kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Прэзентацыя "Шлях коласа"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мастацка-мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа»

Ідэя стварэння і мастацкая канцэпцыя адзінага на Беларусі мастацка-мемарыяльнага комплексу належыць загадчыку аддзела культуры Стаўбцоўскага райвыканкома А.В.Грэкаву і дырэктару Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа З.М.Камароўскай. Створаны ў 1990 — 1992 гг. групай самадзейных майстроў-разьбяроў па дрэве А.Маголіным, С.Кляшчуком, М.Корабавым, І.Канавалюком (Мінск), В.Пашчанкам, Г.Дзялендзікам (Гродна), І.Супрунчыкам (в. Цярэблічы, Брэсцкая вобласць).

 Драўляныя скульптуры па матывах твораў паэта, створаныя народнымі ўмельцамі-разбярамі па дрэве, размешчаны ўздоўж дарогі Стоўбцы—Мікалаеўшчына, у леснічоўку Альбуць. «Дарога дзядзькі Якуба», «Сцяжына новазямельцаў», кампазіцыя «Песняй вітаю я вас!», з якіх складаецца «Шлях Коласа», самабытныя, арыгінальныя, дапамагаюць жывей адчуць непаўторны свет паэзіі Якуба Коласа.

 Пачынаецца «Дарога дзядзькі Якуба» вобразам беларускай мадонны з дзіцем на руках — сімвалам мацярынства, жаноцкасці, вечнага працягу жыцця. Скульптура «Мадонна» (мастак В.Парашчанка) размешчана пры ўездзе ў Акінчыцы.

 Адсюль, з Акінчыцкай хаты, дзе нарадзіўся паэт, пачынаюцца шляхі-дарогі Якуба Коласа. Каля мемарыяльнай хаты размешчана выкананая з дрэва карта-схема адноўленых коласаўскіх мясцін з выявамі сядзіб, дзе прайшло маленства і юнацтва паэта (мастак В.Масаловіч). Тут жа, каля каморы, яшчэ лёгка прыкмеціць колішні шлях (Кацярынінскі тракт).

 Вобраз дарогі знайшоў адбітак у многіх творах Якуба Коласа, але найболып яскрава, з замілаваннем апісаны дарогі, што былі да дробязі знаёмыя з маленства, — стаўбцоўскія. У трылогіі «На ростанях» Якуб Колас пісаў: «Дарога ішла праз лес, чысты, высокі, стомкі бор. Бор гэты меў назву Сустрэнаўка. Чаму яго так называлі? Відаць, тут адбылася нейкая сустрэча? — разважаў Лабановіч, падаючыся далей у бок Мікуціч.»

Дарога Стоўбцы — Мікалаеўшчына пралягла праз лясы, апісаныя Якубам Коласам, — Сустрэнаўку, Шацілаўку, цераз даўнейшую балоціну — Акінчыцкую грэблю, між шырокіх калгасных палеткаў.

 Адразу за Акінчыцамі, злева, на ўскраі Сустрэнаўкі, размешчаны выявы цеслі-разбяра, дудара, ткачыхі, казачніка і мысляра, якія ўвасабляюць народную мудрасць, майстэрства, працавітасць, ілюструюць старонкі ранніх твораў паэта. Скульптурным кампазіцыі «Вытокі» (мастак М.Корабаў), «Сейбіты» (мастакі А.Маголін, С.Кляшчук) — сімвал той цудадзейнай крьшіцы, якая з маленства жывіла душу будучага паэта, абудзіла ў ім сілу таленту.

 Паэтычная выява «Сымон-музыка»  (мастак А. Маголін) арганічна спалучаецца з папярэднімі кампазіцыямі. Гэта ілюстрацыя да аднайменнай паэмы, бадай, самага задушэўнага твора Якуба Коласа, у некаторай ступені аўтабіяграфічнага. Фігура галоўнага героя паэмы, сялянскага хлопчыка, адоранага чулай, уражлівай душой успрымаецца як сімвал народнага музыкі-дудара, творцы духоўных багаццяў. Гэта — гімн маладосці і таленту.

Свет забыў цяпер Сымонка,

 Скрыпцы душу ён аддаў,

I пайшла, пайшла гамонка —

Лес смяяўся і рыдаў.

 Скульптурная работа «Падгляд пчол» (мастак С.Кляшчук) адлюстроўвае спрадвечны занятак беларусаў пчалярствам, з якім Колас быў знаёмы з маленства і які каларытна апісаў у славутай паэме «Новая зямля».

Адна з легенд аб  заснаванні горада Стоўбцы ўвасоблена ў скульптуры «Старац» (мастак А.Маголін). Выява старца-манаха нагадвае пра старадаўні манастыр, што быў у даўніну на месцы горада, ад якога пасля страшнага мору, з якім мужна змагаліся манахі, засталіся толькі тры слупы.

Асфальтаваная стужка дарогі мінае Сус-трэнаўку, бяжыць цераз Акінчыцкую грэблю, якую Якуб Колас апісаў у трылогіі «На ростанях»: «Тым часам дарога падыходзіла да балоціны, праз якую была паложана грэбля. Абапал балота густою сцяною стаяў лес. Калі, бывала, ціхаю, летняю ноччу спынішся каля  грэблі і гукнеш, дык рэха доўга бегла ўскрай балоціны, адбіваючыся ад сцяны лесу, а потым зноў варочалася назад, ужо ў  некалькі змененым адценні.

Па  ўзгорку, за грэбляй, непадалёку ад павароту на Альбуць, размешчана фігура «Званар» (мастак С.Кляшчук) — выява паэта-змагара, душа якога, як звон, адклікалася на радасць і гора народа. I як гул звону, здаецца, разыходзяцца шырока поклічныя Коласавы радкі:

Гэй, чулыя сэрцам!

 Гэй, душы жывыя!

Ідзіце вы долю каваць!

У вас жа ёсць  сілы яшчэ маладыя,

У вас жа ёсць крыллі лятаць!

                                              “Покліч”

 «Дарога дзядзькі Якуба» пралягае злева, уздоўж асфальтаванай шашы Стоўбцы — Мікалаеўшчына, а справа да яе далучаецца лясная дарога, на пачатку якой драўляныя ўказальнікі запрашаюць на «Сцяжыну новазямельцаў», якая вядзе ў Альбуць, мясціну, дзе ў простым сялянскім хлопчыку нараджаўся славуты паэт.

«Сцяжына новазямельцаў» — удалая творчая знаходка аўтараў канцэпцыі комплексу і мастакоў. Адчуванне сустрэчы з героямі паэмы ствараюць сама прырода і дарога, якая калісьці была асноўным шляхам зносін Мікалаеўшчыны з Новым Свержанем і Стоўбцамі. Яна яшчэ памятае лёгкія крокі басаногіх дзетак Міцкевічаў і няспешную хаду Міхала, памятае дзядзьку Антося, маці паэта, іх сваякоў і вяскоўцаў.

На  скрыжаванні лясных дарог, адразу за паваротам, размешчана кампазіцыя «Народ», з якой і  бярэ пачатак «Сцяжына новазямельцаў». Аўтар кампазіцыі — майстар з в. Цярэблічы Столінскага раёна І.Супрунчык, які робіць свае ўнікальныя драўляныя скульптуры толькі сякерай. У фігурах чатырох сялян рознага ўзросту мастак стварыў абагульнены вобраз людзей паднявольнай працы, якія вымушаны ўсё жыццё несці свой нялёгкі крыж, што ўзвышаецца над імі, як сімвал прадвызначэння лёсу.

Далей па Альбуцкай дарозе на працягу  каля 900 м размешчаны драўляныя скульптуры дзядзькі Антося, Міхала, Ганны з дзецьмі.

 Вобраз дзядзькі Антося ўвасоблены ў дзвюх фігурах на невялікай адлегласці адна ад адной — «Касец» і «Дзедаў човен» (мастак I.Супрунчык). Дзядзька Антось — «рукі сям'і» — паўстае перад намі як селянін-касец, які перадае сваю навуку хлапчуку, і як адмысловы рыбак, багатаму ўлову якога радуецца дзятва.

 Бліжэй да сядзібы сустракаецца фігура дзядзькі Міхала — «галавы сям'і», галоўнага героя паэмы. Хоць і абрыдла яму панская служба (больш за 20 гадоў праслужыў Міхал у лясніцтве князёў Радзівілаў), але вымушаны ён штодзённа спраўна выконваць абавязкі палясоўшчыка. Набыць свой кавалачак зямлі, каб з «панскіх выпутацца пут», — сэнс жыцця Міхала. На момант прыпыніўся ён у роздуме, над ім шумяць  верхавінамі дрэвы; за плячыма — паляўнічая  стрэльба, у руках — зерне.

Заканчваецца «Сцяжына новазямельцаў» на прасторнай светлай паляне побач са срэбразвоннай крынічкай, за якой  сціпла прытулілася пасада  лесніка — сядзіба, агароджаная парканам, старое гумно, хлеў і хата. «Раніца ў нядзельку» (мастак І.Супрунчык) — так называецца апошняя кампазіцыя, прысвечаная маці Ганне Юр'еўне і дзецям.

Альбуцкая дарога вядзе да турбазы «Высокі бераг», пры  ўваходзе ў якую размешчана кампазіцыя «Песняй вітаю я вас!» Аўтарскі калек-тыў самадзейных майстроў з Гродна пад кіраўніцтвам М.Скляра стварыў  вобразы песняра і народных музыкаў, прыгажуні-дзяўчынкі з букетам кветак. Гэта сімвалы сардэчнасці, шчы-расці, гасціннасці  беларускага народа.

Вернемся на «Дарогу дзядзькі Якуба», што кліча ўперад, да вёскі Мікалаеўшчьша. Адразу за Альбуцкім паваротам, насупраць Стаўпецкага лужка, на ўзгорку, сярод стромкіх соснаў прыцягвае ўвагу скульптура мастака І.Канаваленкі «Пяшчота». Ён і Яна, апавітыя кветкамі, нібы сцвярджаюць вечнасць кахання.

 Адвечную знітаванасць чалавека з прыродай адлюстраваў мастак А.Маголін у скульптурным вобразе «Бацька Нёман». Размешчана фігура каля прыгожай мясціны пад назваі Дуброва, у лагчыне, дзе найбольш адчувальны вільготны подых Нёмана — ракі маленства і юнацтва паэта. Магутная постаць Старца-Нёмана трымае ў сваіх далонях-хвалях маленькі човен з чалавекам. Гэты вобраз сімвалізуе веліч і моц ракі, нагадвае пра залежнасць чалавека ад сіл прыроды.

 «Дарога дзядзькі Якуба» выбягае з абдымкаў лесу на прастор палёў, якія не раз узгадваў Якуб Колас: «Сніліся мне Канцывалокі Міхалаў Крыж, і Дуброўкі, і Лядзіны, і Бервянец, і Раймусава Шырокая, і Высокі бераг і сотні іншых урочышч, якія цяжка пералічыць і назвы якіх, быць можа, забыліся і перайначыліся.»

 Паблізу развілкі дарог, за некалькі дзесяткаў метраў ад хутара Смольня размешчана скульптурная выява мастака С.Кляшчука «Асветнік». Гэта вобраз настаўніка, які з надзеяй глядзіць уперад, прытуліўшы да сябе сялянскую дзяўчынку з кнігай у руках. Узняты над галавой ліхтар сімвалізуе святло навукі, якое шчодра несла людзям беларуская інтэлігенцыя.

 Скульптура «Асветнік» устаноўлена на  месцы, дзе да вайны была сядзіба малодшага брата Якуба Коласа Міхася Міцкевіча, вядомага дзеяча беларускай культуры, настаўніка, пісьменніка, які выступаў у літаратуры пад псеўданімам Антось Галіна. Ён жа быў прататыпам Якуба, брата Лабановіча, у трылогіі «На ростанях». У тую хату ў 1940 г. да брата прыязджаў Якуб Колас.

Адразу за выявай «Асветнік» да асноўнай дарогі  злева падыходзіць гравійка, якая вядзе ў яшчэ адну блізкую сэрцу паэта мясціну — Ласток.

Наступная мясціна, звязаная з імем паэта — хутар Смольня, філіял Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Абапал адрэзка дарогі паміж Смольняй і Мікалаеўшчынай размясціліся палі — Кліні і Канцывалокі. Такую назву яны атрымалі пасля паўстання мікалаеўцаў у 1863 г., калі сяляне высеклі радзівілаўскія лясы, у якія канцамі ўпіраліся палеткі. За парубку лясоў князь Антон Радзівіл вёў больш за 16 гадоў судовую справу,  аднак свае палі вяскоўцы адстаялі. На гэтым адрэзку дарогі стваральнікі «Шляху Коласа» змясцілі скульптуру «Хлебароб» (мастак М.Корабаў) — сімвал чалавека працы, селяніна, жыццё якога праходзіла ў клопаце пра зямлю.

 Якубу Коласу былі блізкія гэтыя турботы, ён заўсёды заставаўся чалавекам зямлі з думкамі і клопатам пра яе ўрадлівасць. «Ёсць дзве рэчы, што падымаюць мне настрой: новы, добра напісаны верш і дождж,  калі ён пройдзе ў час» — не раз гаварыў паэт.

У вёсцы Мікалаеўшчына — карані продкаў Якуба Коласа, сардэчных, добразычлівых людзей. Паэт часта звяртаўся ў сваіх творах да гэтай вёскі, клапаціўся, дапамагаў яе жыхарам.

Пры  ўездзе ў Мікалаеўшчыну размешчана кампазіцыя  «Дрэва жыцця» (мастак І.Супрунчык). Яе асноўныя сімвалы і вобразы — лыжка, свечка, сонца над постацямі старой жанчыны, яе дачкі і ўнука — падкрэсліваюць пераемнасць пакаленняў, заўсёдную знітаванасць чалавека з бацькоўскай хатай, якая ўскарміла, узгадавала, выправіла на жыццёвую дарогу.

Благаславёны час той будзе,

Калі я ў родным сваім людзе

Куточак бацькаў прывітаю

I радасць жыцця там пазнаю.

                                          «Новая зямля»

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя "Шлях коласа"»

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя М.Танка “ ШЛЯХ КОЛАСА” Коласаўскія мясціны на Стаўбцоўшчыне Студэнт факультэта “ Беларускай і рускай філалогіі” 11 групы Рандзюк Дзмітрый Аляксандравіч

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя М.Танка

ШЛЯХ КОЛАСА”

Коласаўскія мясціны на Стаўбцоўшчыне

Студэнт факультэта

Беларускай і рускай філалогіі” 11 групы

Рандзюк Дзмітрый Аляксандравіч

Раён Стаўбцоўскі неяк удоўжкі Ляжыць на карце Беларусі. Я тут жыву, я тут вучуся Малой радзімай ганаруся…

Раён Стаўбцоўскі неяк удоўжкі

Ляжыць на карце Беларусі.

Я тут жыву, я тут вучуся

Малой радзімай ганаруся…

Мой родны кут, як ты мне мілы…

Мой родны кут,

як ты мне мілы…

Пазбыцца гэтых сноў  І з'яў былых не ў сілах я і сёння:  Не-не ды ўспомню зноў  Той кут, дзе я даўно  Сагрэты быў пяскамі Наднямоння. Я. Колас

Пазбыцца гэтых сноў І з'яў былых не ў сілах я і сёння: Не-не ды ўспомню зноў Той кут, дзе я даўно Сагрэты быў пяскамі Наднямоння.

Я. Колас "З дарогі "

 

Акінчыцы - месца нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Ганна Юр'еўна Міцкевіч, маці Якуба Коласа 1923 г.

Ганна Юр'еўна Міцкевіч, маці Якуба Коласа 1923 г.

Ласток

Ласток


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Презентации

Целевая аудитория: Прочее.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Прэзентацыя "Шлях коласа"

Автор: Рандзюк Дзмітрый Аляксандравіч

Дата: 15.02.2016

Номер свидетельства: 293778


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства