kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Сказы з аднароднымі членамі

Нажмите, чтобы узнать подробности

http://Сказы з аднароднымі членамі

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Сказы з аднароднымі членамі»

Беларуская мова

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі

Мэта: паўтарыць і падагульніць веды школьнікаў па асноўных пытаннях тэмы; удасканальваць

пунктуацйныя навыкі (пастаноўка, абгрунтаванне знакаў прыпынку); стварыць сітуацыі для

развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў самакантролю і ўзаемакантролю;

выхоўваць любоў да беларускага краю, уменне бачыць прыгажосць беларускай зямлі

Тып урока: Паўтарэнне і падагульненне

Педагагічныя тэхналогіі:рознаўзроўневае навучанне, праца ў парах, узаемаправерка, тэхналогія “Астравы”

Эпіграф:

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў…

Якуб Колас

Ход вучэбных заняткаў

  1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

  2. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ І МЭТЫ ЎРОКА

- Перш за ўсё звяртаецца ўвага на эпіграф да ўрока (ён зачытваецца).

- Ці знаёмы вам аўтар гэтых радкоў? Растлумачце сэнс. (паэт перадаў прыгажосць беларускай зямлі, замілаванасць родным краем.)

- У якасці эпіграфа да нашага ўрока нездарма ўзяты радкі з паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”, бо свае тэарэтычныя веды па тэме “Сказы з аднароднымі членамі” вы будзеце замацоўваць на практычным матэрыяле “Беларускі край, прырода роднага краю”. Выберыце з прапанаваных вам мэт урока тыя, якія адпавядаюць сённяшняму ўроку.

    • Паўтарыць і сістэматызаваць веды пра аднародныя члены сказа;

    • Пазнаёміцца з правіламі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа;

    • Удасканальваць уменне расстаўляць знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі;

    • Раскрыць спецыфіку абагульняльных слоў пры аднародных членах сказа;

    • Абгрунтоўваць выбар знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі;

    • Запомніць інфармацыю пра народнае адзенне

    • Узбагачаць слоўнікавы запас выказваннямі пра беларускі край.

  1. Узнаўленне ведаў па тэме

Франтальнае апытванне.

Настаўнік. Вашай увазе прапанавана схема. Абапіраючыся на веды, атрыманыя на папярэдніх уроках, паспрабуем дапоўніць фразы.


Прыметы аднароднасці

  1. Звязны … сувяззю.

  2. Адносяцца да … слова.

  3. Характарызуюць прадмет … .

  4. Аднолькавыя - …, …, … .


Схема ў запоўненым выглядзе

Прыметы аднароднасці

  1. Звязаны злучальнай сувяззю.

  2. Адносяцца да аднаго і таго ж слова.

  3. Характарызуюць прадмет з аднаго боку.

  4. Аднолькавыя – пытанне, часціна мовы, сінтаксічная функцыя.

Настаўнік. А цяпер давайце па схемах узновім правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі (вучні называюць правілы).

  1. У якіх выпадках паміж аднароднымі членамі ставіцца коска?

  1. [О, але О].

  2. [то О, то О].

  3. [як О, так і О].

  1. Калі паміж аднароднымі членамі коска не ставіцца?

1) [О і О].

2) [О або О].

3) і так і сяк

  1. Якія знакі прыпынку ставяцца ў сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа?

1) [О, О, О - О].

2) [О: О, О, О].

3) [О: О, О - …].


  1. Паглыбеная праца над тэарэтычнымі звесткамі і практычнымі ўменнямі

  1. Клас дзеліцца на дзве групы, кожная з якіх атрымліае заданні.

Заданне 1

1 група (вучні першай групы працуюць самастойна. Праверка першага задання 1 групы праводзіцца ў форме франтальнага апытвання.


Выпішыце сказы з некалькімі радамі аднародных членаў. Падкрэсліце аднародныя члены сказа. Расстаўце знакі прыпынку.

  1. Нікому не дазволіць працаваць ні заняволіць ні ўнука ні сына край любы. (А. Куляшоў)

  2. Як светлую кнігу жыццё разгарне наш край пагранічны шчаслівы і горды. (П. Панчанка)

  3. Мой край ясназоры прайшоў ты нямала шырокіх і вузкіх дарог. (Якуб Колас)

  4. Іх каханне маладое іх юнацтва залатое ляціць над полем гаем над бясконцым родным краем. (Максім Танк)

  5. На Беларусі шмат заказнікаў і запаведных зон. (У. Караткевіч)

2 група (вучні другой групы працуюць з настаўнікам).

Назавіце члены сказа, якія не з’яўляюцца аднароднымі.

    1. Вось так і плануюць, планіруюць буслы. (У. Караткевіч)

    2. А там, над Нёманам, плывуць чаўны ў прасторы. (П. Трус)

    3. Ішло і ішло гэта шэрае поле. (І. Мележ)

    4. Цяпер, у спакойны ліпеньскі дзень, возера нечым нагадвала сіняе казачнае мора (У. Карпаў)

    5. Срэбны званочак падымаў сваю песню ўсё вышэй і вышэй. (І. Грамовіч)


Заданне 2

1. На дошцы вучань будуе наступныя схемы сказаў:

1) [О: О, О і О].

2) [О: О, О, О - …].

3) [І О, і О, і О, і О - О].

2. Праверка другога задання 2 групы: вучні чытаюць сказы, якія павінны адпавядаць пабудаваным на дошцы схемам (схемы сказаў 1 групы адпавядаюць сказам 2 групы).

Заданне 3

1 група (вучні першай групы працуюць з настаўнікам. Настаўнік чытае сказы, а вучні складаюць іх схемы. Адзін вучань будуе схемы на дошцы)


Графічны дыктант.

1. Зелена было ўсюды: у полі, на гародах і балотах. (І. Мележ)

2. Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны – акружаюць нас навокал. (В. Вітка)

3. І лес, і поле, і луг, і гай – усё маўчала. (Якуб Колас)


2 група ( вучні другой групы працуюць з настаўнікам).

Замест кропак устаўце абагульняльныя словы. Сказы запішыце і расстаўце знакі прыпынку.

  1. … зямля дрэвы стрэхі пакрылася звонкай ледзяной коркай. (А. Астрэйка)

  2. Сонца загляне … у лес на поле і луг. (А. Астрэйка)

  3. І гэтае яснае сонца і поле і гэты высокі бор і хвойнік … зліваецца ў адзін малюнак. (А. Астрэйка)



  1. Праца ў парах. Франтальная праверка

Заданне 4

Пастаўце знак “+”, калі сцвярджэнне адпавядае сказу, знак “-“ – калі не адпавядае.

Сказы з аднароднымі членамі (АЧС)

Некалькі радоў

АЧС

Ёсць развітыя АЧС

Коска ставіцца пры АЧС

Коска не ставіцца пры АЧС

Ёсць абагуль-няльнае слова

1

Мы ганарымся поспехамі Беларусі нашым гераічным народам. П.Панчанка






2

У холад і спёку ў дождж і пасля дажджу ўдзень і ўночы з ветрам і без ветру заўсёды прыгожы наш родны край. (Я. Сіпакоў)






3

Мы любім родную краіну і стужкі рэк і сінь азёр і звонкі гоман баравіны і ззянне месяца і зор. (А. Астрэйка)






  1. Работа з тэкстам

Заданне 5

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце адпаведнасць загалоўка зместу. Які загаловак далі б вы?

Наш родны край

Наша Бацькаўшчына, наш родны беларускі край! Ён прыгожы і па-своему адметны на поўначы і на поўдні, на ўсходзе і на захадзе. ЁН адметны сваімі рэкамі і азёрамі, лясамі і лугамі. Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач – усё гэта наш родны край.

Спадчына неацэнна і за ўсё даражэйшая. Колькі на душу кожнага з нас прыпадае кветак, дрэў, крынічак? Усяго гэтага мы, занятыя вечнымі клопатамі і паўсядзённай працаю, часцей за ўсё не заўважаем. Яно для нас такое ж звыклае, як і паветра, якім мы дыхаем.

