В. Сухамлінскі “Драч і крот”. К. Буйло “Люблю наш край”
В. Сухамлінскі “Драч і крот”. К. Буйло “Люблю наш край”
В. Сухамлінскі “Драч і крот”. К. Буйло “Люблю наш край” Адукацыйныя мэты: - удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню; - фарміраваць уменне арыентавацца ў тэксце; - садзейнічаць развіццю маўлення, умення чытаць выразна; - ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу прымаўкамі і прыказкамі пра Радзіму; - садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, фарміраванню пачуцця гордасці за подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«В. Сухамлінскі “Драч і крот”. К. Буйло “Люблю наш край”»
РАДЗІМА МАЯ ДАРАГАЯ (5 ГАДЗІН)
УРОК 3
Тэма: В. Сухамлінскі “Драч і крот”.
К. Буйло “Люблю наш край”
Адукацыйныя мэты:
- удасканальваць уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас і моўчкі з хуткасцю, якая не перашкаджае разуменню;
- фарміраваць уменне арыентавацца ў тэксце;
- садзейнічаць развіццю маўлення, умення чытаць выразна;
- ствараць умовы для ўзбагачэння слоўнікавага запасу прымаўкамі і прыказкамі пра Радзіму;
- садзейнічаць развіццю цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю, фарміраванню пачуцця гордасці за подзвіг жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Абсталяванне: падручнік “Літаратурнае чытанне” 4 клас; партрэты пісьменнікаў; малюнкі з выявамі беларускіх краявідаў; карткі са словамі, лексічнае значэнне якіх неабходна растлумачыць; аўдыязапіс песні “Люблю наш край”
Ход урока
I. Арганізацыйны момант
Празвінеў званок вясёлы,
У клас пазваў усіх дзяцей.
Будзем дружна працаваць,
Веды будзем здабываць.
- Празвінеў званок. Хай гэты час нясе вам радасць зносін, напоўніць сэрцы высокароднымі пачуццямі.
II. Дыхальная гімнастыка
Цуда-нос.Пасля слоў “затрымаю дыханне” вучні робяць удых і затрымліваюць дыханне. Настаўнік чытае вершаваны тэкст, дзеці толькі выкончваюць заданне.
Носікам дыхаю,
Дыхаю вольна,
Глыбока і ціха –
Як заўгодна.
Выканаю заданне,
Затрымаю дыханне.
Раз, два, тры, чатыры –
Зноў дыхаем:
Глыбей і шырай.
III. Моўная размінка
Пры чытанні вершаваных радкоў вучні адпрацоўваюць уменне голасам па чарзе выдзяляць кожнае слова ў адпаведным радку. Назіраюць за тым, як ад змены лагічнага націску мяняецца сэнс усяго выразу.
Радкі А. Вольскага
На бярозе – белы бусел,
Пад бярозаю – ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.
- Вызначыце настрой аўтара. З дапамогай якіх слоў перадаецца гэты настрой?
- Што называе паэт родным краем? (Бярозу, бусла, ручай)Урок 3\Белоруссия.mp4
IV. Праверка дамашняга задання.
V. Паведамленне тэмы урока
- Хто абараняў нашу Радзіму ад ворагаў?
- Што натхняла людзей на смяротную барацьбу? (Любоў да роднай зямлі)
- Вось і адзін з герояў казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот”, з якой мы сёння пазнаёмімся, таксама любіў Радзіму.
VI. Работа з тэкстам казкі В. Сухамлінскага “Драч і крот”
1) Падрыхтоўка да ўспрымання твора
драч
коростель
пыса
мордочка
пакута
мука, мучэнне
Бюро даведак
Драч – невялікая лугавая птушка са срыпучым, прарэзлівым крыкам; дзяркач
Урок 3\Картинки.docx
Урок 3\Коростель (драч).mp3
2) Чытанне казкі настаўнікам
3) Праверка першаснага ўспрымання твора
- Як Драч ставіцца да Радзімы?
4) Чытанне тэксту-казкі вучнямі
Чытанне – гудзенне
Чытанне па асобах
5) Аналіз зместу твора
- Адкуль і куды ішоў Драч?
- Якой была ў яго дарога? Аб чым ён думаў?
- Каго сусрэў Драч?
- Аб чым гутарылі героі казкі?
- Што здзівіла Крата ў паводзінах Драча? Прачытайце.
- Што можна сказаць пра Крата, пачуўшы яго пытанне?
- Можа, і сапраўды трэба было б застацца Драчу ў далёкай Афрыцы, там жа так цёпла?
- Дзе выводзіць драч птушанят?
- Што з’яўляецца галоўным для Драча?
- Чаму аўтар супрацьпастаўляе Драча і Крата?
Фізкультхвілінка
Увага! Зараз ýстаньце, дзецi.
Будзем крочыць па планеце.
Раз, два, тры, чатыры,
Крок за крокам па краiне.
Сонца грэе, прыпякае,
Лёгкi ветрык павявае,
Жыта спелае качае.
Вось дайшлi мы да крынiцы,
Выпейце з яе вадзiцы.
У небе - птушак карагод,
İ мы адправiмся ý палёт.
Улева, ýправа павярнiся
İ сябрам сваiм ýсмiхнiся.
6) Лексічная работа.
- Знайдзіце ў тэксце словы-сінонімы да слова Айчына.
- Прачытайце наступныя словы і выразы і выразы: ісці пешкі, высочваць.
- Знайдзіце і зачытайце сказы з гэтымі словамі.
- Як вы разумееце значэнне гэтых слоў?
7) Вызначэнне жанра твора.
- Як вы думаеце, ці можа такое быць на самай справе?
- Вызначце, які па жанры гэты твор – апавяданне, казка, верш?
VII. Работа з тэкстам верша К. Буйло “Люблю наш край”
1. Падрыхтоўка да ўспрымання твора
Малюнкі з выявамі беларускіх краявідаў – вёсак, гарадоў, садоў, лясоў.
- Паглядзіце на малюнкі, што яны вам напамінаюць? Якое пачуццё ў вас выклікаюць? (Захапленне, замілаванне, …)
- Падобныя пачуцці родныя краявіды выклікалі і ў паэтэссы Канстанцыі Буйло, і яна напісала верш “Люблю наш край”. Гэты верш пакладзены на народную музыку, якую запісаў Генадзь Цітовіч. Праслухайце. Урок 3\Песня. Люблю наш край.mp4
2. Чытанне твора настаўнікам
3. Праверка першаснага ўспрымання твора
- Аб чым гаворыцца ў вершы?
Слоўнікавая работа
жняя
жанчына, якае жне сярпом
4. Чытанне верша вучнямі
5. Аналіз зместу твора
- Што аўтар называе родным краем? Зачытайце адказы у тэксце. (Старонку, дзе яна нарадзілася і вырасла)
- Вызначце, якая пара года адлюстравана ў вершы? (Канец лета) Пацвердзіце адказ радкамі з твора.
- Якім настроем прасякнуты верш? Выбярыце адказ з прапанаваных на дошцы, абгрунтуйце яго радкамі з тэксту.
лірычны
тужлівы
трывожны
урачысты
стрыманы
журботны
расчулены
прыўзняты
невясёлы
— Прачытайце ў вершы, з чым аўтар упершыню сутыкнулася ў родным краі? Супастаўце выразы: спазнала шчасце – слязу нядолі праліла.
— Падбярыце сінонімы да слова нядоля. (Гора, няшчасце, бяда)
— Што К. Буйло хацела падкрэсліць гэтым выразам. (Значыць, жыццё ў яе было не такім ужо простым і лёгкім)
— Змяніце дзеяслоў спазнала іншым з блізкім значэннем. (Зведала, сустрэла)
— Прачытайце загаловак верша. Чаму ў вершы неаднаразова паўтараецца спалучэнне наш край? (Аўтар не аддзяляе сябе ад людзей, народа, які жыве на беларускай зямлі, таму замест слова мой гаворыць наш, значыць, агульны для ўсіх, хто тут жыве.
— Вызначыце ў кожным слупку словы, якія рыфмуюцца. Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора: растаўце паўзы, падкрэсліце словы, на якія падае лагічны націск і іх неабходнв пры чытанні выдзеліць голасам.
VIII.Паведамленне дамашняга задання
Верш “Люблю наш край”, на памяць + малюнак
IX.Падвядзенне вынікаў урока
— Што аб’ядноўвае творы В. Сухамлінскага “Драч і Крот” і верш К. Буйло “Люблю наш край”? (Любоў да роднага краю)
— Ці згодны вы з аўтарамі гэтых твораў?
Радзіма – гэта край, дзе ты нарадзіўся, рос, вучыўся …
— Як трэба ставіцца да Радзімы?
X.Рэфлексія
— Цi спадабаўся вам урок? Як вы сябе адчувалi? Цi не сумавалi? — Што для вас было асаблiва цiкавым, а што выклiкала цяжкасцi? — З якiм настроем вы заканчваеце ўрок?