kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Интеллектуально-познавательная игра "Спакойнага шчасця не зычу нікому"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Цель игры заинтересовать учащихся личностью А.Кулешова, его творчеством. Воспитывать чувство уважения к писателю, белорусской литературе, гордость за своих земляков, свой народ.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Спакойнага шчасця не зычу нікому »

Тэма: Спакойнага шчасця не зычу нікому

Інтэлектуальна – пазнавальная гульня

Казлоўская Л.А., Сімаковіч Н.В.,

настаўнікі беларускай мовы і

літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 2

г.Бялынічы”

Мэта: зацікавіць вучняў асобай Аркадзя Куляшова, яго творчасцю; развіваць уменне лагічна мысліць, параўноўваць; развіваць памяць, кемлівасць, навыкі сістэматызацыі матэрыялу, адбору цікавых фактаў пад час падрыхтоўкі да мерапрыемства, уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі; спрыяць выхаванню пачуцця павагі да пісьменніка, да роднай літаратуры, гонару за выдатных землякоў і свой народ.

Форма: інэлектуальна-пазнавальная гульня.

Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі; прэзентацыя; картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для вучняў.

Апераджальная работа: да мерапрыемства неабходна размеркаваць вучняў на каманды, даць ім час на самастойнае вывучэнне творчасці пісьменніка, прапанаваць спіс літаратуры; сфарміраваць журы, якое будзе ацэньваць работу каманд.


Ход мерапрыемства:

1 этап

( Гучыць фанаграма песні “Алеся, музыка І. Лучанка, у выкананні ансамбля “Песняры”)

Першы вучань: Пра сябе Аркадзь Куляшоў сказаў так:

Мне кожны год , нібы жыццём другім.

Жыць у дваццаты век наш давялося…

Я – акіяну жытняга калоссе:

Мільёны лёсаў змешчаны ў маім,

Яшчэ да дна не вычарпаным лёсе.

Другі вучань: Так, Аркадзь Куляшоў быў сынам свайго часу, можна без перабольшання сказаць, што яго паэзія – духоўная энцыклапедыя цэлага пакалення.

Сонечны, непаўторны свет юнацтва, дружбы, кахання, пакуты людзей на імперыялістычнай вайне. Рамантыка і гераізм грамадзянскай вайны, калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, космас і думы пра будучыню – вось няпоўны пералік тых падзей нашага жыцця, да якіх дакранулася неспакойнае пяро Куляшова.


Першы вучань: Такім ён быў – наш зямляк – шчырым, неабыякавым, неспакойным і спакойнага шчасця не зычыў нікому! Навошта яно?

2 этап

Настаўнік: Наша мерапрыемства незвычайнае – гэта інтэлектуальная гульня.

Правілы:

Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных на экране і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў ( ад 10 да 80 ). Калі каманда не здолее адказаць у сваю чаргу на пытанне правільна, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы гульні падвядзём вынікі і каманда-пераможца атрымае ўзнагароду, але пераможаных не застанецца, бо кожны з нас атрымае новыя веды, адкрые для сябе Аркадзя Куляшова. Журы будзе весці ўлік пытанняў і балаў.

Намінацыя

Колькасць балаў

1

Жыццёвыя пуцявіны

10

20

30

40

50

60

70

80

2

Юнацкі свет

10

20

30

40

50

60

70

80

3

На вайне, пра вайну

10

20

30

40

50

60

70

80

4

На паэтычным небасхіле

10

20

30

40

50

60

70

80

5

Вучылі на памяць

10

20

30

40

50

60

70

80

6

Паэмы

10

20

30

40

50

60

70

80

7

Мастацкія сродкі

10

20

30

40

50

60

70

80

8

Пераклады

10

20

30

40

50

60

70

80

9

Памяць

10

20

30

40

50

60

70

80

Заўвага:

У прэзентацыі на слайдах з пытаннямі размешчаны значкі для таго, каб перайсці да слайда з правільным адказам.

На слайдах з адказамі размешчаны значкі для таго, каб перайсці да слайда № 3 з нумарамі пытанняў і намінацый.


Пытанні ў намінацыях:

Жыццёвыя пуцявіны

10. Назавіце гады жыцця паэта (Нарадзіўся 6 лютага 1914 г – памёр 4 лютага 1978 г.).

20. У якой краіне нарадзіўся А.Куляшоў? (У Расійскай імперыі).

30. Як называецца родная вёска Аркадзя Куляшова? (Саматэвічы).

40. Каго мы бачым на фотаздымку?

(Маці і бацька паэта: Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў ).

50. Чаму ў першыя пасляваенныя гады адносіны паміж А.Куляшовым і яго бацькам былі нацягнутымі? (Аляксандра Мікалаевіча абіралі нямецкім старастам у гады вайны ).

60. Малавядомы факт з біяграфіі Куляшова – ягоныя італьянскія карані.

Куды яны вядуць? (Ягоны прадзед Фелікс Мільта быў сынам арганіста-італьянца, якога пан Галынскі прывёз з Польшчы ва ўніяцкую царкву вёскі Стараселле, што на Магілёўшчыне).

70. На якім факультэце Мінскага педінстытута вучыўся А.Куляшоў? (На літаратурным ).

80. Які пісьменнік стаў верным сябрам і сваяком Аркадзя Куляшова? (Платон Галавач).

Юнацкі свет

10. Назавіце першы зборнік паэта.(“Росквіт зямлі” (1930 год).

20. Назавіце першую кнігу, якую прачытаў паэт на роднай мове. (Янка Купала “Жалейка”).

30. У якім узросце А.Куляшоў напісаў славуты верш “Бывай...”? (У 14 гадоў).

40. Колькі гадоў было А.Куляшову, калі ў раённым друку быў апублікаваны першы беларускамоўны верш паэта? (Дванаццаць гадоў ).

50. Які першы літаратурны псеўданім выбраў сабе А.Куляшоў у школьныя гады? (Куляшоў-Няшчасны).

60. Якому сябру юнацтва А.Куляшова ўдалося ўцячы з Гулага на фронт у гады Вялікай Айчыннай вайны? (Змітраку Астапенку).

70. Дзе адбылося знаёмства Аркадзя Куляшова з таленавітымі мастакамі слова Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам? (Пад час вучобы ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме).

80. Якое прозвішча было ў Аляксандры Васільеўны, якой прысвечаны верш А. Куляшова “Бывай...”? (Карыткіна).

На вайне пра вайну

10. Дзе сустрэў вайну А.Куляшоў? (У Мінску).

20. З якой газетай супрацоўнічаў Куляшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны? (“Знамя Советов”).

30. Назавіце верш, радкі з якога прыведзены:

Ты чытай, і адказ на яго

На штыку данясі да Берліна.

(“Ліст з палону”).

40. Назавіце паэму, прысвечаную подзвігу беларускага народа ў гады вайны ? (“Маці”).

50. Прыгадайце верш, у якім раскрываецца тэма франтавога братэрства. (“Над брацкай магілай”).

60. Назавіце верш – помнік героям, які пісаўся на падставе канкрэтнага факта: на Бранскім фронце фашысты пакаралі смерцю байца-камсамольца, абліўшы яго вадой на марозе. (“Камсамольскі білет”).

70. Пад час службы ў рэдакцыі газеты “Знамя Советов” Аркадзь Куляшоў задумаў напісаць паэму “Прыгоды цымбал”. Калі ўдалося паэту ажыццявіць свой план? (Паэт канчаткова ажыццявіў план ужо ў вызваленым Мінску ў 1944 годзе).

80. Назавіце асноўны жанр паэзіі Аркадзя Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны . (Балада).

На паэтычным небасхіле

10. З якога ўзросту пачаў пісаць вершы А.Куляшоў? (З сямі гадоў).

20. Назавіце псеўданімы Аркадзя Куляшова. (Амсціслаўцы (з Ю.Таўбіным), Аркадзь Дуда, Аркадзь Жытнёвы, Апанас, Казарлюга, Язэп Качкін (са З.Астапенкам і Ю.Таўбіным), Мсціслаўцы (са З.Астапенкам і Ю.Таўбіным)).

30. Якім чынам А.Куляшоў быў звязаны з кінамастацтвам? (Пісаў сцэнарыі для кінастудыі “Беларусьфільм”).

40. Які беларускі кампазітар напісаў музыку да песні па вершы А.Куляшова “Бывай...”? (Ігар Лучанок).

50. Які пісьменнік раіў А.Куляшову напісаць аўтабіяграфічную аповесць ? (А.Твардоўскі).

60. Як называецца фільм па трылогіі Я.Коласа, сцэнарый да якога напісаў А.Куляшоў? (“Першыя выпрабаванні”).

70. Назавіце верш Куляшова, які перадае сумны настрой высакароднага лірычнага героя, падобнага да героя верша Багдановіча “Зорка Венера ўзышла над зямлёю” (“Бывай”) .

80. Сцэнарыі да якіх кінафільмаў пісаў Аркадзь Куляшоў? (Суаўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з Алесем Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з Максімам Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967).

Вучылі на памяць

10. Узнавіце радкі верша:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, ……...

Бывай, ………, каханая, бывай.

Стаю на ……… былых, а з паднябесся

Самотным …… звініць і плача май.

( Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай”).

20. Узнавіце радкі верша:

Спакойнага ………

не зычу нікому:

Навошта грымотам

……. без грому

Навошта …….

без пякучае смагі,

…………. ўвага

не вартая ўвагі?

( Спакойнага шчасця

не зычу нікому:

Навошта грымотам

маланка без грому

Навошта ручэй

без пякучае смагі,

Халодная ўвага

не вартая ўвагі?

***Спакойнага шчасця не зычу нікому”).

30. Узнавіце радкі верша:

Я ……., не кіну пачатае справы,

Каменне крышу,

Разграбаю …….. .

Пад кпіны аматараў …….. славы

Капаю …….. ўласнай ракі.


(Я ўпарты, не кіну пачатае справы,

Каменне крышу,

Разграбаю пяскі.

Пад кпіны аматараў лёгкае славы

Капаю рэчышча ўласнай ракі.

Мая Бесядзь”).

40. Узнавіце радкі верша:

Пазбавіўшы ад ………. відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у …………. .

Мільярд ……….. – у маўклівы прысак,

Мільярд калысак – у мільярд …….. .


(Пазбавіўшы ад грознага відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у бамбасховішча.

Мільярд прапісак – у маўклівы прысак,

Мільярд калысак – у мільярд магіл.

*** Я хаце абавязаны прапіскаю”).

50. Узнавіце радкі верша:

Мы сяброў ……….. зямлёй,-

………. , татары, узбекі,

Мы ……… варожай крывёй

Напаіць беларускія ……..


( Мы сяброў засыпаем зямлёй,-

Ленінгардцы, татары, узбекі,

Мы клянёмся варожай крывёй

Напаіць беларускія рэкі.

Над брацкай магілай” ).

60. Узнавіце радкі верша:

Ёсць у паэта свой …….цалінны,

………. прастор для баразён,

Дзе ён ……… з першае хвіліны

І да ………. вечаровых дзён.


(Ёсць у паэта свой аблог цалінны,

Некрануты прастор для баразён,

Дзе ён працуе з першае хвіліны

І да апошніх вечаровых дзён.

***Ёсць у паэта свой аблог цалінны”).

70. Узнавіце радкі верша:

Я – ……. твой, а ты – мая турма,

Асуджан я любоўю ……… .

Зняволенне ……. датэрмінова

Ты скараціць спяшаешся ….. .


(Я – вязень твой, а ты – мая турма,

Асуджан я любоўю пажыццёва.

Зняволенне маё датэрмінова

Ты скараціць спяшаешся дарма.

Да паэзіі”).

80. Узнавіце радкі верша:

Згадай ўсё, што …….. міла,

Што сэрцу …….. было,

……… , што ўсё адгаманіла,

Адкукавала, ………….


( Згадай ўсё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Забудзь, што ўсё адгаманіла,

Адкукавала, адышло.

З далёкага”).

Паэмы

10. Пад паэмай “Хамуціус” стаіць дата: 1974-1975 гады. Аркадзь Куляшоў напісаў гэты твор амаль у канцы жыцця. Чаму майстар слова назваў сваю паэму “Хамуціус”? (У цэнтры твора вобраз Кастуся Каліноўскага. Хамуціус – гэта адзін з яго шматлікіх псеўданімаў).

Хамуціус – гэта хам, але на манер літоўскага ці лацінскага гучання. Хамамі ў той час называлі беларускага мужыка, які не ведаў граматы , быў абяздолены і прыгнечаны працай і ўладай .

20. У 30-я гады А.Куляшоў бярэцца за асваенне вялікай паэтычнай формы – паэмы, у распрацоўцы якой ён дасягае вялікіх поспехаў. Назавіце паэмы Аркадзя Куляшова. (“Крыўда”, “Аманал”, “Антон Шандабыла”, “Баранаў Васіль”, “У зялёнай дуброве”).

30. Гэта паэма Аркадзя Куляшова гучыць як папярэджанне інтэлектуальнаму свету ад неразумных дзеянняў, якія могуць знішчыць усю цывілізацыю. Паэт не адмаўляе законаў прыроды, ён перасцерагае чалавецтва ад небяспекі, якую можа прынесці прагрэс. Як называецца твор? (Паэма “Цунамі”).

40. Расказвае А.Т. Твардоўскі: “ Узімку 1942 года ў адной маскоўскай кватэры сабраўся сяброўскі гурток пісьменнікаў паслухаць беларускага паэта Аркадзя Куляшова, які прыбыў з фронту з новай паэмай у палявой сумцы. Першапачатковае знаёмства з гэтай рэччу – адзін з самых яркіх і дарагіх для мяне літаратурных успамінаў ваеннага часу…” Пра які твор ідзе размова? (Паэма “Сцяг брыгады”).

50. Паэма Лермантава, якая ў дзяцінстве дапамагла паэту зразумець чарадзейную сіла мастацкага слова… (Паэма “Мцыры”).

60. Якім падзеям прысвечана першая паэма Аркадзя Куляшова “Крыўда”? (Гэты твор прысвечаны падзеям сусветнай вайны 1914-1918 гадоў).

70. Паэму “Аманал” А.Куляшова заўважыў вядомы беларускі паэт. Ён адзначыў: “Куляшоў у паэме ідзе нейкім новым, сваім шляхам, шукае новых сродкаў для рэалізацыі сваіх творчых замыслаў. Ён стараецца адысці ад тых прыёмаў і сродкаў літаратурнага арсенала, якія сталіся ўжо звычайнымі, трафарэтнымі”. Назавіце таленавітага мастака слова, які падтрымаў маладога паэта. (Якуб Колас).

80. За якія творы паэт быў двойчы ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР? (“Сцяг брыгады” (1946 г.), “Новае рэчышча” (1949 г.)).

Мастацкія сродкі

10. Назавіце мастацкі сродак:

Назаўтра золкае, туманнае світанне,

Суровы позірк мой і мой нямы адчай.

Бывай”

( Эпітэт).

20. Назавіце мастацкі сродак:

Беларусь мая родная,

як жа я рвуся яшчэ раз

Пеша ўсю цябе змераць

увесь чабор твой і верас.

Над брацкай магілай”

( Зварот).

30. Назавіце мастацкі сродак:

Хоць прымае іх гэта зямля,

як сыноў сваіх, шчыра,

Але просяць іх вочы

хоць жменьку палескага жвіру…

Над брацкай магілай”

(Параўнанне).

40. Назавіце мастацкі сродак:

А гусі?

Адкуль ім

Адрозніць за хмарамі тымі

Шынялі ад купін,

Нядаўна пакінутых імі?

Пад восеньскім небам”

(Рытарычнае пытанне).

50. Назавіце мастацкі сродак:

Там жаўцеюць

Прыгожыя

Краскі

За вёскай ў лузе,

Там ржавеюць

Варожыя

Каскі,

Нібы ў Беларусі.

Над брацкай магілай”

( Паралелізм).

60. Назавіце мастацкі сродак:

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай”

(Адухаўленне).

70. Назавіце мастацкі сродак:

Жвірам сыплем на рукі,

якія дзяцей тых насілі.

Жвірам сыплем на ногі,

якія паўсвету схадзілі.

Над брацкай магілай”

( Анафара).

80. Назавіце мастацкі сродак:

На фронт махорку пасылалі

Другія гарады пасля.

Віцебская махорка”

( Метанімія).

Пераклады

10. Якія творы А.С.Пушкіна пераклаў А.Куляшоў? (Паэму «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949)).

20. Хто аўтар паэтычнага твора “Спеў аб Гаяваце”, мастацкі пераклад якога зрабіў А.Куляшоў? (Амерыканскі паэт Лангфел).

30. Хто аўтар зборніка вершаў “Кніга зямлі”, мастацкі пераклад якога зрабіў А.Куляшоў? (Кайсын Куліеў).

40. Якой прэміі ўдастоены А.Куляшоў за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава? (Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970)).

50. Які паэт пераклаў паэму А.Куляшова “Сцяг брыгады” на рускую мову? ( Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі).

60. З якім украінскім паэтам сябраваў А.Куляшоў у трыццатыя гады? ( З Міколам Нагнібедам).

70. Назавіце верш А.Куляшова, які пераклаў Я.Хелемскі. Як ён гучыць на беларускай мове?

Я – ласковый напев. Я – крик тревоги

Я – вдовий гнев, что жег в лесах костры

И смерть на Запад гнал – к ее берлоге-

Тротиловым бичом ломал ей ноги.

(Верш «Я хаце абавязаны прапіскаю»

Я матчын спеў, я матчыны трывогі,

Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,

Гнаў смерць на Захад у нару з нары

Трацілаваю пугай перамогі).

80. Назавіце верш А.С.Пушкіна, які пераклаў А.Куляшоў. Як ён гучыць на рускай мове?

Сябры мае, цудоўны наш саюз!

Нібы душа, ён непадзельны, вечны.

Ён непарушны, вольны і сардэчны.

Ён рос пад засенню сяброўскіх муз.


(Друзья, прекрасен наш союз!

Он, как душа, неразделим и вечен-

Неколебим, свободен и беспечен,

Срастался он под сенью дружных муз.

18 кастрычніка”)

Памяць

10. У красавіку 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Палова Касцюковіцкага раёна апынулася пад воблакам радыеактыўнага пылу. 39 вёсак было выселена, 11 населеных пунктаў пахавана. Які лёс напаткаў родную вёску паэта? (Вёска была пахавана).

20. У 1984 годзе Літаратурны музей імя Аркадзя Куляшова заснавалі на радзіме паэта. У 1990 годзе музей перанеслі ў Касцюковіцкі краязнаўчы музей. Куды перанеслі экспазіцыю ў 1990 годзе ? (У 1999 годзе ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова экспазіцыю рашыля перанесці ў школу ў Новых Саматэвічах).

30. У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца медаль: “Аркадзь Куляшоў”. Гіпс таніраваны. Дм – 20 см. Назавіце аўтара. (Эдуард Барысавіч Астафьеў).

40. Якую паэму А.Куляшоў прысвяціў памяці А.Твардоўскага? (“Варшаўскі шлях”).

50. Хто напісаў музыку да песні на словы А.Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”? (Уладзімір Мулявін).

60. Які ансамбль выконвае песню на словы А.Куляшова “Алеся”? (“Песняры”).

70. Якая навучальная ўстанова носіць імя Аркадзя Куляшова? (Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова).

80. Назавіце аўтара кнігі «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова». (Тэрэза Голуб ).

3 этап

Настаўнік: Вось і скончана на сёння наша сустрэча. Пакуль будуць падводзіцца вынікі, я прапаную вам паслухаць песні на словы Аркадзя Куляшова.

( Гучаць запісы “Маці”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Алеся”).

Аб’яўляецца каманда -пераможца і ўзнагароджваецца.

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што нашы сустрэчы абавязкова працягнуцца.

Першы вучань: Паэзія Куляшова з гадамі не старэе, набывае новую сілу і прывабнасць. Суровая, але чалавечная, вогненная, але пяшчотная, напоеная водарам беларускай зямлі, яна будзе жыць вечна.

Другі вучань: Яго імя не забудуць, бо паэт і сам жыў неспакойна, і спакойнага шчасця не зычыў нікому!


Дадатак 1

Картка з нумарамі заданняў, намінацыямі, коштам пытанняў для кожнай каманды, для журы, дзе можна адзначаць атрыманыя балы.

Намінацыя

Колькасць балаў

1

Жыццёвыя пуцявіны

10

20

30

40

50

60

70

80

2

Юнацкі свет

10

20

30

40

50

60

70

80

3

На вайне, пра вайну

10

20

30

40

50

60

70

80

4

На паэтычным небасхіле

10

20

30

40

50

60

70

80

5

Вучылі на памяць

10

20

30

40

50

60

70

80

6

Паэмы

10

20

30

40

50

60

70

80

7

Мастацкія сродкі

10

20

30

40

50

60

70

80

8

Пераклады

10

20

30

40

50

60

70

80

9

Памяць

10

20

30

40

50

60

70

80



Просмотр содержимого презентации
«Інтэлект.гульня да юбілею Аркадзя Куляшова»

Да юбілею паэта Аркадзь Куляшоў Інтэлектуальна – пазнавальная гульня Распрацавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Бялынічы” Магілёўскай вобласці Казлоўская Л.А., Сімаковіч Н.В.

Да юбілею паэта

Аркадзь Куляшоў

Інтэлектуальна – пазнавальная гульня

Распрацавалі

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Бялынічы”

Магілёўскай вобласці

Казлоўская Л.А., Сімаковіч Н.В.

Мэта: зацікавіць вучняў асобай Аркадзя Куляшова, яго творчасцю; развіваць уменне лагічна мысліць, параўноўваць,  развіваць памяць, кемлівасць,  навыкі сістэматызацыі матэрыялу, адбору цікавых фактаў пад час  падрыхтоўкі да мерапрыемства, уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі; спрыяць выхаванню пачуцця павагі да пісьменніка, да роднай літаратуры, гонару за выдатных землякоў і свой народ

Мэта:

зацікавіць вучняў асобай Аркадзя Куляшова, яго творчасцю;

развіваць уменне лагічна мысліць, параўноўваць, развіваць памяць, кемлівасць, навыкі сістэматызацыі матэрыялу, адбору цікавых фактаў пад час падрыхтоўкі да мерапрыемства, уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі;

спрыяць выхаванню пачуцця павагі да пісьменніка, да роднай літаратуры, гонару за выдатных землякоў і свой народ

Жыццёвыя пуцявіны Юнацкі свет 10 На вайне, пра вайну 20 10 На паэтычным небасхіле 10 20 30  Вучылі на памяць 10 20 40 30 Паэмы 10 20 40 30 50 Мастацкія сродкі 20 10 40 30  50 60 20 10 Пераклады 40 30 50 60 70 Памяць 10 20 30 40 50 60 80  70 20 10 40 30  60 50 80  70 20 40 30  60 50 80 70 30 40 60 50 70 80  40 60 50 70 80  60 50 70 80  60 70 80  80  70 80

Жыццёвыя

пуцявіны

Юнацкі свет

10

На вайне,

пра вайну

20

10

На паэтычным небасхіле

10

20

30

Вучылі на памяць

10

20

40

30

Паэмы

10

20

40

30

50

Мастацкія сродкі

20

10

40

30

50

60

20

10

Пераклады

40

30

50

60

70

Памяць

10

20

30

40

50

60

80

70

20

10

40

30

60

50

80

70

20

40

30

60

50

80

70

30

40

60

50

70

80

40

60

50

70

80

60

50

70

80

60

70

80

80

70

80

Назавіце гады жыцця паэта

Назавіце гады жыцця паэта

Нарадзіўся 6 лютага 1914 г. - памёр 4 лютага 1978 г.

