kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Падагульненне і сістэматызацыя па раздзеле"Лічэбнік"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Распрацоўка ўрока падагульніць веды шасцікласнікаў па раздзеле "Лічэбнік".

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Падагульненне і сістэматызацыя па раздзеле"Лічэбнік"»

18.04.2018

План-канспект урока беларускай мовы для 6 класа

Тэма:

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме «Лічэбнік»

Мэты:

  • садзейнічаць паглыбленню i сiстэматызацыі ведаў вучняў па асноўных пытаннях тэмы;

  • удасканальваць уменне адрознiваць лiчэбнiкi ад iншых часцiн мовы;

  • развіваць уменні правільнага пісьма і ўжывання лічэбнікаў у вусным і пісьмовым маўленні;

  • выкарыстоўваць стылiстычныя i выяўленчыя магчымасцi лiчэбнiкаў ва ўласных вусных i пiсьмовых выказваннях;

  • развiваць творчыя здольнасцi i iнтэлект вучняў.

Тып урока: урок падагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абсталяванне і матэрыялы: вучэбны дапаможнік (Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскі. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015), тэлевізійная панэль, выявы славутасцей Беларусі, сігнальныя карткі, карткі з імёнамі вучняў, карткі з заданнямі.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

– Добры дзень, шаноўнае спадарства! Вітаю вас, дарагія сябры! Сядайце, калі ласка. Я рада вітаць вас у нашым утульным класе на ўроку беларускай мовы. Мне вельмі прыемна, што сёння разам мы працягнем падарожжа па прасторах даволі складанай, аднак вельмі важнай і цікавай часціны мовы, як лічэбнік. Мне хочацца, каб на занятках вы былі актыўнымі, працавалі з цікавасцю, радасцю, каб дапамагалі адно аднаму. І я спадзяюся, што тады ў нас атрымаецца замацаваць набытыя раней веды.

– Давайце разгорнем сшыткі і запішам дату, “Класная работа” і тэму ўрока – «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Лічэбнік”»

ІІ. Актуалізацыя апорных ведаў.

– Зараз мы адправімся ў вандроўку ў каралеўства, у якім валадарыць Лічэбнік. Але паглядзіце, каб трапіць туды, трэба спачатку адчыніць замок, які вісіць на варотах. Для гэтага неабходна справіцца з першым заданнем.

Лічбавы дыктант.

– Я чытаю вам выраз, а вы запісваеце ў сябе ў сшытку 1, калі згодны, 0 – калі не.

а) Лічэбнік – гэта самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні колькі? каторы? (1)

б) У залежнасці ад значэння і граматычных прымет, лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і зборныя. (0)

в) Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. (1)

г) Лічэбнікі спалучаюцца толькі з назоўнікам. (1)

д) У лічэбніках ад дзевяці да дваццаці і ў лічэбніках пяць, шэсць, трыццаць на канцы не пішацца мяккі знак. (0)

е) Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на: лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, зборныя, дробавыя. (1)

ж) У творным склоне лічэбнікі два, тры, чатыры, пяць, шэсць, маюць на канцы -ма. (0)

з) У складаных лічэбніках (ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот) скланяюцца абедзве часткі слова. (1)

і) Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі жаночага роду. (0)

к) Зборныя лічэбнікі абазначаюць колькасць, як сукупнасць. (1)

  • Які лік у вас атрымаўся? (1 011 010 101). Запішам яго словамі. (адзін мільярд адзінаццаць мільёнаў дзесяць тысяч сто адзін)

– А зараз, давайце памяняемся сшыткамі з суседам па парце і праверым. (узаемаправерка)

– У каго ўсё правільна – падыміце зялёныя карткі, калі трапілася да чатырох памылак – жоўтую, калі больш за 4, то чырвоную.

– Малайцы! Замок адчынены, і мы з вамі можам крочыць далей.

  • У нас атрымалася такая вялізная лічба. А ці памятаеце вы, што яшчэ пару гадоў таму вашыя бацкі атрымлівалі заплату ў мільёнах? А сёння ў сотнях і тысячах. Чаму так? Што адбылося?

– Я не сумнявалася, вы дзеці сучасныя і добра ведаеце, што з 1 ліпеня 2016 г. у Рэспубліцы Беларусь праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі – беларускага рубля. Былі заменены банкноты ўзору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў 2000 года да 1 беларускага рубля 2009 года.

  • Як напішам слова ДЭНАМІНАЦЫЯ? Чаму ў першым складзе напішам літару Э?

– Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнот адпавядае дэвізу “Мая краіна – Беларусь”. Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і г. Мінску. Давайце ўспомнім, якія славутасці змешчаны на кожнай з банктон. Дапамогуць вам у гэтым выявы, якія зараз зможаце ўбачыць на экране. Запішыце сабе ў сшыткі словамі назвы наміналаў, якія будзеце называць.

Белая (Камянецкая) вежа (5 рублёў) размешчана ў г. Камянец Брэсцкай вобласці, прадстаўляе сабой абарончую вежу, пабудаваную ў канцы XІII стагоддзя.

Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку (10 рублёў) – праваслаўнае збудаванне, узведзенае ў XII ст. па загадзе Ефрасінні Полацкай і часткова перабудаванае ў XVII-XIX стст. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (20 рублёў) – адзін з найпрыгажэйшых помнікаў архітэктуры Беларусі. Сёння ўнікальны музейны комплекс у цэнтры Гомеля аб’ядноўвае палац Румянцавых і Паскевічаў, капліцу-пахавальню, зімовы сад, аглядную вежу, цудоўны старадаўні парк.

Мірскі замак (50 рублёў) – адна з важнейшых турыстычных мясцін Беларусі, выдатнае абарончае збудаванне XVI стагоддзя, прыклад абарончага дойлідства XVI стагоддзя, занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён размешчаны ў пасёлку Мір Гродзенскай вобласці.

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс (100 рублёў) з разнапланавай архітэктурай і самым буйным ландшафтным паркам – найпрыгажэйшая і адна з самых папулярных у турыстаў мясцін краіны.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава (200 рублёў) размяшчаецца ў будынку, што з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Нацыянальная бібліятэка (500 рублёў) візітная картка Беларусі. Сёння гэта не толькі  найбагацейшы збор кніг, але і вялікі мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура.

  • Якія гэтыя лічэбнікі, што вы запісалі, па значэнні? (колькасныя)

  • Па будове? (5, 10, 20, 100 – простыя, 50, 200, 500 – складаныя)

  • У чым асаблівасць правапісу і скланення простых колькасных лічэбнікаў? А складаных?

ІІІ. Мэтавызначэнне.

  • Я ўпэўнена, што, вывучаючы раздзел “Лічэбнік”, вы зразумелі, што гэтая часціна мовы вельмі важная. Магчыма, вы і не заўважалі, але мы амаль штодзённа з ёй сутыкаемся. Дзе ў жыцці мы сустракаемся з лічэбнікамі?

  • Гледзячы на тэму нашага ўрока, давайце падумаем, чаму мы павінны будзем навучыцца?

– Менавіта так можна сфармуляваць планы на сённяшні ўрок. Гэта і будуць нашыя крытэрыі поспеху. Яны запісаны ў таблічку (Дададак 1), якую мы будзем запаўняць падчас урока.

1. Адрозніваю лічэбнік ад іншых часцін мовы.

2. Умею ўтвараць іншыя часціны мовы ад лічэбнікаў.

3. Ведаю назвы разрадаў лічэбнікаў па будове і значэнні.

4. Магу прывесці прыклады лічэбнікаў кожнага разраду ў залежнасці ад будовы і значэння.

5. Умею ўтвараць парадкавыя лічэбнікі ад колькасных.

– Ну, а зараз прапаную пачаць наша падарожжа!

ІV. Замацаванне матэрыялу.

2. Каменяпад “Ці добра вы ведаеце школьнае жыццё?"

– Не паспелі выправіцца ў дарогу, як на нас абрушыўся каменяпад. Спыніць яго зможам, толькі справіўшыся з наступным заданнем. Ваша задача – даць правiльныя адказы на пытанні. Давайце дамовімся, што зараз будзе дзейнічаць правіла непадымання рукі, а вырашыць, хто будзе адказваць, дапаможа чароўная шклянка з карткамі, на якіх напісаны вашыя імёны.

1. Якi па ліку сёння дзень тыдня? (трэці)

2. Якое чысло было ўчора? (сямнаццатага)

3. Колькi цэлых вучэбных дзён засталося да выхадных? (два)

4. Колькі месяцаў ў вучэбным годзе? (дзевяць)

5. Колькі чвэрцяў? (чатыры)

6. Колькі вучняў сёння на ўроку?

7. Колькі настаўнікаў?

8. Колькі паверхаў у школе? (чатыры)

9. Колькі спартыўных залаў? (два)

– Малайцы! Спынілі каменяпад, можам рухацца далей.

3. “Раздарожжа”

– Але перад намі раздарожжа. Правільны кірунак будзе ўказаны ў тым выпадку, калі выканаем наступнае заданне. На гэты раз нам неабходна правільна размеркаваць дадзеныя лiчэбнiкi на 3 групы ў залежнасці ад іх значэння.

Сем сантыметраў, двое хлопцаў, дзве трэцiя сутак, васьмёра коней, дзве рукi, тры чацвёртыя ўраджаю, дзевяноста яблынь, пяцёра гусей, адна сотая кiламетра, чацвёра дзяцей, шэсць талерак, адна пятая секунды.

Адказ:

Цэлы лiк

Дробавыя лiчэбнiкi

Зборныя лiчэбнiкi

сем сантыметраў

дзве рукi

дзевяноста яблынь

шэсць талерак

дзве трэцiя сутак

тры чацвёртыя ўраджаю

адна сотая кiламетра

адна пятая секунды

двое хлопцаў

васьмёра коней

пяцёра гусей

чацвёра дзяцей

– Запоўнім таблічку з крытэрыямі поспеху. Калі вы памятаеце назвы разрадаў лічэбнікаў па значэнні і будове, пастаўце насупраць гэтага пункта “+”, калі ўзнікаюць пэўныя цяжкасці, пастаўце знак “?”, калі вы не можаце гэтага зрабіць – “-”.

Фізкультхвілінка

– Мы справіліся, але стаміліся. Каб набрацца сіл, зробім прывал.

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галоўку ўверх падняць,

На чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць.

Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці.

Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць,

Дзесяць – будзем працаваць.

І цікава адпачылі, і лічэбнік паўтарылі.

– А зараз вочкамі ў паветры напішыце, хто якую адзнаку хочаце атрымаць на ўроку. Хто што напісаў?

4. “Загадкавыя госці”

– Ну што ж, а зараз ідзём далей. Зноў нечаканасць. Аказваецца, напярэдадні ў лічэбнікаў быў баль, некаторыя з іх уцяклі і схаваліся. Трэба хутка адшукаць і вярнуць іх назад. (Выходзяць вучні, якія ўвасабляюць сабой лічэбнікі і задаюць аднакласнікам пытанні).

1-ы лічэбнік: Я абазначаю невялікі лік. Вельмі люблю пераходзіць у назоўнік. Калі я пераходжу ў назоўнік, тады мяне баяцца, нават выдатнікі. Не, я не двойка. Хто я? (адзін, адзінка)

2-і лічэбнік: Мяне, напэўна, вы пазнаеце адразу. Абазначаю я лік невялікі, у рускай мове на канцы ў маёй назве пішацца ь, а ў беларускай – не пішацца. Назавіце мяне. (сем, восем)

3-і лічэбнік: Я абазначаю немалы лік. Складаюся з двух слоў. У форме творнага склону ў мяне аж тры падваенні зычных літар. Назавіце мяне. (25, 35, 55)

5. “Пераўтварэнне”

– Прыйшлi таксама да нас на сустрэчу лiчэбнiкi 2 i 3 i гавораць: “Не хочам мы больш быць лiчэбнiкамi. Надакучыла. Ператварыце нас, калi ласка, у iншыя часцiны мовы”.

  • Як жа iх ператварыць у назоўнiкi, прыметнiкi, дзеясловы, прыслоўi? Падумайце і запішыце свае варыянты ў сшыткі.

Адказы: двойка, двайны, дваiцца, двойчы, тройка, трайны, траiцца, тройчы i iнш.

– Давайце праверым, ці добра вы справіліся з гэтай задачай. Калі ў вас атрымалася як мінімум шэсць новых слоў, падыміце ўверх зялёныя карткі, калі 3-4 – жоўтыя, калі менш, чым 3, то чырвоныя. Дзякуй! Тыя, у каго былі паднятыя зялёныя карткі смела могуць у табліцы з крытэрыямі адзначыць радкі “Адрозніваю лічэбнік ад іншых часцін мовы” і “Умею ўтвараць іншыя часціны мовы ад лічэбнікаў” “плюсікамі”, у каго жоўты колер картак – пастаўце пакуль што “пытальнік”, вучні з чырвоным колерам ставяць “-”.

6. “Загадкавая сямёрка”

– Малайцы! Справіліся вельмі добра! Ну, а мы працягваем знаёміцца з жыхарамі каралеўства Лічэбніка.

  • Ці ведаеце вы, якая лічба была і застаецца адной з самых загадкавых?

– А ў беларусаў лічба 7 заўсёды валодала магічнай сілай. Паслухайце пра яе невялікае паведамленне.

Паведамленне вучня “Чароўнасць ліку 7”.

Самай ганаровай лічбай, паводле Піфагора і іншых грэчаскіх філосафаў, з’яўляецца “сямёрка”. У ёй людзі даўно бачылі адлюстраванне многіх з’яў свету. На сем дзён дзяліўся тыдзень. На небе былі вядомыя ў тыя часы сем планет, на зямлі – сем цудаў свету. 7 – чвэртка месяца, 7 зорак у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы. Лічба 7 звязана з рознымі казачнымі героямі: сямігаловы змей, сямігаловая гідра, сямімільныя боты-скараходы. Сёння лічба 7 таксама нагадвае пра сябе: 7 колераў вясёлкі, 7 нот у музыцы. Усім вядомыя 7 цудаў свету.

– Вы, напэўна, ведаеце што акрамя сямі цудаў свету, ёсць яшчэ і сем цудаў Беларусі.

– Перад вамі карткі з заданнем (Дадатак 2). Ваша задача – утварыць і запісаць парадкавыя лічэбнікі замест колькасных, што напісаны ў дужках.

Утварыце і парадкавыя лічэбнікі ад колькасных, што напісаны ў дужках.

Белавежская пушча – (1) ______________________ цуда Беларусі.

Крыж-святыня Ефрасінні Полацкай – (2) ________________ цуда Беларусі.

“Біблія” Францыска Скарыны – (3) ______________________ цуда Беларусі.

Сынковіцкая царква-крэпасць – (4) ______________________ цуда Беларусі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага – (5) ____________________ цуда Беларусі.

Нясвіжскі замак-палац – (6) ______________________ цуда Беларусі.

Слуцкія паясы – (7) ______________________ цуда Беларусі.

Адказы: Белавежская пушча – першае цуда Беларусі.

Крыж-святыня Ефрасінні Полацкай – другое цуда Беларусі.

“Біблія” Францыска Скарыны – трэцяе цуда Беларусі.

Сынковіцкая царква-крэпасць – чацвёртае цуда Беларусі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага – пятае цуда Беларусі.

Нясвіжскі замак-палац – шостае цуда Беларусі.

Слуцкія паясы – сёмае цуда Беларусі.

(Ажыццяўляецца самаправерка. Адказы на слайдзе. Вучні паведамляюць аб правільнасці выканання, выкарыстоўваючы сігнальныя карткі.)

– На гэтым наша падарожжа па каралеўстве Лічэбніка завяршаецца, але веды па тэме мы ўзялі з сабой, не пакінулі ў каралеўстве.

V. Этап падагульнення. Рэфлексія.

– Ну, а зараз мы праверым, ці ўдалося нам дасягнуць пастаўленай мэты. (Спосабам “лёсавання” вучні адказваюць на пытанні.)

  • Якая розніца паміж словамі два і дваіцца? Дзе лічэбнік?

  • Якія разрады лічэбнікаў вы ведаеце паводле будовы?

  • Назавіце просты лічэбнік. Складаны. Састаўны.

  • Якія лічэбнікі бываюць па будове? Прывядзіце прыклады.

Пажаданні лічэбнікаў”

– На развітанне жыхары каралеўства Лічэбніка пакінулі для вас пажаданні (Дадатак 3). Але каб іх зразумець, вам патрэбна прачытаць прыклады, правільна скласці іх і запісаць склады ў парадку павелічэння (ад меншага да большага). (Работа ў парах.)

15+10

20+15

10+10

10+12

15+15

10+5

25+25

У

ЧО

СПЕ

ХАЎ

ВУ

ПО

БЕ


29+44

27+20

4+15

37+41

14+9

53+21

19+20

11+16

ВУ

НАЙ

ЖА

БЫ

ДАЮ

ЧО

ДАТ

ВЫ

Адказ:

25, 35, 20, 22, 30, 15, 50

Поспехаў у вучобе!

73, 47, 19, 78, 23, 74, 39, 27

Жадаю выдатнай вучобы!

– Я таксама далучаюся да пажаданняў лічэбніка і яшчэ раз звяртаю вашу ўвагу: як правільна ўжываць лічэбнікі, трэба ведаць кожнаму, бо з імі прыходзіцца сустракацца штодня. Людзям усіх прафесій – фізікам і археолагам, лекарам і будаўнікам, трактарыстам і настаўнікам – трэба абыходзіцца з лічбамі, лічэбнікамі ўважліва і далікатна. Гэта значыць – трэба ўмець іх правільна ўжываць у вуснай і пісьмовай мове. І я спадзяюся, што вы добра засвоілі гэту тэму самі, і заўсёды дапаможаце таму, каму патрэбна будзе дапамога.

VІ. Дамашняе заданне.

1) Заданне на 6 балаў:

Выканаць заданні на картцы (Дадатак 4).

2) Заданні павышанай цяжкасці:

На 8 балаў: Запісаць па 5 прыказак, загадак і фразеалагізмаў, у якіх сустракаюцца лічэбнікі.

На 10 балаў: Скласці міні-сачыненне (аб’ём – 10 сказаў) на аснове прыказкі, якая мае ў сваім складзе лічэбнік.


Дадатак 1

Крытэрыі поспеху

Крытэрый

Адзнака

1. Адрозніваю лічэбнік ад іншых часцін мовы.


2. Умею ўтвараць іншыя часціны мовы ад лічэбнікаў.


3. Ведаю назвы разрадаў лічэбнікаў па будове і значэнні.


4. Магу прывесці прыклады лічэбнікаў кожнага разраду ў залежнасці ад будовы і значэння.


5. Умею ўтвараць парадкавыя лічэбнікі ад колькасных



Дадатак 2


Утварыце і парадкавыя лічэбнікі ад колькасных, што напісаны ў дужках.

Белавежская пушча – (1) ______________________ цуда Беларусі.

Крыж-святыня Ефрасінні Полацкай – (2) ______________________ цуда Беларусі.

“Біблія” Францыска Скарыны – (3) ______________________ цуда Беларусі.

Сынковіцкая царква-крэпасць – (4) ______________________ цуда Беларусі.

Статут Вялікага Княства Літоўскага – (5) ______________________ цуда Беларусі.

Нясвіжскі замак-палац – (6) ______________________ цуда Беларусі.

Слуцкія паясы – (7) ______________________ цуда Беларусі.




Дадатак 3

Пажаданні лічэбніка

Прачытайце прыклады, правільна складзіце іх і запішыце склады ў парадку павелічэння (ад меншага да большага).


15+10

20+15

10+10

10+12

15+15

10+5

25+25

У

ЧО

СПЕ

ХАЎ

ВУ

ПО

БЕ


29+44

27+20

4+15

37+41

14+9

53+21

19+20

11+16

ВУ

НАЙ

ЖА

БЫ

ДАЮ

ЧО

ДАТ

ВЫ

Адказ: _______________________________________________________

__________________________________________________________________


Дадатак 4

Дамашняе заданне

Слова

Варыянт адказу

а

б

  1. Дзвюм…

а

я

  1. В..семсот

о

а

  1. Дзевя..ю

ц

цц

  1. Пя..ідзесяці

цц

ц

  1. Адзі..аццаць

н

нн

  1. Чатырм..стамі

а

я

  1. Шас..ю

цц

ц

  1. Дзвесц..

і

е

  1. Два..цаць

ц

д

  1. Міл..ён

і

ь

  1. Тры пяты..

х

я

  1. Тысяч..й

а

э

  1. Васямна..цаты

д

ц

  1. Пяцц..стамі

ю

і

  1. Абедзвюм..

а

я

  1. С..мідзесяты

я

е

  1. Дву..стам

х

м

  1. Трыццац.. сёмага

ь

і

  1. Пяць шосты..

х

я

  1. Ся..ю

мм

м


14


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Прочее

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 6 класс

Скачать
Падагульненне і сістэматызацыя па раздзеле"Лічэбнік"

Автор: Ласточкина Анастасия Олеговна

Дата: 15.01.2019

Номер свидетельства: 495457


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства