kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок с презентацией по теме "Ефрасиння Полоцкая"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок с презентацией по предмету человек и мир 4 класс. Материал можно использовать и для внеклассного мероприятия.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Ефрасиння Полоцкая»

МЭТЫ:

- пазнаёмiць вучняў з рэлiгiйнай i асветнiцкай дзейнасцю Ефрасiннi Полацкай, значэннем яе намаганняў, накiраваных на служэнне свайму народу;

- працягваць фармiраванне разумення ролi гiстарычнай асобы ў гiсторыi, шляхам аналiзу гiстарычных падзей, развiваць у вучняўаналiтычныяздольнасцi, уменнепрацаваць з картай;

- садзейнічацьвыхаванню ў вучняўпавагі да першайбеларускайжанчыны-асветніцы, любоў да роднага слова;

- на прыкладзеЕфрасiннiПолацкайвыхоўваць у дзяцейвысокiямаральныяякасцi i пачуццёграмадзянскагаабавязкуперадРадзiмай i народам.



АБСТАЛЯВАННЕ:

  • падручник «Мая – Радзіма Беларусь”

  • мультымедыйная ўстаноўка

  • - презентацыя PowerPoint па тэме “Ефрасіння Полацкая”



1. Арганізацыйнымомант (СЛАЙ 1-2)

- Сёння ў нас урок “Мая Радзіма – Беларусь”. Паглядзіце, калі ласка, якое прыгожае і ласкавае сонейка завітала да нас, як пяшчотна яно нам усміхаецца. Давайце падорым усмешку адзін аднаму і нашым гасцям, каб усім стала ўтульна і прыемна знаходзіцца ў нашым класе.

2. Паэтычнаяхвілінка. (СЛАЙД 3-10)

- Каб стварыць добры настрой, наша падарожжа мы пачнем з паэтычнай хвілінкі і паслухаем верш Я. Жабко пра нашу Радзіму.

Ты такі ненаглядны — Мой радзімы куточак зямлі. Ты такі ненаглядны — Край, дзекрылы ўзнімаюць буслы, Дзе асколачкам неба Васілёк у мірнымполі цвіце І ля кожна йхацінкі Прыгажуня бяроза расце, Край азёраў глыбокіх І чаромхавых белых завей, Ідэалаў высокіх, Працавітых і шчырых людзей.

- Шмат паэтаў і пісьменнікаў усхвалялі нашу краіну ў вершах, апавяданнях і другіх мастацкіх творах.

(слайд 11) - Падбярыце, калі ласка, і вы словы пра Беларусь.( Светлая, чыстая, белая, утульная, міралюбівая, добразычлівая, з блакітнымі вачыма, пад белымі крыламі…) - Малайцы! Вельмі прыемна слухаць такія пяшчотныя словы, гэтае яшчэ раз сведчыць аб тым, што ўсе мы любім нашу краіну, нашу Радзіму.

3. Паведамленнетэмы, мэтыўрока. (слайд 12-13)

- Сёння на ўроку мы працягнем падарожжа па нашай краіне і будземпадарожнічаць па мінулым, а дакладней – па 12 стагоддзі. - Пазнаёмімся з выдатнай асветніцай нашай зямлі – Ефрасінняй Полацкай, даведаемся яку юпамяць яна пакінула аб сабе. Як вы ўжо здагадаліся, тэма ўрока: Ефрасіння Полацкая.

- Акрамя гэтага , мы ўспомнім усё, што вы ведаецепра нашу краіну, праяегісторыю, праўсіхвыдатныхлюдзейтаго часу.



5. Праверкадамашнягазадання. (слайд 14)

- Дамашняе заданне вы выконвалі па групах. -(слайд 15-16) Што рыхтавала першая група? (Паведамленне пра Усяслава Чарадзея)

-(слайд 17-18)Другая група? ( Паведамленне пра Сафійскі сабор у Полацку)

-(слайд 19) Трэцяягрупа? (Пра бітву на Нямізе)

- Калі ласка пачнем з паведамлення пра Усяслава Чарадзея, хто жадае?

- Наступная група, раскажа праСафійскі сабор, пабудаваны ў Полацку.

- Калі ласка, трэцяя група, якая нам раскажа пра велічную падзею таго часу - бітву на рацэ Нямізе.

- Малайцы, добра выканалі дамашняе заданне.

- Мы шмат чаго новага даведаліся пра Усяслава Чарадзея. Усяслаў Чарадзей яркай зоркай прамчаўся па трывожным небасхіле адзінаццатага стагоддзя. Пры ім полацкае княства дасягнула найвышэйшай магутнасці. Народ навякі запомніў адважнага і рашучага Усяслава Чарадзея.

- Давайце ўспомнім, з якімі гістарычным іасобамі мы ўжо пазнаёміліся? Зараз вы убачыце партрэты, вам трэба успомніць, хто гэта, назваць яго імя і сказаць, чым запомніўся вам гэты гістарычны персанаж. Калі ласка, першы – гэта (слайд 20-26)

6. Фізкультмінутка.(слайд 27)

7. Новая тэма

1) рассказ пра Ефрасінню Полацкую

- Расказ пра Ефрасінню Полацкую хачу пачаць радкамі з верша:

СілайдухоўнайузвысілаПолацквысока.

Тымхтоімкнуўся да кнігі, свяціла як зорка… (слайд 28)

- Прыкладна ў 1102 годзе у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына УсяславаЧарадзея, нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі учным імем Прадслава.

- З маленства яна чула ад бацькоў паданні праславутых продкаў. ДзяўчынкуўразіўлёснепакорлівайРагнеды, дачкіРагвалода, якогазабіўкіеўскікнязУладзімір, а яепрымусіўстацьжонкайсваёю. РасказыпралегендарнагадзедаУсяславаЧарадзея. Нянькі, карміцелька расказвалі Прадславе казкі, замовы, пелі абрадавыя песні. У іх Прадсла вучылася ўсім сэ любіць сваю радзіму. - Бацьказапрасіў у дом манахаў, і яныхутканавучыліПрадславупісаць і чытаць. Дзяўчынкавельміпалюбілакнігі. Настаўнікі не маглінахваліццасваёйздольнайвыхаванкаю.

- Падросшы, Прадслава часта прыходзіла памаліцца ў Сафійскі сабор. Яна прыглядалася да манашак і манахаў. Княжай дачцэ падабаласяі хня ежыццё. У манастыры чалавек адмаўляўся ад штодзённых дробных турботаў. Там захоўвалася шмат мудрых кніг і можна было спакойна займацца навукаю і вучыць іншых.

- Падрастаючы і ўваходзячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, янашмат часу аддаваламалітве.-

- Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла далёка за межы Полацкага княства. А калі дзяўчыне споўніласят рохіболып за дзесяць год, да яе бацькіс таліпрыязджаць сваты. Унучка полацкага князя прыгажуняПрадслава магла разлічваць на самага багатага і прыгожага жаніха. Але гэта яезусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яназразумела, што слава самыхпрыгожых і багатыхжанчынз аканчваецца разам з іхсмерцю. А яна марыла застацца ў памяці людзей на вякі.-( СЛАЙД 29) Усё сваё далейшае жыццё Прадслава вырашыла прысвяціць Богу і гаротным людзям. У тайне ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў. Маладой манашцы надалі новае імя — Ефрасіння, у перакладзе з грэчаскай мовы яно азначае “радасць”. - (слайд 30) Пасяліўшыся ў маленькім пакойчыку, Еўфрасіння ўзялася перапісваць кнігі. Мы ўжо ведаем, якая гэта была нялёгкая праца. Перапісваннем кніг тады займаліся адны мужчыны. Ужо толькі тое, што за такую цяжкую справу ўзялася жанчына, было подзвігам. Еўфрасіння пісала і свае творы — малітвы і павучанні, а таксамаперакладала з замежныхмоў. Частка перапісаных князёўнаю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы раздавалі бедным. У тыя далёкія часы школ яшчэ не было, як не было і падручнікаў. Дзяцей вучылі або бацькі, або ў манастырах і цэрквах. Усё жыццё Еўфрасінняс лужыла асвеце свайго народа. У адчыненых ёю школах, апрача чытання, пісьма і лічэння, дзеці вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскуюмовы. Найбольш здатных хлопчыкаў і дзяўчынак вучылі складаць вершы. Часта ўрокі праводзіла сама асветніца.-Ефрасіння хацела, каб у Полацкім княстве было як мага больш пісьменных людзей, і марыла пра тое, каб кнігі перапісвалі не адзінкі, а дзесяткі вучоных людзей. Дзеля гэтага князёўна заснавала два новыя манастыры, а пры іх адчыніла кніжныя майстэрні.

Была ў гэтай жанчыны незвычайная здольнасць: тыя, да каго звярталася яна са сваім святым словам, станавіліся такімі ж, як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, нераўнадушнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто жадаў крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе. - (слайд 34-35)Асветніца збірала вакол сябе таленавітых людзей. Адным з іх быў славуты майстар-ювелір Лазар Богша. Па загадзе Ефрасінні ён зрабіў знакаміты шасціканцовы крыж. Крыж быў абкладзены залатымі і сярэбранымі пласцінамі з эмалевымі выявамі святых і надпісамі, багата аздоблены каштоўнымі камянямі. На крыжыбыўзроблены надпіс, як іабяцаўс трашнае пакаранне таму, хто вынесе гэтую святыню з храма. Але Богшаў твор некальк іразоў забіралі са Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы і вывозілі з Полацка. Апошні раз крыж знік у гады вайны з фашыстамі. (Слайд 32-33) - У канцы жыцця Ефрасіння выправілася ў падарожжа ў Святую Зямлю. Так называлі тыя мясціны, дзе нарадзіўся і вучыў людзей Ісус Хрыстос. Па дарозе полацкую князёўну паўсюль сустракалі з пашанаю. Пра яе самаахвярнае жыццё ведалі ў розных краінах.

- У горадзе Ерусаліме падарожніца захварэла і памерла. - Слава аб дабрадзейнасці Ефрасінні разышлася далёка за межы Полацка. Ведалі яе ў Кіеве і ў Ноўгарадзе. Ефрасіння стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква аб’явіла святой(слайд 36) - Ефрасіння Полацкая для нас — наша гордасць і наша нябесная заступніца. Можа дзякуючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбівым, цярплівым і чулым да чужой бяды?

ФІЗКУЛЬТМІНУТКА ДЛЯ ВАЧЭЙ (слайд 37)

2)Слоўнікавая работа (слайд 38)

Манастыр – месца пражывання манахаў або манашак. Манах – Асветніца - Святая -

3) Работа па падручніках і ў сшытках.(слайд 39 -40)- Адкрыйце, калі ласка, падручнікі на старонцы 54, прачытайцеапавяданнепраЕфрасіннюПолацкую.

- Знайдзіце і прачытайце, якую добрую справу рабілаПрадслава, калі была дзяўчынкай?

-Знайдзіце і прачытайце, чаму юная палачанкаПрадславапайшла ў манастыр?

- Знайдзіце і прачытайце, штоз’яўляецца святыняй для беларускага народа?.

8. Абагульненне. Падвядзенне вынікаў.

- Зараз давайцеўспомнім усе, што вы пачулісённянаўроку і складзем “Рамонак”



Служыць Богу Рабіць дабро людзям



Сэнс жыцця Ефрасінні Полацкай. У чым ён?



Дапамагаць людзям Вучыць хрысціянскай

мудрасці

Развіваць асвету

9. Дамашняе заданне.

Дамашняе заданне:

прачытаць стар.54-59, адказаць на пытанні

Дадатковае заданне (на выбар)

1) падрыхтаваць паведамленне пра дзейнасць Ефрасінні Полацкай;

2) падрыхтавацьпаведамленне – апісанне крыжа ЕфрасінніПолацкай;

3) падрыхтавацьпаведамленне-апісанне Спаса-Ефрасіньеўскайцарквы.

10. Рэфлексія.





Просмотр содержимого презентации
«презентация Ефрасиння Полоцкая»

Мая Радзіма - Беларусь

Мая Радзіма - Беларусь

Падбярыце, калі ласка, словы пра Беларусь. Светлая, чыстая, белая, утульная, міралюбівая, дабразычлівая, з блакітнымі вачыма, пад белымі крыламі …

Падбярыце, калі ласка, словы пра Беларусь.

Светлая, чыстая, белая, утульная,

міралюбівая, дабразычлівая,

з блакітнымі вачыма,

пад белымі крыламі

Праверка  дамашняга задання

Праверка дамашняга задання

Усяслаў Чарадзей

Усяслаў Чарадзей

Расказаць пра Сафійскі сабор

Расказаць пра Сафійскі сабор

Першапачатковы выгляд храма

Першапачатковы выгляд храма

Сабор Святой Сафіі у Канстанцінопале (Стамбуле)

Сабор Святой Сафіі

у Канстанцінопале (Стамбуле)

Сабор Святой Сафіі ў Ноўгарадзе

Сабор Святой Сафіі ў Ноўгарадзе

Сабор Святой Сафіі ў Кіеве

Сабор Святой Сафіі ў Кіеве

Бітва на Нямізе (сакавік 1067 г.)

Бітва на Нямізе (сакавік 1067 г.)

Давайце успомнім, з якімі гістарычнымі асобамі мы ўжо пазнаёміліся. Адгадайце хто змешчаны на партрэтах.

Давайце успомнім, з якімі гістарычнымі асобамі мы ўжо пазнаёміліся. Адгадайце хто змешчаны на партрэтах.

Кірыла Тураўскі

Кірыла Тураўскі

Францыск Скарына

Францыск Скарына

Сымон Будны

Сымон Будны

1)Рагнеда 2) Гарыслава 3) Анастасія

1)Рагнеда 2) Гарыслава 3) Анастасія

Яраслаў Мудры

Яраслаў Мудры

Усяслаў Чарадзей

Усяслаў Чарадзей

ФіЗКУЛЬТХВIЛIНКА

ФіЗКУЛЬТХВIЛIНКА

Ефрасіння Полацкая Тэма:

Ефрасіння Полацкая

Тэма:

Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла як зорка...

Сілай духоўнай

узвысіла Полацк высока

Тым, хто імкнуўся да кнігі,

свяціла як зорка...

Маладая манашка атрымлівае імя Ефрасіння

Маладая манашка атрымлівае імя Ефрасіння

Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр

Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр

зрабіў крыж у 1161 г. Майстар Лазар Богша

зрабіў крыж у 1161 г.

Майстар Лазар Богша

Крыж Ефрасінні  Полацкай

Крыж Ефрасінні Полацкай

Ефрасіння стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква аб’явіла святой.

Ефрасіння стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую царква аб’явіла святой.

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА

ДЛЯ ВАЧЭЙ

Слоўнікавая работа

Слоўнікавая работа

  • Манастыр месца пражывання манахаў
  • Манах чалавек, які жыве ў царкоўнай абшчыне па правілах царквы.
  • Святы чалавек, які ўсё сваё жыццё прысвяціў служэнню Богу і рэлігіі, а пасля смерці прызнаны царквой нябесным заступнікам веруючых
  • Асветнік – чалавек, які пашырае веды іншых
Работа з падручнікам Стар. 54-59

Работа з падручнікам

Стар. 54-59

Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку (дойлід Іаан)

Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку (дойлід Іаан)

Знайдзіце і прачытайце  1) Якую добрую справу рабіла Прадслава, калі была дзяўчынкай?  2) Чаму юная палачанка Прадслава пайшла ў манастыр?  3) Што з’яўляецца святыняй для беларускага народа?

Знайдзіце і прачытайце

1) Якую добрую справу рабіла Прадслава, калі была дзяўчынкай?

2) Чаму юная палачанка Прадслава пайшла ў манастыр?

3) Што з’яўляецца святыняй для беларускага народа?

Служыць  Богу Сэнс жыцця  Ефрасінні Полацкай Рабіць  дабро  Вучыць людзей Дапамагаць  людзям

Служыць Богу

Сэнс жыцця

Ефрасінні Полацкай

Рабіць

дабро

Вучыць людзей

Дапамагаць

людзям

Дамашняе заданне. стар.54-59, прачытаць, адказаць на пытанні  Дадатковае заданне (на выбар): падрыхтаваць паведамленне пра дзейнасць Ефрасінні Полацкай;  падрыхтаваць паведамленне – апісанне крыжа Ефрасінні Полацкай;  3) падрыхтаваць паведамленне-апісанне Спаса-Ефрасіньеўскай царквы; .

Дамашняе заданне.

стар.54-59, прачытаць, адказаць на пытанні

Дадатковае заданне (на выбар):

  • падрыхтаваць паведамленне пра дзейнасць Ефрасінні Полацкай;

  • падрыхтаваць паведамленне – апісанне крыжа Ефрасінні Полацкай;

3) падрыхтаваць паведамленне-апісанне Спаса-Ефрасіньеўскай царквы;

.

МАЛАЙЦЫ!

МАЛАЙЦЫ!

Дзякую за работу!

Дзякую за работу!


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 4 класс

Скачать
урок с презентацией по теме "Ефрасиння Полоцкая"

Автор: Никифорова Оксана Николаевна

Дата: 25.10.2016

Номер свидетельства: 352172


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства