kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок па літаратурнаму чытанню ў 1 класе "Зіма"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Зіма. З.Верас “Чараўніца”. Я.Колас “Зіма”

Мэты: фарміраваць уменне вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія з’ўляюцца вобразна – выяўленчымі сродкамі, маляваць словамі карціну прароды з твора; удасканальваць навык выразнага чытання, уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас; развіваць мову вучняў, пашыраць іх слоўнікавы запас; ствараць умовы для развіцця жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне:

дзіцячыя малюнкі, слайды з прыродай зімы, снегавік, сняжынкі, снежны

узор, словы пра зіму, падручнік “Літаратурнае чытанне” 3 клас, карткі для

індывідуальнай работы, табліцы “Сродкі выразнасці”, “Ацэнка чытання і

працы у групах”, мультымідыйная ўстаноўка, мелодыя зімы, партрэты         

                        Я.Коласа, З.Верас.

                              Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

Зайшла настаўніца ў клас!

Мы ўрок пачаць гатовы,

Добра будзем працаваць!

А гасцям хвілін прыемных

Можна толькі пажадаць!

    - Усміхніцеся адзін аднаму, пажадайце адзін аднаму цярпення і добрага настрою.

2. Праверка дамашняга задання

- Якое заданне вам было дамоў?

- Пра якія словы гаворыць аўтар?

- Як ён гаворыць пра іх?

- Чаму ён вучыць нас?

Выразнае чытанне верша “Унас хапае слоў такіх.”

- Сёння вы працуеце ў групах, таму выконвайце правілы працы ў групе: будце уважлівы адзін да аднаго, не крычыце, выслухоўвайце адзін аднаго. І сёння вы яшчэ будзеце даваць ацэнку працы кожнай групы. І зараз калі будзеце чытаць, то дадзіце ацэнку чытання кожгай групы. Для гэтага ёсць табліца, якая ляжыць на сталах.     

(Кожная група ацэньвае адказы іншых груп, выкарыстоўваючы табліцу “Ацэнка чытання і працы ў групах).

3. Падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу

Гучыць мелодыя “Зіма” і гучаць вершы пра зіму ў выкананні вучняў (паказваюцца слайды пра зіму)

    Сняжынкі

Закружыліся сняжынкі

Нізка- нізка над зямлёй.

Ціха лётаюць пушынкі

Незлічонай чарадой.

Быццам тыя матылёчкі,

Весяляцца нездарма:

Адамкнула ўсе замочкі

Ў небе сама зіма. 

    Зіма

Белым снегам замятае

Вецер чорныя палі,

Нібы вопратку ўздзявае

Шыр прасторная зямлі.

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма.

    Зімой

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер.

І волен лёгкіх санак бег.

4. Паведамленне тэмы ўрока

- Як вы ўжо зразумелі тэма нашага ўрока “Зіма”

5. Размінка

- Паслухайце загадкі пра зіму. Загадкі будуць для кожнай групы.

Загадкі

Белым пухам замяло і палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа, а што гэта, хто адкажа? (Зіма)

(З’ўляецца малюнак Зімы - будуецца кластэр)

У гэтым месяцы сняжынкі першыя ляглі, засыпаўшы лугі і палі. (Снежань)

Ён прыпякае, ноч марозная такая,

Дзень сцюдзёны – цяжка птушкам!

Трэба ім паставіць кармушкі. (Студзень)

Ідзе ён надзьмуты, пытаецца ці ўсе абуты,

Але ніхто небаіцца надзьмутага. (лютага)

Ляцяць птушкі без крыл, на дрэве садзяцца без ног. (Сняжынкі)

На ўсе рукі майстар здатны: і дарожнік ён, і шкляр,

І мастак з яго выдатны, і цудоўны ён цясляр. (Мароз)

Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Мяцеліца)

- Якім словам можна замяніць слова мяцеліца?

Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш).

- А як будзе на рускай мове лядзяш? (сосулька)

Ляцеў птах, на ваду – бах.

Вады – не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег)

На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд)

(Да слова зіма дабудоўваюцца словы)

 - А якія яшчэ словы вы знайшлі пра зіму?

(Дзеці называюць, за кожны адказ атрымлівае група сняжынку, а у канцы ўрока падлічваюцца сняжынкі і ў каго больш, тая група лепшая.)

7. Народныя прыкметы

- З дашніх часоў людзі назіралі за зімой і вось якія прыкметы пра зіму дайшлі да нас.

Праца з народнымі прыкметамі (праца ў групах).

1 –група

Зімой лес шуміць – на адлігу

Дым сцелецца па зямлі – на адлігу

2 – група

Зоркі ярка блішчаць – на мароз

Дым слупом – мароз будзе

3 – група

Зіма марозная – лета гарачае

Зіма снежная – лета дажджлівае

 8.Работа над апавяданнем “Чараўніца” Зоські Верас.

- Хоць Зіма і халодная, бязлітасная, марозная, але яна яшчэ і вясёлая, радасная для дзяцей і для дарослых.

- Пра прыгажосць зімы шмат пісалі беларускія пісьменнікі. І зараз мы пазнаёмімся з апавяданнем Зоські Верас “Чараўніца”. З творамі Зоські Верас мы ўжо знаёміліся раней ( з’яўляецца партрэт).

- Як вы лічыце пра што будзе апавяданне?

- Пры чытанні тэкста сустрэнуцца словы.

А) Слоўнікавая работа

-бязлітасная –жорсткая, суровая

- спавітая – закручаная

- касматых – лахматых

- зачараваць - заколдовать

- пуховая вопратка – пуховая одежда

- бель – белизна

Б) Чытанне апавядання настаўнікам

- Якой прыйшла да нас зіма? (словы жорсткая, суровая і закручаная дабаўляецца ў кластэр).

В) Чытанне твора вучнямі (часткамі)

- Каго назваў аўтар чараўніцай?

- Чаму?

- Якая ўсмешка была ў зімы?

- Што зіма магла зрабіць гэтай усмешкай?

Г) Аналіз твора

- А зараз працуем у групах.

1-я група шукае адказ на пытанне:

-  Адкуль прыйшла зіма?

2-я група шукае адказ на пытанне:

  • Што зрабіла яна?

3-я група знаходзіць словы, якія характарызуюць зіму.

(Адказы дзяцей)

Яшчэ раз мы з вамі паназіралі за зімой.

9. Работа над вершам Якуба Коласа “Зіма”

- Шмат вершаў напісана пра зіму. З такім вершам мы зараз пазнаёмімся.

- Гэта верш Якуба Коласа (партрэт)

А) Чытанне верша настаўнікам

Б) Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша

- Якія пачуцці выклікаў верш?

В) Чытанне верша вучнямі шэптам

- Пры чытанні адзначце незразумелыя словы

Г) Слоўнікавая праца

Шэранем – іней

Дзед убогі – жалкий вид

Журботна – сумна, тужліва

Маркотна – грустно

Адбірае – ослепить

Анямела – умолкла

Д) Гутарка па змесце прачытанага

- Прачытайце, як у вершы апісаны рэчка, бярозы, лес.

- Што аўтар гаворыць пра вятры і маразы?

- Як вы разумееце сказы: “Мяккая пярына вочы адбірае”, “Рэчка анямела”?

- Што паэт чуе, бачыць?

- Якія малюнкі вы б намалявалі?

- Вызначце асноўную думку твора.

Е) Праца ў групах

1 – група

- Вызначыць прыгожыя аўтарскія словы і выразы.

2- група

- Падабраць словы з верша да малюнкаў у падручніку.

3 – група

- Падабраць словы з верша да дзіцячых малюнкаў (адказы дзяцей і адзнака кожнай групы)

Ё) Выразнае чытанне.

Парады пры чытанні

- чытай так, як быццам ты чытаеш для кагосьці аднаго ў класе;

- чытай, каб пераканаць чалавека, які знаходзіцца як быццам тут;

- чытай, як быццам ты бачыш адну за адной карціны і апісваеш іх нам, бо мы не бачым;

- мы не чыталі гэтага твора, прачытай, каб мы яго зразумелі;

- чытай, як быццам адказваеш на пытанні, якія па чарзе задаюць табе слухачы;

- перад чытаннем зрабі глыбокі спакойны ўдых, сканцэструйся на творы, настройся і супакойся.

(Адзнака вучням, чытаючым па табліцы)

Табліца “Ацэнка чытання”

Ціха, гучна

Манатонна, выразна

Ці захоўваліся знакі прыпынку

Памылкі

10. Творчае заданне ў групах

- Кожная група складае невялікае апавяданне па малюнках, якія ляжаць на сталах

11. Дамашняе заданне

- Вывучыць верш “Зіма” на памяць

12. Падагульненне вывучанага

- З якімі творамі мы сёння пазнаёміліся?

- Пра што гэтыя творы?

- Што больш вам спадабалася на ўроку?

13. Рэфлексія

 - А зараз мы яшчэ раз успомнім тэму нашага ўрока і каб замацаваць нашы назіранні за зімой, зробім калаж.

1- група наклейвае сняжынкі

2 – група наклейвае снегавіка

3 – група наклейвае зімовы ўзор

- Вось і ў нас атрымалася зіма.

- Спадабалася яна вам?

- Ці добра і цікава было вам на ўроку?

14. Вынік урока

- Дзякуй вам за добрую працу.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок па літаратурнаму чытанню ў 1 класе "Зіма" »

Тэма: Зіма. З.Верас “Чараўніца”. Я.Колас “Зіма”

Мэты: фарміраваць уменне вылучаць у тэксце і тлумачыць значэнне слоў, якія з’ўляюцца вобразна – выяўленчымі сродкамі, маляваць словамі карціну прароды з твора; удасканальваць навык выразнага чытання, уменне правільна і асэнсавана чытаць уголас; развіваць мову вучняў, пашыраць іх слоўнікавы запас; ствараць умовы для развіцця жадання назіраць за прыродай роднага краю, выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да прыроды.

Абсталяванне:

дзіцячыя малюнкі, слайды з прыродай зімы, снегавік, сняжынкі, снежны

узор, словы пра зіму, падручнік “Літаратурнае чытанне” 3 клас, карткі для

індывідуальнай работы, табліцы “Сродкі выразнасці”, “Ацэнка чытання і

працы у групах”, мультымідыйная ўстаноўка, мелодыя зімы, партрэты

Я.Коласа, З.Верас.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы,

Зайшла настаўніца ў клас!

Мы ўрок пачаць гатовы,

Добра будзем працаваць!

А гасцям хвілін прыемных

Можна толькі пажадаць!

- Усміхніцеся адзін аднаму, пажадайце адзін аднаму цярпення і добрага настрою.

2. Праверка дамашняга задання

- Якое заданне вам было дамоў?

- Пра якія словы гаворыць аўтар?

- Як ён гаворыць пра іх?

- Чаму ён вучыць нас?

Выразнае чытанне верша “Унас хапае слоў такіх...”

- Сёння вы працуеце ў групах, таму выконвайце правілы працы ў групе: будце уважлівы адзін да аднаго, не крычыце, выслухоўвайце адзін аднаго. І сёння вы яшчэ будзеце даваць ацэнку працы кожнай групы. І зараз калі будзеце чытаць, то дадзіце ацэнку чытання кожгай групы. Для гэтага ёсць табліца, якая ляжыць на сталах.

(Кожная група ацэньвае адказы іншых груп, выкарыстоўваючы табліцу “Ацэнка чытання і працы ў групах).

3. Падрыхтоўка да вывучэння новага матэрыялу

Гучыць мелодыя “Зіма” і гучаць вершы пра зіму ў выкананні вучняў (паказваюцца слайды пра зіму)

Сняжынкі

Закружыліся сняжынкі

Нізка- нізка над зямлёй.

Ціха лётаюць пушынкі

Незлічонай чарадой.

Быццам тыя матылёчкі,

Весяляцца нездарма:

Адамкнула ўсе замочкі

Ў небе сама зіма.

Зіма

Белым снегам замятае

Вецер чорныя палі,

Нібы вопратку ўздзявае

Шыр прасторная зямлі.

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма.

Зімой

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер.

І волен лёгкіх санак бег.

4. Паведамленне тэмы ўрока

- Як вы ўжо зразумелі тэма нашага ўрока “Зіма”

5. Размінка

- Паслухайце загадкі пра зіму. Загадкі будуць для кожнай групы.

Загадкі

Белым пухам замяло і палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа, а што гэта, хто адкажа? (Зіма)

(З’ўляецца малюнак Зімы - будуецца кластэр)

У гэтым месяцы сняжынкі першыя ляглі, засыпаўшы лугі і палі. (Снежань)

Ён прыпякае, ноч марозная такая,

Дзень сцюдзёны – цяжка птушкам!

Трэба ім паставіць кармушкі. (Студзень)

Ідзе ён надзьмуты, пытаецца ці ўсе абуты,

Але ніхто небаіцца надзьмутага... (лютага)

Ляцяць птушкі без крыл, на дрэве садзяцца без ног. (Сняжынкі)

На ўсе рукі майстар здатны: і дарожнік ён, і шкляр,

І мастак з яго выдатны, і цудоўны ён цясляр. (Мароз)

Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Мяцеліца)

- Якім словам можна замяніць слова мяцеліца?

Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш).

- А як будзе на рускай мове лядзяш? (сосулька)

Ляцеў птах, на ваду – бах.

Вады – не скалыхнуў, на дно патануў. (Снег)

На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд)

(Да слова зіма дабудоўваюцца словы)

- А якія яшчэ словы вы знайшлі пра зіму?

(Дзеці называюць, за кожны адказ атрымлівае група сняжынку, а у канцы ўрока падлічваюцца сняжынкі і ў каго больш, тая група лепшая.)

7. Народныя прыкметы

- З дашніх часоў людзі назіралі за зімой і вось якія прыкметы пра зіму дайшлі да нас.

Праца з народнымі прыкметамі (праца ў групах).

1 –група

Зімой лес шуміць – на адлігу

Дым сцелецца па зямлі – на адлігу

2 – група

Зоркі ярка блішчаць – на мароз

Дым слупом – мароз будзе

3 – група

Зіма марозная – лета гарачае

Зіма снежная – лета дажджлівае

8.Работа над апавяданнем “Чараўніца” Зоські Верас.

- Хоць Зіма і халодная, бязлітасная, марозная, але яна яшчэ і вясёлая, радасная для дзяцей і для дарослых.

- Пра прыгажосць зімы шмат пісалі беларускія пісьменнікі. І зараз мы пазнаёмімся з апавяданнем Зоські Верас “Чараўніца”. З творамі Зоські Верас мы ўжо знаёміліся раней ( з’яўляецца партрэт).

- Як вы лічыце пра што будзе апавяданне?

- Пры чытанні тэкста сустрэнуцца словы.

А) Слоўнікавая работа

-бязлітасная –жорсткая, суровая

- спавітая – закручаная

- касматых – лахматых

- зачараваць - заколдовать

- пуховая вопратка – пуховая одежда

- бель – белизна

Б) Чытанне апавядання настаўнікам

- Якой прыйшла да нас зіма? (словы жорсткая, суровая і закручаная дабаўляецца ў кластэр).

В) Чытанне твора вучнямі (часткамі)

- Каго назваў аўтар чараўніцай?

- Чаму?

- Якая ўсмешка была ў зімы?

- Што зіма магла зрабіць гэтай усмешкай?

Г) Аналіз твора

- А зараз працуем у групах.

1-я група шукае адказ на пытанне:

- Адкуль прыйшла зіма?

2-я група шукае адказ на пытанне:

  • Што зрабіла яна?

3-я група знаходзіць словы, якія характарызуюць зіму.

(Адказы дзяцей)

Яшчэ раз мы з вамі паназіралі за зімой.

9. Работа над вершам Якуба Коласа “Зіма”

- Шмат вершаў напісана пра зіму. З такім вершам мы зараз пазнаёмімся.

- Гэта верш Якуба Коласа (партрэт)

А) Чытанне верша настаўнікам

Б) Вызначэнне агульнага эмацыянальнага настрою верша

- Якія пачуцці выклікаў верш?

В) Чытанне верша вучнямі шэптам

- Пры чытанні адзначце незразумелыя словы

Г) Слоўнікавая праца

Шэранем – іней

Дзед убогі – жалкий вид

Журботна – сумна, тужліва

Маркотна – грустно

Адбірае – ослепить

Анямела – умолкла

Д) Гутарка па змесце прачытанага

- Прачытайце, як у вершы апісаны рэчка, бярозы, лес.

- Што аўтар гаворыць пра вятры і маразы?

- Як вы разумееце сказы: “Мяккая пярына вочы адбірае”, “Рэчка анямела”?

- Што паэт чуе, бачыць?

- Якія малюнкі вы б намалявалі?

- Вызначце асноўную думку твора.

Е) Праца ў групах

1 – група

- Вызначыць прыгожыя аўтарскія словы і выразы.

2- група

- Падабраць словы з верша да малюнкаў у падручніку.

3 – група

- Падабраць словы з верша да дзіцячых малюнкаў (адказы дзяцей і адзнака кожнай групы)

Ё) Выразнае чытанне.

Парады пры чытанні

- чытай так, як быццам ты чытаеш для кагосьці аднаго ў класе;

- чытай, каб пераканаць чалавека, які знаходзіцца як быццам тут;

- чытай, як быццам ты бачыш адну за адной карціны і апісваеш іх нам, бо мы не бачым;

- мы не чыталі гэтага твора, прачытай, каб мы яго зразумелі;

- чытай, як быццам адказваеш на пытанні, якія па чарзе задаюць табе слухачы;

- перад чытаннем зрабі глыбокі спакойны ўдых, сканцэструйся на творы, настройся і супакойся.

(Адзнака вучням, чытаючым па табліцы)

Табліца “Ацэнка чытання”

Ціха, гучна

Манатонна, выразна

Ці захоўваліся знакі прыпынку

Памылкі

10. Творчае заданне ў групах

- Кожная група складае невялікае апавяданне па малюнках, якія ляжаць на сталах

11. Дамашняе заданне

- Вывучыць верш “Зіма” на памяць

12. Падагульненне вывучанага

- З якімі творамі мы сёння пазнаёміліся?

- Пра што гэтыя творы?

- Што больш вам спадабалася на ўроку?

13. Рэфлексія

- А зараз мы яшчэ раз успомнім тэму нашага ўрока і каб замацаваць нашы назіранні за зімой, зробім калаж.

1- група наклейвае сняжынкі

2 – група наклейвае снегавіка

3 – група наклейвае зімовы ўзор

- Вось і ў нас атрымалася зіма.

- Спадабалася яна вам?

- Ці добра і цікава было вам на ўроку?

14. Вынік урока

- Дзякуй вам за добрую працу.















Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 1 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Урок па літаратурнаму чытанню ў 1 класе "Зіма"

Автор: Янушковская Алла Николаевна

Дата: 02.11.2015

Номер свидетельства: 246959


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства