kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Утренник "ВЯСНА-КРАСНА, ПРЫХОДЗЬ ДА НАС!"

Нажмите, чтобы узнать подробности

   

      Пад беларускую народную музыку ўдзельнiкi i гледачы ўваходзяць у залу.Цiха гучыць спеў жаваранка. Пад бярозкай дзецi  развучваюць вершы, спяваюць. Каля дома, на лаўцы сядзяць бабуля з дзядулям. Дзед выразае лыжку, бабуля вышывае ручнiк.  Дзецi  пачынаюць спяваць.

          (словы I. Цiтаўца,  муз. В. Сярых)

На прадвеснi  певень песнi  залi ваецца пяе.

Звонкай песняй на прадвеснi ен вясну да нас заве.

Хоць зiма вясне не рада, паратунку ей няма.

Хоць салодкая ўлада, ды не вечная яна

Прыпеў:

Заклікаем на прыволле вас, святыя саракі.

Адчыняйце лес i поле, снег ганiце да ракi.

Задымiся, чай з блiнамi, абудзiся, свет, ад сну!

Сонца, выйдзi  разам з намі, мы iдзем гукаць вясну!

Мы iдзем гукаць вясну!

Настачка:    Бабуля, дзядуля! Глядзiце каго я прывяла да нас у госцi.

(Дзецi  аддаюць галiнкi вярбы )

Баба:     Глядзi ты, ужо i вербачка распускаецца, бач, якiя завушнiцы развесiла. Вясна надыходзiць.

Дзед:    А якiя вы, дзеткi, вясновыя святы ведаеце?

Дзецi:     8 сакавiка, Вялiкдзень, Першамай, Дзень перамогi!

Бабка:   Бач, дзед, нашы ўнукi ўсе ведаюць.

Дзеці:     Усе, ды не ўсе. А цi ведаеце вы першае вясновае свята, якое святкавалi на Беларусi  ў старадаўнiя часы?

Дзецi:   Не, а што гэта за свята?

Дзед:   Было такое свята, якое звалася «гуканне вясны», або яшчэ «вяснянка».

Настачка:   Ой, як цiкава! І як жа гукалi вясну?

Баба:   Хочаце паслухаць? Тады сядайце!

(Аўдыёзапіс  з “ Пачатковай  школы” №2 (2) люты 2012)

Настачка:   Давайце I  мы паспрабуем  правесцi  свята «гуканне вясны»!

( На сцэну, убранную па вясенняму, уваходзяць дзецi  апранутыя ў беларускiя касцюмы з птушкамi,  папяровымi галiнкамi і пяюць песню  “Жавароначкi, прыляцiце”)

Дзяўчынка:     Цi дазволiце, добрыя людзi,

ВЯСНА:   Вось і  я ў свет прыйшла,

                  Вы чакалi  ўсе цяпла!

                  Рада я вас прывятаць,

                  Разам з вамi  танцаваць!

Дзецi:        Ой, вясна! Ой, вясна!

                   Што ж ты людзям прынясла?

ВЯСНА:     Ды ўсе жыта,

                    Пшанiцу, пшанiцу,

                   Ды цеплую вадзiцу,

                   Ды з лукошак гарошак!

Дзецi:      Ой, вясна! Ой, вясна!

                 Што ж ты нам прынясла?

Вясна:     Вашым дзяўчаткам па вяночку,

                 Вашым хлопчыкам па свiсточку

                 Будзiце свiстацi, на вулiце гуляцi

Дзецi:       Дзякуй  табе, вясна!

Хлопчык:   

Што прынесла нам, вясна –весенька?

Вясна:       

Я прынесла вам песнi-песенькi,

 Каб спявалi iх шчыра з году ў год,                  

Каб вадзiлi  вы дружна карагод!

Хлопчык:   Што падорыш нам, вясна-весянька?

Вясна:     

Падарую вам я пралесачкi.

                  Будуць красачкi ўсюды расцвiтаць,

                  Будуць пташачкi звонка шчабятаць!

Вясна:   Я рада сустрэчы з вамi. За тое,што вы мяне гукалi,што вы мяне   чакалi, што дапамагалi зiму прагнаць, за гэта хачу пачаставаць!

( Вясна частуе печывам у форме птушак)

 Дзецi: Дзякуем табе, Вясна - красна!

Хлопчык:     Вясна-красна! Мы рады што ты да нас прыйшла! Цяпер мы       кожны дзень будзем карагоды вадзiць, з табой сустракацца, на вулiце забаўляцца!

Вясна:      Вельмi мне спадабалася ў вас,дзецi! Але мне трэба iсцi далей, будзiць раслiны,жывел. Абяцаю кожны год да вас завiтаць. Да пабачэння!

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Утренник "ВЯСНА-КРАСНА, ПРЫХОДЗЬ ДА НАС!" »

ТЭМА: ВЯСНА-КРАСНА, ПРЫХОДЗЬ ДА НАС!


МЭТА: выхоўваць эстэтычны густ, цiкавасць i беражлiвыя адносiны да творчай спадчыны свайго народа; абагульняць звесткi, атрыманыя на занятках выяўленчага мастацтва; развiваць патрэбу ў самавыхаваннi праз знаемства з творамi выяўленчага мастацтва.


ЗАДАЧА: з дапамогай фантазii i ведаў, атрыманых на занятках фармiраваць цiкавасць дзяцей да мовы i культуры; выхоўваць любоў i павагу да духоўных скарбаў свайго народа.


АБСТАЛЯВАННЕ: аўдыезапiсi, птушкi з цеста, птушкi з паперы, каляровыя стужкi, дзiцячыя малюнкi, зяленыя галiнкi, iмправiзiраваныя дрэвы, хата, лаўка.


ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Пад беларускую народную музыку ўдзельнiкi i гледачы ўваходзяць у залу.Цiха гучыць спеў жаваранка. Пад бярозкай дзецi развучваюць вершы, спяваюць. Каля дома, на лаўцы сядзяць бабуля з дзядулям. Дзед выразае лыжку, бабуля вышывае ручнiк. Дзецi пачынаюць спяваць.

(словы I. Цiтаўца, муз. В. Сярых)

На прадвеснi певень песнi залi ваецца пяе.

Звонкай песняй на прадвеснi ен вясну да нас заве.

Хоць зiма вясне не рада, паратунку ей няма.

Хоць салодкая ўлада, ды не вечная яна

Прыпеў:

Заклікаем на прыволле вас, святыя саракі.

Адчыняйце лес i поле, снег ганiце да ракi.

Задымiся, чай з блiнамi, абудзiся, свет, ад сну!

Сонца, выйдзi разам з намі, мы iдзем гукаць вясну!

Мы iдзем гукаць вясну!

Настачка: Бабуля, дзядуля! Глядзiце каго я прывяла да нас у госцi.

(Дзецi аддаюць галiнкi вярбы )

Баба: Глядзi ты, ужо i вербачка распускаецца, бач, якiя завушнiцы развесiла. Вясна надыходзiць.

Дзед: А якiя вы, дзеткi, вясновыя святы ведаеце?

Дзецi: 8 сакавiка, Вялiкдзень, Першамай, Дзень перамогi!

Бабка: Бач, дзед, нашы ўнукi ўсе ведаюць.

Дзеці: Усе, ды не ўсе. А цi ведаеце вы першае вясновае свята, якое святкавалi на Беларусi ў старадаўнiя часы?

Дзецi: Не, а што гэта за свята?

Дзед: Было такое свята, якое звалася «гуканне вясны», або яшчэ «вяснянка».

Настачка: Ой, як цiкава! І як жа гукалi вясну?

Баба: Хочаце паслухаць? Тады сядайце!

(Аўдыёзапіс з “ Пачатковай школы” №2 (2) люты 2012)

Настачка: Давайце I мы паспрабуем правесцi свята «гуканне вясны»!

( На сцэну, убранную па вясенняму, уваходзяць дзецi апранутыя ў беларускiя касцюмы з птушкамi, папяровымi галiнкамi і пяюць песню “Жавароначкi, прыляцiце”)

Дзяўчынка: Цi дазволiце, добрыя людзi,

Нам вясну-красну выгукацi?

Нам вясну-красну выгукацi,

Сцюдзеную зiму замыкацi, Сцюдзеную зiму ў каморачку,

А цеплае лецейка на вулачку.

Дзеці: Дазваляем!!!!

( Дзецi прывязваюць каляровыя стужкі на галiнкi)






Дзяўчынка: Красна сонца I ясен свет,

І з лунамi яснымі,

І звездамi частымi,

І з вясеннiм цяплом,

І з летнiм агнем,

І ўгрэй, упар зямлю,

Распусцi зялену траву.

Хлопчык: Благаславi, Божа,

Вясну-Красну пецi,

На цiхае лета,

На буйнае жыта!


Дзяўчынка: Каб наша жыта,

У трубы павялося,

У трубы павялося

На бок схiлiлася.


Хлопчык: На полi снапамi,

А ў гумне тарпамi,,

На таку ўмалотна,

У арудзе прымольна,

А ў дзяжы падходна,

А ў пячы плячыста,

А на стале краiста.

Дзяўчынка: Будзем зiму замыкаць,

Цепла лецейка адмыкаць.

Што б нам дзеўкам,

Цепла гуляць.

Хлопчык: Мы вясну чакаем!

Мы вясну гукаем!


Все : ПРЫХОДЗЬ, ВЯСНА!

Дзяўчынка: З ручайкамi бурлiвымi!

З рэчкамi гаманлiвымi!

Все: ПРЫХОДЗЬ, ВЯСНА!

Хлопчык: Свята песняй сустракаем,

Вясну весела гукаем!

Все: ЖАВАРОНАЧКI, ПРЫЛЯЦIЦЕ!

ЦЕПЛА ЛЕЦЕЙКА ПРЫНЯСiЦЕ!

Хлопчык: Ходзiм радасна карагодам,

Выглянь, сонейка, дай пагоду!

Дзяўчынка:

Шчасце-долечку мы гукаем,

Мы зямлю сваю адмыкаем!


Все: ЖАВАРОНАЧКІ ПРЫЛЯЦІЦЕ,

ЗЯМЛЮ-МАТУХНУ АБУДЗІЦЕ!


Хлопчык:

Жыта-жыцейка хай рунее,

Кветк - красочкi хай квiтнеюць.

Дзяўчынка:

Свята шчырае мы сустрелi,

Птушкi з выраю прыляцелi.

(Дзеці падкiдваюць птушак угору)


Дзяўчынка: А цi ведаеце вы, якiя птушкi жывуць у Беларусi?

Дзці: ВЕДАЕМ!

Дзяўчынка: А калi так, дык адгадайце загадкi!

  1. Доктар дзюбкай стукае,

Трубкаю не слухае:

Тук-тук-тук ды тук-тук-тук.

Пэўна , чулi ў лесе стук?

Ледзь паспее адпачыць-

I давай iзноў лячыць. (ДЗЯЦЕЛ)

  1. У церамку жыве,

Прыгожы голас мае.

Спяваць вялiкi ен мастак,

Ну а завецца птушка… (ШПАК)


  1. Круглыя, як мячыкi,

Быццам адуванчыкi,

На дварэ, ля хаты

Ходзяць…(КУРАНЯТЫ)

  1. Падымае ўсiх на золку,

Носiць на хвасце вяселку.

Што за кавалер, каторы

Мае рыцарскiя шпоры? (ПЕВЕНЬ)

  1. Усю ноч лятае,

Мышак здабывае,

А пры яркiм святле

Спiць у дупле……(САВА)

  1. Тут лапоча, там стракоча.

Усе навiны ведаць хоча.

Гэта птушка-белабока-

Балбатлiвая…(САРОКА)

  1. З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук,

Гэта вядома…(ЖАЎРУК)

  1. Хто ў чырвоных ботах

Ходзiць па балотах? (БУСЕЛ)


Дзяўчынка: Добра так вы адказваеце!!! Давайце песню спяем для вясны, няхай прачынаецца!

( Пад запiс спеў птушак дзецi вешаюць папяровых птушак на галiнцы)

ПЕСНЯ “ БУСЛІК” (муз. Т. Моўчан, сл. У.Мазго)

Баба: Ай , малайцы!!! Раней не толькi спявалi, але ў розныя гульнi гулялi!

Дзяўчынка: Сапраўды! Можа і нам пагуляць?

ГУЛЬНЯ “ГУСІ ЛЯЦЯЦЬ

(Дзецi кладуць рукi на каленi. Вядучы кажа:” Гусi ляцяць?” i ўзнiмае рукi ўгору, паказваючы, як гэта адбываецца. Дзецi адказваюць: “Ляцяць!”- таксама рукi ўзнiмаюць. Так вядучы кажа пра КАЧКУ, ВЕРАБ,ЕЎ, МУХ, САРОК, ШЧУПАКОЎ, ВАРОН, КАРОЎ, ДРЭЎ…Захапiўшыся, дзецi могут узняць рукi i выгукаць слова “ЛЯЦЯЦЬ” не ў час.)

Баба: Вось птушкi прыляцелi, давайце разам вясну пагукаем!

  1. Вясна, вясна красная!

Прыйдзi, вясна, з радасцю!

  1. З дожджыкам моцным!

  2. З хлябамi багатымi!

Дзеці: СОНЕЙКА, ЯСНАЕ!

СОНЕЙКА КРАСНАЕ!

ВЯСНЕ СІЛЫ НАДАВАЙ!

НА СВЕТ БОЖЫ АДПУСКАЙ!

(З’яўляецца вясна-прыгажуння)

ВЯСНА: Вось і я ў свет прыйшла,

Вы чакалi ўсе цяпла!

Рада я вас прывятаць,

Разам з вамi танцаваць!

Дзецi: Ой, вясна! Ой, вясна!

Што ж ты людзям прынясла?

ВЯСНА: Ды ўсе жыта,

Пшанiцу, пшанiцу,

Ды цеплую вадзiцу,

Ды з лукошак гарошак!

Дзецi: Ой, вясна! Ой, вясна!

Што ж ты нам прынясла?

Вясна: Вашым дзяўчаткам па вяночку,

Вашым хлопчыкам па свiсточку

Будзiце свiстацi, на вулiце гуляцi

Дзецi: Дзякуй табе, вясна!

Хлопчык:

Што прынесла нам, вясна –весенька?

Вясна:

Я прынесла вам песнi-песенькi,

Каб спявалi iх шчыра з году ў год,

Каб вадзiлi вы дружна карагод!

Хлопчык: Што падорыш нам, вясна-весянька?

Вясна:

Падарую вам я пралесачкi.

Будуць красачкi ўсюды расцвiтаць,

Будуць пташачкi звонка шчабятаць!

(Дзяўчынкi, хлопчыкi застаюцца ў шэрэнгах насупраць адзін аднаго і пачынаюць дражнiцца)

  1. Андрэй-верабей

На кадущцы сядзеў-

Усiх жаб пераеў

І жывот забалеў.

І дванаццаць парасят

Толькi хвосцiкi вісяць.

2. Райка-балалайка

Дома не хазяйка.


3. Пастух трубiў

Штаны згубiў.

4. Пастушка iшла,

Штаны знайшла.

5. Вiця, Вiця, Вiцяля!

З’еў карову і цяля!

6. Светка –катлетка

Доўгая шкарпетка!

7. Антось барадаты

Веў казу каля хаты.

8. Антосiха падганяла,

На канфеты зарабляла!

(Дзяўчаткi, прытанцоўвая, рухаюцца да хлопчыкаў)

-Дождж iдзе- грыбы будуць - Дождж iдзе- грыбы будуць

- А на хлопцах гарбы будуць -А на дзеўках гарбы будуць

- А на хлопцаў- роста - А на дзевак- роста

- А на хлопцаў кароста - А на дзевак кароста

- А на хлопцаў- здыхата -А на дзевак- здыхата

Вясна: Хопiць дражнiцца,

Будзем мiрыцца,

Уславiм зямлю красную,

Сонца яснае.

(Заклiчка “СОНЕЙКА”)

Свяцi, свяцi сонейка!

Каб нам было цепленька.

Ай, люлi люлi, люленькi люлi

Пад хаткаю седзячы, лусту хлеба дзержачы.

Ай, люлi, люлi, люленькi люлi.

Яечкi качаючы, песенькi спяваючы.

Ай, люлi, люлi, люленькi люлi.


Баба: На палях стаў снег сiнець,

Неба сонейкам квiтнець

Прыйшла вясна,вясна-красна!

Все: Ой, вясна, вясна, вясна!

Ты нам радасць прынесла!

Прыйшла вясна,

Вясна –красна!

(ПЕСНЯ “УСМІХАЕЦЦА ВЯСНА” сл. Я. Пушчы муз. Г. Бараноўскай)

(Гучыць фанаграма “МЯЦЕЛІЦА”, у залу ўзбягае ЗІМА, яна бегае каля дзяцей, кружыцца, спыняецца каля вясны з паклонам)

Зiма: Ой, чалом, чалом да цеплае лецечка!

Вясна: Ой, здарова была, да халодная Зiмачка!

Зiма: Што цябе, лецейка, узвялiчваюць, а мяне, зiмачку, праклiнаюць.

Вясна: Бо ты, зiмачка, халодная; лугi, балоты памарозiла,; ой я , лецечка, да вяселая, лугi, горвы ўзвяселiла, лугi горы ўзмачыла!

Дзецi акружаючы Зiму – крычаць:

  1. Згары, зiма, ты нядобрай была!

  2. Адыдзi зiма, ты халодная была!

  3. Згiнь, зiма, ты нямой была!

  4. Пусцi вясну на зямлю маю!

(Зiма адбягае, кружыцца, уцякае)

Вясна: Дзякуй вам, што сустрэлi вясну.

Шчасце i радасць усiм я нясу.

Дзяўчынка: Ой, вясна, ой, вясна,

Ды якая ж ты красна!

Ідзi, вясна, на вулiцу,

Няхай людзi любуюцца!

Хлопчык: Гэй, вясна! Гэй, красна!

Што ты нам яшчэ прынесла?

Цi сала кусочак?

Цi масла брусочак?

Цi па яечку?

Цi па пiражэчку?

Вясна: А прынесла я вам яшчэ вяселую гульню. Будзем катацца на каруселi!

(На сярэдзiне зала карусель са стужкамi, дзецi рухаюцца то тапочым шагам, то бягуць, то скачуць)

Вясна: А яшчэ я прыйшла з белай хмаркаю,

З цеплым сонейкам i з прыпаркаю.

Каб урадзiўся добры ўраджай.

Дзяўчынка: А каб урадзiўся ўраджай,

Трэба насенне пасеяць.

Пайшлi, дзецi, сеяць проса!

( ГУЛЬНЯ «А мы проса сеялi»)

Вясна: Дай, БОЖА, на зямельку травiцу,

На травiцу расiцу,

На лясочак лiсточак,

І вяселы дзянечак.

( ГУЛЬНЯ «Пасеялi дзеўкi лен»)

Вясна: Я рада сустрэчы з вамi. За тое,што вы мяне гукалi,што вы мяне чакалi, што дапамагалi зiму прагнаць, за гэта хачу пачаставаць!

( Вясна частуе печывам у форме птушак)

Дзецi: Дзякуем табе, Вясна - красна!

Хлопчык: Вясна-красна! Мы рады што ты да нас прыйшла! Цяпер мы кожны дзень будзем карагоды вадзiць, з табой сустракацца, на вулiце забаўляцца!

Вясна: Вельмi мне спадабалася ў вас,дзецi! Але мне трэба iсцi далей, будзiць раслiны,жывел. Абяцаю кожны год да вас завiтаць. Да пабачэння!



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Мероприятия

Целевая аудитория: 2 класс

Скачать
Утренник "ВЯСНА-КРАСНА, ПРЫХОДЗЬ ДА НАС!"

Автор: Давидович Галина Петровна

Дата: 09.01.2015

Номер свидетельства: 152401


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства