kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе. Тэма: "У. Караткевіч. Казка “Нямоглы бацька”. Гуманістычна пафас твора"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Урок беларускай літаратуры ў 5 “Б” класе

Тэма: У. Караткевіч. Казка “Нямоглы бацька”. Гуманістычна пафас твора

Мэта ўрока: спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора аўтарскай пазіцыі, маральнага аспекту казкі, яе гуманістычнага пафасу; выхоўваць у вучняў пачуццё павагі да бацькоў; удасканальваць навык параўнальнай характарыстыкі герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў; развіваць вуснае маўленне, уменне фармуляваць уласную думку; выхоўваць у вучняў пачуццё павагі да бацькоў; выпрацоўваць адчуванне адказнасці за асабіста выкананую працу.

Абсталяванне: падручнік з тэкстам, запісы на дошцы, карткі з заданнямі, відэаролік.

Тып урока: камбінаваны

Эпіграфы: Старасць не можа быць шчасцем. Старасць можа быць або спакоем, або бядой.  Спакоем яна становіцца тады, калі яе паважаюць. Бядой яе робяць забыццё і адзінота.

                                                                                                                                                                              В. Сухамлінскі

Шануй бацьку свайго і матулю сваю, каб табе добра было і каб ты жыў доўга на зямлі…

                                                                                                                                                                             Закон Божы

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Урок беларускай літаратуры ў 5 класе. Тэма: "У. Караткевіч. Казка “Нямоглы бацька”. Гуманістычна пафас твора"»

Урок беларускай літаратуры ў 5 “Б” класе

Тэма: У. Караткевіч. Казка “Нямоглы бацька”. Гуманістычна пафас твора

Мэта ўрока: спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора аўтарскай пазіцыі, маральнага аспекту казкі, яе гуманістычнага пафасу; выхоўваць у вучняў пачуццё павагі да бацькоў; удасканальваць навык параўнальнай характарыстыкі герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў; развіваць вуснае маўленне, уменне фармуляваць уласную думку; выхоўваць у вучняў пачуццё павагі да бацькоў; выпрацоўваць адчуванне адказнасці за асабіста выкананую працу.

Абсталяванне: падручнік з тэкстам, запісы на дошцы, карткі з заданнямі, відэаролік.

Тып урока: камбінаваны

Эпіграфы: Старасць не можа быць шчасцем. Старасць можа быць або спакоем, або бядой. Спакоем яна становіцца тады, калі яе паважаюць. Бядой яе робяць забыццё і адзінота.

В. Сухамлінскі

Шануй бацьку свайго і матулю сваю, каб табе добра было і каб ты жыў доўга на зямлі…

Закон Божы

Ход урока

I. Арганізацыйны момант.

II. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў ( індывідуальныя заданні)

У. Караткевіч. “Нямоглы бацька”


Адзначце правільны адказ.

1. Пра які звычай расказвае ў творы У. Караткевіч?

А.Паважаць і шанаваць старых бацькоў;

Б.Не карміць старых бацькоў;

В.Даглядаць старых і нямоглых бацькоў.

2. Хто з герояў твора адмовіўся выконваць Закон карысці?

А.Максім; Б. Гнат; В. Пятро.

3. Працягніце выраз.

Шануйце дабрыню,

А.Бо гэта патрэбна людзям;

Б. Хай і слабую;

В.Хай і не моцную.

4. Колькі выпрабаванняў выпала на долю вёскі?

А. 2; Б. 3; В. 4.

5. Хто дапамог сялянам знайсці выйсце са складаных абставін, што былі падрыхтаваны жыццём?

А. Гнат; Б. Пятро; В. Стары бацька.

6. Які герой вызначаўся грубасцю і нахабнасцю, а таксама вялікай непрыязнасцю да людзей?

А. Максім; Б. Гнат; В. Пятро.

7. Якая з прыказак суадносіцца са зместам казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька»?

А. Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.

Б. Не цані чалавека па твары, а цані па душы.

В. Людзей слухай, а свой розум май.

8. Па якой прычыне Гнат і Пятро не маглі знайсці паразумення паміж сабой?

А. Гнат быў больш заможным і гэтым вельмі выхваляўся;

Б. Мужчыны па-рознаму адносіліся да сваіх бацькоў;

В. Пятро быў значна старэйшым за Гната.

9. Чые гэта словы?

«Так. Напалі. I мы ўсе, хто па парозе, — перад дарогаю ў лес — вырашылі патаемна: лепей ужо там легчы, чым ад сваіх... Усе палеглі, адзін я застаўся».

А.Максіма; Б. Пятра; В. Старога бацькі.

10. 3 дапамогай чаго вёска справілася з Веліканам?

А. Сірочых слёз;

Б. Незлічоных падарункаў;

В. Сілы.



III. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

IV. Асноўная частка

1. Вучні адказваюць на ключавое пытанне ўрока

“ Чаму ў жыцці здараецца так, што “няўдзячны сын горшы за чужога: гэта злачынец, таму што сын не мае права быць раўнадушным”?” (Гі дэ Мапасан)

2. Аналітычная гутарка па казцы

1. Ці спадабалася вам казка? Чаму?

2. Якія думкі ў вас узнікаюць, калі вы чуеце “бацькі”?. Абгрунтуйце свой адказ.

3. Што называецца законам? Пра які закон згадвае У. Караткевіч?

4. Што такое закон? Адказы вучняў. (Знаёмства з запісам на дошцы)

Закон - гэта агульнапрыняты звычай, абавязак, правіла, якое павінна, якое павінна выконвацца ўсімі.

5. Па якім законе жылі дзікія людзі? Чым яны апраўдвалі забойства старых людзей?

6. Які галоўны абавязак турбуе У. Караткевіча? Што пра гэта гаворыць Біблія? (зачытванне эпіграфа, абмеркаванне)

Шануй бацьку свайго і матулю сваю, каб табе добра было і каб ты жыў доўга на зямлі…

Закон Божы

7. Як вы думаеце, ці маглі такія людзі шчасліва жыць на свеце?

8. Назавіце галоўных герояў твора. На чыім баку вашы сімпатыі? Чаму?

9. Назавіце асноўныя рысы характару герояў. (праца з табліцай, праца ў парах)

Якімі рысамі характару надзелены героі?

Герой

Рысы характару

Стары бацька


Максім


Велікан


Пятро


Гнат




10. Узгадайце самы напружаны момант у творы.

11. Чаму Пятро спадзяецца, што бацькоўскі агеньчык яшчэ не патух?

12. Сімвалам чаго ў казцы выступае агонь?

13. Назавіце цяжкія выпрабаванні жыхароў вёскі. Зачытайце адпаведныя радкі.

14. Знайдзіце і зачытайце мудрыя словы, якія сказаў бацька. Растлумачце іх сэнс.

15. Які закон прыйшоў на змену старому? Як вы да яго ставіцеся.

16. Што сталася з Гнатам? Як склаўся яго лёс?

17 Ці ёсць сёння побач з намі такія Гнаты? ( выказванні вучняў)

3. Прагляд сацыяльнага відэароліка

Абмеркаванне відэароліка і эпіграфа

Старасць не можа быць шчасцем. Старасць можа быць або спакоем, або бядой. Спакоем яна становіцца тады, калі яе паважаюць. Бядой яе робяць забыццё і адзінота.

В. Сухамлінскі

4. Праца з прыказкамі.

На кожнай парце ляжаць карткі з прыказкамі. Вучні зачытваюць па чарзе прыказкі.

1. Людзей слухай, а свой розум май.

2. Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае.

3. Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.

4. Старога паважай, малога павучай.

5. Стары вол баразны не псуе.

6. Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.

Чаму нас вучаць гэтыя прыказкі? Якая з гэтых прыказак раскрывае ідэю казкі У. Караткевіча “Нямоглы бацька”.

V. Падагульненне

1. Растлумачце назву твора.

2. Вызначце тэму казкі.

3. Закочыце выказванні з казкі (праца з карткамі)

1. “ Шануйце дабрыню,____________________________”.

2. “ Шануйце мудрасць,____________________________”.

3. “Жылі сілай, а__________________________________”.

4. “Знішчалі “ўчора” і таму ________________________ “.

4. Акрэсліце галоўную думку. У якіх радках тэксту, на вашу думку, выкладзена галоўная думка твора? Каму яны належаць?

5. У якой старажытнай кнізе прапісаны маральныя законы, запаветы?

6. Па якім законе нам раіць жыць пісьменнік? Як вы яго разумееце?

7. Як вы думаеце, як гучыць асноўнае правіла гуманізму.

8. Складанне сінквейна

Бацькі і дзеці

Клапатлівыя і шчырыя

Дапамагаюць, выхоўваюць, любяць

Кожны падтрымлівае адзін аднаго

Сям’я

VI. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.


VII. Рэфлексія

VIII. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць вусную параўнальную характарыстыку вобразаў Пятра і Гната.










Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 5 класс

Автор: Каіпава Ірына Пятроўна

Дата: 07.12.2022

Номер свидетельства: 619469


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства