kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў, утварэнне і ўжыванне прыналежных прыметнікаў

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння.»

Урок у 10 класе па беларускай мове

Цясевіч А.Р.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

першай кваліфікацыйнай катэгорыі



Тэма. Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў, утварэнне і ўжыванне прыналежных прыметнікаў

Сувязь з ранейшымі ведамі:

- Вучань ужо ведае, што такое прыметнік

- Вучань ведае, граматычныя разрады прыметнікаў паводле значэння

- Вучань ужо ведае, што толькі якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання

-Вучань ведае ад якіх назоўнікаў і пры дапамозе якіх суфіксаў утвараюцца прыналежныя прыметнікі

Мэта:садзейнічаць падагульненню і сістэматызацыі ведаў аб прыметніку як часціне мовы, разрадах прыметнікаў паводле значэння, ступенях параўнання якасных прыметнікаў і ўтварэння і ўжывання прыналежных прыметнікаў;

-удасканальваць уменні вызначаць разрады прыметнікаў, утвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў і ўтвараць прыналежныя прыметнікі, правільна ўжываць іх у мове;

-выхоўваць пачуццё годнасці, любові і павагі да сваёй мовы

Эпіграф Ільняная і жытнёвая. Сялянская .

Баравая ў казачнай красе.

Старажытнейшая, самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая

Мова беларуская мая! (П. Панчанка)

Абсталяванне: падручнікі “Беларуская мова 10 клас”, “Беларуская мова 11 клас”, схемы-алгарытмы, табліца “Пашпарт прыметніка”, карткі з заданнямі, тэкст, мэты на мове вучня.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

Слова настаўніка.

-- Добры дзень, сёння мы з вамі працягваем работу па паўтарэнню часцін мовы. Таму давайце пажадаем поспеху сабе і пачнем нашу працу.

а) Арфаграфічны трэнінг. (Вучням прапаноўваецца тэкст, у якім прапушчана арфаграма, патрэбна ўставіць арфаграму, узаемаправерка работ па ключы з напісаннем каментару).

б) для матывацыйнага настрою ўспамінаем байку-прытчу Эзопа пра мову (рыхтавалі два вучні)

-- Якое азначэнне мове дае раб у байцы-прытчы? (Што мова – гэта самая дарагая і самая танная рэч).

в) Зварот да эпіграфа.

-- Якое азначэнне мове дае П.Панчанка?

2. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока

а) мэты ўрока мовай вучня:

1.Актуалізую веды пра прыметнік як часціну мовы;

2.Навучуся знаходзіць прыметнікі ў тэкстах і вызначаць іх разрад паводле значэння;

3. Навучуся ўтвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў і ўтвараць прыналежныя прыметнікі;

4. Буду ўмець выкарыстоўваць веды пры выкананні заданняў да ЦТ і на практыцы.

НаШтоБуЗу

1.Знайду прыметнікі і вызначу іх разрад

2.Змагу ўтварыць ступені параўнання якасных прыметнікаў

3.Змагу ўтварыць прыналежныя прыметнікі

4. Змагу знайсці памылкі ва ўтвораных ступенях параўнання і прыналежных прыметніках

Ключавое пытанне: Што было б, калі б зніклі прыметнікі?

б) па табліцы "Пашпарт прыметніка” паўтараем веды пра прыметнік як часціну мовы;

в) праца з тэкстам, у якім устаўлялі прапушчаную арфаграму,

1-я група выпісвае словазлучэнні з якаснымі прыметнікамі;

2-я група – з адноснымі прыметнікамі;

3-я група – з прыналежнымі прыметнікамі; (па 3 словазлучэнні). Кожная група агучвае выпісаныя словазлучэнні.

-- Якія прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання? Назавіце ступені параўнання, якія ведаеце? Утварыце ад прапанаваных прыметнікаў усе магчымыя ступені параўнання.

(Прыгожы, далёкі, цудоўны)

--Якія якасныя прыметнікі ўтвараюць не ўсе ступені параўнання? (Зварот да правілаў падручніка).

д) Самастойная праца. Заданне: выпраўце памылкі ўсказах, узаемаправерка (ключ на адваротным баку дошкі)

1.Самы найлепшы адпачынак – гэта адпачынак на ўлонні прыроды. 2. Сёння выдаўся наймарознейшы дзень. 3. Зіма – самая прыгожая пара года. 4. Самае найпрыгажэйшае убранне дрэвы апранаюць зімой. 5. Летнія канікулы даўжэйшыя за зімовыя.

е) Ад прапанаваных назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі і складзіце словазлучэнні. Самаправерка па ключы.

Алесь, бабуля, сястра, дачка, Мележ, Васіль, вавёрка, сын, Брыль, Ганна.

ж) Выпраўце памылкі ў словазлучэннях. Прыналежныя прыметнікі ўтвораны ад імёнаў вучняў класа. Узаемаправерка работ па ключы, напісанне каментару.

Уладзеў падручнік, Дзімін партфель, Ягорын сшытак, Алініна сумка, Марыніна ручка, Веранікін аловак, Уладзін дзённік, Ірыніна кніга, Андрэяў пенал, Палініна папка, Янініна парта, Яраславіна лінейка.

--Ад якіх назоўнікаў утвараюцца прыналежныя прыметнікі?

--Пры дапамозе колераў светлафора здзейсніце самаацэнку таго, наколькі вы зразумелі гэтую частку тэмы.

3.Кантрольна-рэфлексійны этап.

а) Зварот да эпіграфа

--Назавіце разрады прыметнікаў, якія ёсць у эпіграфе.

б) Зварот да мэтаў урока “Падсумоўваючыя сказы”.

4.Д/з. пр.180. Утварыце ўсе магчымыя ступені параўнання.




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Русский язык

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 10 класс

Скачать
Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння.

Автор: Тесевич Елена Григорьевна

Дата: 20.01.2018

Номер свидетельства: 451204


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства