kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок-падарожжа па прадмеце "Чалавек і свет" у 3 класе  распрацаваны з мэтай сістэматызацыі і пашырэння ведаў вучняў пра ахову роднага краю. У ходзе падарожжа дзеці знаёмяцца з формамі аховы прыроды (запаведнік, нацыянальны парк, заказнік), даведваюцца пра асноўнае насельніцтва нацыянальнага парка "Белавежская пушча", якія занесены ў чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" »

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Эсьмонскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Бялыніцкага раёна”








Чалавек і свет




Тэма «Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальны парк

Белавежская пушча”

3 клас



Тапарова Наталля Васільеўна,

настаўнік першай катэгорыі










2013/2014 навучальны год

Тэма ўрока: Ахова прыроды Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.


Мэта ўрока: сістэматызаванне і пашырыне ведаў вучняў пра ахову прыроды роднага краю.

Задачы:

  • пазнаёміць з формамі аховы прыроды – запаведнік, нацыянальны парк, заказнік;

  • даведацца пра асноўнае насельніцтва нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, якія занесены ў Чырвоную кнігу;

  • пашыраць кругагляд и слоўнікавы запас вучняў

  • вучыць бачыць і берагчы прыгажосць навакольнай прыроды.


Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя.

Дэвіз ўрока (запісаны на дошчы): “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе!”

Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант.

Настаўніца. Звініць званок, звініць званок!

Весела запрашае вас на ўрок.

Адзін аднаму ўсміхніцеся,

І дружна за працу бярыцеся!



II. Актуалізацыя ведаў. Праверка дамашняга задання.


Настаўнік.

Гульнявое заданне “Даведайся па апісанню”

  1. Гэтыя жукі сямейства лістаедаў. Шмат гадоў назад яны жылі на захадзе Паўночнай Амерыкі ў штаце Каларада і харчаваліся дзікімі раслінамі. У цяперашні час з’яўляюцца шкоднікамі нашых бульбяных палёў. (Каларадскі жук) (Слайд 1)

а.) Назавіце жывёл – сяброў поля (шэрая курапатка, жаваранак, сава).

  1. в.) Хто з гэтых птушак з’яўляецца ворагам для каларадскага жука? (Шэрая курапатка) (Слайд 2)


(Перад класам выступае вучань, які рыхтаваў дома апісанне-рэкламу шэрай курапаткі).

  1. Гэты звярок жыве ў полі. У яго длінныя вушы, кароткі хвост. Калі ён скача, то ставіць заднія ногі далёка наперад.

  2. (Заяц-русак) (Слайд 3)

а) Чым адрозніваецца заяц-русак ад зайца-беляка?

(Перад класам выступае вучань, які рыхтаваў дома апісанне-рэкламу зайца-русака).


Работа па картачках ( работа ў парах)

Настаўнік. (раздае кожнай пары картачкі-заданні)

  1. Заўважце лішняе.

Шэрая курапатка, жавранак, дзяцел, сава.

Заяц-русак, мыш, лось, крот.


  1. Рашыце задачу.

За лета адна сава знішчае да тысячы грызуноў. Гэтым яна зберагае каля тоны хлеба. Колькі грызуноў за лета знішчаць пяць соў? Колькі яны зберагуць тон хлеба?


  1. Дапоўніце ланцужкі харчавання.

Пшаніца – мыш - … (сава)

Бульба - … - шэрая курапатка


Рашэнне праблемнай задачы

Настаўнік.

У адным лесе рэзка паменшылась колькасць соў. Побач з лесам размешчана поле пшаніцы. Як вы лічыце, што адбудзецца з ураджаем пшаніцы? (Памяншэнне колькасці соў прывядзе да рэзкага павялічэння мышэй, якія ў сваю чаргу, прынясуць вялікую страту ураджаю пшаніцы.)

Як вы лічыце, па якой прычыне магло паменшыцца колькасць соў? ( У выніку ахоты, высечкі лесу).


III.Паведамленне тэмы ўрока

Настаўнік. Тэму нашага ўрока вы даведаецеся, калі прачытаеце словы, якія схаваліся сярод літар (запіс на дошчы)

АХпОмВА ПфРЫтРкОДлЫ. НвАЦсЫлЯНпАоЛчЬНвЫ ПоАфРК

“БмЕпЛАыВЕлЖСчКАЯ ПнУхШЧсА.”

Настаўнік. Малайцы, рабяты! Прачыталі правільна.

Тэма ўрока “Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальны парк “Белавежская пушча”.

Паведамляецца мэта і задачы ўрока.

Настаўнік. У Беларусі ствараюцца нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі.

Праблемнае пытанне: Як вы лічыце, для чаго ствараюцца нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі? (У мэтах аховы раслін і жывёл).

Я падрыхтавала для вас картачкі, якія мы разам з вамі будзем запаўняць на працягу ўрока (раздае картачкі вучням).






Нацыянальны

парк

Запаведнік


Заказнік



Для чаго ствараецца?

Ахова прыроды;

турызм і адпачынак


Ахова ўсей прыроды


Ахова не ўсёй прыроды, а толькі некатарых відаў раслін і жывёл


Што забараняецца

на тэрыторыі?

Уся гаспадарчая дзейнасць, акрамя

турызма

Любая гаспадарчая дзейнасць

Некаторыя віды гаспадарчай дзенасці

Колькі?

1

4

Звыш 500


Настаўнік. Я прапаную вам адправіцца ў завочнае падарожжа ў нацыянальны парк “Белавежская пушча”. А што такое нацыянальны парк? Давайце знойдзем адказ у падручніку на старонцы 80.

(Чытае вучань)

А дапаможа нам туды трапіць знакамітая песня “Белавежская пушча”.


4.Фізкультхвілінка. (Гучыць песня “Белавежская пушча” у выкананні ВІА “Песняры”).

Настаўнік. Пушча – магутны лес. Упрагажэннем пушчы і сімвал беларускіх лясоў – зубр. Веліканам дубам па 500-700 гадоў. Побач векавыя сосны (іх узрост да 350 гадоў) і елкі.

Давайце пазнаёмімся з гісторыяй пушчы. (Слайд 4)

  • 983 год – першы ўспамін пра пушчу.

  • Месца паляўнічай забавы.

  • Канец XIV стагоддзя - вялікі князь Ягайла аб’явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў тут забарону на паляванне.

  • 1939 год - Белавежская пушча аб’яўлена дзяржаўным запаведнікам.

  • 16 верасня 1991 года - створаны Дзяржаўны нацыянальны парк «Белавежская пушча».

  • 1992 год - Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўвайшоў у  Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 


На тэрыторыі Белавежскай пушчы знаходзяцца: (Слайд 5)

- вальеры з жывёламі;

- музей прыроды;

- рэзідэнцыя Дзеда Мароза.

Каб зайсці на тэрыторыю пушчы давайце знойдзем запрашальныя білеты і выканаем заданне. (У дзяцей знаходзяцца запрашальныя білеты ў якіх напісаны загадкі пра звяроў. Па чарзе дзеці адгадваюць загадкі і прымацоўваюць адгадкі-звяроў на малюнак Белавежскай пушчы, які вісіць на дошчы).

Настаўнік. Час бяжыць. Трэба вяртацца дадому. Я ведаю, што кожны з вас раскажа дома пра наша падарожжа ў Белавежскую пушчу.

А цяпер запішам у нашу картачку для чаго створаны нацыянальны парк “Белавежская пушча” і што ў ім забараняецца?

Далей мы з вамі пазнаёмімся з Бярэзінскім біясферным заказнікам. (Вучань чытае пра запаведнік стар.79)

Фізкультхвілінка

(Дэманстрацыя відэяфільма)

Дзеці запаўняюць картачку пра запаведнік. Аналагічна знаёмяцца з заказнікамі Беларусі.


Настаўнік. Вы сёння малайцы! Добра працавалі. А ці ўсё запомнілі?

Тэст


1. Тэрыторыі, на якіх уся прырода захоўваецца ў натуральным стане гэта:

А) заапарк; Б) запаведнік; В) лес.


2. Што забараняецца на тэрыторыі запаведніка?

А) паляванне; Б) высечка лесу; В) догляд за жывёламі.

3. Асноўная роля запаведнікаў:

А) вырошчванне лесу для прамысловасці;

Б) захаванне каштоўных і рэдкіх відаў раслін і жывёл.

5. Рэфлексія.

Сення на уроку я даведаўся…

Мне было цікава …

Я зразумеў, што для таго, каб расліны і жывёлы не папалі ў Чырвоную кнігу, трэба…



7



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 3 класс

Скачать
Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальны парк "Белавежская пушча"

Автор: Топорова Наталья Васильевна

Дата: 07.04.2015

Номер свидетельства: 198558


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства