Просмотр содержимого документа
«Урок па апавяданні Міхася Лынькова “Васількі” на тэму “Вайна.Якая яна?”»
Тэма урока:
“Вайна…….Якая яна?”
Урок па апавяданніМіхася Лынькова “Васількі”
Мэты:
Плануецца, што к заканчэнню ўрока абмяркуем трагізм, няшчасці, гора, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.
Пасадзейнічаем развіццю мыслення і звязанага маўлення.
Створым умовы для выхавання пачуццяў патрыятызму, любові да роднай зямлі.
Задачы:
Пазнаёміцца з асобай пісьменніка, яго біяграфіяй.
Вызначыць, што з’явілася штуршком да напісання апавядання “Васількі”.
Зрабіць агульны аналіз твора: сюжэт, падзел на кампазіцыйныя часткі, вобразная сістэма твора.
Тып: камбінаваны.
Формы работы: групавая, калектыўная.
Эпіграф:
Калі дзеці савецкія
Гэтак бязлітасна помсцяць,
Колькі ж гневу тады і адвагі
У іхніх бацькоў.
( П. Панчанка)
Ход урока
Арганізацыйны момант.
2. (Гучыць мелодыя, слайды пра вайну. На фоне мелодыі ўступнае слова настаўніка)
Вайна ўварвалася бядой у кожны дом, у кожную сям’ю, і практычна ўсе беларусы – мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці – ці змагаліся з ворагам са зброяй у руках, ці працоўным подзвігам набліжалі доўгачаканую перамогу. Вялікая Айчынная вайна стала галоўнай падзеяй ва ўсёй гісторыі існавання беларускага народа.
Страшна, калі калечацца лёсы дарослых людзей, а калі дзяцей…
Ім не спявалі маткі калыханкі,
Яны не чулі казак ад дзядоў,
Палохаў іх ахрыплы голас танкаў,
Трывожыў іх журботны енк удоў.
Яны не плакалі бяссоннымі начамі,
Калі ад бомбаў неслі іх у хлеў (склеп).
І словы першыя, якім іх навучалі,
Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.
Заціхнуць бітвы,
Вораг будзе знашчан,
І дзеці прычакаюць таго дня,
Калі з-пад воблака
Упадзе на папялішчы,
Як цеплы дождж, густая цішыня.
Нясмела з хат яны ў поле выйдуць,
Каб першы раз спакойна ў жыцці
Налюбавацца родным краявідам,
Паслухаць звон рачулкі ў трысці.
Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
І ўсё ж іх сэрцы задрыжаць не раз:
Ім здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.
Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомніць ім пра жах бамбардзіровак.
І часта, часта ў чыстыя іх сны
Ўрывацца будуць галасы вайны.
(П. Панчанка)
Вы дзеці, якія адарваныя ад гэтай страшнай вайны некалькімі дзесяцігоддзямі і ведаеце пра яе толькі з кнігаў, з аповедаў сведак гэтых падзей. Якой вы ўяўляеце сабе гэтую вайну?
(Дзеці мацуюць да дошкі свае малюнкі пра вайну, якія падрыхтавалі ў хаце. Даюць кароткія каментарыі намаляванаму. Ствараецца галерэя малюнкаў пад назвай “Вайна вачыма сучасных дзяцей”)
Вяртаемся да тэмы ўрока, эпіграфа. Дзеці тлумачаць, як яны разумеюць сэнс эпіграфа.
У гады вайны, у час страшных выпрабаванняў дзеці хутка становяцца дарослымі і паводзяць сябе, як дарослыя. Самае галоўнае – яны перастаюць баяцца смерці. І гэта застаўляе іх бацькоў, дзедаў непахісна рухацца наперад, не адступаючыся ні на крок, дзеля пастаўленай мэты. На той час была адзіная мэта – знішчэнне акупантаў, фашызму, нават цаною жыцця.
- Сярод пісьменнікаў, якія шмат пісалі аб падзеях Вялікай Айчынная вайны, вылучаецца Міхась Лынькоў – цудоўны беларускі творца, таленавіты літаратар. А што мы пра яго ведаем?
Вучні коратка рассказваюць пра жыццёвы і творчы шляхі Міхася Лынькова. Перагортваюцца слайды.
1-ы вучань. Радзімай Міхася Лынькова стала Віцебшчына, цудоўны край, дзе нарадзіліся таксама Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін. Бацькі будучага пісьменніка ўсё жыццё працавалі на чыгунцы. На дарожным раз-ездзе № 230, што пад Рагачовым (Гомельшчына), прайшло маленства Міхася. З гэтай будкай цесна звязаны і ўсе яго дзіцячыя прыгоды, і першыя гульні, і найбольш яркія ўраджанні і ўспаміны. Міхась быў добрым памочнікам бацькоў: даглядаз малодшых дзяцей, пасвіў карову, дапамагаў маці ў яе хатніх справах – і назапашваў ураджанні, якія пасля ўвасобіліся ў яго мастацкіх творах.
2-і вучань. Творчая спадчына пісьменніка багатая і цікавая: шматлікія апавядання (зб. “Сустрэчы”, “Астап”), аповесці, раман “Векапомныя дні”. Але, калі б Міхась Лынькоў пакінуў нам толькі адно апавяданне “Васількі”, то ўсё роўна ён бы застаўся вядомым у памяці ўдзячных нашчадкаў. Бо гэта твор пра жыццё і смерць, мужнасць і гераізм, помсту і нянавісць да ворага. Балюча і страшна было пісьменніку ад таго, што ў час вайны гінулі не толькі дарослыя, але і дзеці ў яе злавесным полымі.
Настаўнік. Існуе гісторыя ўзнікнення задумы апавядання “васількі”. Яно было напісана пад ураджаннем газетнага паведамлення Савінфармбюро ад 7 верасня 1941 года, у якім гаварылася: “У адным калгасе, недалёка ад Жлобіна, германскія афіцэры бязлітасна катавалі, а потым перабілі сям’ю рахункавода калгаса Тышкевіча. Фашысты закалолі штыкамі Тышкевіча, яго маці, сястру і дзвюх малых дачок. З усёй сям’і застаўся ў жывых толькі старэйшы, чатырнаццацігадовы сын Саша, якога ў гэты час не было дома. Убачыўшы знявечаныя трупы сваіх родных, Саша пайшоў у Жлобін. Праз некалькі дзён германскія войскі занялі горад. Саша дастаў ручную гранату і выйшаў на вуліцу. Ён цярпяліва стаяў і сачыў за танкамі, брошемашынамі, артылерыяй і пяхотай, якія праходзілі міма яго. Калі паказалася невялікая штабная машына, у якой сядзела некалькі афіцэраў, Саша падбег і кінуў у машыну гранату. Выбухам былі знашчаны машына і ўсе германскія афіцэры. Азвярэўшыя фашысты на кавалкі рвалі цела героя, забітага асколкам гранаты”.
- Сюжэтная канва прачытанага вамі апавядання “Васількі” нагадвае прыведзенае паведамленне. Тэта азначае, што яно напісана на рэальнай жыццёвай аснове, што праўда жыцця пераўтворана пісьменнікам у вялікую праўду мастацтва.
Пытанні да класа.
Якое ўраджанне зрабіла апавяданне на вас?
Аб чым прымусіла задумацца?
Ці засталіся ў класе абыякавыя да твора? Чаму?
Выкананне тэста. Узаемаправерка на месцах.
Адказы запісаны на дошцы. Аналіз работы.
Адказы:
в
в
б
а
в
Праца ў групах (3 групы).
1-ае заданне, падрыхтаванае ў класе.
Скласці план апавядання, зрабіць сціслы пераказ твора ў вершаванай форме.
Прыкладны план:
Вяртанне з лесу
Вясёлая груша-дзічка.
Спахмурнелае дрэва.
Вялікая страта.
Яго бачылі ў мястэчку.
“Гэта яны…”
“Наце ж вам …”
“Сляды ўсмешкі, слаўнай, дзіцячай”.
2-ое заданне.
Адлюстраваць на лісце паперы эпізод, які найбольш спадабаўся ў творы.
3-яе заданне.
Праца з падручнікам. Адказы на пытанні падручніка: 1-ая група – 1-3 пытанні; 2-ая група – 4-6 пытанні; 3-яя група – 7-9 пытанні.
Падагульненне. Рэфлексія.
Скажыце, з якой мэтай, на вашу думку, быў напісаны гэты твор? (Каб мы ўсе помнілі аб той трагедыі, і каб больш яна ніколі не паўтаралася)
Гучыць мелодыя “Аіст на крыше”, слайды з буслом. Выстаўленне адзнак.
Заданне на дом:
Падрыхтаваць характарыстыку вобраза Міколкі (вышэйшы ўзровень – падмацаваць характарыстыку вобраза вытрымкамі з тэксту).