kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок літаратуры ў 6 класе па тэме: ". Урокі мудрасці. Кузьма Чорны. “Насцечка”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урокі мудрасці. Кузьма Чорны “Насцечка”

6 клас

Мэты:

  • падвесці вынікі вывучэння аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”;
  • высветліць адносіны вучняў да твора;
  • узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі шасцікласнікаў;
  • ахарактарызаваць учынкі Сержа, параўнаць яго ўласную ацэнку сваіх “подзвігаў” з ацэнкай бацькоў, настаўніцы, Закрэўскага, дзяўчатак.
  • абудзіць цікавасць да творчасці Кузьмы Чорнага.

Эпіграф:

Хочаш разумець – рабі рукою, думай галавою, слухай душою (Народная мудрасць).

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок літаратуры ў 6 класе па тэме: ". Урокі мудрасці. Кузьма Чорны. “Насцечка”»

Кузьма Чорны “Насцечка”. Урокі мудрасці

6 клас


Мэты:

  • падвесці вынікі вывучэння аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”;

  • высветліць адносіны вучняў да твора;

  • узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі шасцікласнікаў;

  • ахарактарызаваць учынкі Сержа, параўнаць яго ўласную ацэнку сваіх “подзвігаў” з ацэнкай бацькоў, настаўніцы, Закрэўскага, дзяўчатак.

  • абудзіць цікавасць да творчасці Кузьмы Чорнага.

Эпіграф:

Хочаш разумець – рабі рукою, думай галавою, слухай душою (Народная мудрасць).

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Прытча “Два плугі”

З аднаго кавалка жалеза каваль зрабіў два аднолькавыя плугі. Адзін трапіў у сялянскія рукі і ўдала абрабляў зямлю. Другі без патрэбы пралежаў у лаўцы купца.

Праз некаторы час яны сустрэліся. Той, што працаваў, блішчаў, як срэбра, і быў нават прыгажэйшы, чым у дзень свайго стварэння; другі быў цёмны і заржаўлены.

- Скажы, калі ласка, чаму ты такі прыгожы і бліскучы? – спытаў непрыгожы плуг свайго сябра.

- Ад працы, мой дарагі. Я столькі часу плённа працаваў і прыносіў карысць людзям, а ты ўвесь гэты час пралежаў, нічога не рабіўшы.

- Я думаю, што сёння мы з вамі таксама плённа і з карысцю папрацуем, што вы выйдзеце з кабінета з усмешкамі на тварах і будзеце блішчаць, як срэбра.

2. Мэтавызначэнне

- Сёння ў нас апошні ўрок па аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”. Паспрабуйце самастойна вызначыць мэты і задачы гэтага ўрока.

Д – даць характарыстыку вобразам Сержа і Насцечкі.

Р – раскрыць прычыны паводзін Сержа.

У – узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі.

Ж – (навучыцца) жыць так, каб потым не было сорамна за свае ўчынкі.

Б – (навучыцца) быць добрым, спагадлівым, спачувальным, чуллівым, працавітым.

А – абудзіць цікавасць да творчасці Кузьмы Чорнага (можа з’явіцца жаданне прачытаць іншыя творы пісьменніка).


3. Віктарына “Самы ўважлівы чытач”

1. Хто з герояў “хацеў, каб кожнае яго слова было законам для ўсіх, а калі хто пярэчыў яму, ён ажно кіпеў ад злосці і пагражаў”? (Серж)

2. Хто “хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка падстрыжаная бародка і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй”. (Закрэўскі)

3. Каго так ахарактарызаваў пісьменнік: “Яна не была чым-небудзь адметнейшая ад іншых дзяцей. Таксама, як і ўсе, любіла бегаць па двары на вялікім перапынку.”(Насцю)

4. Хто з герояў “стаў пазніцца ў школу, прыходзіць з растрапанымі валасамі, некуды бегаць на перапынках паміж урокамі”? (Насця)

5. Каго так ахарактарызаваў пісьменнік: “З вельмі паважным выглядам ён падкаціў на машыне да школы і вылез з яе”. (Серж)

6. Хто так сказаў: “Завязіце яго ў школу, ён мне жыць не дае, гэты чарцюк!” (бацька Сержа)

7. Каго так ахарактарызаваў пісьменнік: “Ён, ведама, не прывык слухаць таго, што гаворыць бацька, і пайшоў к дзвярам, але пачуў бацькаў голас.” (Серж)

8. Хто з герояў “быў высокі ростам, яму ўжо магло быць год чатырнаццаць… Адзеты ён быў не тое што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачапляўся.” (Серж)

9. Каго так ахарактарызаваў пісьменнік: “Здавалася, што гэты чалавек нечым ганарыцца. Не тое што ён быў горды перад людзьмі. Наадварот. З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх.” (Закрэўскі)

10. Хто з герояў вызваліў з бандыцкага палону Закрэўскага і Сержавага бацьку? (маці Сержа)

4. Параўнальная характарыстыка герояў


(На дошцы размешчаны кластар, які адпавядае плану: знешні выгляд, сям’я, узаемаадносіны з аднакласнікамі, адносіны да старых людзей, Серж у сям’і (павага да маці), асабістыя адносіны.)

Гульня “Паўтары і дапоўні”

(знешні выгляд)

Насцечка – дзяўчынка, пяцікласніца, бойкая, рухавая, белатварая, з густымі валасамі, да халадоў хадзіла ў шарсцяной кофтачцы, разважлівая, бойкая, працавітая, ветлівая, добразычлівая.

Серж – пяцікласнік, высокі ростам, быў у высокіх боціках, у паліто з каўнерыкам, хуліган, эгаіст, самаўпэўнены, помслівы, нявыхаваны.



Інсцэніраванне ўрыўка

(узаемаадносіны з аднакласнікамі)

  1. Інсцэніраванне ўрока арыфметыкі.


Вывад:

Серж усімі сіламі імкнецца не быць разам з імі, а ўзняцца, паказаць перад імі сваю вышэйшасць. Хлопчык не можа дапусціць, каб Насця правільна рашыла задачу, а ён – не. Калі ўвесь клас пераканаўся, што Серж памыліўся, і гэта пацвердзіла настаўніца, вінаватым у сваім паражэнні ён лічыць не сябе, а Насцю і пачынае ёй помсціць.

2. Зачытайце, як складваліся адносіны з аднакласнікамі ў Насцечкі.


Гульня “Чорная скрынка”

(адносіны да старых людзей)

Рэч, якая знаходзіцца ў скрынцы, нагадвае вучням нейкі эпізод. Дзеці знаходзяць і зачытваюць радкі з тэксту.

  1. цукеркі, пернік (размова Сержа з буфетчыцай)

  2. шнур (Серж укінуў Закрэўскага ў ваду)

  3. гарох (Насця прынесла ў школу гарох, каб зварыць дзядулі суп)

Вывад:

Усе ўчынкі Сержа скіраваны на тое, каб зрабіць некаму зло, каб некага прынізіць, а сябе ўзвысіць. Ва ўсім, што робіць Серж, выяўляецца яго самаўпэўненасць, вера ў беспакаранасць, у права рабіць прыкрасці іншым, імкненне ўладарыць над усімі. Серж ненавідзіць усіх, хто спрабуе супрацьстаяць яму. Так, лютым ворагам хлопчыка стаў стары Закрэўскі, бо не даў здзеквацца з Насці і яе аднакласніц. Учынкі Сержа сведчаць яшчэ і пра тое, што ён належыць да ліку помслівых людзей.

Насця вельмі любіла дзеда. Яна ўзваліла на свае кволыя плечыкі ўсе гаспадарчыя клопаты: бегала ў магазін за прадуктамі і газай, паліла ў печы, варыла есці і карміла дзеда. Дзяўчынка аказалася працавітай і вынослівай. Цяжка ёй было паспець усё зрабіць самой, даводзілася ўставаць вельмі рана, але Насцечка ніколі і нікому не скардзілася. Гэта сведчыць, што для яе характэрна яшчэ і душэўная моц.


Фізкультхвілінка

- Заплюшчыце вочы і паспрабуйце ў думках апынуцца ў тых месцах, пра якія я вам буду чытаць.

О, мне туды зноў хочацца. Там такі лес і такая рэчка! А ўвосень – які лес прыгожы! На полі мокра, пуста, вецер ходзіць, а ў лесе хвоі густа стаяць; зелена, зацішна, свежа, і толькі ўверсе вецер у хвоях. А ядловец – зялёны стаіць пад якім-небудзь вялікім дрэвам. А на крушынавым ці на арэхавым кусце астанецца часамі адзін жоўты лісток, і так на яго слаўна глядзець.

- Ці пазналі вы гэтыя радкі? Якую рысу характару Насцечкі мы можам падкрэсліць?


Пытанні “тоўстыя” і “тонкія”

(героі ў сям’і)

Тонкія:

  1. Серж ва ўсім слухае бацькоў? (Не)

  2. Серж прывык, каб бацькі выконвалі ўсе яго жаданні? (Так)

  3. Насцечка вельмі сумавала па маці? (Так)

  4. Кожны дзень Насцечка пісала сваёй маці пісьмы, збірала і адсылала кожныя тры дні? (Так)


Тоўстыя:

  1. Як паводзіў сябе Серж, калі шафёр прывозіў яго ў школу на машыне?

  2. Што адчуваў Серж, калі маці і бацька дакаралі сына за тое, што ён укінуў старога чалавека ў ваду?

  3. Як Насцечка чакала маці, якія пачуцці перапаўнялі дзяўчынку пры сустрэчы з маці?

  4. Знайдзіце і зачытайце радкі аб тым, як Насцечка даглядала хворага дзеда?

Вывад:

Ва ўзаемаадносінах з бацькамі раскрываюцца тыя ж яго якасці, што і з аднакласнікамі: імкненне дамагчыся свайго нахабствам. Разам з тым у сям’і выяўляюцца яшчэ і такія рысы характару героя, як хітрасць, капрызлівасць. Ён цудоўна ведае, што мама патураць яму не будзе. Лепш справу мець з бацькам: таму няма калі і, каб сын адчапіўся, бацька зробіць усё, што Сержу зажадаецца.


Гульня “Адвакаты і суддзі”

1 каманда “Адвакаты Сержа”

2 каманда “Суддзі Сержа”.

Пытанні для дыспута:

  • Народная мудрасць сцвярджае: “Што пасееш – тое і пажненш”. Вядомы педагог А.Макаранка гаварыў: “Нашы дзеці – наша старасць. Правільнае выхаванне – наша шчаслівая старасць”. Пытанне: ці можна знайсці прычыну дрэнных паводзін Сержа ў адносінах да іншых людзей?

  • Ці шкада вам хлопчыка, калі бацькі асудзілі яго ў дрэнных учынках?

  • Уявіце, што вы — бацька Сержа. Што вы адчулі, калі даведаліся, каго абразіў ваш сын? Уявіце, што вы — бацька Сержа. Што вы адчулі, калі даведаліся, каго абразіў ваш сын?

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

Рэфлексія

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць пісьмова характарыстыку Сержа (хлопчыкі) і Насцечкі (дзяўчынкі)

4



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 6 класс

Скачать
Урок літаратуры ў 6 класе па тэме: ". Урокі мудрасці. Кузьма Чорны. “Насцечка”

Автор: Корнюшко Елена Павловна

Дата: 07.12.2022

Номер свидетельства: 619466


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства