Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Мэты: стварыць умовы для фарміравання паняцця аб парных і няпарных звонкіх, глухіх і санорных зычных гуках;
іх вымаўлення і абазначэння на пісьме;
пазнаёміць з азванчэннем глухіх перад звонкімі, аглушэннем звонкіх перад глухімі і на канцы слова, прападабнення свісцячых да шыпячых, шыпячых да свісцячых;
выпрацоўваць уменне вымаўляць гэтыя гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні, адрозніваць і правільна перадаваць на пісьме;
садзейнічаць развіццю ўвагі, арфаграфічнай пільнасці, культуры маўлення навучэнцаў;
Просмотр содержимого документа
«Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс»
ЦЯСЕВІЧ АЛЕНА РЫГОРАЎНА
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДзУА «Сярэдняя школа №18 г.Пінска»
Катэгорыя першая, педагагічны стаж – 30 гадоў
Тэма ўрока: Зычныя гукі: звонкія, глухія і санорныя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс
Мэты: стварыць умовы для фарміравання паняцця аб парных і няпарных звонкіх, глухіх і санорных зычных гуках;
іх вымаўлення і абазначэння на пісьме;
пазнаёміць з азванчэннем глухіх перад звонкімі, аглушэннем звонкіх перад глухімі і на канцы слова, прападабнення свісцячых да шыпячых, шыпячых да свісцячых;
выпрацоўваць уменне вымаўляць гэтыя гукі і іх спалучэнні ў маўленчай плыні, адрозніваць і правільна перадаваць на пісьме;
садзейнічаць развіццю ўвагі, арфаграфічнай пільнасці, культуры маўлення навучэнцаў;
Добры дзень, дзеці! Усмешкі на вашых тварах, парадак на працоўных месцах паказвае на тое, што вы гатовы працаваць.
а) Матывацыя. Чытанне прытчы “Усё ў тваіх руках”.
Даўным-даўно ў мястэчку старадаўнім У коле вучняў Майстра мудры жыў. Найлепшы вучань быў і найцікаўным, Яшчэ й паразважаць пра ўсё любіў.
“Ці ёсціка пытанне, на якое Не змог бы наш Настаўнік даць адказ?” Пайшоў на луг. А там – нібы на тое – На кветках матылі былі якраз.
Схапіў ён у руку сваю якогась, І ў жмені асцярожненька схаваў. І Майстра, не чакаўшага такога, Хітруючы, з усмешкай запытаў:
“Прабач мяне, Настаўнік, мо я ўпёрты, Але скажы мне, што ў руках маіх: Які матыль – жывы тут альбо мёртвы?” Ізамёр, ператварыўшыся ў слых.
І, Майстра свайго ловячы на слове, Ужо нават матыля хацеў сціскаць. Вучыцель жа, не гледзячы, прамовіў: “О, хлопчык мой! Усё ў тваіх руках.”
-Як вы разумееце сэнс гэтай прытчы? Эпіграфа?
2. Праверка дамашняга задання. а) Арфаграфічная хвілінка. Устаўце прапушчаныя літары ў словы. Аб..ліск, бал..рына, г..рбарый, л..генда, м..тро, л..снік, п..сок, кал..ндар, сп..ктакль, сн..жок, п..йзаж, вас..мнаццаць, кл..тва, дз..сяць, ц..гнік. (Узаемаправерка па ключы.) -На правапіс якой арфаграмы прапушчаны літары?
б) Актуалізацыя ведаў. (Падрыхтоўка да ўспрыняцця новай тэмы). “Мазгавы штурм”. (Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу).
- Што вывучае фанетыка? - Што такое літары?
- Што такое гукі мовы? - Што такое алфавіт?
- Як можна па-іншаму назваць алфавіт?
в) Дзеці, а вы любіце загадкі? Тады адгадайце: “Табе дадзена, а людзі карыстаюцца!”. (імя)
У кожнага з вас ёсць імя. Падыміце рукі тыя, чыё імя пачынаецца з галоснага гука? Назавіце імя і першы гук. (Ягор, Ян, Яраслаў, Ілья, Аляксандра, Анастасія, Арыяна)
Начало формы
Конец формы
А колькі галосных гукаў у беларускай мове? (6)
Падрыхтоўка да ўспрымання тэмы.
-Скажыце, акрамя галосных гукаў, якія гукі вы яшчэ ведаеце? (зычныя)
а) Гульня ў словы. Замяніце адзін зычны на другі, выкарыстоўваючы лексічнае значэнне слоў. (Словы запісаны на дошцы) пас – ..ас, дом – ..ом, будка – ..удка, май – ..ай.
1.Самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам. 2. Асобная кніжка якога-небудзь выдання збору твораў. 3. Музычны інструмент з дрэва ў выглядзе трубкі з дзірачкамі. 4. Высушанае, здробленае і спецыяльна апрацаванае лісце вечназялёнай расліны.
б) Зварот да тэмы ўрока.( запіс даты і тэмы ў сшыткі.)
в) Актуалізацыя мэт урока, пастаноўка задач урока з выкарыстаннем слоў: успомнім, навучымся, замацуем(словы на дошцы)
Тлумачэнне тэмы. Вымаўце гукі [о], [д], [э], [к]. У чым вам бачыцца розніцца паміж галоснымі і зычнымі гукамі? (запіс на дошцы,спосабам утварэння)
а) Работа з правілам змешчаным у падручніку. Давайце звернемся да правіла на с.3, прачытаем яго і знойдзем адказы на пытанні.
Як называюцца гукі, якія складаюцца толькі з шуму? (глухія) Як называюцца гукі, якія складаюцца з шуму і голасу? (звонкія).
Як называюцца гукі, якія складаюцца з шуму і голасу, пры гэтым голас пераважае над шумам? (санорныя). Знайдзіце сярод ,запісаных на дошцы гукаў, звонкі гук, глухі…
б)Запаўненне табліцы. Карыстаючыся правілам дапоўніце табліцу “Зычныя гукі”. Перад вамі на партах ляжыць табліца з глухімі гукамі. Ваша задача – знайсці пару гукам па звонкасці. (школьнікі знаходзяць пару).
Зычныя гукі паводле ўдзелу голасу і шуму
санарныя
Парныя зычныя гукі па звонкасці /глухасці
Не маюць парных зычных гукаў па звонкасці /глухасці
[в],[в’]
звонкія
Глухія
звонкія
глухія
[л],[л’]
[б],[б’]
[п],[п’]
[дз]
[ц]
[м],[м’]
[д],[дз’]
[т],[ц’]
[дж]
[ч]
[н],[н’]
[г],[г’]
[х],[х’]
[ж]
[ш]
[р]
[г],[г’]
[к],[к]
[ў]
[з],[з’]
[с],[с’]
[й]
--
[ф],[ф’]
Ці ўсім гукам знайшлася пара? (Не). Якім гукам не знайшлося пары? Гэта санорныя гукі, якія не маюць пары па глухасці, а самі хутчэй набліжаюцца да звонкіх. Як вы думаеце, якія гукі важнейшыя: зычныя ці галосныя?
Вывад – яны ў аднолькавай ступені важныя ў мове. Як добрыя суседзі, яны павінны жыць у згодзе паміж сабой. Гэта спрыяе таму, што наша мова вельмі мілагучная.
Фізкультхвілінка. Заплюшчыце вочы, сядзьце зручна і паслухайце. (школьнікі слухаюць гукі прыроды: ручаёк, спеў птушак і г.д.)
-Што вы ўяўлялі, слухаючы гэтыя гукі прыроды?
-А людзі могуць уступаць у зносіны з дапамогай такіх гукаў?
-Так, менавіта гукі мовы дапамагаюць нам у маўленні, таму вяртаемся да іх.
Замацаванне ўменняў і навыкаў.
Заданне1. Практыкаванне 3.(с.4), работа ў парах. Заданне 2.(па ланцужку). Назавіце зычныя гукі ў нашым эпіграфе.
Заданне 3.(праца з тэкстам па варыянтах, пр. 4)
Да якога стылю адносіцца гэты тэкст? Чаму? Вызначце асноўную думку? І варыянт – выпісаць 3 словы са звонкімі гукамі, падкрэсліць іх. ІІ варыянт – выпісаць 3 словы з глухімі гукамі, падкрэсліць іх. ІІІ варыянт – выпісаць 3 словы з санорнымі гукамі, падкрэсліць іх.
- Назавіце словы, якія вы выпісалі? Заданне 4. (вусна), пр.5, с.5; або
Вучням далі заданне напісаць словы, якія чытаюцца аднолькава як злева направа, так і справа налева. Яны выканалі заданне так: шалаш, боб, поп. Ці правільна гэта? ( не, бо ў слове боб зычны на канцы слова аглушаецца). Заданне 5.Устаўце прапушчаныя літары. Ка (з,с)ка, мала(ц,дз)ьба, кла(д,т)ка, бе(г,х)чы, гры(б,п), ло(т,д)ка,бяро(с,з)ка. (Вусна падбіраем праверачныя словы)
Падвядзенне вынікаў. Хто выканаў заданне без памылак? Зараз мне патрэбны 2 чалавекі, каб дапамаглі скласці рассыпаныя гукі.
( МАЛАЙЦЫ )
Знайдзіце санорныя гукі ў слове малайцы. Гэтая мая адзнака вам усім. Але некаторыя заслужылі і індывідуальнай адзнакі. Выстаўленне адзнак, каменціраванне. Зварот да эпіграфа.