kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок: "Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта ўрока: знаёмства вучняў з праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і іх функцыямі.

Навучальная:

Вучні павінны ведаць:

Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь; асноўныя задачы праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Вучні павінны ўмець:

Выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі пры падрыхтоўцы звестак пра дзейнасць праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь; ажыцццяўляць падбор інфармацыі; прадстаўляць яе ў вуснай форме, мультымедыйнай прэзентацыі.

Развіваючыя

Стварыць умовы для ўдасканальвання ўмення вучняў працаваць з вучэбнымі дапаможнікамі (прадстаўляць інфармацыю ў форме логіка-сэнсавай схемы), другімі крыніцамі інфармацыі (рыхтаваць звесткі).

Выхаваўчая

Стварыць умовы для фарміравання прававой культуры вучняў (веданне праваахоўных органаў, асаблівасцей іх функцыявання ў Рэспублікі Беларусь); прафесіянальнага самавызначэння старшакласнікаў (знаёмства з юрыдычнымі прафесіямі, патрабаваннямі, якія яны прад’яўляюць к асобавым якасцям чалавека).

Тып урока: камбінаваны, урок-практыкум.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок: "Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь" »


Тэма: Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь

Законнасць, справядлівасць,

гуманнасць – асноўныя

прынцыпы ў рабоце следчага камітэта

Праблемнае заданне. (Запісана на экране – Слайд)

Абгрунтуйце.

  • Справядлівасць заключаецца ў тым, каб сумленна жыць, нікому не прычыняць шкоду, кожнаму аддаваць тое, што належыць яму па праву, за добрыя справы ўзнагародзіць, за дрэнныя – пакараць. (А. Волан)

Пытанне. Ці можна лічыць, што кіраванне гэтым прынцыпам гарантуе захаванне праў чалавека?

Мэта ўрока: знаёмства вучняў з праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і іх функцыямі.

Навучальная:

Вучні павінны ведаць:

Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь; асноўныя задачы праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Вучні павінны ўмець:

Выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі пры падрыхтоўцы звестак пра дзейнасць праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь; ажыцццяўляць падбор інфармацыі; прадстаўляць яе ў вуснай форме, мультымедыйнай прэзентацыі.

Развіваючыя

Стварыць умовы для ўдасканальвання ўмення вучняў працаваць з вучэбнымі дапаможнікамі (прадстаўляць інфармацыю ў форме логіка-сэнсавай схемы), другімі крыніцамі інфармацыі (рыхтаваць звесткі).

Выхаваўчая

Стварыць умовы для фарміравання прававой культуры вучняў (веданне праваахоўных органаў, асаблівасцей іх функцыявання ў Рэспублікі Беларусь); прафесіянальнага самавызначэння старшакласнікаў (знаёмства з юрыдычнымі прафесіямі, патрабаваннямі, якія яны прад’яўляюць к асобавым якасцям чалавека).

Тып урока: камбінаваны, урок-практыкум.

Абсталяванне:

  • падручнік па грамадазнаўстве 11 клас;

  • тлумачальныя слоўнікі;

  • мультымедыйны праектар, экран;

  • раздатачны матэрыял;

  • прэзентацыя к уроку;

  • Угалоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь (выбарачна);

  • карткі для замацавання логіка-сэнсавай схемы;

  • Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

План урока

  1. Органы юстыцыі.

  2. Органы ўнутраных спраў.

  3. Органы дзяржаўнага кантролю.

  4. Органы дзяржаўная бяспекі.

  5. Суд.

  6. Пракуратура.

  7. Следчы камітэт.


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Актуалізацыя ведаў вучняў аб органах дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь, сутнасці прынцыпа верхавенства права.

  3. Тэма і мэта урока.

Настаўнік

Настаўнік вітаецца з дзецьмі.

Добры дзень! Я рада вас бачыць сёння ўсіх здаровымі і ў добрым настроі, а гэта значыць, што наш урок пройдзе на высокім узроўні.

Урок пачну са слоўМы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за цяперашні стан і будычыню Беларусі…”

Пытанне да вас. Адкуль гэтыя словы і як мы можам звязаць іх, каб адказаць на першае пытанне.( Пытанне запісана на экране)

  1. Назавіце органы дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь? Чаму менавіта Рэспубліка Беларусь, а не БССР?

(Адказы вучняў) (Грамадазнаўства, ст.8-9) Да снежня 1991года Беларусь уваходзіла ў склад СССР. У той час дзейнічала Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), прынятая ў 1978г. Вярхоўным Саветам БССР. У 1990г. Беларусь і другія рэспублікі СССР абвясцілі аб сваёй незалежнасці. Нягледзячы на тое, што на рэферэндуме (17 сакавіка 1991г.) прынялі ўдзел 83% грамадзян, з іх за захаванне СССР прагаласавала 82%. Вынікі рэферэндума не змаглі прадухіліць распад Савецкага Саюза. 8 снежня 1991г. кіраўнікі Расіі, Украіны, Беларусі заключылі Пагадненне аб стварэнні Садружасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

15 сакавіка 1994г. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята.

У Канстытуцыі ўпершыню ў гісторыі Беларусі быў уведзены інстытут прэзідэнта. 24 лістапада 1996г. на рэспубліканскім рэферэндуме Прэзідэнт

Рэспубліцы Беларусь і дэпутаты Вярхоўнага Савета прапанавалі некаторыя змяненні ў Канстытуцыю, дзе ўдакладніліся паўнамоцтвы трох галін дзяржаўнай улады.

2) Што такое прынцып верхавенства права? (Прынцып вяршэнства права складаецца ў прызнанні прыярытэту права над палітыкай, у вядучай ролі прававых пачаткаў у дзейнасці дзяржаўнага апарату. Вяршэнства права - адзін з вядучых прынцыпаў сучаснага цывілізаванага грамадства, які складаецца ў зацвярджэнні права як асновы ўзаемаадносін паміж суб'ектамі сацыяльнага жыцця. Права прызнаецца вышэйшай каштоўнасцю грамадства, якую прымаюць, падтрымліваюць і на якую арыентуюцца асобныя людзі, сацыяльныя групы, іх арганізацыі, у тым ліку дзяржава. Прынцып вяршэнства права вызначае дзейнасць дзяржаўнага апарату і службовых асоб.

(Канстытуцыя РБ, раздзел II).

Пасля адказаў вучнямі на пытанні Настаўнік пераходзіць да новай тэмы

Настаўнік чытае эпіграф.

Законнасць, справядлівасць,

гуманнасць – асноўныя

прынцыпы ў рабоце следчага камітэта.

  1. Настаўнік называе тэму ўрока. (Слайд з тэмай урока)

Пасля назвы тэмы ўрока, настаўнік звяртаецца да вучняў.

Пытанне. Як эпіграф звязаны з тэмай урока? (Адказы вучняў)

Настаўнік чытае мэты ўрока. (Слайд з мэтамі ўрока)

У нашы дні вялікую папулярнасць сярод моладзі набыла юрыдычная адукацыя. Конкурс на юрыдычныя факультэты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы – адзін з самых высокіх у рэспубліцы.

Настаўнік звяртаецца да вучняў:

  • чым на ваш погляд абумоўлена цікавасць сучаснай моладзі к юрыдычным прафесіям? (Адказы вучняў)

  • Якія прафесіі адносяцца да гэтай катэгорыі? (старонка падручніка 110-112) (Адказы вучняў)

У ходзе гутаркі:

Настаўнік: адной са сфер дзейнасці спецыялістаў з юрыдычнай адукацыяй з’яўляюцца праваахоўныя органы (слайд “Праваахоўныя органы”)

Настаўнік чытае план урок. (Слайд)

План урока

1.Органы юстыцыі.

2.Органы ўнутраных спраў

3.Органы дзяржаўнага кантролю.

4. Органы дзяржаўная бяспекі.

5. Суд.

6.Пракуратура.

7.Следчы камітэт.

Пазнавальны этап урока

1. Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь, іх асноўная задачы.

1.1 Работа з тэкстам параграфа (параграф 11 пункт 1):

  • органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады павінны прымаць меры для падтрымання законнасці і правапарадку ў дзяржаве;

  • забяспечваць рэалізацыю грамадзянамі сваіх правоў;

  • выяўленне, спыненне і папярэджванне правапарушэнняў;

  • прымяненне розных санкцый да правапарушальнікаў дзяржавы.

(Вучні называюць задачы, а Настаўнік адкрывае Слайд з задачамі)

Настаўнік. Сёння на ўроку будзем працаваць у групах па ЛСМ. Даецца заданне кожнай групе. Настаўнік раздае схемы па ЛСМ і пустыя лісты А- 4. Вучні прыступаюць да работы.

1.2 Пабудаванне логіка-сэнсавай мадэліПраваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь” ( СЛАЙД)на экране пусты.

2. Функцыі праваахоўных органаў у сістэме дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь.

Варыянт 1: работа вучняў з тэкстам параграфа: параграф 11 (п. 2, 3, 4, 5, 6).

Работа ў групах. (Кожная група атрымлівае індывідуальнае заданне па аднаму з вектараў. (Настаўнік раздае лісткі)

Вучні працуюць на лістах А4. Вучні паказваюць сваю работу, адказваюць на пастаўленыя пытанні.

1) 1-ая група; слайд (органы юстыцыі), выходзіць адзін вучань да дошкі і прыкрапляе свой ліст на дошцы, паясняе. Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

2) 2-ая група; слайд (органы ўнутраных спраў) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

3) 3-яя група; слайд (органы дзяржаўнага кантролю) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.


ФІЗМІНУТКА

4) 4-ая група; слайд (органы дзяржаўная бяспекі) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

5) 5-ая група; слайд (суд) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

6) 6-ая група; слайд (пракуратура) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

7) 7-ая група; слайд (следчы камітэт) Настаўнік паказвае СЛАЙД пасля адказа.

Варыянт 2: звесткі вучняў аб структуры праваахоўных органаў горада Барысава (адказ вучняў). 1-2 вучні . Называюць кіраўнікоў праваахоўных органаў.

Праваахоўныя органы г. Барысава

Старшыня суда Барысаўскага раёна – Бардовіч С. В.



Начальнік Барысаўскага аддзела следчага камітэта – Чэрнель І. Т





следчагакамітэта – Чэрнель І. Т аддзела следчага камітэта – Чэрнель І. Т




Пракурор Барысаўскага раёна – Аўдзей А. А.






Начальнік Барысаўскага РУУС – Ардзельянаў С. В.






( Вынікі парушэнняў за тыдзень у г. Барысава і Барысаўскім раёне)

Настаўнік. Зараз звернем увагу на табліцу і зробім вывады па тэме ўрока.

Вывад па тэме (поўная схема “Праваахоўныя органы”, СЛАЙД) апошні слайд. Вывады па тэме робяць самастойна вучні (1-2)

3.1 Замацаванне новага матэрыялу (вучні атрымліваюць лісты са схемай).

3.2 Рэфлексія. Вучні атрымліваюць карткі, дзе павінны паставіць значок “-” у тую ячэйку, у якой пытанне здаецца незразумелым, а таксама выстаўляюць сабе балы за ўрок і здаюць настаўніку.

3.3 Настаўнік звяртаецца да вучняў , ці дасягнуты тыя мэты, што былі намі пастаўлены? Як адказалі на пытанне ў праблемным заданні. (Адказы вучняў)

Настаўнік дзякуе вучняў за работу , жадае ім поспехаў у здзяйсненні сваіх мар.

3.Напрыканцы ўрока настаўнік зачытвае выказванне:

“Чтобы страна могла жить, надо, чтобы в ней жили права

и каждый выполнял свои обязанности”

(Адам Міцкевіч)

5. Дамашняе заданне (параграф 11, адказаць на пытанні 1-7, ст. 93)





















Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Обществознание

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 11 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Урок: "Праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь"

Автор: Дакуко Сергей Иванович

Дата: 02.11.2015

Номер свидетельства: 246721


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства