Дадзены ўрок праведзены ў 3 класе з рускай мовай навучання.На працягу ўурока была арганізавана інтэрактыўные навучанне.Пры гэтым навучанні ажыццяўляецца абмен ведамі, ідэямі, спосабамі дзейнасці. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў дазваляе настаўніку стварыць умовы для пастаноўкі мэты і задач, якія патрабуюць аналізу разнастайных рашэнняў; выбару розных відаў дзейнасці для дасягнення выніку, развіцця камунікатыўных уменняў і навыкаў, мыслення; дапамагае цікава і незвычайна падвесці вынікі ўрока. Інтэрактыўныя метады спрыяюць фарміраванню крытычнага падыходу да праблемы, умення эфектыўна працаваць у групе, дазваляюць так арганізаваць адукацыйны працэс, што кожны вучань удзельнічае ў рашэнні праблемы: моцныя вучні дапамагаюць слабым, а слабыя атрымліваюць упэўненасць у сваіх сілах. Настаўнік пры гэтым выступае ў ролі арганізатара самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў, а веды малодшыя школьнікі атрымліваюць самі ў выніку сваёй актыўнай пазнавальнай дзейнасці.
Урок спрыяефарміраваннюўменняправільна і свядома ўспрымаць літаратурнытворі пераносіць вядомыя спосабы дзеяння ў новую жыццёвую сітуацыю. На ўроку арганізавана праца над правільнасцю, асэнсаванасцю, выразнасцю чытаць тэкст, вызначаць яго тэму і ідэю; параўноўваць, аналізаваць тэксты, рабіць вывады.Актыўны дыялог спрыяе развівацю маўленчых навыкаў, уменню разважаць над прачытанным; садзейнічае выхаванню паважлівага стаўлення да іншага чалавека, жаданне дапамагаць і рабіць дабро,душэўнай прыгажосці.
Тып урока – вывучэнне новага матэрыялу. Пры планаванні ўрока, падборы матэрыялу ўлічваліся псіхалагічныя і ўзроставыя асаблівасці дзяцей, праграмныя патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў 3 класа, індывідуальныя асаблівасці вучняў класа.
Асабліва падабаецца малодшым школьнікам “Гукавая размінка”. Цікавасць у малодшых школьнікаў выклікае і індукцыя.Самаканструкцыя ўрока дапамагае выйсці на тэму ўрока. Кожны этап урока зашыфраваны адпаведнай літарай:
“Д” –далягляд
“А” – аднадумец
“Б” – беларусазнаўства
“Р” – розначытанне
“О” – одум.
Выконваючы вучэбныя заданні хацелася б, каб гэты ўрок не прайшоў для бясследна, каб яго вынікам сталі не толькі добрыя адзнакі. На працягу ўрока:
вы паказалі свой Д алягляд,
былі ў ролі А днадумцаў,
авалодвалі таямніцамі Б еларусазнаўства,
паказвалі ўменні ў Р означытанні,
выказваючы свой О дум…
, а менавіта рабілі ДАБРО, ад якога на душы становіцца цёпла.
Такім чынам, інтэрактыўныя метады навучання спрыяюць фарміраванню ў вучняў пачатковых класаў здольнасці мысліць неардынарна, умення абгрунтоўваць свае думкі і пазіцыі. Яны паказваюць новыя магчымасці, звязаныя з наладжваннем міжасобаснага ўзаемадзеяння шляхам знешняга дыялогу ў працэсе засваення вучэбнага матэрыялу.м
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Літаратурнае чытанне А.Пальчэўскі "Добрае слова"»
ДУА “Сярэдняя школа№3г.Масты”, Гродзенская вобласць,Беларусь
Настаўнік:Навіцкая Таццяна Мікалаеўна
Клас: 3
Тэма:А.Пальчэўскі “Добрае слова”
Мэта: фарміраваць ўменне правільна і свядома ўспрымаць літаратурныя творы і пераносіць вядомыя спосабы дзеяння ў новую жыццёвую сітуацыю
Задачы: вучыць правільна, асэнсавана, выразна чытаць тэкст, вызначаць яго тэму і ідэю; параўноўваць, аналізаваць тэксты, рабіць вывады; развіваць маўленчыя навыкі, уменне разважаць над прачытанным; садзейнічаць выхаванню паважлівага стаўлення да іншага чалавека, жаданне дапамагаць і рабіць дабро,душэўнай прыгажосці.
Абсталяванне: падручнік, канверт з подпісамі, карткі з новымі словамі, імянныя сонейкі, карткі плана,
Ход урока
Не скупіся на добрыя словы -
Так багатая родная мова:
Пажадай чалавеку дабра!
(Алесь Мазур)
1. Арганізацыйны момант
Так, маленькія маўчок,
Пачынаецца урок.
Сядайце тыя, хто падрыхтаваўся да ўрока.
2. Гукавая эстафета
Ра, ра, ра - стаіць добрая пара.
Ду, ду, ду – вучыцца я іду.
Му, му, му – запасы на зіму.
Мо, мо, мо –напісалі мы пісьмо.
3.Індукцыя
-Цікавы радок –мо, мо, мо –напісалі пісьмо.
(У руцэ настаўніка пісьмо - канверт).
З якога твора гэта рэч?- Назавіце аўтара твора. (Аляксей Пысін “Пісьмо птушак”)
4. Праверка дамашняга задання
(канверт літара “Д” –далягляд)
Вучні чытаюць верш, у якасці дадатковае пытанне з канверта.(апора на пытанні с.59)
Аб чым прасілі птушкі дзяцей? Як вы разумееце назву твора?
5. Самаканструкцыя
У канверце склады для задання “Складзі слова”.(па варыянтах)
Заблытаныя склады: слова –даб-ро, даб-ры-ня.
(канверт літара “А” – аднадумец)
Што такое дабро, дабрыня?- зварот да тлумачальнага слоўніка.
Адкуль узніклі гэтыя пачуцці? Дзе ж нарадзіліся?Ці ж не маглі з'явіцца на гэтай зямлі такія людзі, якія данеслі да нас такія пачуцці? Я думаю, што вы са мною згодзіцеся, бо наша і зямліца, і прырода робяць усё, каб выхаваць і захаваць усё самае лепшае. А самае лепшае пачынаецца з дабрыні.
-Якія асацыяцыі ўзніклі ў вас з словам дабрыня, дабро?
Ці ведаеце вы, што адна добрая хвілінка робіць адну добрую справу, 10 добрых хвілінак – 10добрых спраў. Цяпер падумаце, колькі добрых спраў можна зрабіць за 45 хвілін! Я жадаю вам здейсніць як мага больш добрага і карыснага на нашым уроку.
-Што можа быць добрым?
6. Пастаноўка мэты ўрока
(канверт літара “Б” – беларусазнаўства)
-Як называецца новы твор па дадзенай тэме вы даведаецеся, разгадаўшы рэбус.
“Д ◊БР☼☺ СЛ◊В☼”
Аўтар Алесь Пальчэўскі.
-Паспрабуйце самастойна вызначыць задачы ўрока. Для гэтага карыстайцеся апорнымі словамі:
Даведаемся змест _____________ .
Пашырым ___________________ .
Будзем вучыцца______________ .
7. Вывучэнне новага матэрыялу
а) складанне прагнозу па назве твора:
-Як вам падаецца, пра што гэты твор?
-Каму можна сказаць добрае слова?
б)знаёмства з аўтарам
-Перш чым чытаць твор апавяданне “Добрае слова”, я хачу вам расказаць пра аўтара Алеся Пальчэўскага. Пальчэўскі Алесь нарадзіўся 16.01.1905 г. У Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.Скончыў педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыі часопіса «Кааперацыя БССР»,«Іскры Ільіча». выкладаў мову і літаратуру ў сярэдняй школе. Памёр 26.04.1979 г. . За сваю творчую працу ўзнагароджаны медалём.
???-пытанне перад чытаннем:- Чым спадабалася вам апавяданне?
в) Чытанне апавядання з прыпынкамі
першы прыпынак: твор чытаецца да слоў ”Дзядуля падзякаваў”
пытанні:
- Дзе адбываюцца дзеянні ў творы?
-Як паводзіў хлопчык у трамваі?
другі прыпынак:твор чытаецца да слоў”Настаўнік ці настаўніца вучыць цябе? “
пытанні:
-Як звалі хлопчыка?
-У якім класе вычыўся Юрка?
Пра што пытаўся яшчэ пытаўся дзядуля?
трэці прыпынак: твор чытаецца да канца.
пытанні:
-Чаму дзядуля перадаваў дзякуй настаўніцы?
- А каму яшчэ трэба сказаць дзякуй?
Адказ на ???-пытанне перад чытаннем:- Чым спадабалася вам апавяданне?
Хвілінка адпачынку выкананне танцавальных рухаў пад музыку
Праца у групах:кожнай групе раздаюцца карткі з планам апавядання. Размясціць пункты плана ў належным парадку. Падрыхтуйцеся да сціслага пераказу пункта адзначанага меткай.
заданне для 1 групы – 1 пункт плана;
заданне для 2 групы – 2 пункт плана;
заданне для 3 групы – 3 пункт плана;
План
1.Выпадак у трамваі.(◄ 1група)
2.Добры ўчынак хлопчыка. (◄ 2група)
3.Слова падзякі. (◄ 3група)
Праверка работы груп – мікрафон.
Гульня “Рэпарцёр”
-Уявіце, што ў вас ёсць магчымасць задаць пытанні Юрку. Што вы ў яго запытаеце? Чаго б вы хацелі пажадаць Юрцы??
Характарыстыка (вобраз) хлопчыка.
Хто? Колькі? Дзе? Куды? Каму?
Гульня “Добрае слова” (пад музыку)
-Каму было прыемна гаварыць добрыя словы?
-Каму было цяжка? Чаму?
Якая галоўная думка твора?
Каб шчасце адчуваць штодня,
Патрэбна толькі дабрыня….
Прыём “Чароўны трохвугольнік”
-Размясціць герояў апавядання па вуглах трохвугольніка, абгрунтаваць свой выбар. Што аб’ядноўвае герояў?
хлопчык
Дабро……
ветлівасць.
дзядуля настаўніца
10.Падвядзенне вынікаў урока
- Я спадзяюся, што змест апавядання А.Пальчэўскага “Добрае слова” запаліў у вашых сэрцах агеньчык дабрыні, спагады, які і далей будзе асвятляць ваш шлях і саграваць тых, хто побач з вамі. Мне хацелася б, каб гэты ўрок не прайшоў для вас бясследна, каб яго вынікам сталі не толькі добрыя адзнакі. На працягу ўрока:
вы паказалі свой Д алягляд,
былі ў ролі А днадумцаў,
авалодвалі таямніцамі Б еларусазнаўства,
паказвалі ўменні ў Р означытанні,
выказваючы свой О дум…
, а менавіта рабілі ДАБРО, ад якога на душы становіцца цёпла.
11. Рэфлексія (імянныя сонейкі у канверт да справаздачы)
Разгалістае дрэва дабрыні Не пахіляе і знішчальны вецер — Чаму ж тады не ўсюды сонца свеціць, І недзе стогнуць безнадзейна дні? А прыжылося дрэва дабрыні Аднолькава на розных паралелях, Каб аніколі людзі не паспелі Ягоныя падсекчы карані. “SMS –справаздача”