Мы звыкла ўсім гэтым карыстаемя і часам нават забываемся, што прырода – не толькі для нас адных… Мы бяром з яе ўсё , чым яна дзеліцца з намі. Трэба думаць пра будучыню і пакідаць месца ў ёй і рачулцы, і буслу, і равіцы.

Усё ж мы зямляне, бо зямля ў нас адна, яна агульная для ўсіх. І мы маем радасць суіснаваць на ёй, жыць у дружбе і ва ўзаемнай павазе. Кожны павінен любіць і паважаць свій край.

Паводле Янкі Сіпакова

- Як вы разумееце слова “суіснаваць”?

ІV.Арганізацыя маўленчай дзейнасці

Паводле тэксту настаўнік арганізуе дыялог, у якім удзельнічаюць замежны госць (адзін вучань) і група беларускіх школьнікаў (усе астатнія).

    • Чым адметны беларускі край?

    • Якую спадчыну маюць беларусы?

    • Як беларусы карыстаюцца прыроднымі багаццямі?’

    • Як беларусы адносяцца да сваёй роднай зямлі?

Заданні

  1. Запішыце ключавыя словы і словазлучэнні.

  2. Выпішыце сказы, якія ўскладнены аднароднымі дапаўненнямі.

  3. Пабудуйце схему сказа з абагульняльным словам пры аднародных членах сказа.

  4. Выкарыстайце сінтаксічны разбор выдзеленага сказа.

Заданне 6 (карткі раздаюцца ўсім вучням)

Творчы дыктант

Устаўце аднародныя або неаднародныя азначэнні ў сказы.

У лесе

Макар ішоў па лясной … дарожцы. Лес пасля працяглага … дажджу дыхаў свежасцю, тонкай … цеплынёй. Можа таму такім чыстым … было шчабятанне птушак, можа таму так залётна час ад часу сыпаліся звонкія … трэллі салаўя. Далёка ў гушчыні мерна стукаў працавіты дзяцел.

Паводле П.Пестрака

  1. Падкрэсліце аднародныя азначэнні.

  2. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

  3. Вызначце, у якім родзе, ліку і склоне дапускаюцца прыметнікі да назоўнікаў.

  4. Знайдзіце складаны сказ, падкрэсліце граматычныя асновы.

  5. Дапішыце канцоўку апавядання (2-3 сказы).

Заданне 7

Лінгвістычная віктарына

  1. Якімі словамі можна назваць тое месца, дзе чалавек нарадзіўся і жыве? (Бацькаўшчына, радзіма, айчына).

  2. Што дало падставы Уладзіміру Караткевічу назваць нашу Беларусь зямлёй пад белымі бусламі? (У Беларусі шмат буслоў).

  3. Беларусь называюць зямлёй Купалы. Як яе яшчэ можна назваць? (Зямля Коласа, зямля Багдановіча.)

  4. Якія існуюць меркаванні адносна паходжання назвы Беларусі? (1. Белая вопратка старажытных беларусаў, іх белыя валасы, белы колер скуры. 2. Ніяк не супярэчыць з першым. Калі на старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы, то палі Уладзімір, Разань, Кіеў… Да Ноўгарада захопнікі не дайшлі толькі таму, што пачаліся дажджы. А продкі бларусаў адбіліся. І менавіта таму наша радзіма “белая”, што значыць “чыстая ад нашэсця татараў” Русь. А гэта шмат да чаго абавязвае.)

Заданне 8

Выкананне тэставых заданняў 1 варыянт

1. Сказамі з аднароднымі членамі з’яўляюцца:

а) Дождж імжыць, імжыць.

б) На дварэ сонца, мароз і вецер.

в) Старыя, высокія, з купатымі вярхамі асіны былі відаць аж з вёскі.

г) Гайданецца часам галіна, і пасыплецца з кудлатай хвоі срэбны пух.

2. Якія сказы маюць развітыя аднародныя члены?

а) Ззаду засталіся палі, лугі, ды лясы.

б) Буслы плылі круг за кругам, то зніжаліся, то ўздымаліся ўверх.

в) Неба зноў ачысчілася ад цяжкіх хмар, паднялося над зямлёй, стала высокае.

г) Я сам люблю прыход вясны, малчнае цвіценне вішань, і спеў драздоў, і шум лясны.

3. У якіх сказах некалькі радоў аднародных членаў?

а) Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары.

б) З зямлі памалу знікаюць не толькі асобныя віды раслін, дрэў, птушак, звяроў, але і лясы, азёры.

в) На выганах і пожнях збіраліся ў чароды, гарланілі, мітусіліся нізка над полем гракі.

г) Выкацілася іскрытым паўколцам з-за застылай на ўсходзе хмаркі сонца і тут жа схавалася.

4. Да якіх сказаў правільна пабудаваны схемы?

а) На ўзвышшы стаяць у задуменным спакоі кучаравыя дубы-асілкі і моўчкі паглядаюць уніз на каляровую лугавіну [О і О].

б) Лес пры дарозе пухкае, трашчыць[О, О, О ].

в) Ад сонечных промняў ільдзінкі пераліваліся аранжавымі, чырвонымі, сінімі, блакітнымі іскрынкамі. [О, О, О].

г) Каля лесу б’е крынічка, срэбрам ззяе ды каменьчыкам на ўцеху воды гоніць. [О, О ды О].

5. У якіх сказах ёсць абагульняльнае слова?

а) Змрочны гушчар пераходзіць непрыкметна ў зараснікі вольгі і лазы, у балоцістую нізіну.

б) Асноўныя віды дрэў: асіна, бяроза, елка і дуб – растуць у нашых лясах.

в) У лесе выразна адрозніваюцца галасы берасцянак, лясных жаўрукоў, сініц, драздоў.

г) Тут аб’ядналіся разам усе выгоды: і лес, і луг, і шырокая рака, і зараснік.

6. У якіх сказах правільна расстаўлены знакі прыпынку?

а) Поле злёгку хвалюецца і пераліваецца, то светла-зялёнымі, то цёмна-сінімі фарбамі.

б) У сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем і ліпы і бярозы каля хат і дрэвы ў недалёкім лесе.

в) Смуга ахінае далёкія вёскі і ўзгоркі, палі і пралескі.

V.Падвядзенне вынікаў урока

Сёння ў нас адбыўся падагульняльны ўрок. Вы адчулі, што засвоілі добра, а над якімі пытаннямі яшчэ трэба папрацаваць.

VІ. Рэфлексія

Тэхналогія “Астравы”.

На ватмане малюецца карта з адлюстраваннем эмацыянальных “астравоў”: в. радасці, в. Суму, в. Задавальнення, в. Чакання, в. Здзіўлення, в. Прасвятлення, в. Трывогі, в. Асалоды, в. Нявызначанасці, в. Натхнення.

Карта вывешваецца, і кожнаму прапаноўваецца назваць свой востраў, які адлюстоўвае душэўны, эмацыянальна-пачуццёвы стан пасля урока.

Кожны мае права назваць які-небуць востраў са сваёй назвай, калі яго не зусім задавальняюць тыя, якія ўжо ёсць.





VІІ. Дамашняе заданне ( рознаўзроўневае на выбар)

    1. Скласці сачыненне – мініяцюру “За што я люблю свой родны край?”, выкарыстоўваючы сказы з аднароднымі членамі.

    2. Дапісаць працяг тэксту “наш родны край”, над якім працавалі ў класе, выкарыстаць сказы з аднароднымі членамі.

VІІІ. Выстаўленне і каменціраванне адзнак


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 8 класс

Скачать
Сказы з аднароднымі членамі

Автор: Багуцкая Татьяна Валерьевна

Дата: 22.10.2018

Номер свидетельства: 481571

Похожие файлы

object(ArrayObject)#851 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(189) "Урок беларускай мовы ў 8 класе "Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа, знакі прыпынку пры іх""
    ["seo_title"] => string(80) "urok_belaruskai_movy_u_8_klase_abagulnialnyia_slovy_pry_adnarodnykh_chlenakh_ska"
    ["file_id"] => string(6) "481376"
    ["category_seo"] => string(7) "prochee"
    ["subcategory_seo"] => string(5) "uroki"
    ["date"] => string(10) "1540063376"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства