kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Конспект урока по белорусскому языку Прыстаука

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: “Склад слова. Прыстаўка”

 

Мэта (для настаўніка):

 

  1. сістыматызаваць і паглыбіць веды вучняў аб прыстаўцы як частцы слова;
  2. арганізаваць дзейнасць вучняў па замацаванню ведаў і ўменняў, атрыманых на папярэднім ўроку

 

Задачы (для вучняў):

 

Адукацыйная:

  • Вучыць утвараць новыя словы пры дапамозе прыставак;
  • Паглыбляць веды вучняў аб значэнні прыстаўкі ў слове (змяненне значэння слоў).
  • Арганізаваць дзейнасць вучняў па самастойнаму прымяненню ведаў у канкрэтных сітуацыях

 

Развіццёвая:

  • Фарміраваць уменне прыміняць палаженні правіла на практыцы, прыміняць веды ў знаемай і незнаёмай сітуацыях;
  • Эмацыянальна ўздзельнічаць на вучняў сродкамі тэкстаў, заданняў падабраных да ўрока.
  • Развіваць памяць, лагічнае мысленне і ўвагу вучняў.

 

Выхаваўчая:

  • Выхоўваць любоў да роднай мовы, самастойнасць, адказнасць;
  • Выхоўваць самастойнасць у рабоце, акуратнасць, дысцыплініравасць, любоў да роднай мовы.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Конспект урока по белорусскому языку Прыстаука »

Тэма: “Склад слова. Прыстаўка”


Мэта (для настаўніка):


  1. сістыматызаваць і паглыбіць веды вучняў аб прыстаўцы як частцы слова;

  2. арганізаваць дзейнасць вучняў па замацаванню ведаў і ўменняў, атрыманых на папярэднім ўроку


Задачы (для вучняў):


Адукацыйная:

  • Вучыць утвараць новыя словы пры дапамозе прыставак;

  • Паглыбляць веды вучняў аб значэнні прыстаўкі ў слове (змяненне значэння слоў).

  • Арганізаваць дзейнасць вучняў па самастойнаму прымяненню ведаў у канкрэтных сітуацыях


Развіццёвая:

  • Фарміраваць уменне прыміняць палаженні правіла на практыцы, прыміняць веды ў знаемай і незнаёмай сітуацыях;

  • Эмацыянальна ўздзельнічаць на вучняў сродкамі тэкстаў, заданняў падабраных да ўрока.

  • Развіваць памяць, лагічнае мысленне і ўвагу вучняў.

Выхаваўчая:

  • Выхоўваць любоў да роднай мовы, самастойнасць, адказнасць;

  • Выхоўваць самастойнасць у рабоце , акуратнасць, дысцыплініравасць, любоў да роднай мовы.


Абсталяванне: “Беларуская мова” 3 клас (частка 2);



Этапы ўрока

Ход урока

Магчымыя адказы вучняў

І. Арганізацыйны момант

-Добры дзень, дзеці! Сядайце калі ласка. Сёння ўрок беларускай мовы буду весці ў вас я. А завуць мяне Вольга Віктараўна.

(на дошцы запісаны наступныя радкі)

-Давайце прачытаем верш, які запісан на дошцы.

Я – беларус. І тым я ганаруся.

Што гэта так, я даказаць бяруся:

Сваю гісторыю я маю,

На мове на сваёй пішу і размаўляю.


-Вось і мы з вамі сёння на ўроку паспрабуем падцвердзіць гэтыя радкі. Таму мы адправімся ў незвычайнае падарожжа ў Краіну Беларускай мовы. На працягу нашага вандравання мы пабываем у многіх незвычайных месцах. А дапамагаць нам у гэтым падарожжы будзе ўжо вядомая вам Спадарыня Прыстаўка (малюнак дзяўчынкі).

-Ну, давайце ж пачнем наша незвычайнае падарожжа. Адкрыйце свае сшыткі і запішыце сённяшнее чысло, класная работа.






(вучні чытаюць верш)

ІІ. Хвілінка чыстапісання

-Першы прыпынак нашага падарожжа – горад “Чыстапіс”. Калі ласка. Звярніце ўвау на дошку. Перад вамі прыказка. Давайце яе прачытаем.

Век жыві, век вучыся!

-Як вы яе разумееце?

-Добра. А зараз запішыце гэтую прыказку ў свае сшыткі. Пішыце прыгожа, не спяшайцеся.

(прахажу па класу і праглядаю, як выконваюць гэтае заданне вучні)




(адін з вучняў чытае прыказку)




(запісваюць)

ІІІ. Моўная размінка

-Запісалі? Малайцы. А зараз нам трэба рухацца далей. І наступны прыпынак на нашым шляху – гэта рака Вымаўлянка. Каб перабрацца праз яе і прадоўжыці наша падарожжа трэба правільна вымавіць наступныя чыстагаворкі:


Паравоз крычыць:

-Ду, ду, ду-у-у!

Да вясны

Іду – іду – іду!

Колы весела бягуць,

Колы песеньку пяюць:

Чах – чах – чах,

Чух – чух – чух,

Ш – ш – ш. Ту – у – у!


Петрык, Павел і Паўлінка,

Прохар, Капа і Паўлінка

Усе прыпеўкі перапелі,

Пакуль Сцёпку не сустрэлі.


VI. Слоўніка-арфаграфічная работа

-Ну вось мы і пераплылі раку Вымаўлянку. Гэта было зусім не цяжка. Але на кожным шляху сустракаюцца цяжкасці. Вось і нам зараз Спадарыня Прыстаўка прапануе дапамагчы жыхарам невялікай вёскі пад назвай Напісанка. Тут пасвавольнічаў праказнік-вецер: рассыпаў літары з слоў. Зараз мы з вамі ім дапаможам. Перад вамі словы, у якіх прэба ўставіць прапушчаныя літары, дзе патрэбна, а таксама паставіць націск.


Словы:

Чац..вер, відэл..ц, в..сна, дож ...., ....ядуля, дз..веры, др..васек, падб..розавік, мя..кі, ру..нік, сц..жа, ..кура, з..лёны, з..есці, л..е, ка..ка, надвор..е, ка..ьба, дэл..гацыя.

Літары: е, я, дж, дз, ы, я, кк, ч, ю, с, я, ’, ь, з, ’,с, е.


Правільны варыянт:

Чацвер, відэлец, вясна, дождж, дзядуля, дзверы, дрывасек, падбярозавік, мяккі, ручнік, сцюжа, скура, зялены, зесці, лье, казка, надворе, касьба, дэлегацыя.




V. Актуалізацыя ведаў

-Але перш чым працягваць наша падарожжа, давайце пагуляем у гульню “Цвецік-семіцвецік”. Як вы бачыце ў гэтай кветкі 7 пялесткаў, але гэта не звычайныя пялесткі, а цудоўныя. Зараз па чарзе адрываць пялесткі, пад якім хаваецца пытанне або заданне.


Пытанні:

  1. Якія словы называюцца роднаснымі?






  1. Якія словы называюць аднакараневымі?





  1. Што такое корань, як ён абазначаецца на пісьме і што выражае? Прывядзі прыклад аднакараневых слоў.







  1. Дакажы, што словы носік і паднос не з’яўляюцца аднакаранёвымі.





  1. Што называецца канчаткам? Якім знакам ён абазначаецца?







  1. Для чаго служыць канчатак? Падцвердзі прыкладам.



  1. Што называюць прыстаўкай? Для чаго служыць? Як яна абазначаецца?










-Блізкія па сэнсе словы, якія маюць агульную частку, з’яўляюцца роднаснымі.


-Роднасныя словы, якія маюць адзін і той жа корань, называюцца аднакараневымі.


-Агульная частка роднасных слоў называецца коранем. Корань выражае асноўнае значэнне слова і абазначаецца знакам


-Корань гэтых слоў аднолькавы, але ён мае рознае значэнне ў кожным слове.


-Зменная частка слова называецца канчаткам. Канчатак абазначаецца знакам



-Канчатак служыь для сувязі слоў у сказе.


Частка слова, якая знаходзіцца перад коранем, называецца прыстаўкай. Яна служыць для ўтварэння слоў з новым значэннем і абазначаецца.


VI. Замацаванне

-Добра. І сёння на ўроку мы будзем працягваць гаворку пра прыстаўку. Не выпадкова нашым памочнікам у падарожжы з’яўляецца Спадарыня Прыстаўка. А зараз яна прапануе выканаць нам Пр. 71-е, каб даведацца ці можаце лі вы ўжываць правільна прыстаўкі. Давайце прачытаем, якія прыстаўкі вы уставілі. А вось заданне пасля практыкавання мы зробім пісьмова.

-Тут нам трэба к дзеяслову пісаць дадаць прыстаўкі пера-, пад-, вы-. Якія словы атрымаліся?


-Добра. А зараз нам трэба скласці з атрымаўшыміся словамі сказы.

-Якія сказы ў вас атрымаліся, зачытай калі ласка.

-Малайцы. Вось мы з вамі на наступнай станцыі – Шыфраванка. Нам прапануецца некалькі схем-шыфровак, да якіх нам трэба падабраць як мага больш падыходзячых слоў (не меньш за два словы к кожнай схеме) Паглядзіце ўважліва на дошку, перад вамі напісаны гэтыя схемц-шыфроўкі.



Сады Прывёз Прыбягу

Лясы Перанёс Перавязу

Грыбы Прыгарад Напішу













-Перапісаць, падаісаць, выпісаць.



(вучні чытаюць свае сказы)

VII. Фізкультхвілінка

1, 2, 3, 4, 5...

Усе умеем мы лічыць.

Раз – падняцца, пацягнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галавою тры кіўкі і ў ладоні тры хлапкі,

На чатыры рукі шырай,

На пяць рукамі памахаць,

А на шэсць ціхонька сесць.



VIII. Замацаванне (працяг)

-Паглядзіце ўважліва на старонку 42-ю Пр. 73. калі ласка прачытайце, што патрэбна зрабіць у гэтым практыкаванні. Падумайце хвіліначку, якія патрэбна ўставіць прыстаўкі. Добра, а зараз мы бедзем пісаць па сказу і пры гэтым каментыраваць, што ўставілі і пры гэтым вызначаць у гэтыз словах прыстаўку.


-Малайцы. А зараз звярніце сваю ўвагу на дошку. Перад вамі запісаны словазлучэнні. Але ў некаторых словах не хапае прыставак. Таму ў гэтым заданні вам трэба будзе дапісаць прыстаўкі, якія падыходзіць па сэнсу.


___йсці да лесу, ___маляваць на лісце, ___ступіць на нагу, ___хаваць за дрэва, ___’ехаць з горкі, ___рабіць і паперы.


Садок ___садзіў – добрую справу зрабіў. ___працуй да поту - ___’ясі ў ахвоту.


Правільны варыянт

Выйсці да лесу, намаляваць на лісце, наступіць на нагу, схаваць за дрэва, з’ехаць з горкі, зрабіць з паперы.


Садок пасадзіў – добрую справу зрабіў. Папрацуй да поту – пад’ясі ў ахвоту.



Хто больш?


-Зараз мы пагуляем у адну цікавую гульню “Хто больш?”. Вам трэба будзе падабраць як мага больш роднасных слоў з разнастайнымі прыстаўкамі да слоў: ехаць і пісаць.

Атрымаўшыяся словы:

  • прыехаць, заехаць, пераехаць, пад’ехаць, наехаць, аб’ехаць, выехаць, ад’ехаць, паехаць, з’ехаць.

  • прыпісаць, запісаць, перапісаць, падпісаць, напісаць, выпісаць, зпісаць



Самастойная работа (па карткам)


  1. Пісьмо

Тэкс-пісьмо з вялікай колькасцю слоў з разнастайнымі прыстаўкамі (даць назву тэксту, спісаць, уставіць прапушчаныя літары, вызначыць прыстаўку і корань).




І варыянт

Пастаў, дзе патрэбна, прапушчаныя літары, вызначы прыстаўку і корань у выдзеленых словах.


Вясна

Заз_лянела маладая траўка. На дрэвах з’явіліся каташкі. У гэтую пару пачынае кукаваць зязюля. Трапечуць ад ветрыку з_лёныя лісточкі. Па ўсім лесе разносі__а прыемны пах чаромхі. Загучалі чароўныя пес_ні салаў_я. Адцвіў бэз у садзе. На палях красуе збажына. Прыляцелі івалгі, перапёлкі, аўсянкі. Гэта апошнія птушкі. Бол_ш сустракаць няма каго. Цяпер усе птушкі дома.


ІІ варыянт

Пастаў, дзе патрэбна, прапушчаныя літары, вызначы прыстаўку і корань у выдзеленых словах.


Прыход красавіка

Надышоў красавік. Уся прырода ажыла, пацягнулася да сонейка. Непаўторнай духмянас_цю пупышак і першых в_сновых кветак напоўнілася паветра.

З прыходам красавіка змянілася жы__е л_сных жыхароў. Прачнуўся і вылез з глыбокай нары барсук. Выбраўся з бярлогі мядзведзь. Ажылі краты і земляр_йкі. Па зямлі ўпэўненна крочыць в_сна. Усе жывое радуе__а яе прыходу.






Правіліны варыянт.

І варыянт

Пастаў, дзе патрэбна, прапушчаныя літары, вызначы прыстаўку і корань у выдзеленых словах.


Вясна

Зазелянела маладая траўка. На дрэвах з’явіліся каташкі. У гэтую пару пачынае кукаваць зязюля. Трапечуць ад ветрыку зялёныя лісточкі. Па ўсім лесе разносіцца прыемны пах чаромхі. Загукчалі чароўныя песні салаўя. Адцвіў бэз у садзе. На палях красуе збажына. Прыляцелі івалгі, перапелкі, аўсянкі. Гэта апошнія птушкі. Больш сустракаць няма каго. Цяпер усе птушкі дома.



ІІ варыянт

Пастаў, дзе патрэбна, прапушчаныя літары, вызначы прыстаўку і корань у выдзеленых словах.


Прыход красавіка

Надышоў красавік. Уся прырода ажыла, пацягнулася да сонейка. Непаўторнай духмянасцю пупышак і першых вясновых кветак напоўнілася паветра.

З прыходам красавіка змянілася жыцце лясных жыхароў. Прачнуўся і вылез з глыбокай нары барсук. Выбраўся з бярлогі мядзведзь. Ажылі краты і землярыйкі. Па зямлі ўпэўненна крочыць вясна. Усе жывое радуецца яе прыходу.


2. Знайдзі пятае лішняе


У кожным радку слоў знайдзі лішняе і падкрэслі яго.

  1. Падгарэў, падарожжа, падарунак, паднос, парадак.

  2. Прывоз, прыезд, прызер, прыліў, прыклеіць.

  3. Падпісаць, пара, прадбачыць, падкапаць, паказаць.


(Калі застаецца час выконваем практыкаванне 75. )



(чытаюць)




(запісваюць па сказу з каментыраваннем.

ІХ. Падвядзенне вынікаў

-Малайцы. Усе сення на ўроку балі актыўнымі, але больш за ўсіх працавалі ... (называю імены найбольш актыўных вучняў) таму яны атрымліваюць за ўрок ... (выстаўляю адзнакі і пры гэтым каментырую іх).



Х. Дамашняе заданне

-Адкрыйце калі ласка свае дзеннікі і запішыце дамашняе заданне (запісана на дошцы): Пр. 76 (сачыненне на тэму “Вясна прыйшла” (6-7 радкоў)). прачытайце, што тут трэба рабіць, калі нешта не зразумела, пытайцеся. (тлумачу заданне, калі дзеці не разумеюць).





Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 3 класс

Скачать
Конспект урока по белорусскому языку Прыстаука

Автор: Рябцева Ольга Викторовна

Дата: 07.09.2015

Номер свидетельства: 229194


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства