Просмотр содержимого документа
«Канспект урока па тэме "Складаназалежны сказ з адной даданай"»
.12.17 9 “Б” клас
Тэма: Складаназалежныя сказы з адной даданай
Мэта:
садзейнічаць трываламу засваенню вучнямі сінтаксічных прымет складаназалежных сказаў з дапаўняльнымі, азначальнымі і акалічнаснымі даданымі;замацаваць і адкарэкціраваць у вучняў навыкі знаходзіць такія канструкцыі ў тэкстах, расстаўляць і тлумачыць знакі прыпынку;
2.ствараць сказы такога тыпу, дамагаючыся бездакорнасці іх пісьмовага афармлення з пункту гледжання лагічнасці, граматычнай правільнасці, арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці;
3.стварыць умовы для выхавання ў вучняў правільных адносін да жыцця, выбару прафесіі.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант. Стварэнне эмацыянальнага настрою.
Добры дзень, мае паважаныя вучні і госці, добрага вам здароўя. Набяромся станоўчай энергіі і з добрымі думкамі, з добрым настроем пачнём працаваць.
Ой, мае ж вы ягамосці,
Вы прыйшлі да нас у госці?
Цеснаваты гэты клас,
Але ўтульна будзе ў нас.
Мова родная пануе,
Шмат чаго ўрок рыхтуе.
Бог паслаў нам чынны дар:
Мова ў класе ўладар.
Непаўторная, жывая
Мілагучная такая.
А яшчэ хачу звярнуць вашу ўвагу на дэвіз сённяшняга ўрока: “Любыя памылкі заўсёды змяшчаюць у сабе працэс росту.” (Н.Праўдзіна)
II. Стварэнне праблемнай сітуацыі.
“Жыццё даецца, каб ... .”
Ці задумваўся хто-небудзь з вас, навошта чалавек жыве? (Вытрымацьпаузу.)
Давайце працягнем гэту фразу. Калі ласка, у каго ёсць думкі на гэты конт? (Адказы вучняў.)
Давайце паслухаем класікаў літаратуры. Што яны нам скажуць?
(На дошцы словы пісьменнікаў. Клас працуе над выказваннямі класікаў.)
Жыццё даецца,
Каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць,
не бурыць, -
Тварыць!
А.Вярцінскі
Ёсць дзве формы жыцця:
гарэнне і гніенне.
Смелыя і мужныя выбіраюць
першую.
Баязлівыя і скупыя– другую.”
М.Гарэцкі
Жыццё пражыць – не поле перайсці.
А трэба і жыццё пражыць, як поле,
Каб хоць адным зярняткам узысці,
І каб асот не заглушыў ніколі.
П.Панчанка
“Жыццё даецца..” чытае Калядка Яна
Як вы разумееце выказванні нашых пісьменнікаў?
Знайдзіце складаназалежныя сказы?
Чаму класікі літаратуры ў сваіх разважаннях пра жыццё выкарысталі менавіта складаназалежныя сказы? (Складаназалежныя сказы маюць надзвычай вялікія магчымасці, каб выразіць любы сэнс. З іх дапамогай можна дакладна перадаць думку, растлумачыць прычыны. Гэтаму садзейнічае структура складаназалежных сказаў, якая дазваляе выкарыстоўваць вялікую колькасць сэнсава-граматачных частак і сродкаў сувязі для разгортвання тэмы тэксту.)
III. Вызначэнне вучнямі мэты ўрока.
- Вы ўжо зразумелі, што сёння мы будзем гаварыць пра складаназалежныя сказы, сістэматызуем і адкарэкціруем веды па тэме: “Складаназалежныя сказы. Віды даданых частак.” А яшчэ на працягу ўрока мы будзем знаёміцца з некаторымі прафесіямі, таму слухайце ўважліва, працуйце старанна
- Калі ласка, назавіце мэту ўрока. (Вучні фармуліруюць мэту ўрока.)
Мэты
паўтарыць і падагульніць усё вывучанае пра складаназалежны сказ
замацаваць веды так, каб засталіся надоўга
удасканальваць уменне вызначацьгалоўную і даданую часткі ў складаназалежных сказах
будаваць складаназалежныя сказы
знаходзіць у тэксце складаназалежныя сказы
карыстацца складаназалежнымі сказамі ў маўленні
IV.Арфаграфічная хвілінка 1 вучань працуе з тэстамі
Назвіце склаладаназалежныя сказы , вызначце від даданай.Запішыце 5 слоў, у якіх колькасьць літар і гукаў не супадае
Вуснае паведамленне “Складаназалежны сказ”
1 вучань працуе на дошцы ( слова-азначэнне)
Схематычны дыктант 3-і вучань працуе з тэстамі
1.У кожнага чалавека надыходзіць час, калі неабходна прыняць рашэнне па выбары прафесіі.
2.Пасля школы выпускнікі трапляюць на вялікі шлях жыцця, і перад імі адкрываюцца тысячы дарог.
3.У сучасным грамадстве існуе шмат прафесій, якія кожны можа выбраць па душы.
4.
5.Не парафесія выбірае чалавека, а чалавек прафесію.
Фізкультхвілінка
Злучыць часткі прыказак. Вызначыць від сказаў
Хто працуе, таму і шанцуе
Хто рана ўстае, таму хлеба стае
Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць
Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.
Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.
Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.
Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца
Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.
Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.
. Бярыся за тое, да чаго ты здатны.
Вызначце від даданай часткі. 4ы вучань працуе з тэстамі
Варыянт 1.
Мудрыя ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве пачціваму чалавеку няма нічога даражэйшага за волю. (Л.Сапега)
Няхай грыміць на белым свеце слава, пра мужны і нязломны наш народ. (А.Астрэйка)
3.Гнілое ты не падпірай,яно заваліцца ўсё роўна.Ідзі здаровае стварай,
дапамагай тварыць здаровым... (У.Дубоўка)
4.Жыві, шукай, усё рабі як след, каб на радзіме твой свяціўся след. (С.Грахоўскі)
Варыянт 2.
Калі кахаеш сапраўды, ідзеш да любай у завею. (П.Прануза)
Ды я за тое, каб гордасці нашай і годнасці ніхто не наносіў абраз. (А.Вярцінскі)
З сэрца гвалтоўна не вырвеш кахання. (А.Зарыцкі)
Загарні ў залатую фальгу памяці тое, што дапаможа заўтра жыць. (У.Ліпскі)
Адказы
Варыянт 1
1.Дапаўняльная.
2. Азначальная.
3. –
4. Акалічнасная мэты.
Варыянт 2
1. Акалічнасная умовы пераплятаецца з часам.
2. дапаўняльная.
3. –
4. Дапаўняльная.
Індывідуальнае паведамленне “Картка-памятка”
Творчая лабараторыя 5.ы вучань працуе з тэстамі
Запішыце 5 складаназалежных сказаўна тэму “Прафесіі”. Вызначце, чым злучаны часткі ў дадзеных сказах.
Аду.байЗнакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах
5. Індывідуальная праца. (Вучні самастойна працуюць над пісьмовымі заданнямі на картках.)
Заданні для індывідуальнай працы
Варыянт 1
Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.
Творчасць М.Багдановіча – жывая крыніца з якой мы будзем яшчэ доўга чэрпаць крыштальную ваду.
Ця...ка хворы ён услаўляў жыццё яго вечны рух цв...ценне і маладосць. І ўсё(ж) самую яркую старонку на мой погля... у нашу літаратуру ўпісаў створаны ім вобра... Мадонны як увасабленне ід...алаў дабрыні прыгажосці і чалавечнасці. У ім глыбока... разуменне прызначэння жанчыны на зямл... .
Ніл Гілевіч
Варыянт 2
Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.
Багдановіч лічыўся(б) выдатным паэтам і тады калі(б) ён нам пакін...ў толькі вершы аб роднай прыродзе. На шчасце яго паэтычны талент ра...крываўся так шчодра (не)толькі ў пейзажнай лірыцы але і ў творах (сацыяльна)грама...кага зместу і ў вершах пра каханне і ў ф...ласо...скіх міні...цюрах на тэму жыцця і смерці.
Ніл Гілевіч
Варыянт 3
Спісаць тэкст, расставіць знакі прыпынку, уставіць прапушчаныя літары. Знайсці складаназалежны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор.
У гісторыі кожнага народ... ёсць імёны якімі ён асабліва ганары...а. Але ёсць сярод іх і такія якія сталі здабыткам чалаве...тва бо слава іх перасягнула межы краін і часоў. Беларускі паэт Максім Багдановіч набыў вядомасць сваім літараутрным грамдзянскім і чалавечым по...вігам.
Паэзія М.Багдановіча прасякнутая патры...тызмам і жыцц...сцвярджальным пафасам нагадвае святло пульсуючага сэрца.
М.Чырскі
Тэст лічбавы 6.ы вучань працуе з тэстамі
1 просты сказ, 2- складаназлучаны сказ, 3- складаназалежны сказ. 1) З сосен празрыста точацца, сцякаюць гукі на сцежкі зор і птушак, мне на рукі. 2) Сляды гарачыні яшчэ на тварах носім, ды паплылі ўжо дні ў залатую восень. 3) Шумяць бары, і шэпчуць травы, і гнуцца ў полі каласы. 4) Як недарэчна, што душы мудрэюць, мужнеюць толькі ад рубцоў уласных. 6) Пайшоў пясняр, а песня засталася, памёр паэт, а песня будзе жыць. 7) Зямля наша – самы святы запаведнік, і трэба, як маці, яе берагчы. . 9) Дзівосны скарб – душа людская, дзе выспявае праўда-боль у праўду-радасць. 10) Хопіць і куточка Беларусі, каб цэлы век свой да яе ісці.
12232233 VII. Падвядзенне вынікаў урока.
А цяпер як бы вы працягнулі фразу “Жыццё даецца, каб ...”?
Як вы думаеце, ці дасягнулі мы сваёй мэты на ўроку?
VIII. Рэфлексія.
Я значу,таму што здольны ствараць уласную будучыню.