kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

План-канспект урока па беларускай мове і літаратуры (урок развіцця маўлення) "Падарожжа ў зімовую казку"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Падарожжа ў зімовую казку

(урок развіцця маўлення ў 5 класе)

Мэты і задачы ўрока:

- наладзіць завочную экскурсію ў зімовую прыроду;

- развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, вучыць назіраць за прыроднымі з’явамі, заўважаць у прыродзе падрабязнасці і дэталі, маляваць словамі цэласную карціну, перадаваць свае ўласныя ўражанні;

- узбагачыць слоўнікавы запас пяцікласнікаў, удасканальваць уменне карыстацца выяўленчымі сродкамі мовы;

- садзейнічаць выхаванню пачуцця прыгожага, эстэтычнага. беражлівасці да акаляючага асяроддзя, зацікавіць пейзажнай лірыкай.

Абсталяванне: падручнік, камп’ютар, мультымедыйны праектар, прэзентацыя да ўрока, зборнікі вершаў, мадэлі сняжынак, аўдыязапісы мелодый П. Чайкоўскага з цыкла “Поры года” (“Зіма”) і А. Вівальдзі “Поры года” (“Зіма”).

Эпіграф: Сусвет, калі яго разглядаць па-філасофску, складаецца з прыроды і душы (Р. Эмерсон).

Ход урока

І. Арганізацыйны этап.

- На пачатку ўрока я запрашаю вас у мудрую казку французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

  • На тваёй планеце, - сказаў Маленькі прынц, – людзі вырошчваюць у адным садзе пяць тысяч руж і не знаходзяць таго, што шукаюць…
  • Не знаходзяць, - пагадзіўся лётчык.
  • Але ж тое, што яны шукаюць, можна знайсці ў адной ружы, у глытку вады…
  • Так, - пагадзіўся лётчык.

І Маленькі прынц сказаў:

  • Але вочы сляпыя, шукаць трэба сэрцам!
  • Што шукаюць і не заўсёды знаходзяць вучні? (Адказы вучняў).
  • Сярод вашых адказаў прагучала слова прыгажосць. Так, яна штодзень побач з намі. Кожны з нас неаднойчы быў зачараваны ёю: прыгожая карціна, прыгожы краявід, прыгожая рэч, прыгожы чалавек.
  • Сёння на ўроку я прапаную вам стаць “Маленькімі прынцамі” і адчуць сэрцам тое, што нябачна зроку.

(Гучыць “Поры года” Вівальдзі, на экране зімовыя пейзажы).

З далёкай Поўначы, з краю вечнага снегу і лёду, прыехала незвычайная Чараўніца. Зачаравала воды нашай мілай зямелькі. Зрабіліся яны камянямі празрыстымі. Зачаравала лясы. Заснулі яны сном глыбокім.

Патрэсла шырокімі рукавамі сваёй вопраткі – пакрыліся палі снежным дываном.

Вось ляжыць пад нагамі чараўніцы наш край – белы, ціхі, дрымотны. Рада яна сваёй моцы, усміхаецца. Ад гэтай усмешкі заіскрылася ўсё вакол цэлым морам шматколерных брыльянтаў. І стаіць сярод гэтага мора белі і бляску магутная, грозная, але вельмі прыгожая госця з нашай далёкай Поўначы – Чараўніца-Зіма.

  • Як вы здагадаліся, мы трапілі з вамі, рабяты, у краіну, дзе гаспадарыць ЗІМА.  (Запісваем на дошцы і ў сшыткі слова ЗІМА).

ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў.

  • А з чым асацыіруецца ў вас гэтая пара года? (Са сняжынкай).
  • Правільна, чароўнай зімовай кветкай з’яўляецца сняжынка.

Таму зараз кожная група атрымае адну вялікую ссяжынку, у сарцавіну якой вы і запішаце свае асацыяцыі-адчуванні, якія ўзнікаюць, калі вы думаеце пра гэтую пару года.

ІІІ. Творчае прымянене ведаў .

(Вучні па чарзе зачытваюць свае запісы)

ІV. Матывацыя пачатковай дзейнасці.

  1. З чаго пачынаецца зіма? (Пахаладанне, халоднае паветра).

(На дошцы у слупок запісваецца: зіма, паветра).

  • Што з’яўляецца ў халодным паветры? (Сняжынкі).

(Запіс на дошцы: зіма, паветра, сняжынкі).

  • Куды падаюць сняжынкі? (На зямлю, на лес, на поле).

(Запіс: зіма, паветра, сняжынкі, лес, поле).

  • На што апускаюцца сняжынкі ў лесе? (На дрэвы, кусты, пні).

(Запіс: зіма, паветра, сняжынкі, лес, поле, елкі, кусты, пні).

  1.  Да якой часціны мовы адносяцца дадзеныя словы? Да запісаных на дошцы назоўнікаў падбяром прыметнікі (на экране мультымед.: доўгачаканы, вясёлы, марозны, чысты, драбнюткі, маўклівы, сонны, сумны, пануры, прыгорблены, кудлаты, стары), каб атрымаліся словазлучэнні.
  • Што такое словазлучэнне? (Дапасавалі прыметнікі да назоўнікаў).
  • А зараз давайце падбярэм да словазлучэнняў дзеясловы, якія дапамогуць пры слоўным маляванні зімовай карціны. (Надышла, закружыліся, апускаліся).

3. Са складзенымі словазлучэннямі і дзеясловамі пабудуем сказы. (Сказы будуюцца з дапамогай пытанняў).

  • Зіма (што зрабіла?) (Надышла).
  • Якая зіма надышла?  (Доўгачаканая.)  Надышла доўгачаканая зіма.
  • Сняжынкі (што зрабілі?) (Закружыліся).
  • Якія сняжынкі закружыліся? (Драбнюткія).
  • Дзе закружыліся драбнюткія сняжынкі?  (У паветры).
  • У якім паветры закружыліся сняжынкі? (У чыстым).

Драбнюткія сняжынкі закружыліся ў чыстым паветры.

  • Што затым рабілі сняжынкі? (Апускаліся).
  • Як яны апускаліся? (Павольна).
  • Куды апускаліся? (На лес).
  • На які лес апускаліся сняжынкі? (На пануры).

Павольна апускаліся сняжынкі на пануры лес.

  1. На гэтым спынімся. Прачытаем складзеныя сказы.
  • Што ў нас атрымалася? Дакажам, што тэкст. Дамо назву. Вызначым сувязь паміж другім і трэцім сказамі (паслядоўная).

V. Абагульненне ведаў, атрыманых на ўроку і ўвядзенне іх ў сістэму раней засвоенага.

- А цяпер  прапаную вашай увазе два вершы. А вы падумайце над такім пытаннем:

- Чым адрозніваецца вобраз зімы ў першым вершы ад вобраза зімы ў другім?

- Для таго, каб больш дэталёва ўявіць гэтыя вобразы, сядзем роўна, абапрэмся на спінку стула і заплюшчым вочкі (Чытаю верш

С. Новіка-Пяюна “Свішча, рвецца і галосіць…”).

Свішча, рвецца і галосіць

З поля жудасны віхор

І заносіць, і заносіць

Снегам вёскі, поле, бор.

Бура скача, бура плача,

Бура енчыць ля варот.

Занясе за ноч, няйначай,

І хаціну, і гарод.

- Якія дзеянні выконвала бура?

- Як аўтар называе буру? Што робіць жудасны віхор? (Зачытаць).

- З кім параўноўваецца бура? Хто можа выконваць такія дзеянні?

- Як называецца такі мастацкі прыём? (Адухаўленне).

- Якой прадстала перад намі зіма? (Злоснай, сцюдзёнай, халоднай, лютай, бязлітаснай – СУРОВАЙ)

(Чытаю верш З. Бядулі “Сняжыначкі-пушыначкі”)

Сняжыначкі-пушыначкі

Ляцелі матылькамі,

Над хмызамі, над над шызамі

Дыміліся дымкамі.

Зіхацеліся, мігцеліся

У розныя калёры,

Драбнюткія, пякнюткія,

Як зорачкі,  як зоры.

Насіліся, кружыліся

Над ціхімі палямі.

Даліначкі сняжыначкі

Пакрылі дыванамі…

  • Якой паказана зіма ў гэтым вершы? (Лагодная, добрая, прыгожая – МЯККАЯ).
  • Зробім вывад:
  • Якой бывае зіма? (Суровай і мяккай).

Работа ў групах

Група 1. Складзіце невялічкі тэкст (4-5 сказаў), у якім бы зіма паўстала суровай, грознай Чараўніцай.

Група 2. Карыстаючыся аўтарскмі тэкстамі, складзіце сінквейн да вобраза “суровая зіма”.

Сінквейн

  1.  

Снежная, марозная (лютая, суровая).

Мяце, студзіць, лютуе.

Завеі ды мяцелі зімою прыляцелі.

  1.  

Група 3. Складзіце невялічкі тэкст (4-5 сказаў), у якім бы зіма прадстала лагоднай, вясёлай.

Група 4. Складзіце сінквейн да вобраза “мяккая зіма”.

Сінквейн

  1.  

Беласнежная, іскрыстая.

Снежыць, марозіць, радуе.

Мяцель не вые, сціхнуў вецер і волен лёгкіх санак бег.

Добрая фея.

VI. Творчае замацаванне.

Вучні абараняюць свае творчыя працы.

Фізкультхвілінка

  • Сёння ў нас урок святочны. Аб гэтым сведчыць і прыгожа прыбраны клас і госці, якія прысутнічаюць у нас на ўроку.

А як мы рыхтуемся да прыходу гасцей? Давайце пакажам.

Як гасцей у дом чакаем,

Чыста ўсюды прыбіраем:

Мыем вокны, пыл сціраем,

Пыласосім, падмятаем,

Лямпы ў люстрах замяняем,

Стол абрусам засцілаем

І ядою застаўляем.

За стол, госцікі, сядайце,

Частаванне пачынайце.

  • Прадоўжым наша падарожжа.
  • Хто пералічыць у адпаведным парадку зімовыя месяцы? (Снежань, студзень, люты).

Снежань снежыць –

Вецер смешыць.

Студзень студзіць –

Буры будзіць.

Люты сцюжамі лютуе –

Ад вясны снягі вартуе.

  • Ці можна назваць іх братамі? І чые яны дзеці?
  • Дамашнім заданнем для вас былі творчыя праекты па зімовых месяцах.

VII. Сувязь замацаваных ведаў з дамашнім заданнем.

  • Якім вы ўяўляеце снежань? (Вясёлым, гарэзлівым).
  • Якія колеры прыносіць снежань у прыроду? (Белы, серабрысты).
  • Як змяняецца наваколле з прыходам снежня? (Дзеці прадстаўляюць свае  праекты).

Студзень

  1. Вучань чытае верш А. Грачанікава “Студзень”.
  2. Студзень – студзіць – сцюдзёны (Лексічнае значэнне слова).

Люты

Выступленні дзяцей (с. 39, вучэбны дапаможнік).

VIII. Самаканструкцыя і творчасць.

а) Добра папрацавалі на ўроку, шмат чаго паспелі зрабіць. Высновай усім нашым назіранням і разважанням будзе дыяманта (дыяманта сямірадковы верш, пабудаваны на антаніміі паняццяў), якую мы зараз і паспрабуем скласці.

Снежная, марозная.

Мяце, студзіць, лютуе.

Снег, мароз, пацяпленне, адліга.

Слабее, цяплее, растае.

Знямоглая, раззлаваная.

б) “Папацей, грамацей”.

Адзначце словы, якімі наша продкі называлі сакавік, першы месяц вясны:

а) травень;

б) веснавей;

в) песеннік;

г) паддзернік;

д) падзімнік.

в) На працягу ўрока мы паспрабавалі сябе і ў якасці празаікаў (стваралі тэкст), і ў якасці аналітыкаў, мастакоў.

А цяпер паспрабуем разбудзіць у сабе паэтычныя здольнасці.

  1. Хвілінка кемлівасці.

Пад  музыку ветру

Зімы балерынка

Танцуе сняжынка –

У чыстым паветры.

Пад музыку ветру

У чыстым паветры

Танцуе сняжынка –

Зімы балерынка.

Чараўніца-шкодніца разбурыла верш з 4-х радкоў. Пастаўце кожны радок на сваё месца.

  1. Уставіць прапушчаныя словы (прыметнікі).

У футра    …   адзеты, (цёплае)

У валёнкі   …   абуты, (белыя)

Ішоў, сваёй хадой        …, (сагрэты)

Дрымучым лесам месяц   … . (люты)

ІХ. Рэфлексія.

Вось і закончылася наша падарожжа па прыгожай краіне, дзе гаспадарыць Чараўніца -Зіма.

Звернемся да нашага эпіграфа.

  • Жыццё доўжыцца толькі імгненне, само па сабе яно – нішто; каштоўнасць яго залежыць ад таго, што ўдалося зрабіць.
  • Падыміце той малюнак, які адпавядаў вашаму настрою на ўроку(Смайлікі).

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«План-канспект урока па беларускай мове і літаратуры (урок развіцця маўлення) "Падарожжа ў зімовую казку" »

Зіма.

Снежная, марозная (лютая, суровая).

Мяце, студзіць, лютуе.

Завеі ды мяцелі зімою прыляцелі.

Вядзьмарка-зіма.

Група 3. Складзіце невялічкі тэкст (4-5 сказаў), у якім бы зіма прадстала лагоднай, вясёлай.

Група 4. Складзіце сінквейн да вобраза “мяккая зіма”.

Сінквейн

Зіма.

Беласнежная, іскрыстая.

Снежыць, марозіць, радуе.

Мяцель не вые, сціхнуў вецер і волен лёгкіх санак бег.

Добрая фея.

VI. Творчае замацаванне.

Вучні абараняюць свае творчыя працы.

Фізкультхвілінка

  • Сёння ў нас урок святочны. Аб гэтым сведчыць і прыгожа прыбраны клас і госці, якія прысутнічаюць у нас на ўроку.

А як мы рыхтуемся да прыходу гасцей? Давайце пакажам.

Як гасцей у дом чакаем,

Чыста ўсюды прыбіраем:

Мыем вокны, пыл сціраем,

Пыласосім, падмятаем,

Лямпы ў люстрах замяняем,

Стол абрусам засцілаем

І ядою застаўляем.

За стол, госцікі, сядайце,

Частаванне пачынайце.

  • Прадоўжым наша падарожжа.

  • Хто пералічыць у адпаведным парадку зімовыя месяцы? (Снежань, студзень, люты).

Снежань снежыць –

Вецер смешыць.

Студзень студзіць –

Буры будзіць.

Люты сцюжамі лютуе –

Ад вясны снягі вартуе.

  • Ці можна назваць іх братамі? І чые яны дзеці?

  • Дамашнім заданнем для вас былі творчыя праекты па зімовых месяцах.

VII. Сувязь замацаваных ведаў з дамашнім заданнем.

Снежань

  • Якім вы ўяўляеце снежань? (Вясёлым, гарэзлівым).

  • Якія колеры прыносіць снежань у прыроду? (Белы, серабрысты).

  • Як змяняецца наваколле з прыходам снежня? (Дзеці прадстаўляюць свае праекты).

Студзень

  1. Вучань чытае верш А. Грачанікава “Студзень”.

  2. Студзень – студзіць – сцюдзёны (Лексічнае значэнне слова).

Люты

Выступленні дзяцей (с. 39, вучэбны дапаможнік).

VIII. Самаканструкцыя і творчасць.

а) Добра папрацавалі на ўроку, шмат чаго паспелі зрабіць. Высновай усім нашым назіранням і разважанням будзе дыяманта (дыяманта сямірадковы верш, пабудаваны на антаніміі паняццяў), якую мы зараз і паспрабуем скласці.

Зіма.

Снежная, марозная.

Мяце, студзіць, лютуе.

Снег, мароз, пацяпленне, адліга.

Слабее, цяплее, растае.

Знямоглая, раззлаваная.

Вясна.

б) “Папацей, грамацей”.

Адзначце словы, якімі наша продкі называлі сакавік, першы месяц вясны:

а) травень;

б) веснавей;

в) песеннік;

г) паддзернік;

д) падзімнік.

в) На працягу ўрока мы паспрабавалі сябе і ў якасці празаікаў (стваралі тэкст), і ў якасці аналітыкаў, мастакоў.

А цяпер паспрабуем разбудзіць у сабе паэтычныя здольнасці.

  1. Хвілінка кемлівасці.

Пад музыку ветру

Зімы балерынка

Танцуе сняжынка –

У чыстым паветры.

Пад музыку ветру

У чыстым паветры

Танцуе сняжынка –

Зімы балерынка.

Чараўніца-шкодніца разбурыла верш з 4-х радкоў. Пастаўце кожны радок на сваё месца.

  1. Уставіць прапушчаныя словы (прыметнікі).

У футра … адзеты, (цёплае)

У валёнкі … абуты, (белыя)

Ішоў, сваёй хадой …, (сагрэты)

Дрымучым лесам месяц … . (люты)

ІХ. Рэфлексія.

Вось і закончылася наша падарожжа па прыгожай краіне, дзе гаспадарыць Чараўніца -Зіма.

Звернемся да нашага эпіграфа.

  • Жыццё доўжыцца толькі імгненне, само па сабе яно – нішто; каштоўнасць яго залежыць ад таго, што ўдалося зрабіць.

  • Падыміце той малюнак, які адпавядаў вашаму настрою на ўроку(Смайлікі).

Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 5 класс.
Урок соответствует ФГОС

Автор: Даўлюд Ерміна Мар'янаўна

Дата: 18.06.2014

Номер свидетельства: 106847

Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства