

Чароўнае не далека ад нас, а зусiм блiзка.

Недалека той час, калi мы ўсе будзем дбаць аб роднай зямлi i прыродзе.

Нялёгка пакiдаць родны кут. 


3. Замацаванне: Тэставая работа


1. У кожным радзе слоў падкрэсліце прыслоўі.

а) першы, першынства, упершыню, першынстваваць, першынец;

б) весялосць, весяліцца, весела, вясёлы, вяселле;

в) сяброўства, сябраваць, сябар, па-сяброўску, сябрына;

г) маўчанне, моўчкі, маўчаць, маўкліва, маўклівы;

д) гучны, гучанне, гукаць, гучна, гучнасць;

е) лёгка, лёгкасць, улегцы, палёгка, лягчэй.



2. Што абазначае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

а) прымету прадмета;

б) прымету прадмета паводле дзеяння;

в) прымету дзеяння або прымету іншай прыметы ці прадмета;

г) прадмет.

3. Пазначце словазлучэнні, у якіх прыслоўе абазначае прымету дзеяння:

а) вельмі рухавы; б) вандраваць увесну; в) трошкі падсілкавацца; г) чай па-кітайску; д) падскокваючы ўверх; е) яшчэ весялей.



4. Пазначце словазлучэнні «прыслоўе + прыметнік».

а) жыць па-людску; б) незвычайна здзіўлены; в) па-асабліваму радасны; г) дарога дадому; д) заўжды неспакойны; е) старанна ўпрыгожаны.



5. У ролі якіх членаў сказа ўжыты прыслоўі ў наступным сказе? Выберыце правільны адказ.

Дарога наперадзе накрыж разыходзілася.

а) выказніка і акалічнасці; б) акалічнасці; в) акалічнасці і азначэння; г) выказніка; д) дапаўнення і азначэння.



6. Якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае прыслоўе? Выберыце правільны адказ.

У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.

а) акалічнасць; б) азначэнне; в) у саставе выказніка; г) у саставе акалічнасці; д) выказнік.



7. Чым адрозніваюцца прыслоўі ад іншых самастойных часцін мовы? Выберыце правільныя адказы.

а) адказваюць на пытанні які? каторы? чый?

б) не змяняюцца (не скланяюцца і не спрагаюцца);

в) змяняюцца па асобах і ліках (спрагаюцца);

г) могуць спалучацца ў словазлучэнні з дзеясловамі і яго асобымі формамі, прыметнікамі і назоўнікамі;

д) з’яўляюцца ў сказе дапаўненнямі.



8. Якое сцверджанне правільнае?

Вакол луг як луг, а у самай сярэдзіне — пятаком дрыгва.

а) прыслоўе, ужытае ў сказе, з’яўляецца акалічнасцю;

б) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, з’яўляюцца акалічнасцямі;

в) прыслоўі, што ўжыты ў сказе, выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці і азначэння.

9. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе.

Па даўно не езджанай дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, крочылі два чалавекі.

а) акалічнасць; б) выказнік; в) у саставе азначэння; г) у саставе выказніка; д) азначэнне.



10. Вызначце сэнсава-граматычную ролю прыслоўяў у тэксце. Выберыце правільныя адказы.

Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ен прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, ніто ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты.

а) служаць для сувязі сказаў у тэксце;

б) робяць мову больш дакладнай і выразнай;

в) перадаюць месца дзеяння і час, калі яно адбываецца;

г) перадаюць паслядоўнасць дзеянняў;

д) ужываюцца для перадачы стану душы чалавека.

 

4.Падвядзенне вынiкаў урока. 





Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Внеурочная работа

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 7 класс

Скачать
Абагульняючы ўрок у 7 класе " Прыслоўе"

Автор: Соловей Людмила Степановна

Дата: 30.03.2017

Номер свидетельства: 405210


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства