kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай літаратуры

Нажмите, чтобы узнать подробности

Школьная сістэма ўдасканальваецца ўвесь  час, хутка рэагуе на сацыяльныя і грамадскія запатрабаванні. У наш час, час тэхнікі і электронікі, патрэбны не проста інтэлектуалы, а асобы з багатым духоўным светам, бо спусташэнне душы вядзе да спусташэння і асобы, і грамадства. А духоўнасць у людзей трэба таксама выхоўваць, фармаваць, развіваць.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай літаратуры»

Казлоўская Людміла Анатольеўна,

настаўнік беларускай мовы і

літаратуры дзяржаўнай установы

адукацыі “Сярэдняя школа № 2

г.Бялынічы”


Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай літаратуры

Ні адзін сейбіт не кіне зерне ў непадрыхтаваную глебу.

І душу, каб у ёй прараслі зерні дабрыні, трэба

падрыхтаваць. Трэба навучыць яе адчуваць. Душа

чалавека мудрэйшая за розум яго.

В.Вітка.

Школьная сістэма ўдасканальваецца ўвесь час, хутка рэагуе на сацыяльныя і грамадскія запатрабаванні. У наш час, час тэхнікі і электронікі, патрэбны не проста інтэлектуалы, а асобы з багатым духоўным светам, бо спусташэнне душы вядзе да спусташэння і асобы, і грамадства. А духоўнасць у людзей трэба таксама выхоўваць, фармаваць, развіваць.

Літаратура ж як адзін з відаў мастацтва павінна перш – наперш уздзейнічаць на пачуцці асобы, спасцігацца душою, а потым ужо асэнсоўвацца розумам. Урокі літаратуры павінны дапамагчы вучням фарміраваць маральныя каштоўнасці, развіваць этычную культуру вучняў і выхоўваць гарманічнага і адказнага грамадзяніна сваёй краіны.

На розных этапах вучэбных заняткаў можна выкарыстоўваць разнастайныя дыдактычныя прыёмы, якія садзейнічаюць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыяла ўрока. Прыём № 1 “Лексічная карта”

Прымяненне гэтага прыёму на ўроках беларускай літаратуры дапамагае вучням палепшыць сваю лексічную кампетэнцыю, развіць навык аналізу і інтэпратацыі слоў у розных кантэкстах, пашырыць арсенал літаратурных сродкаў.

Настаўнік выбірае ключавое паняцце або слова з тэксту і прапаноўвае вучням скласці лексічную карту вакол гэтага слова. Гэта азначае, што вучні павінны знайсці сінонімы, антонімы і словы – сваякі, а таксама прывесці асацыяцыі або прыклады, звязаныя з гэтым словам. Лексічная карта- гэта візуальнае ўяўленне слоў, якія звязаны з пэўным паняццем або тэмай. Звычайна лексічная карта ўяўляецца ў выглядзе дыяграмы або схемы, якая складаецца так : у цэнтры слова (паняцця), вакол якога размяшчаюцца сінонімы, антонімы і другія роднасныя словы.

10 клас “Адметнасць лірыкі Максіма Танка перыяду Вялікай Айчыннай вайны”

Падрыхтоўчы этап

Выхаваўчая задача: садзейнічаць фарміраванню сістэмы маральна-этычных каштоўнасцей.

Напрыклад, прапануецца слова вернасць.

Вучні працуюць індывідуальна або ў групах, аналізуюць словы і запаўняюць лексічную карту. Яны могуць выкарыстоўваць слоўнікі, інтэрнэт-рэсурсы або ўласныя веды, каб знайсці патрэбныя словы і прыклады. Вучні прадстаўляюць сваю лексічную карту класа, тлумачаць свой выбар і абмяркоўваюць семантыку і кантэкстуальнае значэнне слова ў літаратурным творы.

Настаўнік падкрэслівае яго важнасць у тэксце.

Сінонімы – адданасць, шчырасць, прынцыповасць, ідэйнасць, перакананасць.

Антонімы – здрада, вераломства, хлусня, клевета.

Роднасныя словы – верны, верыць, веруючы.

Прыклады словазлучэнняў : вернасць сяброўству, вернасць слову, вернасць сваім перакананням, вернасць абяцанням.

Пасля запаўнення лексічнай карты можна падвесці вучняў да вырашэння праблемнага пытання :

- Чаму некаторыя людзі лічаць, што вернасць, адданасць з’яўляюцца не вельмі важнымі паняццямі для сённяшняга дня?

Цікава ведаць. Аналагічныя прыёмы для раскрыцця паняццяў маральнага развіцця выкарыстоўваюцца ў тэхналогіі работы з паняццямі маральнага развіцця С.С.Кашлева.

Прыём № 2 “Ключавыя пытанні”.

Гэты метад накіраваны на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў і стымуліраванню іх да самастойнай дзейнасці, да выпрацоўцы асабістых вывадаў і аналізу літаратурных твораў.

Настаўнік прадстаўляе тэкст літаратурнага твора і прапануе вучням паставіць ключавыя пытанні, якія звязаны са зместам і вобразамі твора. Вучні могуць абменьвацца пытаннямі, абмяркоўваць у парах або групах, а таксама прапаноўваць свае варыянты адказаў на ключавыя пытанні. Адказ павінен быць з апорай на тэставыя фрагменты. Настаўнік робіць абагульненне, дапамагае вучням у вызначэнні асноўнай ідэі твора, у асэнсаванні маральна – этычных паняцццяў.

10 клас, тэма “Пімен Панчанка. Вершы “Герой”, “Родная мова”, “Той дзень прапаў і страчаны навекі…”, “Спарышы”, “Крык сойкі”.

Арыенціровачна-матывацыйны этап.

На разгляд тэмы адводзіцца 2 гадзіны. На першым уроку вучні знаёмяцца з асноўнымі звесткамі пра жыццё і творчасць Пімена Панчанкі, на прыкладзе выбраных твораў – з асаблівасцямі творчасці паэта.

Выхаваўчая мэта: садзейнічаць выхаванню высакароднасці, дабразычлівасці, спагады, жадання рабіць дабро.

Выразнае чытанне радкоў з вершаў П.Панчанкі.

1.Я вершы пішу, бо душа ўстрывожана

Любоўю і болем за кожнага з нас.

2.Праўда веку!

Зрабі нас дужымі,

Рабства знішчыць дапамажы:

Рабства жонкі і рабства мужа,

Рабства дачаў і аўтамашын…

(“Сумленне”)

3. На нягоды жыцця не жальцеся,

Не было б перамог без нягод.

Нараджайцеся, нараджайцеся

Кожны месяц і коны год.

(“На нягоды жыцця не жальцеся…”)

4.Мы не плюём на дружбу і на працу :

Нам без трывог не зберагчы жыцця,

Сябры, давайце будзем хвалявацца

За ўсіх і ўсё : за зерне і дзіця…

(“Той дзень прапаў і страчаны навекі…”)

5. Каб стаць чалавекам

У век наш суровы,

Помні жыцця асновы :

Гавары, як вучыла маці,

Рабі,як вучыў бацька,

Жыві, як добрыя людзі,

Усё, на што здольны,

Зрабі для Радзімы.

(“Каб стаць чалавекам…”)

Сфармуліруйце пытанні, на якія паэт спрабуе даць адказ у сваіх вершах. Выбераце ключавыя пытанні, запішыце ў літаратурны сшытак. Паспрабуйце адказаць на іх.

Настаўнік робіць абагульненне адказаў вучняў.

Напрыклад, мы гаворым пра гуманізм у творчасці П.Панчанкі, гаворым пра вечныя каштоўнасці на зямлі.

А што вы лічыце вечнымі каштоўнасцямі? (Маці,Радзіма, мір,мова, хлеб…). Нам з вамі берагчы гэтыя каштоўнасці, заўседы памятаць, гаворачы словамі П.Панчанкі, “без чалавечнасці не будзе і вечнасці”. Быць чалавекам, любіць людзей, адчуваць сябе адказным за ўсё і ўсіх – дэвіз жыцця і творчасці П.Панчанкі. Няхай ён стане нашым дэвізам!.

Мэтазгодна прапанаваць вучням у якасці дамашняга задання скласці праект – мініяцюру “Якім я бачу чалавека 21 стагоддзя” або “Як стаць чалавекам…”

Прыём №3 “5 з 25”. Развівае вучэбныя навыкі, лагічнае мысленне і аргументацыю адказу.

Сутнасць прыёму. Настаўнік прапаноўвае вучням 25 ключавых ідэй або пытанняў, якія асацыіруюцца з прачытаным тэкстам або літаратурным героем. Вучням прапаноўваецца выбраць 5 найбольш важных або цікавых ідэй, якія, на іх думку, найбольш дакладна адлюстроўваюць змест твора.

8 клас. А.Дудараў “Вечар”

Пазнавальны этап.

Выхаваўчая задача: садзейнічаць выхаванню актыўнай жыцццёвай пазіцыі, агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей.

Рысы нацыянальнага характару:

Цярплівасць,упартасць, сціпласць, добрасуседскасць, сумленнасць, міралюбства, цягавітасць, працавітасць, свабодалюбства, верацярпімасць, справядлівасць, гаспадарлівасць, жыццялюбства, кемлівасць, таленавітасць, гасціннасць, кансерватызм, панурасць, памяркоўнасць, смеласць, цікаўнасць, пачуццё гумару, самакрытычнасць, дасціпнасць, адкрытасць душы.

Клас дзеліцца на два варыянты .

Заданне. Вучням прапануецца вызначыць рысы характару Мульціка і Гастрыта (работа ў групах). Спачатку яны робяць індывідуальны выбар пяці рыс характару, уласцівых, на іх думку, героям твора. Пасля для кожнага варыянту выбіраюць агульныя пяць рыс. Прадстаўнікі кожнай групы запісваюць гэтыя рысы на дошцы. Падводзяцца вынікі, выбіраюцца агульныя для ўсіх пяць рыс характару герояў з пацвярджэннем тэкстам свайго выбару.

Прыём № 4 “Пірамідная гісторыя”.

1.Імя героя нашай гісторыі (чалавек, жывёла, неадушаўлены прадмет)

2.Два словы, якія апісваюць героя (знешнасць, узрост,рысы характару, якасці).

3.Тры словы, якія апісваюць месца дзеяння (краіна,мясцовасць, грамадскае месца ).

4.Чатыры словы, якія апісваюць праблему гісторыі (Напрыклад, грошы, страты, беднасць, заблытаўся ).

5.Пяць слоў, якія апісваюць першую падзею (што з’явілася прычынай праблемы ў творы).

6. Шэсць слоў, якія апісваюць другую падзею (што адбываецца з героем па сюжэту).

7. Сем слоў, якія апісваюць трэцяю падзею (што рабілі для рашэння праблемы).

8. Восем слоў, якія апісваюць рашэнне праблемы.

Цікава ведаць.

Гэту стратэгію ўдала пераапрацавала Вольга Громава, якая стварыла сваю піраміду – “Піраміда крытыкі”, якая дае магчымасць вучням складаць пісьмовыя водгукі на мастацкія творы.

10 клас. Тэма “Францыск Скарына. Развіццё беларускага кнігадрукавання.”

Кантрольна – карэкцыйны этап.

Выхаваўчая мэта: садзейнічаць выхаванню агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культуры навуковага пошуку.

Скласці піраміду па тэме ўрока

Напрыклад,

Францыск Скарына

Геніяльны чалавек

Полацк, Італія, Прага

Грошы, беднасць, арышт, тыпаграфія.

Бацька не падтрымліваў сына матэрыяльна.

Адсутнасць матэрыяльных сродкаў для выдавецкай дзейнасці.

Быў у турэмным зняволенні за даўгі брата.

Садзейнічаў развіццю кнігадрукавання і асветы брацкіх славянскіх народаў.

Прыём № 5 “SMS – паведамленне”

Дыдактычны прыём “SMS-паведамленне” на ўроках літаратуры дазваляе выкарыстоўваць фармат кароткіх тэкставых паведамленняў, якія звычайна адпраўляюцца ў смартфонах. Гэты прыём актыўна прыменяецца ў сучаснай педагогіцы для стварэння інтэрактыўнасці і прыцягнення ўвагі вучняў.У час урока настаўнік можа задаваць пытанні або каментарыі ў выглядзе кароткіх SMS-паведамленняў, можа праекціраваць гэтыя паведамленні на экране або чытаць іх услых, ажыццяўляючы зваротную сувязь і стымуліруючы дыскусію.

Вучні пішуць SMS літаратурнаму герою, выказваюць свае эмоцыі, думкі і ўражанні.

8 клас. Тэма “В.Быкаў”Жураўліны крык.” Праблема маральнага выбару на вайне”

Этап урока – рэфлексія

Выхаваўчая задача: садзейнічаць развіццю эмацыяльнага інтэлекту вучняў, пачуцця эмпатыі.

Н-д, SMS да героя твора В.Быкава “Жураўліны крык” Глечыка.

Вася, прывітанне! Ты для мяне супергерой! Спачатку цябе было шкада. Юнак, які жыве з крыўдай на маці, а потым з пачуццём віны за свае паводзіны. А потым…ты малайчына! Змог перамагчы свой страх і выканаць воінскі абавязак. Разумею, што гэта не так проста : пераадолець сябе. Ты – супер! Вельмі добра, што героі жывуць як на старонках кніг, так і ў жыцці.

У працэсе навучання мы не толькі перадаем веды і навыкі вучням, але і ўплываем на іх развіцццё і фарміраванне маральна – этычных установак. Пры ўмелым карыстанні кожны дыдактычны прыём можа стаць інструментам для дасягнення выхаваўчых мэт і будзе садзейнічаць фарміраваннню грамадзянскай і маральнай адказнасці, развіваць у вучняў навыкі сацыяльнай камунікацыі, супрацоўніцтва, самаарганізацыі і самастойнасці.А настаўнік можа і павінен стаць такім сейбітам “разумнага, добрага, вечнага”.

Літаратура:

1. Исаченко, И.В. Учебный диалог как средство активизации мыслительной деятельности учащихся 5-11 классов на уроках русского языка и литературы / И.В. Исаченко. – Могилев: МгОИРО, 2019. – 85 с.

2. Канцавая, М. “Тэхналогія работы з паняццямі маральнага развіцця” / М.Канцавая, М.Дз.Мурынава // часопіс “Беларуская мова і літаратура”. – Мн. – 2001. – № 2. – С.41-43.

3. Панчанка, Пімен. Выбранае. Вершы, паэма / Пімен Панчанка. – Мінск: Мастацкая літаратура. – 1993. – 541 с.

4. Панчанка, Пімен. Збор твораў ў 4-х т. / Пімен Панчанка. – Т.1-3. Мінск: Мастацкая літаратура. – 1981-1982. – 351 с.





Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Прочее

Скачать
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу на ўроках беларускай літаратуры

Автор: Козловская Людмила Анатольевна

Дата: 20.05.2026

Номер свидетельства: 686205


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей


ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства