kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

“Разнастайнасць жывел: насякомыя, рыбы, і г.д. Хто чым корміцца. Сувязі паміж раслінамі і жывеламі”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэты: 1. Фарміраваць паняцце “жывела”, уяўленне пра розныя групы жывел;

2. Паказаць разнастайнасць свету жывел, сувязь паміж раслінамі і жывеламі; падабенства і адрознінне жывел ад іншых жывых істот.

3.Выхоўваць пачуцце захаплення мудрасцю прыроды.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«“Разнастайнасць жывел: насякомыя, рыбы, і г.д. Хто чым корміцца. Сувязі паміж раслінамі і жывеламі”»

Тэма : “Разнастайнасць жывел: насякомыя, рыбы, і г.д. Хто чым корміцца. Сувязі паміж раслінамі і жывеламі”

Мэты: 1. Фарміраваць паняцце “жывела”, уяўленне пра розныя групы жывел;

2. Паказаць разнастайнасць свету жывел, сувязь паміж раслінамі і жывеламі; падабенства і адрознінне жывел ад іншых жывых істот.

3.Выхоўваць пачуцце захаплення мудрасцю прыроды.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

Празвінеў ужо званок,

Пачынаецца ўрок.

Нельга нам, сябры, ляніцца,

У школу мы прыйшлі вучыцца.

  1. Праверка дамашняга задання

-Скажыце, дзеці, а ці любіце вы казкі? (Адказы дзяцей). Вось сення мы з вамі і адправімся ў госці ў казачнае царства.

-У некаторым царстве, у прымудрым гасударстве жылі-былі… Не-не, не цар з царыцаю, а жывыя істоты. Кожнае з гэтых царств асаблівае. Знаходзяцца гэтыя царствы не за трыдзевяць зямель, а зусім побач з намі, вакол нас. Гэта чатыры царствы жывой прыроды. З двума такімі царствамі мы ўжо пазнаеміліся. Хто з вас мне назавець гэтыя царствы?

(Адказы дзяцей)

-Правільна. Гэта царства раслін і грыбоў. (Адкрываюцца на таблицы 1 гэтыя назвы).

-Што агульнага паміж двума гэтымі царствамі?

(Адказы дзяцей. Расліны і грыбы растуць, кормяцца, змяняюцца, размнажаюцца)

-Правільна. А зараз мы праверым, ці добра вы засвоілі тэму “Грыбы”? Я вам раздам картачкі, а вы хуценька падпішыце, з якіх частак складаецца шапачкавы грыб.(Дзеці працуюць па картачках).

-Якія часткі вы падпісалі? (Адказы дзяцей)

Гульня “Падкажы моўчкі”

-Сення мы з вамі ў гасцях у казкі, таму нават у такі марозны дзень я з кошыкам выпраўляюся ў лес па грыбы, а вы мне будзеце дапамагаць. Я буду вам называць і паказваць грыб, а вы знакам згоды (зяленай картачкай) будзе паказваць ядомыя грыбы, а знакам адмовы (чырвоная картачка)—ядавітыя. У кошык я буду класці толькі ядомыя грыбы. Але перш чым збіраць грыбы, давайце ўспомнім правілы збору грыбоў. (Дзеці называюць правілы). (Праводзіцца гульня).

3. Аб’яўленне тэмы і мэт урока

-Малайцы, вы добра засвоілі тэму “Грыбы”. Сення на ўроку мы з вамі павядзем гаворку яшчэ пра адно царства жывой прыроды, якое называецца “Жывелы” (Адкрываецца назва на табліцы 1)

-Мы даведаемся…

(Дзеці зачытваюць план работы ўрока, які вывешаны на дошцы)

  1. Каго называюць жывеламі.

  2. Падабенства і адрознінне жывел ад іншых жывых істот.

  3. Сувязі паміж раслінамі і жывеламі.

  4. Віды жывел па спосабу харчавання.

4.Знаемства з новым матэрыялам

-Вось наша царства жывой прыроды, якое мы павінны засяліць.(Настаўнік вывешвае на дошцы карціну з пейзажам). Для гэтага паспрабуйце адгадаць загадкі.

  1. З ялінкі на ялінку,

З галінкі на галінку,

Скача агеньчык жывы.

Хто гэта? Знаеце вы? (Ваверка)

-Куды мы яе паселім? Дзе жывець ваверка?(У лесе)

(Адзін з вучняў ідзе да дошкі і прымацоўвае на карціну малюнак ваверкі)

2.Ен прысмакаў з’еў нямала,

А калі харчоў не стала,

Лапу смокчучы заснуў,

Ледзьве не праспаў вясну. ( Мядзведзь)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

-Як можна адным словам назваць ваверку і мядзведзя? (Звяры) (Адкрываецца першае вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)

3. Не доктар, а дрэвы лечыць (Дзяцел)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

4.Размалеваная птушка

Прыляцела да кармушкі.

Як знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласавацца стала. (Сініца)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

-Як можна назваць адным словам дзятла і сініцу? (Птушкі)

(Адкрываецца другое вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)

5.Семсот муляроў зрабілі хатку без вуглоў (Мурашкі)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

6.Шмат сабрала меду з розных кветак,

Дома ім накорміць сваіх дзетак.(Пчала)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

-Як адным словам можна назваць мурашак і пчол? (Насякомыя)

(Адкрываецца трэцяе вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)

7.Па лузе я зяленая скачу,

Ды вось на вочы бусліку патрапіць не хачу.(Жаба, рапуха)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

-Як адным словам можна іх назваць? (Земнаводныя). Як вы лічаце, чаму?

(Адкрываецца чацвертае вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)

8.У вадзе гуляе,

Гадуе мільен дзетак.

У кожнага панцыр з манетак.(Рыбы)

(Прымацоўваецца адгадка на карціну)

(Адкрываецца пятае вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)

9.Яны ног не маюць,

Па зямлі тулавам слізгаюць.

Доўгі раздвоены язык маюць.

Тулава зігзагам выгінаюць (Змяя, вуж)

-Як можна адным словам назваць і вужа і гадзюку? (Паўзуны)

(Адкрываецца шостае вакенца ў табліцы 2 “Жывелы”)



-Паглядзіце, як ажыла наша карціна. Мы засялілі яе жывымі істотамі, якія летаюць, поўзаюць, бегаюць, прыгаюць, плаваюць і г.д. Адным словам рухаюцца. А як адным словам мы можам назваць усіх гэтых жывых істот? (Жывелы). Значыць, жывелы—гэта…(Дзеці самі робяць вывад).

-Свет жывел багаты і разнастайны. Яны жывуць у лесе , у полі, у вадаемах, пад зямлей і г.д. Жывелы адрозніваюцца па велічыні, па знешнім выглядзе, унутранай будове, паводзінах. А што ж агульнага ў іх? (Размнажаюцца, растуць, змяняюцца, кормяцца, рухаюцца). А чым адрозніваюцца ад раслін і грыбоў? (Рухаюцца)

  1. Фізкультхвілінка

Калі настаўнік паказвае звера Беларусі—дзеці прыгаюць, птушку Беларусі—імітуюць птушак. Калі настаўнік паказвае жывелу, якая не жыве ў нашай краіне—дзеці прысядаюць.

-Мы ўжо з вамі гаварылі, што жывелы кормяцца. Але мудрая прырода зрабіла так, што ў кожнай жывелы есць свая любімая страва. Зараз нам неабходна будзе суаднесці жывелу і корм.

(На дошцы вывешваюцца словы, а дзеці павінны падабраць патрэбную жывелу)

  • Капуста, морква, кара асіны, трава (Заяц)

  • Мухі, мошкі, камары (Ластаўка)

  • Мышы , куры, рыба, яйкі птушак (Ліса)

  • Грыбы, мышы, жукі, яблыкі, гадзюкі (Вожык).

(Запаўненне табліцы 3 “Спосабы харчавання”)

-Дзеці, ці заўважылі вы якую небудзь асаблівасць у харчаванні жывел?

Заяц корміцца толькі раслінамі, значыць па спосабу харчавання ен раслінаедны. Ластаўка корміцца толькі насякомымі—яна насякомаедная. Ліса корміцца іншымі жывеламі, значыць яна драпежніца. А вожык ужывае ў ежу і расліны і іншых жывел—ен усяедны.

-Давайце паспрабуем расфарміраваць некалькіх жывел па спосабу харчавання. ( Дзеці называюць жывел, чым яны кормяцца і наклеіваюць іх супраць спосабу харчавання)

-Дзеці, паглядзіце, колькі драпежнікаў на схеме. Яны паядаюць іншых жывел, значыць яны не патрэбны прыродзе? (Адказы дзяцей)

-Уся справа ў тым, што ў прыродзе ўсе ўзаемазвязана. Дзе жывуць жывелы? (Адказы дзяцей) Дзе больш? Чаму? (Адказы дзяцей)

-І расліны, і жывелы не змогуць існаваць адзін без аднаго. Давайце паспрабуем скласці ланцугі харчавання “Хто чым корміцца”

(З малюнкаў складваюцца ланцугі харчавання:

Зярно-мыш-вожык

Капуста- заяц-ліса

Камар-жаба-бусел)

-А зараз паспрабуйце самастойна скласці некалькі ланцугоў харчавання і запішыце іх у сшыткі.

(Дзеці зачытваюць складзеныя ланцугі)

-Мы можам складаць яшчэ многа такіх ланцугоў харчавання, а гэта гаворыць аб тым, што ў прыродзе расліны і жывелы ўзаемазвязаны паміж сабой. Многія жывелы кормяцца раслінамі, а жывелы—апыляюць расліны, разносяць іх насенне. Расліны з’яўляюцца і сховішчам для жывел.

- Адкрыйце, калі ласка, падручнік на старонцы 70. Прачытайце верш. Якая галоўная думка гэтага верша? (Адказы дзяцей)

6. Замацаванне

-Вы добра справіліся з заданнямі, а зараз давайце пагуляем у гульню “Закончы сказ”

  • Жывелы—гэта…

  • Усе жывелы падобныя да іншых жывых істот тым, што…

  • Жывелы адрозніваюцца ад раслін і грыбоў тым, што…

  • Па спосабу харчавання жывелы бываюць…

  • Расліны і жывелы…

7. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

-З якой тэмай пазнаеміліся сення на ўроку? Што новага даведаліся?

Калі вам спадабалася сення на ўроку, намалюйце сонейка, якое ўсміхаецца. Калі ж вы чымсці не задавалены—няхай ваша сонейка будзе сумным.

8. Дамашняе заданне

Прачытаць артыкул “Хто чым харчуецца”, скласці 2-3 ланцугі харчавання.





Табліца 1

Жывая прырода



Расліны Грыбы Жывелы Чалавек



Табліца 2



звяры птушкі насякомыя



Жывелы



паўзуны рыбы земнаводныя



Табліца 3





раслінаедныя насякомаедныя



спосабы харчавання

драпежнікі усяедныя




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Обществознание

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 4 класс

Автор: Кудровец Татьяна Николаевна

Дата: 29.08.2016

Номер свидетельства: 341435


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства