kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Разработка внеклассного мероприятия способствует более глубокому знакомству с народными праздниками Беларуси. Способствует расширению словарного запаса.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю"»

Гульня-падарожжа «Скарбы роднага краю»


Мэты: выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры, любоў да Радзімы, роднай мовы; узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць.


Падрыхтоўчая работа. Клас дзеліцца на дзве каманды – « Купалінка » і « Беларусачка ». Пры дапамозе бацькоў і настауніка вучні знаходзяць дадатковы матэрыял па тэме, складаюць вершы, прыносяць з дому ручнікі, даматканыя посцілкі, коўдры, сурвэткі, ганчарныя вырабы для упрыгожвання класа.


Ход гульні-падарожжа

Настаўнік вітае дзяцей, гасцей, прадстаўляе ўдзельнікаў гульні, членаў журы. Затым чытае верш А.Вольскага « Непаўторны край ».

То ялінкі, то сасонкі

Падпіраюць небакрай…

Прыгажэйшае старонкі

Не знайсці, як не шукай.

Скачуць сонейка асколкі

Пасля дожджыку ў вадзе.

Весялейшае вяселкі

Не пабачыш анідзе.

Пахне збожжа свежым хлебам.

Сыпле золата жніво.

Жаўрукі звіняць пад небам –

Славяць свету хараство.

На бярозе – белы бусел.

Пад бярозаю – ручай.

А завецца Беларуссю

Непаўторны родны край.

Слова даецца камандзе « Купалінка ». Дзеці спяваюць песню:

Купалінка, Купалінка, цемная ночка,

Цемная ночка, дзе ж твая дочка?

Мая дочка ў садочку ружу, ружу поліць

Ружу, ружу поліць, белы ручкі коліць.


Вучань з каманды « Беларусачка » чытае верш Н. Гілевіча « Я – беларус ».

Я – беларус, я нарадзіуся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!


Вучаніца з каманды «Беларусачка» чытае верш

Л. Пранчака « Я – дзяўчынка – беларуска ».

Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма.

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая радзіма…

Васількі ў светлым жыце.

Вербы ніцыя над Сожам.

Беларусь: Бярэсце, Свіцязь,

Налібокі і Каложа.


  1. Размінка.

Кожнай камандзе загадваецца па дзве загадкі.


Хоць топчуць яе, Летам з жыта выглядае

І рэжуць і б'юць - Ен цікавым вочкам:

Яна не злуе анічуць, Ці не прыбягуць дзяўчаткі

Усім шчодра плаціць. Віць з яго вяночкі.

( Зямля.) ( Васілек.)


Не мора і не суша - Урадзіўся ен высокі,

На лодцы не выплывеш, Шаўкавісты, сінявокі,

Нагамі не пройдзеш. Апранае нас здавен.

( Балота.) Здагадайцеся, хто ен?

( Лен.)

  1. Народныя святы.

Удзельнікі кожнай каманды называюць святы, якія ведаюць, і расказваюць, калі яны святкуюцца: зімой, летам, восенню або вясной.

Напрыклад: Дзяды (восенню), Купалле (летам), Каляды (зімой), Масленіца (зімой), Саракі (вясной), Вялікдзень (вясной).

Каманда « Беларусачка » коратка расказвае аб « Калядах ».

Каляды святкуюць 7 студзеня. У народзе есць павер'е, што ў поўнач на Каляды нябесныя вароты расчыняюцца і з вышыні на зямлю сыходзіць сам Бог –сын. На Каляды моладзь шчадруе, займаецца гаданнем.


Каляда-калядзіца,

Прыхадзі павесяліцца.

Вароты скрыпяць,

Марозы чуваць.

Дзень добры таму,

Ды хто ў гэтым даму.


Каманда « Купалінка » расказвае аб свяце « Саракі ».

Святкуюць свята 22 сакавіка.

Сорак мучанікаў– сорак ранішнікаў,

Дзень зраўняўся з ноччу.


У кожнай хаце да гэтага свята раней пяклі фігуркі птушак з цеста. Вырабленымі з паперы птушкамі упрыгожвалі пакой.


Жавароначкі, прыляціце,

Цепла лецейка прынясіце,

Зямлю-матухну абудзіце

і дожджыкам напаіце,

Каб травачкі нарасціла,

Каб волікау накарміла.


  1. Прадоужы прыказку.

Кожнай камандзе даюцца карткі, на якіх запісаны пачатак прыказак. Пакуль каманды рыхтуюцца да агучвання прыказак, госці разгадваюць загадкі-жарты.


Хто без ног ідзе? ( Дождж.)

Хто ляціць – вые, а сядзе – зямлю рые? ( Жук.)

Ад чаго плавае качка? ( Ад берага.)

Ты, ды я, ды мы з табой. Колькі нас? ( Двое.)


Капітаны каманд агучваюць прыказкі цалкам.


Чалавек без сяброў…( што печ без дроў).

Хто працуе…( таму і шанцуе).

Няма лепшай хаткі…( як у роднай маткі).

Не рабі другому…( што нялюба самому).

Колас да коласа…( будзе сноп).

Каб вады напіцца..( трэба ей пакланіцца).


Праводзіцца гульня «Чароунае яйка». Настаўнік паведамляе, што ранней на Вялікдзень хлопцы і дзяучаты абавязкова гулялі ў гэту гульню. Лічылася, у каго застанецца яйка, таму будзе шанцаваць увесь год.

Дзеці становяцца па кругу, пад музыку яйка перадаецца з рук у рукі. Музыка спыняецца, у каго засталося яйка, той выбывае з гульні.


  1. Народныя прыкметы.

Каманды павінны назваць як мага болей народных прыкмет. Пакуль каманды рыхтуюцца да выступлення, госці разгадваюць загадкі-жарты.


Дзе гарады без людзей, а рэкі без вады? ( На глобусе.)

Колькі гарошынак увойдзе ў адну шклянку? ( Ніводнай, бо гарох не мае ног.)


Прадстаунікі каманд агучваюць прыкметы.


Калі гусі ў вырай ляцяць высока над зямлей, снегу зімой будзе многа, нізка – снегу будзе мала.

Ластаўкі прыляцелі _ чакай грому.

Прыляцеў палявы жаваранак – значыць прыйшла вясна.

Калі на рабіне мала ягад, восень будзе сухой.

Калі на дубе шмат жалудоў, зіма будзе марознай.

Позні лістапад – да суровай і працяглай зімы.


  1. Перакладчыкі.

Каманды па чарзе перакладваюць словы з беларускай мовы на рускую і наадварот.

Радзіма – Родина скарб - клад

сцяг – флаг ручнік - полотенце

бусел – аист зязюля - кукушка

страна – краіна картофель - бульба

свекла – бурак яблоко - яблык

утро – раніца звезда – зорка


  1. Пачастункі.

Удзельнікі каманд загадзя падрыхтавалі пачастункі з мукі ці бульбы, падабралі да іх вершы. Напрыклад:



Пахне хлебная скарынка

Цеплым ветрыкам, хваінкай,

Летнім дожджыкам грыбным,

Лугам, полем аржаным,

І асенняй пазалотай,

І натхненаю работай.

А. Дзеружынскі.


На градках важныя, густыя

Стаяць зяленыя кусты.

У зямлі ж – вялікія, малыя –

Сямейка бульбін залатых…

Бульбу любяць усе на свеце:

і дарослыя, і дзеці.

І не толькі беларусы –

Усе каштуюць без прымусу!

Можна з мясам есці бульбу,

З маслам, з салам і цыбуляй,

З каўбасой і селядцом

і з саленым агурцом…

Вермішэль, лапша і каша

Не заменяць бульбу нашу.

Любяць бульбу нездарма:

Што ні справа – дзіўны смак!


Прачытаўшы вершы, вучні ставяць на стол стравы, запрашаюць усіх пачаставацца.


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Начальные классы

Категория: Мероприятия

Целевая аудитория: 4 класс

Скачать
Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю"

Автор: Клишкова Наталья Александровна

Дата: 26.12.2022

Номер свидетельства: 621690


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства