kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок па матэматыцы ў 1 класе “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок-падарожжа “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”

Тэма: Замацаванне пройдзенага матэрыялу

Мэта: замацаванне ведаў саставу  лікаў ад 1да 8.

Задачы: замацоўваць ўменне называць лікі ад 1 да 8, фарміраваць уменне выконваць складанне і адніманне лікаў на практычнай аснове, фарміраваць уменне рашаць простыя задачы, якія раскрываюць сэнс дзеянняў складання і аднімання, развіваць увагу, лагічнае мышленне, выхоўваць пазнавальны інтарэс, пашырыць кругагляд аб родным краі.

Абсталяванне: снегавік, аўтобус з фотаздымкамі вучняў 1 класа, плакат з Дзедам Марозам і ёлкай, сшыткі, картачкі з лічбамі, фотаздымкі гарадоў,  ноутбук.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок па матэматыцы ў 1 класе “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Эсьмонскі вучэбна - педагагічны комплекс дзіцячы сад- сярэдняя школа Бялыніцкага раёна”







Урок па матэматыцы ў 1 класе


Тэма “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”




Падрыхтавала

настаўніца пачатковых класаў

Тапарова Н.В.




















в.Эсьмоны, 2015


Урок па матэматыцы ў 1 класе

Урок-падарожжа “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”

Тэма: Замацаванне пройдзенага матэрыялу

Мэта: замацаванне ведаў саставу лікаў ад 1да 8.

Задачы: замацоўваць ўменне называць лікі ад 1 да 8, фарміраваць уменне выконваць складанне і адніманне лікаў на практычнай аснове, фарміраваць уменне рашаць простыя задачы, якія раскрываюць сэнс дзеянняў складання і аднімання, развіваць увагу, лагічнае мышленне, выхоўваць пазнавальны інтарэс, пашырыць кругагляд аб родным краі.

Абсталяванне: снегавік, аўтобус з фотаздымкамі вучняў 1 класа, плакат з Дзедам Марозам і ёлкай, сшыткі, картачкі з лічбамі, фотаздымкі гарадоў, ноутбук.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік.

Празвінеў званок вясёлы,

У клас пазваў усіх сяброў.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды здабываць.

Настаўнік.

Рабяты, сёння да нас прыйшлі госці. Каб гасцям было добра, калі ласка, падарыце ім свае цудоўныя ўсмешкі! Здаўна кажуць у народзе:

” Госці ў хату – радасць у хату”.

А цяпер павярніцеся да мяне, паглядзіце ў вочкі, ціхенька сядайце . На ўроку будзьце ўважлівымі, сабранымі і арганізаванымі. І тады ў нас ўсё атрымаецца.


  1. Пастаноўка тэмы, мэты і задач урока.

Настаўнік.

Якая цяпер пара года? (Зіма)

Як называецца месяц? (Снежань)

Якое свята мы чакаем у канцы гэтага месяца? (Новы год)

Хто прыносіць нам на Новы год падарункі? (Дзед Мароз)

Дзе жыве беларускі Дзед Мароз? (У Белавежскай пушчы)

Рабяты, я прапаную вам адправіцца ў Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза. Але шлях наш будзе нялёгкі. Па дарозе нам прыйдзецца ўспомніць усё тое, чаму навучыліся на ўроках матэматыкі. (Дзеці ўспамінаюць што вывучалі на ўроках матэматыкі).

Настаўнік (ставіць праблемнае пытанне).

Рабяты, а як вы думаеце, на якім транспарце мы можам адправіцца ў Белавежскую пушчу?

(Дзеці прапаноўваюць розныя віды транспарту, але выбраць трэба аўтобус, так як, да самай Белавежскай пушчы можна дабрацца толькі на аўтобусе).

Настаўнік выстаўляе аўтобус зроблены з паперы. У кожным акенцы аўтобуса – фотаздымкі вучняў 1 класа.

Вучні паўтараюць правілы паводзін у аўтобусе.


Настаўнік.

Вось на гэтым прыгожым аўтобусе мы адправімся ў падарожжа. Мы будзем праязджаць розныя беларускія гарады. У некаторых гарадах мы будзем рабіць прыпынкі. На прыпынках будзем выконваць розныя заданні. А пакажа нам туды дарогу … Я вам загадаю загадку, а вы адгадайце.


Шар пастаўлены на шар,
Нос чырвоны на ўвесь твар,
Рот і вочы – вугалькі.
Адгадайце, хто такі? (Снегавік)

Настаўнік.

Якія малайцы! Правільна. Снегавік пакажа нам дарогу да Дзеда Мароза. (Настаўнік выстаўляе снегавіка з паперы на стол).

Рабяты, снегавік прынес вам заданні, для таго каб вы купілі білеты на аўтобус. Я кожнаму з вас буду кідаць сняжок і гаварыць заданне. Хто адкажа, атрымае білет на аўтобус.

  1. Снегавік задумаў лік, які пры лічэнні ідзе за лікам 7. Які лік задумаў снегавік?

2. 7 паменшыць на 1.

3.Снегавік прынес 8 сняжынак. 1 сняжынку ён аддаў дзецям. Колькі сняжынак засталося ў снегавіка?

4. Назаві суседзяў ліку 7.

5. 8 павялічыць на 1

6. Назаві лікі другога дзясятка.

Малайцы, добра справіліся з заданнем снегавіка. Усе атрымалі білеты.

Але, каб адправіцца ў падарожжа, трэба скласці маршрут. На дошцы разлінеена поле з клетачак. (Вучань выходзіць да дошкі і па ўстанове настаўніка праводзіць стрэлкі па клетках):

Адна клетка ўлева

Дзве клеткі ўверх

Дзве клеткі ўлева

Адна клетка ўверх


Настаўнік.

Маршрут вызначаны. Каб аўтобус пачаў рухацца, нам трэба палічыць ад 1 да 10.

1 прыпынак “ г.Беразіно”

Настаўнік. Рабяты, мы прыехалі ў горад, які стаіць на рэчцы Бярэзіна. Горад завецца Беразіно. Дзеці гэтага гарадка просяць нас перадаць Дзеду Марозу адзенне і абутак. Адзенне і абутак – незвычайныя. На іх напісаны розныя заданні. І калі мы іх не выканаем аўтобус далей не паедзе.

Настаўнік (Праца ў парах) раздае кожнай парце выразанае з паперы і ўпрыгожанае адзенне і абутак (боты, рукавічкі, шапкі). Вучням трэба знайсці аднолькавы прадмет. Настаўнік першай пары дае боцік для Дзеда Мароза, другой – рукавічкі, трэцяй – шапку.

Калі знойдзеце аднолькавы прадмет, палічыце колькі на ім сняжынак, запішыце ў першую клетачку, колькі трохвугольнікаў- запішыце ў другую клетачку. Параўнайце.

(Усе прадметы вывешваюцца на дошку)

Дзеці ацэньваюць працу кажнай пары.


Настаўнік.

Малайцы, рабяты! Хуценька паехалі далей. Лічым ад 10 да 9.

2 прыпынак “г.Мінск”

Настаўнік.

А зараз мы прыехалі ў сталіцу Беларусі. Паглядзіце, якія прыгожыя шматпавярховыя дамы тут пабудаваны. У гэтых дамах жыве много людзей. А вось домікі – незвычайныя. У іх жывуць лікі. Рабяты, снегавічок гаворыць, лікам патрэбна наша дапамога. З домікаў збеглі некаторыя лікі, трэта іх вярнуць дамоў. Дапаможам? (састаў лікаў 7 і 8) Два вучні выходзяць да дошкі і дапісваюць лікі. Астатнія вучні выконваюць заданне ў сшытках.

Настаўнік. Праверка. Рабяты, зверце сваю работу з работай на дошцы. Ацаніце сябе пры дапамозе ліхтарыкаў.

Настаўнік.

А зараз сядайце ў аўтобус, будзем адпачываць.

Фізкультхвілінка (Музыка)

Песня пра аўтобус


Вот мы в автобусе сидим, и сидим, и сидим

И из окошечка глядим – все глядим!

Глядим назад, глядим вперед – вот так вот, вот так вот

Ну что ж автобус не везет – не везет?

Колеса закружились – вот так вот, вот так вот

Вперед мы покатились – вот так вот!

А щетки по стеклу шуршат – вжик, вжик, вжик, вжик, вжик, вжик

Все капельки смести хотят - вжик, вжик, вжик!

И мы не просто так сидим – би, би, би, би, би, би

Мы громко-громко все гудим - би, би, би!

Пускай автобус нас трясет – вот так вот, вот так вот

Мы едем-едем все вперед – вот так вот!

Мы громко-громко все гудим - би, би, би!


3 прыпынак “г.Мір”

Настаўнік.

Наш аўтобус прывёз нас у прыгожы беларускі горад Мір. У гэтым горадзе знаходзіцца Мірскі замак. Жыхары горада просяць нас дапамагчы ім палічыць, колькі кругоў, трохвугольнікаў і чатырохвугольнікаў пайшло на будову замка.


Кругоў –

Трохвугольнікаў –

Квадратаў


Малайцы, з заданнем справіліся. А цяпер, жыхары прапаноўваюць нам гульню. Яны падарылі нам цудоўны мяшэчак, у якім знаходзяцца розныя геаметрычныя фігуры. Мы павінны вызначыць на навобмацак фігуры. (Кожны з дзяцей, запускае руку ў мяшэчак, знаходзяць там фігуру, называе яе, выцягвае з мяшэчка (называе колер, колькасць вуглоў) .


Настаўнік.

Едзем далей. Лічым ад 10 да 20.


4 прыпынак “ г.Камянец”

Настаўнік.

Рабяты, мы ўсё бліжай пад’яжджаем да Белавежскай пушчы. Вось мы прыбылі ў горад Камянец. Тут знаходіцца Белая вежа. Белавежская пушча атрымала сваю назву менавіта ад Белай вежы.

Рабяты, жыхары гэтага горада любяць рашаць задачы. Давайце і мы рашым дзве задачы, пакажам, што і мы ўмеем іх рашаць.


З чаго складаецца задача? (Адказы дзяцей).

Задача. (Малюнак на дошчы. Дзеці рашаюць калектыўна).

На галінцы сядзелі 4 снегіры. Да іх прыляцелі яшчэ 3 снегіры. Колькі снегіроў стала на галінцы? (Вучань выходзіць да дошкі і з картачак састаўляе дзеянне).

Задача. (самастойна) Дзед Мароз прынес нам 6 каробак з цукеркамі. Адну каробку цукерак мы з’елі. Колькі цукерак засталося? (запісваюць самастойна). Памяняйцеся сшыткамі і ацаніце работу суседа з дапамогай ліхтарыка.


Настаўнік.

Едзем далей. Лічым дзесяткамі.

5 прыпынак “Белавежская пушча”

Уперадзе віднеецца Белавежская пушча. А якая жывела лічыцца сімвалам Беларусі, і жыве ў Белавежскай пушчы? (Вывешваецца малюнак зубра намаляванага з лічбаў). Гэта зубр. Паглядзіце на гэтага зубра і назавіце якія лічбы вы на ім бачыце.


Рабяты, каб патрапіць у домік да Дзеда Мароза нам неабходна выканаць яшчэ некалькі заданняў (рознаўзроўневыя заданні ў сшытку)

1 заданне. Палічыць шарыкі на елцы і запісаць лік.

2 заданне. Параўнаць лікі.

3 заданне. Рашыць задачу.

Аценьванне парамі

Настаўнік.

Вось мы прыйшлі да Дзеда Мароза. (Адкрываецца дошка. На ей намаляваны Дзед Мароз і елка).

Усе мы любім падарункі і на Новы год чакаем, што ж Дзядуля Мароз нам прынясе. Дзеці пішуць яму паштоўкі і лісты, дзе просяць нейкі падарунак.

Рабяты, кожны з вас падрыхтаваў дома лісты Дзеду Марозу, дзе просіце нейкі падарунак. Пісаць вы яшчэ не ўсе літары умееце, а вось малюеце вы добра. У сваіх лістах вы намалявалі, тое што хочыце ўбачыць пад ёлачкай у навагоднюю ноч. Давайце свае лісты аддадзім Дзеду Марозу. І калі будзеце добра сябе паводзіць, Дзед Мароз прынясе вам падарункі на Новы год. (Дзеці кладуць лісты Д.М. у кішэню).


На гэтым наша падарожжа закончылася. Пара вяртацца дамоў.

Ці спадабаўся ўрок?

Якое заданне вам здалося цяжкім?

Пра што вы раскажыце дома?


Рабяты, а зараз давайце ўпрыгожым ёлачку Дзеду Марозу. Калі вам было ўсе цікава і зразумела, бярыце жоўтыя шары. Калі было не цікава і не зразумела – чырвоныя. (Дзеці ўпрыгожваюць ёлку шарамі).


Дзякуй за ўрок!
































Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 1 класс

Скачать
Урок па матэматыцы ў 1 класе “У госці да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу”

Автор: Топорова Наталья Васильевна

Дата: 29.08.2016

Номер свидетельства: 341424


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства