Урок-літаратурная гасцёўня "Інтымная лірыка Якуба Коласа"
Урок-літаратурная гасцёўня "Інтымная лірыка Якуба Коласа"
Урок-літаратурная гасцёўня “Мой добры друг, мая святыня…” з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання, 10 клас.
Тып урока: урок засваення новага матэрыялу з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій.
Форма ўрока: урок-літаратурная гасцёўня.
Віды работы: індывідуальная, франтальная, парная, групавая.
Задачы ўрока:
пашырыць уяўленне вучняў пра разнастайнасць лірыкі Я. Коласа; паказаць прыгажосць і багацце інтымнай лірыкі паэта;
развіваць уменні інавыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам з улікам іх мастацкай спецыфікі, стымуляваць творчыя здольнасці вучняў;
стварыць умовы для выхавання эмацыянальнай культуры і эстэтычнага густу вучняў, імкнення да паўназначнага і гарманічнага жыцця, прэзентацыя Power Point
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Урок-літаратурная гасцёўня "Інтымная лірыка Якуба Коласа"»
Урок-літаратурная гасцёўня “Мой добры друг, мая святыня…” з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання, 10 клас
Тэма ўрока: Інтымная лірыка Якуба Коласа
Мэта ўрока: стварэнне аптымальных умоў для вывучэння і разумення інтымнай лірыкі Я. Коласа
Задачы ўрока:
пашырыць уяўленне вучняў пра разнастайнасць лірыкі Я. Коласа; паказаць прыгажосць і багацце інтымнай лірыкі паэта;
развіваць уменні інавыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам з улікам іх мастацкай спецыфікі, стымуляваць творчыя здольнасці вучняў;
стварыць умовы для выхавання эмацыянальнай культуры і эстэтычнага густу вучняў, імкнення да паўназначнага і гарманічнага жыцця, прэзентацыя Power Point
Тып урока: урок засваення новага матэрыялу з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій.
Форма ўрока: урок-літаратурная гасцёўня.
Віды работы: індывідуальная, франтальная, парная, групавая.
Абсталяванне: партрэт Я.Коласа, калаж фотаздымкаў з сямейнага альбома, камп’ютар, мультымедыйная ўстаноўка.
Раздатачны матэрыял: стыкеры, ватманы, тэксты вершаў з інтымнай лірыкі Я.Коласа.
Эпіграф: Пройдзе ўсё, перажывецца, -
Вер мне, дарагая!...
Я.Колас
Ход урока
І. Арганізацыйны этап.
ІІ. Стварэнне псіхалагічнага настрою. (Гучыць песня “Добры вечар, дзяўчынанька …”)
Зварот да эпіграфа ўрока. (На мультымедыйным экране знаходзіцца эпіграф да ўрока. Задача вучняў – растлумачыць, аб чым, на іх думку, пойдзе гутарка на ўроку).
2. Агучванне тэмы і мэты ўрока.
3. Ацэньванне свайго настрою.(Вучні, выкарыстоўваючы метад “Прагноз надвор’я” на раздадзеных кружках паперы адзначаюць тэмпературу свайго настрою на пачатак урока ад 0 да +10).
ІІІ. Актуалізацыя ведаў вучняў і замацаванне раней засвоеных ведаў.
Метад інтэрактыўнай гульні “Панэль” ( тры вучні адказваюц дамашняе заданне, седзячы перад класам, чацвёрты стул свабодны – для таго, хто хоча нешта дапоўніць). Папярэдняе дамашняе заданне - падрыхтаваць інфарацыю пра асноўныя этапы жыцця Я. Коласа, пра асабістае жыццё паэта.
IV. Літаратурныя чытанні.
1 вучань чытае верш “У сэрца павінна быць тайна…”
2 вучань. Лёс падараваў Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем, шчасцем. Абставіны сустрэчы так і засталіся таямніцай для ўсіх. Нідзе і ніколі не пісаў пра тое Якуб Колас. Толькі сціпла расказваў, як пісаў некалі ў запісную кніжачку вершы, прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне. (Чытае верш “Я хачу прыгадаць нашы дні былыя…”)
3 вучань. “Мой добры друг, мая святыня”, - так хораша гаварыў Якуб Колас пра сваю Жонку, з якой пазнаёміўся ў той час, калі працаваў настаўнікам у горадзе Пінску.
/Прадстаўленне мультымедыйнай прэзентацыі “ Муза Якуба Коласа”/
Вучань. З успамінаў Якуба Коласа: ”Тады ж , у 1912 годзе, я пазнаёміўся з маладою настаўніцай Пінскай чыгуначнай школы. Прозвішча яе было Каменская. Так у маё жыццё ўвайшла Марыя Дзмітрыеўна.
Добра было б зазірнуць на ўсё тое, што я пісаў у той час ёй і пра яе. Я саромеўся тых вершаў. Завёў нават на іх запісную кніжку і навідавоку не пакідаў. У друк, вядома, нічога не падаваў, няёмка было адбіраць у газеце месца і час у людзей на сваё, што толькі мне належала.
Я дзівіўся, не дабіраў ладу, як гэта можна адважыцца друкаваць вершы пра каханне? Калі ты яго выдумляеш, дык не варта публікаваць няпраўду. А калі пішаш аб тым, што ёсць ці было, - як тады , вывернуўшы наверх усё вядомае табе і твайму дарагому чалавеку, паглядзець яму ў вочы? Табе давераны сакрэт, ты ўвайшоў як быццам з кімсьці ў змову і раптам распляскаў патайнае дый яшчэ і падпісаўся. Адным словам, нават марусі трапілі мае вершы значна пазней, калі мы ўжо жылі разам.” (Чытаецца верш “Немалую дарогу прайшлі мы…”)
Вучань. З успамінаў Я. Коласа:
“Аднойчы я спяшаўся ў школу і не заўважыў, што кніжачка мая выпала з кішэні. А ўвечары Маруся пытае: “У каго ты, Костусь, закахаўся так моцна?” Я гляджу на яе, нічога не разумеючы. Яна ківае галавою і кажа: “Так, так. Не закахаўшыся, такіх вершаў не напішаш.” І падае мне кніжачку.” (Чытаецца верш “Дзяўчыне”).
Вучань. Вайна разлучыла Я.Коласа з родным краем. Ён эвакуіраваўся з Акадэіяй навук спачатку ў Клязьму, пасля ў Ташкент. Пакуль уладкоўваўся, Марыя Дзмітрыеўна жыла ў Маскве. Колас вельмі сумаваў па жонцы. (Чытаецца верш “М. Д. М.” (“Ты без мяне, а я далёка…”)).
Вучань. Вайна, частыя пераезды падарвалі здароўе Марыі Дзмітрыеўны. Яна часта хварэла, стан яе здароўя пагаршаўся. Я. Колас вельмі перажываў і непакоіўся. (Чытаецца верш “Маёй Марусі”, “На ростанях”, “Ці дома я, ці я ў паходзе…”).
V. Індукцыя.
Настаўнік: Наш Якуб Колас, Народны Пясняр, мудрэц з душою селяніна, любячы муж, добры бацька, адданы сын, абаронца пакрыўджаных і абяздоленых. Гэта яму, слыннаму сыну сваёй зямлі, сёння мы прысвячаем наш урок-літаратурную гасцёўню. Яго 130-гадовы юбілей адзначаем не толькі мы, беларусы, але і ўвесь свет, бо сам класік – зоркапершай велічыні на небасхіле літаратуры, быў і застаецца сынам свайго часу і сваёй краіны. І наша сённяшняя задача – разгледзець найменш вывучаныя, але вельмі важныя старонкі яго творчасці – інтымную лірыку паэта. Таму што гэтыя вершы раскрываюць багацце духоўнага свету Я. Коласа, яго ўменне кахаць, быць шчырым і даверлівым з самым блізкім для яго чалавекам – жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай. З ёй ен пазнаёміўся тады, калі працаваў настаўнікам у Пінску. Сваё каханне да яе паэт пранёс праз усё сваё жыццё..
VI. Замацаванне новых ведаў. Работа з матэрыялам будзе праводзіцца пад дэвізам “Чытаю, пішу, асэнсоўваю”.
На кожнай парце ляжаць тэксты вершаў з інтымнай лірыкі Я. Коласа:
“ Дзяўчыне”
“М. Д. М”
“На пералётах”
“Маёй Марусі”
“На ростанях”
“Ці дома я, ці я ў паходзе…”
“Я мімаволі ўспамінаю,,,”
“Ты без мяне, а я далёка”
Вучні чытаюць вершы. У сшыткі запісваюць у два слупкі словы з “цёплай” і “халоднай” эмацыянальнай афарбоўкай, якія адпавядаюць радасным і сумным эмоцыям аўтара. Пасля мяняюцца вершамі двойчы, дапісваючы словы. Ідзе агучванне гатовых варыянтаў, хто слухае – дапісвае ў свой сшытак словы, якіх у яго яшчэ няма.
V. Фізкультхвілінка.
VI. Разрыў.
Пытанні настаўніка:
Што вас прывабіла, усхвалявала ў гэтых вершах?
Якімі пачуццямі прасякнуты радкі гэтых твораў Я. Коласа?
Якія словы часцей сустракаюцца ў інтымнай лірыцы паэта: “цёплыя” ці “халодныя”? Чаму?
Пісьмова прадоўжыце думку “ Чытаючы любоўны верш паэта…”
( Выкарыстоўваючы інтэрактыўны метад “1+2+4”: індывідуальна, у парах, у групах)
Складзіце калектыўны “Кодэкс кахання і вернасці” паводле вершаў Я. Коласа, адкакзаўшы на пытанні :
Што такое каханне для кожнага з вас?
Што азначае каханне для Я. Коласа? ( Спачатку заданне выконваецца індывідуальна, потым у парах, у групах, запісваюць на стыкерах і наклейваюць на ватманы).
Праекты Кодэксу вывешваюцца на дошцы (на ватманах).
VII. Рэфлексія.
Настаўнік: Вось і перагорнута яшчэ адна цікавая старонка творчасці Я. Коласа. Асабістая, інтымная, у якой яшчэ глыбей і паўней раскрылася асоба паэта, пра якога можна сказаць: “Ёсць жа на свеце людзі, у якіх талент і сумленне неразлучны”. Па яго творах можна не толькі вывучаць культуру беларусаў, але і вучыцца быць вернымі, сапраўднымі, адданымі, не стамляцца ўслаўляць “мілыя вобразы”.
А цяпер пад уплывам вершаў паэта давайце складзём сінквейн, галоўным словам якога будзе слова “каханне”.
Сінквейн
Каханне.
(Два прыметнікі)
(Тры дзеясловы).
( Сказ – вашы адносіны).
(Слова – асацыяцыя, сінонім).
Зварот да метаду “Прагноз надвор’я”. У канцы ўрока вучні зноў адзначаюць тэмпературу свайго настрою. Будуецца графік і параўноўваецца з папярэднім.
VIII. Падвядзенне вынікаў. Выстаўленне адзнак.
IX. Дамашняе заданне (на выбар).
Вывучыць на памяць верш Я. Коласа з інтымнай лірыкі.
Напісаць эсэ “Каханне – гэта…”
Дадатак 1
Якуб Колас. Вершы.
***
У сэрца павінна быць тайна.
Я гэта ад сэрца кажу.
Каханнем, крыклівым і тайным,
Не варта падманваць душу.
Каханне жыве непрыкметна,
Як хвалі начной ускалых.
Каханне жыве для сусвету,
Каханне жыве для дваіх.
Ты – слаўны, прыгожы, вучоны,
І ўсё ж ты – няшчасны, калі
Душы запаведныя зоны
Заснулі, як спяць камяні.
Ламаць будзе лёс нас і трэсці, Але пераможам мы лёс,
Каб кветку кахання пранесці
Праз самы пякучы мароз.
У келіху неба крыштальным
Зары маладое віно.
У сэрца павінна быць тайна.
Іначай навошта яно?
***
Я хачу прыгадаць
Нашы дні былыя,
Вусце, луг, сенажаць
І дубы старыя;
Залатыя пяскі
Беразянскіх пустак,
Хвайнякоў паяскі,
Што пралеглі з густам;
І дарог абрусы
У шаўковай ткані,
Чабары, верасы
На глухой паляне.
Як мне дораг той час,
Той зямлі ўкрасы,
Дзе хадзілі з табой
Мы ў грыбныя часы.
Эх, вярнуцца б нам зноў
К родным пералазам
Ды між рэчак, дубоў
Зноў прайсціся разам.
Аб табе, сваім дню,
І аб Беларусі
Я гадаю і сню,
Мілая Маруся.
Майму другу
Немалую дарогу прайшлі мы
Па чужой і па роднай зямлі.
Адыходзілі вёсны і зімы,
І гады за гадамі плылі.
Шмат снавалі мы кросен шаўковых
З нашых думак-лятунак і мар;
Сустракалі нас ветла дубровы,
І лясы нам давалі свой дар.
Па-над рэчкай у лузе квяцістым
Мы хадзілі, бывала, ня раз;
Векавыя дубы жоўтым лістам
Навявалі няўцямны нам сказ.
Жураўлі праляталі над полем,
Забіраючы лета з сабой,
Ды пагуліваў вецер на волі
Зь неакрэсьленай ціхай журбой.
Эх, ды дзе не ляжалі пуціны!
Хіба можна іх змераць, злічыць?
Пакідалі мы дзве каляіны,
Але песня адна ў іх гучыць.
Аб той песні, што сэрца мне поўніць,
Аб табе, кім жыву я заўжды,
Я хачу, мілы друг мой, напомніць,
Прыгадаўшы былыя гады.
Дзяўчыне
Не кажы, што злыя людзі І што свет паганы: Сэрца крыўду ўсю забудзе, Час загоіць раны.
Тыя раны, што зладзеі Сэрцу прычынілі, Ты думкі і надзеі, Што ў табе пабілі.
Ды ці ж варты баламуты, Каб твой твар дзявочы Засцілаўся ценем смуты І тускнелі вочы?
Пройдзе ўсё, перажывецца, - Вер мне, дарагая! Будзе час - ускалыхнецца Сэрца і ўзыграе.
А ў душы вясна настане, Сэрца зноў палюбіць, Прыдзе доля, ў вочкі гляне, Шчыра прыгалубіць.
Не кажы ж, што злыя людзі І што свет паганы: Сэрца смутак перабудзе, Час загоіць раны.
***
Я хачу аб табе З кім хоць слоўка сказаць, Сэрца гора, тугу І сумненні прагнаць.
Але толькі ж няма З кім мне сум падзяліць, І я мушу адзін Перажыць, перабыць.