kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Конспект урока по белорусской литературе. Янка Брыль. “Сірочы хлеб”. Настаўнікі Даніка Мальца

Нажмите, чтобы узнать подробности

Конспект урока по белорусской литературе. Янка Брыль. “Сірочы хлеб”. Настаўнікі Даніка Мальца

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Конспект урока по белорусской литературе. Янка Брыль. “Сірочы хлеб”. Настаўнікі Даніка Мальца»

Тэма: Янка Брыль. “Сірочы хлеб”. Настаўнікі Даніка Мальца

Мэты: вызначыць ролю кожнага дарослага чалавека ў выхаванні і адукацыі Даніка Мальца; паказаць вучням, які ўплыў на Даніка мелі сапраўдныя настаўнікі, як яны зацікавілі хлопчыка праблемай самавыхавання; выпрацоўваць уменне характарызаваць герояў; выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў


Абсталяванне: выстава вучнёўскіх ілюстрацый “Настаўнікі Даніка”, крыжаванка, карткі са значэннем слова настаўнік, анкета “5 з 25”, карткі для сінквейна, магнітафон, дыск з запісам спакойнай музыкі, карткі-характарыстыкі герояў твора, лісткі клёна, яблыкі


Тып урока: аналіз мастацкага твора (праблемны шлях аналізу)

Змест урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Праверка дамашняга задання.

‒ На пачатку сённяшняга ўрока мы ўспомнім змест аповесці Я. Брыля “Сірочы хлеб”. Давайце разам з вамі разгадаем крыжаванку.







10.






1.

Д

а

н

і

к


2.

ж

а

б

р

а

ч

к

а



3.

З

о

с

я




4.

п

р

а

т

э

с

т


5.

б

а

р

а

н

к

і


6.

п

а

в

у

к






7.

к

н

і

г

а


8.

М

і

к

і

т

а




9.

М

і

к

о

л

а

  1. Назавіце імя галоўнага героя аповесці Я. Брыля “Сірочы хлеб”.

  2. Як Палуянавы хлопцы называлі маці Даніка?

  3. Назавіце імя маці Даніка.

  4. Што падпісалі жыхары вёскі Галынка, каб дзеці вучыліся на роднай мове?

  5. Што купіў Данік за залатоўку?

  6. Якую мянушку далі вучні пану Дулембу?

  7. Які падарунак атрымаў Данік ад пані Мар’і?

  8. Назавіце імя дзеда, з якім Данік пасвіў статак?

  9. Як звалі старэйшага сябра Даніка?

  10. Ключавое слова

  • Ці правільна напісана слова настаўнік?

  • Чаму ў гэтым слове неабходна пісаць літару “Ў”?

  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

‒ Вось мы разам з вамі і вызначылі тэму сённяшняга ўрока беларускай літаратуры.

Тэма “Настаўнікі Даніка Мальца”

(Дзеці запісваюць тэму ўрока ў сшыткі па беларускай літаратуры.)

Вучні самастойна спрабуюць вызначыць мэты і задачы ўрока.

‒ Вы, дзеці, ужо вучні 7 класа, вы кожны дзень ходзіце ў школу, кожныя 45 хвілін сустракаецеся з новым настаўнікам. А хто ж такі настаўнік?

(Дзеці карыстаюцца карткамі і зачытваюць значэнні слова настаўнік.)

Настаўнік – слова мнагазначнае. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае наступныя яго значэнні.


  1. Той, хто выкладае ў школе, а таксама наогул асоба, якая вучыць чаму-небудзь.

  2. Той, хто наогул з’яўляецца натхніцелем, хто кіруе, вучыць чаму-небудзь.

  3. Той, хто дапамагае каму-небудзь асвоіць спецыяльнасць на прадпрыемстве, прывівае працоўныя навыкі.


  • У якім значэнні слова настаўнік выкарыстана Я. Брылём у аповесці?

  • Як вы думаеце, чаму ў крыжаванцы выдзелена слова МІКОЛА?

Дома дзеці павінны былі падрыхтаваць характарыстыку Міколы Кужалевіча, выбраць эпізоды, якія найбольш характарызуюць гэтага чалавека.

  1. Хто такі Мікола Кужалевіч?

  2. Як пачалося знаёмства хлопцаў? (Знайсці і зачытаць урывак з твора.)

  3. Якія ідэі прапагандаваў Мікола Кужалевіч, за што змагаўся?

  4. Як паўплываў Мікола Кужалевіч на Даніка і чаму?

  5. З творчасцю якога пісьменніка Мікола Кужалевіч пазнаёміў Даніка? (Я. Купала, верш “Я шавец-маладзец”. Бедная маці-сялянка размаўляла са сваім хлопцам, які пасвіў чужыя каровы. І ў Даніка, і ў героя з твора была горкая доля.)

  6. За што Мікола Кужалевіч трапіў у турму?

(Мікола Кужалевіч заступіўся за Даніка, ён абурыўся ўчынкам Васіля і крыкнуў: “Каму памагаеш, асталоп?”. Данік упершыню адчуў суцяшэнне, напамін пра бацьку-героя. Хлопчык ганарыўся сваім новым сябрам, дзівіўся яго розуму. Мікола Кужалевіч змагаўся за свае правы, ён навучыў Даніка чытаць па-беларуску, адкрыў свет беларускага друкаванага слова. Пад уплывам Міколы Кужалевіча хлопчык пачынае адчуваць сябе беларусам, сынам свайго народа, у ім абуджаецца нацыянальная годнасць.

Верш Я. Купалы дапамог зразумець сэнс жыцця: трэба змагацца за свае правы, каб доля не была “горкай”.)

‒ Як вы думаеце, ці можна сказаць, што Мікола Кужалевіч быў самым першым сапраўдным настаўнікам для Даніка Мальца?

(Імёны настаўнікаў Даніка запісваюцца ў табліцу на дошцы і ў сшытках.)

Аднак былі яшчэ настаўнікі ў школе.

  • Хто быў першым школьным настаўнікам Даніка Мальца?

(пан Цаба – запіс у табліцы)

  • Калі адбылася першая сустрэча Даніка з панам Цабам?

  • На якую рысу характару настаўніка звярнуў увагу Данік?

  • Раскажыце пра знешні выгляд гэтага настаўніка.

  • Што вы ведаеце пра паходжанне гэтага чалавека?

(Паходзіць з багатай сям’і, вучыўся ў Нясвіжы па-руску, не паляк.)

  • Як гаварылі пра Цабу ў вёсцы?

(Панскі падліза, прадаўся з душою панам.)

  • Чаму Данік недалюбваў свайго першага школьнага настаўніка?

(Сам беларус, але прадаўся палякам, забыўся на сваю Беларусь; за ўсё беларускае Данік стаяў у кутку; пан Цаба выдаў Міколу Кужалевіча.)

Даніку пашчасціла, ён змог вучыцца далей, стаў вучнем 4 класа.

  • З якімі яшчэ настаўнікамі ў школе давялося сустрэцца Даніку?

(Пані Мар’я, панна Рузя, пан Дулемба.)

  • Каго з гэтых настаўнікаў хлопчык недалюбваў і чаму?

Панна Рузя (запіс у табліцы)

  • Што гаворыць аўтар пра панну Рузю? Як ён яе характарызуе?

(вучні зачытваюць характарыстыку настаўніцы)

  • Як панна Рузя адносілася да дзяцей, асабліва да бедных дзяцей-беларусаў?

(пан Дулемба ‒ запіс у табліцы)

  • Чаму Данік не любіў і пана Дулембу?

  • Як пан Дулемба пры першай сустрэчы звярнуўся да хлопчыка? Ці можна пана Дулембу, які так звяртаецца да дзяцей, назваць сапраўдным настаўнікам?

(Ты, дурань, гавары? Будзе ціха, халера, ці не?)

Пані Мар’я (запіс у табліцы)

  • Каго са сваіх настаўнікаў больш за ўсё любіў Данік?

У аповесці “Сірочы хлеб” настаўніца Анджыеўская найбольш паказана праз успрыманне Даніка Мальца.

  • Якой яна яму бачыцца? (VI раздзел)

  • Чаму Данік у думках называе пані Мар’ю мамай?

  • За што дзеці любілі сваю выхавацельку – пані Мар’ю?

  • Што вы ведаеце пра паходжанне пані Мар’і? Хто яна, з якой сям’і?

  • Адкуль пані Мар’я ведае беларускую мову?

  • Які лёс прадказвае пані Мар’я сваім выхаванцам?

Пані Мар’я разумее, што беларусы не любяць паноў-прыгнятальнікаў, але пераконвае сваіх вучняў, што і палякі бываюць розныя.

  • Што пані Мар’я кажа пра паноў?

(Вы тут не любіце паноў. А я – таксама палячка. А гэта, хлопчык, не адно і тое ж. І ў нас у Польшчы ўсякія людзі ёсць.)

‒ Настаўніца чытае сваім вучням творы як польскай, так і беларускай літаратуры. Героямі гэтых твораў з’яўляюцца простыя людзі.

  • Як вы думаеце, чаму пані Мар’я чытала дзецям творы “Янка-музыка” Г. Сянкевіча і “Міхаська” Цёткі? Чым падобныя гэтыя творы?

(Абодва творы пра трагічны лёс дзяцей-сірот. Настаўніца хоча падкрэсліць, што жыццё бедных працоўных людзей і Польшчы, і Беларусі аднолькавае. Гіне Янка-музыка, гіне Міхаська. Іх не зразумелі ў грамадстве, якое пабудавана на жорсткасці, варажасці.)

Настаўніца хоча паказаць дзецям дэмакратычную Польшчу. У той час гэта было асабліва важна, бо ў Заходняй Беларусі дзеці сустракаліся з палякамі-прыгнятальнікамі беларускага народа.

  • Праз што, як на справе пані Мар’я даказала свае адносіны да дзяцей-беларусаў?

  • Чаму пані Мар’я чытае творы і на польскай мове і на беларускай?

  • Якую кнігу падарыла пані Мар’я Даніку, на якой мове яе падпісала? Чаму?

Аднак было б памылкай думаць, што адносіны пані Мар’і і Даніка былі бясхмарнымі. Былі тут хвіліны горкіх крыўд, быў боль.

  • Чаму Данік пакрыўдзіўся на сваю настаўніцу?

  • З кім у гэты момант параўноўвае Данік пані Мар’ю?

  • Якую жахлівую сцэну назіраў Данік праз акно школы?

(Паліцэйскі біў сялянку, якая прыйшла ў мястэчка ўслед за арыштаваным сынам.)

‒ Уся тая нянавісць, што збіралася ў душы да прыгнятальнікаў, вылілася на пані Мар’ю.

  • Якія словы нянавісці хацелася сказаць Даніку?

(Ідзі ты к чорту! Разам з усімі вамі – к чорту!)

‒ Але ён не крыкнуў гэтых слоў, бо пані Мар’я адразу б перастала быць яго настаўніцай, а ён яе вучнем.

  • Давайце падумаем, чаму настаўніца пакінула свайго лепшага вучня пасля ўрокаў, за што яна яго пакарала? Ці хацела яна спецыяльна пакрыўдзіць хлопчыка?

(Данік не працаваў, калі чыталіся тэксты 5-му класу, не выконваў заданні; пані Мар’я перажывала, што Данік пачне адставаць, стане горш вучыцца;настаўніца хацела выхаваць у хлопчыку здольнасць засяроджваць увагу на галоўным, выпрацоўваць у сабе сілу волі.)

‒ Хоць настаўніца і бачыла, што Данік пакрыўдзіўся на яе, калі даведаўся пра пакаранне, аднак верыла, што гэта пойдзе яму на карысць.

Пані Мар’я баіцца, каб расправа над сялянкай не параніла дзіцячае сэрца так, што яе вучань зненавідзіць усіх палякаў. Боль, сорам выліваюцца ў слёзы. Пані Мар’я адчувае і сваю віну перад вучнем, бо яна таксама полька.

  • Чаму дзеці любілі сваю настаўніцу?

(Пані Мар’я вылучалася сярод іншых настаўнікаў; любіла сваіх вучняў, аддавала ім сваё сэрца; старалася зразумець сваіх выхаванцаў; падтрымлівала дзяцей у складаных жыццёвых сітуацыях; была для іх другой мамай.)

‒ Пані Мар’я захварэла, яна не магла быць з дзецьмі. Давайце прыгадаем эпізод, калі пані Мар’я развітваецца са сваімі вучнямі.

(Сцэнка “Развітанне пані Мар’і са сваімі вучнямі”)

  • Як адчувалі сябе вучні пасля сустрэчы з любімай настаўніцай?

  • Што адчуў і што падалося Даніку ў гэты момант?

  • Ці спраўдзіліся прадчуванні хлопчыка? Чаму?

Мы звярнулі ўвагу на ўсіх настаўнікаў, якія так ці інакш паўплывалі на жыццё хлапчыка.

Давайце назавём якасці характару, якія адпавядаюць кожнаму герою твора.

Вынікам нашай працы павінна стаць табліца, якую мы запоўнім сумесна.

(Вучні павінны памясціць карткі ў пэўны слупок на дошцы, а пасля табліцу дзеці запісваюць у свае сшыткі.)

Мікола Кужалевіч

пан Цаба

панна Рузя

пан Дулемба

пані Мар’я

смелы


мужны


змагар за правы


сапраўдны беларус


разумны

панскі падліза


прадаўся з душой


гаворыць няпраўду


не паляк


забыўся на беларускасць

вучыць нудна, нецікава


худая


крыклівая


лаецца


дзеўка ў розуме


абражае дзяцей


толькі крычыць


павук

добрая


вясёлая


прыгожыя


любіць вучняў


спачувае вучням


другая мама


любімая настаўніца

Дома вы малявалі ілюстрацыі “Настаўнікі Даніка Мальца”.

  • Якія малюнкі ў вас атрымаліся?

  • Ці адпавядаюць вашыя малюнкі нашай характарыстыцы герояў?

  • А чаму малюнкаў з пані Мар’яй аказалася найбольш?

А зараз давайце вызначым, чаму ж навучылі настаўнікі Маніка Мальца?


Анкета “5 з 25”


Чаму навучылі настаўнікі Даніка?


1. Польскай мове. 2. Шчырасці. 3. Дабру. 4. Жыццю. 5. Адукаванасці. 6. Сяброўству.

7. Павагі да дарослых. 8. Добразычлівасці. 9. Выхаванасці. 10. Справядлівасці. 11.Уменню адстойваць сваю думку. 12. Самастойнасці. 13. Разумнаму погляду на жыццё. 14. Самаахвярнасці. 15. Незалежнасці ад іншых. 16. Патрыятызму. 17. Самакрытычнасці. 18. Сіле духу. 19. Сіле волі. 20. Спачуванню. 21. Адрозніваць злых ад добрых людзей. 22. Смеласці. 23. Уменню пастаяць за сябе. 24. Беларускай мове. 25. Акуратнасці.



(Вучні, якія сядзяць за адной партай, павінны выбраць з прапанаваных ідэй толькі 5, якія даюць адказ на пастаўленае тытанне.)

(Гучыць музыка.)

  • А чаму настаўнікі вучаць вас, сучасных вучняў?

  • Які вы для сябе зрабілі вынік, хто такі настаўнік, якім ён павінен быць?

Запоўніце табліцу, выкажыце свае адносіны да настаўнікаў.


Аповесць Я. Брыля “Сірочы хлеб”


  1. Тэма ________________________________________

  2. __________________________________________________

(апішыце тэму двума прыметнікамі)

  1. __________________________________________________

(апішыце дзеянне тэмы трыма дзеясловамі)

  1. __________________________________________________

(складзіце сказ, які паказвае адносіны да тэмы)

  1. __________________________________________________

(падбярыце сінонім з аднаго слова, які адпавядае тэме)



На ўроку малявання ў пані Мар’і былі кляновыя лісты і яблыкі. У вас на партах яны таксама ляжаць.

  • Якім, на вашу думку, павінен быць сапраўдны настаўнік?

(Вучні на кляновых лістах запісваюць адказ на гэтае пытанне. Кляновыя лісты прымацоўваюцца на дошку, атрымліваецца дрэва.)

  1. Дамашняе заданне:

Старонка 161, пытанне № 16

  1. Падвядзенне вынікаў урока:

Выстаўленне адзнак за ўрок.

Паважаныя сябры, дзякуй вам за добрую працу на ўроку. У вашым жыцці таксама будуць сустракацца розныя настаўнікі: станоўчыя і адмоўныя. Жадаю вам, каб побач з вамі былі толькі такія настаўнікі, як пані Мар’я.

(Дзеці запісваюць на яблыках пажаданне сваім настаўнікам. Прымацоўваюць яблыкі на дошцы. Атрымліваецца малюнак.)


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Уроки

Целевая аудитория: 7 класс.
Урок соответствует ФГОС

Автор: Лобачевская Алина Брониславовна

Дата: 02.07.2017

Номер свидетельства: 423618


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства