kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Задачы:

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў;
  • развіццё творчага патэнцыялу вучняў, далучэнне праз мову да культурных традыцый беларускага народа;
  • узбагачэнне слоўнікавага запасу навучэнцаў, засваенне вымаўленчых норм;
  • развіццё практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;
  • асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”»

Дзяржаўная установа адукацыі «Гімназія №1 г. Жодзіна»





Віктарына

Моўныя скарбы роднага краю”









Настаўнік пачатковых класаў

Н.І. Карповіч





2020г.

 Задачы:

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў;

  • развіццё творчага патэнцыялу вучняў, далучэнне праз мову да культурных традыцый беларускага народа;

  • узбагачэнне слоўнікавага запасу навучэнцаў, засваенне вымаўленчых норм;

  • развіццё практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;

  • асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці.



Клас дзеліцца на дзве каманды. Кожная каманда прыдумвае назву.

Заданні віктарыны.

1. “Конкурс загадак”

Кожнай камандзе раздаецца па пяць загадак. Перамагае каманда, якая больш загадак адгадае.

Што за астры — люба глянуць.
Толькі ў ночы цвітуць,
А ўдзень — вянуць. (Зоркі.)

Спачатку падае,
Патом устае,
Пасля гасцінігы раздае. (Дождж.)

I ў сто гадоў я малады
Маё насенне — жалуды. (Дуб.)

За ўсіх птушак ён чарней,
Чысціць поле ад чарвей. (Грак.)

Сосны лечыць ён з вясны,
Доктарам завуць лясным. (Дзяцел.)

Адна ў лесе з белай карой,
Паю вас сокам веснавой парой. (Бяроза.)

У залаты клубочак схаваўся дубочак. (Жолуд.)

Не брэша, не кусае, а ў хатку не пускае. (Замок.)

Рук не мае, а вароты адчыняе. (Вецер.)

Белы, ды не цукар, ног няма, а ідзе. (Снег.)

 

2. Адгадай казку.

Настаўнік чытае ўрыўкі беларускіх казак, а вучні гавораць назву каікі

1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося. (Лісіца і Журавель.)

2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. (Лёгкі хлеб.)

3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. (Як курачка пеўніка ратавала.)

4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу да дому – не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача. (Як кот звяроў напалохаў.)



3. Музычная пауза

Вучні спяваюць беларускія песні, якія вывучылі на папярэдніх занятках.



4. Прыказкі і прымаўкі.

1. Каманды па чарзе называюць прыказкі, якія яны ведаюць. Перамагае каманда. якая больш назаве прыказак і прымавак.

2. Вучні ўстаўляюць словы у прыказкі. Перамагае каманда, якая правільна па сэнсу ўставіць слова.

Век жыві, век… (вучыся).

Усюды добра, а дома… (лепей).

Лёгка зламаць — ды цяжка… (зрабіць).

Увосень плача, хто ўвесну… (скача).

Малая пчала, ды і тая… (працуе).

За родны край галаву… (аддай).



5. Скарагаворкі.

Вучні вымаўляюць скарагаворкі. У каго лепш атрымоўваецца, тая каманда перамагае.

Пёк Пракоп-хлебапёк, Пятру пернік і пірог.

Каток нітак клубок закаціў у куток.

Вадавоз вёз воду ад вадаправода.

Пракоп і Барыска елі барбарыскі.



6. Жартоўная паўза

Інсцэніроўка верша «Куды едзеш, хлапчына?»

(Інсцэніроўка верша рыхтуецца загадзя.)

— Куды едзеш, хлапчына?
— Да рынку.
— Што вязеш за плячыма?
— Свінку.
— То дай падзівіцца, можа б я купіла.
Ой, гэта ж сястрыца! Чым яна няміла?
— Міла-то міла, ды баіцца мыла.
Як убачыць мыльца, дык хавае рыльца.
Купляйце дзяўчынку, мурзатую свінку,
Аддам неслухмянку за тры абаранкі. (В. Вітка)



7. “Беларусь – мая Радзіма”

Каманды адказваюць на пытанні:

1. Чаму наша краіна завецца Беларусь?

2. Якія краіны з ёй мяжуюць?

3. Назавіце плямёны, ад якіх бяруць пачатак беларусы?

4. Якая жывёла з’яўляецца сімвалам нашай краіны?

5. Адкуль з’явіўся выраз «зямля пад белымі крыламі»?



8. Падвядзенне вынікаў

Настаўнік падводзіць вынікі віктарыны.




Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Мероприятия

Целевая аудитория: 2 класс

Скачать
Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”

Автор: Карпович Нина Ивановна

Дата: 19.12.2020

Номер свидетельства: 567741


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства