kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок беларускай літаратуры ў 7 класе. "Гармонія фарбаў і гукаў. М.Багдановіч “Маёвая песня”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэма: Гармонія фарбаў і гукаў. М. Багдановіч “Маёвая песня”

Мэта: пашырыць уяўленні вучняў аб загадкавай краіне паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць верша Максіма Багдановіча “Маёвая песня”.

Задачы: - выпрацоўваць навыкі аналізу пейзажных твораў;

                - вызначыць ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы;

                - развіваць навыкі выразнага чытання;

                - выхоўваць мастацкі густ, творчую самастойнасць дзяцей

Абсталяванне: аудыязапіс песні на словы паэта, музыка А. Вівальдзі “Май” з цыкла “Поры года”, выявы партрэтаў А.Вівальдзі і М.Багдановіча, аудыязапіс выразнага чытання верша М.Багдановіча “Маёвая песня”.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай літаратуры ў 7 класе. "Гармонія фарбаў і гукаў. М.Багдановіч “Маёвая песня”»



Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа №3 г.Барысава”















Гармонія фарбаў і гукаў.

М.Багдановіч “Маёвая песня”

(урок беларускай літаратуры ў 7 класе)








Падрыхтавала

А.С. Зелянко, настаўнік беларускай літаратуры



















2021



Тэма: Гармонія фарбаў і гукаў. М. Багдановіч “Маёвая песня”

Мэта: Пашырыць уяўленні вучняў аб загадкавай краіне паэзіі за кошт увядзення ў іх чытацкую свядомасць верша Максіма Багдановіча “Маёвая песня”

Задачы: - выпрацоўваць навыкі аналізу пейзажных твораў;

- вызначыць ролю вобразна-выяўленчых сродкаў у вершы;

- развіваць навыкі выразнага чытання;

- выхоўваць мастацкі густ, творчую самастойнасць дзяцей

Абсталяванні: Грамзапіс песні на словы паэта, музыка А. Вівальдзі “Май” з цыкла “Поры года”, выявы партрэтаў А.Вівальдзі і М.Багдановіча, грамзапіс выразнага чытання верша М.Багдановіча “Маёвая песня”

Ход урока

  1. Аргмомант

  2. Праверка дамашняга задання. Выразнае чытанне верша М. Танка

Што такое “паэзія” для Максіма Танка?

  1. Новая тэма



  1. Псіхалагічны настрой

Паспрабуем глыбей зазірнуць у загадкавую краіну паэзіі. У чым яе сакрэт? Навошта нам вучыцца спасцігаць яе тайны? (адказы дзяцей)

Што з’яўляецца найважнейшымі адзнакамі верша? (адказы дзяцей)

Што выражае паэт праз паэзію?

Давайце з вамі зараз праверым, на колькі чуллівая ваша душа, на колькі багата ваша фантазія, унутраны свет.

Зараз мы праслухаем музычную кампазіцыю Антоніа Вівальдзі з цыкла “Поры года”. Паспрабуйце вызначыць, якую пару года перадаў аўтар пры дапамозе музыкі, якія карціны малююцца пры праслухоўванні музыкі (слухаюць твор А.Вівальдзі “Май”)

  1. Уступнае слова настаўніка

Пры дапамозе чаго ўздзейнічае на чалавека музыка? (адказы дзяцей) А цяпер паглядзім, як на нас будзе ўздзейнічаць мастацтва слова. Мы пазнаёмімся з творам беларускага класіка Максіма Багдановіча “Маёвая песня”, з яго творамі мы ўжо сустракаліся і будзем сустракацца на працягу ўсяго навучання ў школе. У гэтым вершы ён хоча зліць у адно музыку і лірыку, карціну і гук. І ў гэтым яму дапамагла вялікая любоў да роднага краю, тонкае разуменне прыгажосці і таго, што адбываецца ў прыродзе, чуллівасць, багатая фантазія, адчуванне поўнай еднасці і гармоніі з прыродай. Ён адчувае сабе часцінкай вялікага свету, умее слухаць і бачыць усё навакольнае: “як дрыжаць ад ветру зоркі”, “як у цішы расце трава”. Вось і мы сёння будзем вучыцца слухаць душой і бачыць прыгожае ў самым звычайным.

  1. Знаемства з вершам М.Багдановіча “Маёвая песня” (праслухоўванне грамзапісу)

- Ці спадабаўся вам верш? Якія малюнкі ўзніклі пры праслухоўванні верша? Перадайце сваё першае ўражанне, што агульнае ў вашых уражаннях ад праслуханай музычнай кампазіцыі і пачутага верша?

  1. Аналіз верша.

Як і пры дапамозе чаго на чытача ўздзейнічае мастацкі твор? (адказы вучняў)

Зараз і мы будзем прыглядацца і прыслухоўвацца да кожнага слова.

Вучні падзяляюцца на групы. У строфах шукаюць сродкі мастацкай выразнасці вызначаюць іх мастацкую ролю .



Вывад. Для чаго аўтар выкарыстоўвае тропы ў паэтычным творы? (Для перадачы шматколернасці, шматгалосся, рухомасці акаляючага свету, каб пры дапамозе зрокавых, слыхавых і дотыкавых вобразаў перадаць захапленне прыгажосцю прыроды)



Гупапіс верша.

У вершы створаны слыхавыя вобразы і пры дапамозе алітэрацыі, асанансу. (Знаёмства з паняццямі с 56. падручніка) Разгляд прыкладаў у творы.



Дзеясловы ў творы адыгрываюць важную ролю. Падкрэсліце іх. Як яны ўплываюць на ўспрыняцце прыроды? (Жывая , рухомая прырода)



Чаму аўтар лічыць. Што лірычны герой – паэт? (Паэт – натура, якая здольна так тонка, у багацціі праяў успрымаць навакольны свет, адчуваць і разумець прыроду, злівацца з ёю душой, у самым звычайным бацыць прыгажосць. Хто ўмее гэта рабіць – багаты душой, паўней адчувае радасць жыцця. Паэтычны талент – з’ява рэдкая. Большасць людзей не адорана мастацкімі здольнасцямі. Аўтар трывожыцца за тых, хто не адчувае ўнутранай патрэбы назіраць за прыродай і ўслухоўвацца ў яе жыцце. Гэта асноўная думка)

  1. Праслухоўванне песні “Па-над белым пухам вішняў” муз. Карызны. (хвілінка адпачынку)

Першы раздзел зборніка вершаў “Вянок”, куды ўваходзіць твор “Маёвая песня” мае назву “Малюнкі і спевы”. І спраўды, вершы М.Багдановіча вельмі мілагучныя і вобразныя, таму вабілі беларускіх кампазітараў

  1. Эпігграф да верша

Што такое эпіграф? (адказы дзяцей, чытанне у тлумачальным слоўніку)

Так што ж важным было ў творы? (музычнасць твора, музыка ў душы кожнага, аўтару ўдалося зліць музыку і лірыку, гук і карціну ў адно цэлае)

  1. Рэпрадукцыя Рымаровіча “Вясна на возеры Баторына”

Што яд’нае твор жывапісу і верш Максіма Багдановіча (май, многа свету, сонца, блакіту, сады ў квецені, радасны ўрачысты настрой, адчуванне абнаўлення ў жыцці і прыродзе)

  1. Работа над выразным чытаннем верша

Лагічны аналіз верша

Выразнае чытанне верша вучнямі

  1. Падагульненне ўрока. Вынікі за працу на ўроку

  2. Рэфлексія. Перадаць свой настрой праз рознакаляровых матылькоў і замацаваць на плакат, дзе намалявана вішня ў белай квецені

  3. Дамашняе заданне: вывучыць верш М.Багдановіча “Маёвая песня” на памяць










Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 7 класс

Автор: Зелянко Алена Сяргееўна

Дата: 07.12.2022

Номер свидетельства: 619471


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства