Урок по предмету Человек и мир по теме "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"
Урок по предмету Человек и мир по теме "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"
Представлен конспект урока по предмету "Человек и мир" (содержательный блок "Мая Радзіма - Беларусь"), составленный в соответствии с требованиями к современному уроку с использованием информационно-комуникационных технологий, групповой и дифференцированной работы. На уроке применяется авторское электронное средство обучения.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Урок по предмету Человек и мир по теме "Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся"»
“Человек и мир” - 4 класс
Гончарова Светлана Владимировна, учитель начальных классов
ГУО «Средняя школа № 43 г. Могилева»
Тэма: “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”
МЭТА: даць агульнае ўяўленне пра сучасныя гарады Беларусі , пазнаёміць з найбольш буйнымі маладымі гарадамі і іх прамысловасцю.
ЗАДАЧЫ:
фарміраваць ў вучняў веды аб новых беларускіх гарадах і размешчаных у іх прамысловых прадпрыемствах;
фарміраваць ў вучняў уяўленне аб спалучэнні мінулага і сучаснага ў цяперашнім жыцці новых беларускіх гарадоў і лёсаў іх жыхароў;
развіваць лагічнае мысленне, уменне працаваць з гістарычнай картай, выдзяляць галоўнае ў вывучаемым матэрыяле;
выхоўваць пачуццё гонару за нашу краіну, за яе самаадданых і працавітых людзей, якіх па праву можна назваць творцамі сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
І. Арганізацыйны момант: Лёгка нам нічога не даецца,
Лёгка мы ніколі не жылі
Лёгка не куецца і не жнецца,
Лёгка не бывае на зямлі.…
Віктар Шымук
– Як вы разумееце сэнс гэтых слоў?
Каб чагосьці дасягнуць ў жыцці – трэба працаваць, а сапраўдная праца лёгкай не бывае! Аб гэтым была размова на прошлым уроку, аб гэтым пагаворым і сёння.
ІІ. Праверка дамашняга задання:
1. Пытанні для франтальнай праверкі:
2. Тэсты для індывідуальнага кантролю: (ДАДАТАК 1)
1. У якім становішчы апынулася Беларусь пасля ВА вайны?
- 3 вучні за ІПК
- 3 вучні на месцы па картках
2. Што вырабляе прамысловасць нашай краіны?
3. Чым забяспечвае нас сельская гаспадарка?
4. Якую прадукцыю вырабляюць прадпрыемствы нашага горада?
ІІІ. Падрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыяла
1. Тэма урока: “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся” (Слайд 1)
- Як вы разумееце гэты выраз? Аб чым пойдзе размова?
- Слоўнік: (Слайд 2)мінуўшчына (прошлое) - тое, што было раней
сучаснасць (современность) – тое, што адбываецца зараз
2. Актуалізацыя ведаў(Слайд 3)
Каб вам лягчэй было зразумець тэму урока, адправімся ў мінуўшчыну і ўспомнім вывучаны матэрыял:
Які з беларускіх гарадоў з’яўляецца самым старажытным? (Полацк)
Пад якой датай ён узгадваецца на старонках летапісу? (862г.)
Пакажыце на стужцы часу. Якое гэта стагоддзе? (9 ст.)
Які з беларускіх гарадоў з’яўляецца сталіцай Беларусі? (Мінск)
Пад якой датай ён узгадваецца на старонках летапісу? (1067г.)
Пакажыце на стужцы часу. Якое гэта стагоддзе? (11 ст.)
У якім годзе быў заснаваны ваш родны горад? (1267г.)
- Пакажыце на стужцы часу. Якое гэта стагоддзе? (13 ст.)
3. Матывацыя. Мэта урока.
- Скажыце, ці змяняецца тое, што было пабудавана ў мінулым? Як?
- Ці з’яўляюцца новыя будынкі ў нашым горадзе, у Мінску, у Полацку?
- А ці з’яўляюцца новыя гарады у нашы дні?
- А вы пра іх ведаеце? Якія новыя гарады вам вядомыя?
МЭТА: даведацца пра сучасныя гарады Беларусі, пазнаёміцца з найбольш буйнымі маладымі гарадамі і іх прамысловасцю (Слайд 4)
ПЛАН УРОКА:
Гарады і вёскі Беларусі
Салігорск
Наваполацк
Светлагорск
Жодзіна
Новалукомль, Белаазёрск
ІV. Работа над новым матэрыялам
1.Гарады і вёскі Беларусі
- Уступнае слова настаўніка:
Наша Радзіма Рэспубліка Беларусь у параўнанні з некаторымі краінамі на карце выглядае зусім маленькай, але ўсім нам тут хапае месца. І ў кожнага ёсць свой любімы куток. Для адных - гэта вялікі горад з шумнымі вуліцамі, а для другіх – невялічкі ціхі пасёлак ці вёска з багатымі лясамі, лугамі і прыгожым возерам. Кожны выбірае для сябе месца, дзе праходзіць яго жыццё.
- А ці ведаеце, колькі у нашай краіне гарадоў, пасёлкаў і вёсак?
Гістарычная даведка (Слайд 5)- чытанне вучнем
У Беларусі больш за 110 гарадоў, больш за 100 пасёлкаў гарадскога тыпу, каля 24 000 вёсак, каля 9 500 000 жыхароў.
У гарадах пражывае 7 200 000 чалавек, сельскае насельніцтва складае 2 300 000 жыхароў.
Самым вялікім горадам з’яўляецца Мінск. У ім пражывае каля 1900000 жыхароў. Абласцей — 6, раёнаў — 118.
- Дзе жыве большая частка насельніцтва?
- Як вы думаеце чаму зараз будуюцца новыя гарады?
- Падручнік: ст. 123 – самастойнае чытанне. Адказы вучняў на пытанне.
2. Знаёмства з новымі гарадамі ў групах:
Кожная група атрымлівае картку з назвай горада, маршрутам пошука інфармацыі, планам падрыхтоўкі адказа і пачынае рыхтавацца:
- Салігорск – падручнік: ст.124, сшытак: ст. 23, атлас: ст.18-19
- Наваполацк - падручнік: ст.124, сшытак: ст. 23, атлас: ст.18-19
- Светлагорск - падручнік: ст.125-126, сшытак: ст. 23, атлас: ст.18-19
- Жодзіна - падручнік: ст.126-127 і 118, сшытак: ст. 23, атлас: ст.18-19
4. Вырабы прадпрыемстваў горада, месца іх выкарыстання
- Адначасова праходзіць дэманстрацыя фотаздымкаў з дадатковай інфармацыяй (Слайды 6 - 26)
- Члены груп пасля выступлення адзначаюць дадатковую інфармацыю са слайдаў у карткі.
- Вучні ўсяго класа адзначаюць гарады і ўмоўныя абазначэнні на карце ў рабочых сшытках на ст.23
4. Вывады па новаму матэрыялу:Салігорск – горад … і г.д. (Слайд 27)
Новалукомль, Белаазёрск - падручнік: ст.123 - на азёрах
V. Замацаванне
Выконванне электронных тэстаў за ІПК у парах па матэрыялу ўрока.
- Хто справіўся з тэстам без памылак? А у каго яны былі? Вывад: ….
V. Рэфлексія
- Што новага даведаліся на уроку?
- Што вас зацікавіла?
- Якія цяжкасці ўзнікалі?
- Якія пачуцці ўзніклі пры знаёмстве з новым матэрыялам? Якія думки? - Як зараз вы разумееце выраз: “Тут мінуўшчына …? (Слайд 28)
- Вернемся да стужкі часу і размясцім на ёй новыя гарады
(Побач са старажытнымі гарадамі будуюцца маладыя, а ў іх побач з легендамі існуе сучаснае жыццё. І ад вас залежыць, якое яно будзе ў будучыні. Памятайце аб гэтым!)
Хоць нічога лёгка не даецца,
Хоць ніколі лёгка не жылі —
Добра нам і жнецца і куецца,
Добра нам на бацькаўскай зямлі!
Віктар Шымук
V. Падвядзенне вынікаў. Адзнакі. Дамашняе заданне
-Дома ўважліва прачытайце ў падручніку на ст.122-127 пра новыя гарады і адзначце іх на контурных картах на ст.16-17 пры дапамозе атласа, па жаданню - дадатковы матэрыял пра адзін з гарадоў.