- узнавіць і сістэматызаваць веды пра сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў, віды даданых частак у складаназалежных сказах;
- выпрацоўваць уменні вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы складаназалежных сказаў;
- карыстацца рознымі прыёмамі размежавання падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў;
- удасканальваць навык сінтаксічнага разбору складаназалежных сказаў, уменне будаваць схемы;
- садзейнічаць выхаванню любові і павагі да роднай мовы;
- развіваць аналітычныя і творчыя ўменні вучняў, адпрацоўваць навыкі культуры маўлення.