Нарадзіўся 6 лютага 1914 г. - памёр 4 лютага 1978 г.

У якой краіне нарадзіўся А.Куляшоў?

У якой краіне нарадзіўся А.Куляшоў?

У Расійскай імперыі

У Расійскай імперыі

Як называецца родная вёска Аркадзя Куляшова?

Як называецца родная

вёска Аркадзя Куляшова?

Саматэвічы У гэтай хаце нарадзіўся паэт

Саматэвічы

У гэтай хаце нарадзіўся паэт

Каго мы бачым на фотаздымку?

Каго мы бачым на фотаздымку?

Маці і бацька паэта: Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў

Маці і бацька паэта: Кацярына Фамінічна Ратабыльская і Аляксандр Мікалаевіч Куляшоў

Чаму ў першыя пасляваенныя гады адносіны паміж А.Куляшовым і яго бацькам былі нацягнутымі?

Чаму ў першыя пасляваенныя гады адносіны паміж А.Куляшовым і яго бацькам былі нацягнутымі?

Аляксандра Мікалаевіча абіралі нямецкім старастам у гады вайны

Аляксандра Мікалаевіча абіралі нямецкім старастам у гады вайны

Малавядомы факт з біяграфіі Куляшова - ягоныя італьянскія карані. Куды яны вядуць?

Малавядомы факт з біяграфіі Куляшова - ягоныя італьянскія карані.

Куды яны вядуць?

Ягоны прадзед Фелікс Мільта быў сынам арганіста-італьянца, якога пан Галынскі прывёз з Польшчы ва ўніяцкую царкву вёскі Стараселле, што на Магілёўшчыне

Ягоны прадзед Фелікс Мільта быў сынам арганіста-італьянца, якога пан Галынскі прывёз з Польшчы ва ўніяцкую царкву вёскі Стараселле, што на Магілёўшчыне

На якім факультэце Мінскага педінстытута вучыўся А.Куляшоў?

На якім факультэце Мінскага педінстытута вучыўся А.Куляшоў?

На літаратурным

На літаратурным

Які пісьменнік стаў верным сябрам і сваяком Аркадзя Куляшова?

Які пісьменнік стаў верным сябрам і сваяком Аркадзя Куляшова?

Платон Галавач Платон Раманавіч Галавач увайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч. 28.10.1937 у 22.30 тройкай НКВД асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду.

Платон Галавач

Платон Раманавіч Галавач увайшоў у гісторыю літаратуры як празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч.

28.10.1937 у 22.30 тройкай НКВД асуджаны як «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі» і за «правядзенне нямецка-фашысцкай дзейнасці» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны праз некалькі гадзін пасля прысуду.

Назавіце першы зборнік паэта

Назавіце першы зборнік паэта

“ Росквіт зямлі” (1930 год)

“ Росквіт зямлі” (1930 год)

Назавіце першую кнігу, якую прачытаў паэт на роднай мове

Назавіце першую кнігу, якую прачытаў паэт на роднай мове

Янка Купала “Жалейка”           Куляшову было 10 год

Янка Купала “Жалейка”

Куляшову было 10 год

У якім узросце А.Куляшоў напісаў славуты верш “Бывай...”?

У якім узросце А.Куляшоў напісаў

славуты верш “Бывай...”?

У 14 гадоў

У 14 гадоў

Колькі гадоў было А.Куляшову, калі ў раённым друку быў апублікаваны першы беларускамоўны верш паэта?

Колькі гадоў было А.Куляшову, калі ў раённым друку быў апублікаваны першы

беларускамоўны верш паэта?

Дванаццаць гадоў

Дванаццаць гадоў

Які першы літаратурны псеўданім выбраў сабе А.Куляшоў у школьныя гады?

Які першы літаратурны псеўданім

выбраў сабе А.Куляшоў

у школьныя гады?

Куляшоў-Няшчасны

Куляшоў-Няшчасны

Якому сябру юнацтва А.Куляшова ўдалося ўцячы з Гулага на фронт у гады Вялікай Айчыннай вайны?

Якому сябру юнацтва А.Куляшова

ўдалося ўцячы з Гулага

на фронт у гады

Вялікай Айчыннай вайны?

Змітраку Астапенку  Беларускі савецкі паэт, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі.  У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісах. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў на фронце.  Загінуў у кастрычніку 1944 г.

Змітраку Астапенку

Беларускі савецкі паэт, нарадзіўся 10.11.1910 г. у вёсцы Калеснікі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі.

У 1929 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісах. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Савецкай Арміі, быў на фронце.

Загінуў у кастрычніку 1944 г.

Дзе адбылося знаёмства Аркадзя Куляшова з таленавітымі мастакамі слова Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам?

Дзе адбылося знаёмства Аркадзя Куляшова з таленавітымі мастакамі слова Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам?

Пад час вучобы ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Студыя “Маладняк”. Маладыя літаратары. Сядзяць (злева направа): П.Скокаў, В.Гарабец, Г.Сапрыка. Стаяць: А.Куляшоў, Ю.Таўбін, А. Якаўлева, З.Астапенка , Я.Сінякоў. 1929 год.

Пад час вучобы ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме.

Студыя “Маладняк”.

Маладыя літаратары. Сядзяць (злева направа): П.Скокаў, В.Гарабец, Г.Сапрыка. Стаяць: А.Куляшоў, Ю.Таўбін, А. Якаўлева, З.Астапенка , Я.Сінякоў. 1929 год.

Якое прозвішча было ў Аляксандры Васільеўны, якой прысвечаны верш А. Куляшова “ Бывай... ” ?

Якое прозвішча было ў Аляксандры Васільеўны, якой прысвечаны верш

А. Куляшова “ Бывай... ” ?

Аляксандра Васільеўна Карыткіна

Аляксандра Васільеўна Карыткіна

Дзе сустрэў вайну  А. Куляшоў?

Дзе сустрэў вайну

А. Куляшоў?

У Мінску Горад Мінск на фотаздымках часоў 2-ой сусветнай вайны. Фота © Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com)

У Мінску

Горад Мінск на фотаздымках часоў 2-ой сусветнай вайны.

Фота © Tomasz Wiśniewski (www.szukamypolski.com)

З якой газетай супрацоўнічаў Куляшоў у гады Вялікай Айчыннай вайны?

З якой газетай супрацоўнічаў Куляшоў у гады Вялікай

Айчыннай вайны?

“ Знамя Советов” А.Куляшоў сярод супрацоўнікаў армейскай газеты «Знамя Советов». Калінінскі фронт. 1941 г.

“ Знамя Советов”

А.Куляшоў сярод супрацоўнікаў армейскай газеты «Знамя Советов». Калінінскі фронт. 1941 г.

Назавіце верш, радкі з якога прыведзены: Ты чытай і адказ на яго На штыку данясі да Берліна

Назавіце верш, радкі з якога прыведзены:

Ты чытай і адказ на яго

На штыку данясі да Берліна

“ Ліст з палону” 1943 г. На Бранскім фронце .

“ Ліст з палону”

1943 г. На Бранскім фронце .

Назавіце баладу, прысвечаную подзвігу беларускага народа ў гады вайны ?

Назавіце баладу, прысвечаную подзвігу беларускага народа ў гады вайны ?

“ Маці” 1943 г. На Бранскім фронце .

“ Маці”

1943 г. На Бранскім фронце .

Прыгадайце верш, у якім раскрываецца тэма франтавога братэрства

Прыгадайце верш, у якім раскрываецца тэма франтавога братэрства

“ Над брацкай магілай” А Суркоў і А. Куляшоў у час Арлоўска- Курскай аперацыі. 1943 г.

“ Над брацкай магілай”

А Суркоў і А. Куляшоў у час Арлоўска-

Курскай аперацыі. 1943 г.

Назавіце верш – помнік героям, які пісаўся на падставе канкрэтнага факта: на Бранскім фронце фашысты пакаралі смерцю байца-камсамольца, абліўшы яго вадой на марозе

Назавіце верш – помнік героям, які пісаўся на падставе канкрэтнага факта: на Бранскім фронце фашысты пакаралі смерцю байца-камсамольца, абліўшы яго вадой на марозе

“ Камсамольскі білет” 1943 г. На Бранскім фронце .

“ Камсамольскі білет”

1943 г. На Бранскім фронце .

Пад час службы ў рэдакцыі газеты “Знамя Советов” Аркадзь Куляшоў задумаў напісаць паэму “Прыгоды цымбал”.  Калі ўдалося паэту ажыццявіць свой план?

Пад час службы ў рэдакцыі газеты “Знамя Советов” Аркадзь Куляшоў задумаў напісаць паэму “Прыгоды цымбал”.

Калі ўдалося паэту ажыццявіць свой план?

Паэт канчаткова ажыццявіў план ужо ў вызваленым Мінску ў 1944 годзе  Парад партызан у вызваленым Мінску

Паэт канчаткова ажыццявіў план ужо ў вызваленым Мінску ў 1944 годзе

Парад партызан у вызваленым Мінску

Назавіце асноўны жанр паэзіі Аркадзя Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Назавіце асноўны жанр паэзіі Аркадзя Куляшова перыяду Вялікай Айчыннай вайны

Балада Балада як жанр вымагае ад паэта спалучэння ў адзінае гераічнага і трагічнага пачаткаў, самаахвярнасці і чалавечай прызнанасці здзейсненага ўчынку

Балада

Балада як жанр вымагае ад паэта спалучэння ў адзінае гераічнага і трагічнага пачаткаў, самаахвярнасці і чалавечай прызнанасці здзейсненага ўчынку

З якога ўзросту пачаў пісаць вершы А.Куляшоў?

З якога ўзросту пачаў пісаць вершы А.Куляшоў?

З сямі гадоў

З сямі гадоў

Назавіце псеўданімы Аркадзя Куляшова

Назавіце псеўданімы

Аркадзя Куляшова

Амсціслаўцы (з Ю.Таўбіным), Аркадзь Дуда, Аркадзь Жытнёвы, Апанас, Казарлюга, Язэп Качкін (са З. Астапенкам і Ю. Таўбіным), Мсціслаўцы (са З.Астапенкам і Ю.Таўбіным)

Амсціслаўцы (з Ю.Таўбіным), Аркадзь Дуда, Аркадзь Жытнёвы, Апанас, Казарлюга, Язэп Качкін (са З. Астапенкам і Ю. Таўбіным), Мсціслаўцы (са З.Астапенкам і Ю.Таўбіным)

Якім чынам А.Куляшоў быў звязаны з кінамастацтвам?

Якім чынам А.Куляшоў быў звязаны

з кінамастацтвам?

Пісаў сцэнарыі для кінастудыі “ Беларусьфільм ”

Пісаў сцэнарыі для кінастудыі “ Беларусьфільм ”

Які беларускі кампазітар напісаў музыку да песні па вершы А.Куляшова “Бывай...”?

Які беларускі кампазітар напісаў музыку да песні па вершы А.Куляшова “Бывай...”?

Ігар Лучанок  Нарадзіўся 6 жніўня 1938, Мінск, беларускі кампазітар

Ігар Лучанок

Нарадзіўся 6 жніўня 1938, Мінск, беларускі кампазітар

Які пісьменнік раіў А.Куляшову напісаць аўтабіяграфічную аповесць ?

Які пісьменнік раіў А.Куляшову напісаць аўтабіяграфічную

аповесць ?

Аляксандр Твардоўскі (1910 - 1971), паэт

Аляксандр Твардоўскі

(1910 - 1971), паэт

Як называецца фільм па трылогіі Якуба Коласа, сцэнарый да якога напісаў А.Куляшоў?

Як называецца фільм па трылогіі Якуба Коласа, сцэнарый да якога напісаў А.Куляшоў?

“ Першыя выпрабаванні ” 1947 г. Дом творчасці ў Каралішчавічах. Куляшоў з Коласам і Броўкам

“ Першыя выпрабаванні ”

1947 г. Дом творчасці ў Каралішчавічах. Куляшоў з Коласам і Броўкам

Назавіце верш Куляшова, які перадае сумны настрой высакароднага лірычнага героя, падобнага да героя верша Багдановіча “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”

Назавіце верш Куляшова, які перадае сумны настрой высакароднага лірычнага героя, падобнага да героя верша Багдановіча “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”

“ Бывай”

“ Бывай”

Сцэнарыі да якіх кінафільмаў пісаў Аркадзь Куляшоў?

Сцэнарыі да якіх кінафільмаў пісаў Аркадзь Куляшоў?

Суаўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з Алесем Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з Максімам Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967)

Суаўтар сцэнарыяў фільмаў «Чырвонае лісце» (з Алесем Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Якуба Коласа «На ростанях», з Максімам Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967)

Узнавіце радкі верша: Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, ……... Бывай, ………, каханая, бывай. Стаю на ……… былых, а з паднябесся Самотным …… звініць і плача май

Узнавіце радкі верша:

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, ……...

Бывай, ………, каханая, бывай.

Стаю на ……… былых, а з паднябесся

Самотным …… звініць і плача май

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май

Узнавіце радкі верша: Спакойнага ………  не зычу нікому: Навошта грымотам …… . без грому Навошта …….  без пякучае смагі, ………… . ўвага  не вартая ўвагі?

Узнавіце радкі верша:

Спакойнага ………

не зычу нікому:

Навошта грымотам

…… . без грому

Навошта …….

без пякучае смагі,

………… . ўвага

не вартая ўвагі?

Спакойнага шчасця  не зычу нікому: Навошта грымотам  маланка без грому Навошта ручэй  без пякучае смагі, Халодная ўвага  не вартая ўвагі?

Спакойнага шчасця

не зычу нікому:

Навошта грымотам

маланка без грому

Навошта ручэй

без пякучае смагі,

Халодная ўвага

не вартая ўвагі?

Узнавіце радкі верша: Я ……., не кіну пачатае справы, Каменне крышу, Разграбаю …….. . Пад кпіны аматараў …….. славы Капаю …….. ўласнай ракі.

Узнавіце радкі верша:

Я ……., не кіну пачатае справы,

Каменне крышу,

Разграбаю …….. .

Пад кпіны аматараў …….. славы

Капаю …….. ўласнай ракі.

Я ўпарты, не кіну пачатае справы, Каменне крышу, Разграбаю пяскі. Пад кпіны аматараў лёгкае славы Капаю рэчышча ўласнай ракі.

Я ўпарты, не кіну пачатае справы,

Каменне крышу,

Разграбаю пяскі.

Пад кпіны аматараў лёгкае славы

Капаю рэчышча ўласнай ракі.

Узнавіце радкі верша: Пазбавіўшы ад ………. відовішча Свет, не дазволю я, каб дым і пыл Зямлю ператварыў у …………. . Мільярд … – у маўклівы прысак, Мільярд калысак – у мільярд….. .

Узнавіце радкі верша:

Пазбавіўшы ад ………. відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у …………. .

Мільярд … – у маўклівы прысак,

Мільярд калысак – у мільярд….. .

Пазбавіўшы ад грознага відовішча Свет, не дазволю я, каб дым і пыл Зямлю ператварыў у бамбасховішча. Мільярд прапісак – у маўклівы прысак, Мільярд калысак – у мільярд магіл

Пазбавіўшы ад грознага відовішча

Свет, не дазволю я, каб дым і пыл

Зямлю ператварыў у бамбасховішча.

Мільярд прапісак – у маўклівы прысак,

Мільярд калысак – у мільярд магіл

Узнавіце радкі верша: Мы сяброў ……….. зямлёй,- ……… . , татары, узбекі, Мы ……… варожай крывёй Напаіць беларускія …….

Узнавіце радкі верша:

Мы сяброў ……….. зямлёй,-

……… . , татары, узбекі,

Мы ……… варожай крывёй

Напаіць беларускія …….

Мы сяброў засыпаем зямлёй,- Ленінгардцы, татары, узбекі, Мы клянёмся варожай крывёй Напаіць беларускія рэкі

Мы сяброў засыпаем зямлёй,-

Ленінгардцы, татары, узбекі,

Мы клянёмся варожай крывёй

Напаіць беларускія рэкі

Узнавіце радкі верша: Ёсць у паэта свой …….цалінны, ……… . прастор для баразён, Дзе ён ……… з першае хвіліны І да ………. вечаровых дзён

Узнавіце радкі верша:

Ёсць у паэта свой …….цалінны,

……… . прастор для баразён,

Дзе ён ……… з першае хвіліны

І да ………. вечаровых дзён

Ёсць у паэта свой аблог цалінны, Некрануты прастор для баразён, Дзе ён працуе з першае хвіліны І да апошніх вечаровых дзён.

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,

Некрануты прастор для баразён,

Дзе ён працуе з першае хвіліны

І да апошніх вечаровых дзён.

Узнавіце радкі верша: Я – ……. твой, а ты – мая турма, Асуджан я любоўю ……… . Зняволенне ……. датэрмінова Ты скараціць спяшаешся …..

Узнавіце радкі верша:

Я – ……. твой, а ты – мая турма,

Асуджан я любоўю ……… .

Зняволенне ……. датэрмінова

Ты скараціць спяшаешся …..

Я – вязень твой, а ты – мая турма, Асуджан я любоўю пажыццёва. Зняволенне маё датэрмінова Ты скараціць спяшаешся дарма

Я – вязень твой, а ты – мая турма,

Асуджан я любоўю пажыццёва.

Зняволенне маё датэрмінова

Ты скараціць спяшаешся дарма

Узнавіце радкі верша: Згадай ўсё, што …….. міла, Што сэрцу …….. было, ……… , што ўсё адгаманіла, Адкукавала, ………….

Узнавіце радкі верша:

Згадай ўсё, што …….. міла,

Што сэрцу …….. было,

……… , што ўсё адгаманіла,

Адкукавала, ………….

Згадай ўсё, што сэрцу міла, Што сэрцу дорага было, Забудзь, што ўсё адгаманіла, Адкукавала, адышло

Згадай ўсё, што сэрцу міла,

Што сэрцу дорага было,

Забудзь, што ўсё адгаманіла,

Адкукавала, адышло

Пад паэмай “Хамуціус” стаіць дата : 1974-1975 гады. Аркадзь Куляшоў напісаў гэты твор амаль у канцы жыцця. Чаму майстар слова назваў сваю паэму “Хамуціус”?

Пад паэмай “Хамуціус” стаіць дата : 1974-1975 гады. Аркадзь Куляшоў напісаў гэты твор амаль у канцы жыцця.

Чаму майстар слова назваў сваю паэму “Хамуціус”?

У цэнтры твора вобраз Кастуся Каліноўскага. Хамуціус – гэта адзін з яго шматлікіх псеўданімаў.  Хамуціус – гэта хам, але на манер літоўскага ці лацінскага гучання. Хамамі ў той час называлі беларускага мужыка, які не ведаў граматы , быў абяздолены і прыгнечаны працай і ўладай

У цэнтры твора вобраз Кастуся Каліноўскага.

Хамуціус – гэта адзін з яго шматлікіх псеўданімаў.

Хамуціус – гэта хам, але

на манер літоўскага ці лацінскага гучання. Хамамі ў той час называлі беларускага мужыка, які не ведаў граматы , быў абяздолены і прыгнечаны працай і ўладай

У 30-я гады А.Куляшоў бярэцца за асваенне вялікай паэтычнай формы – паэмы, у распрацоўцы якой ён дасягае вялікіх поспехаў. Назавіце паэмы Аркадзя Куляшова

У 30-я гады А.Куляшоў бярэцца за асваенне вялікай паэтычнай формы – паэмы, у распрацоўцы якой ён дасягае вялікіх поспехаў.

Назавіце паэмы Аркадзя Куляшова

“ Крыўда”, “Аманал”, “Антон Шандабыла”, “Баранаў Васіль”, “ У зялёнай дуброве”

“ Крыўда”, “Аманал”, “Антон Шандабыла”, “Баранаў Васіль”,

“ У зялёнай дуброве”

Гэта паэма Аркадзя Куляшова гучыць як папярэджанне інтэлектуальнаму свету ад неразумных дзеянняў, якія могуць знішчыць усю цывілізацыю. Паэт не адмаўляе законаў прыроды, ён перасцерагае чалавецтва ад небяспекі, якую можа прынесці прагрэс. Як называецца твор?

Гэта паэма Аркадзя Куляшова гучыць як папярэджанне інтэлектуальнаму свету ад неразумных дзеянняў, якія могуць знішчыць усю цывілізацыю. Паэт не адмаўляе законаў прыроды, ён перасцерагае чалавецтва ад небяспекі, якую можа прынесці прагрэс.

Як называецца твор?

Паэма “Цунамі”

Паэма “Цунамі”

Расказвае А.Т. Твардоўскі: “ Узімку 1942 года ў адной маскоўскай кватэры сабраўся сяброўскі гурток пісьменнікаў паслухаць беларускага паэта Аркадзя Куляшова, які прыбыў з фронту з новай паэмай у палявой сумцы.  Першапачатковае знаёмства з гэтай рэччу - адзін з самых яркіх і дарагіх для мяне літаратурных успамінаў ваеннага часу…” Пра які твор ідзе размова?

Расказвае А.Т. Твардоўскі: “ Узімку 1942 года ў адной маскоўскай кватэры сабраўся сяброўскі гурток пісьменнікаў паслухаць беларускага паэта Аркадзя Куляшова, які прыбыў з фронту з новай паэмай у палявой сумцы.

Першапачатковае знаёмства з гэтай рэччу - адзін з самых яркіх і дарагіх для мяне літаратурных успамінаў ваеннага часу…”

Пра які твор ідзе размова?

Паэма “Сцяг брыгады” А.Куляшоў сярод супрацоўнікаў армейскай газеты «Знамя Советов». Калінінскі фронт. 1941 г 1949 г., Масква. Куляшоў падпісвае кнігу Твардоўскаму

Паэма “Сцяг брыгады”

А.Куляшоў сярод супрацоўнікаў

армейскай газеты «Знамя Советов».

Калінінскі фронт. 1941 г

1949 г., Масква. Куляшоў

падпісвае кнігу Твардоўскаму

Паэма Лермантава, якая ў дзяцінстве дапамагла паэту зразумець чарадзейную сілу мастацкага слова…

Паэма Лермантава, якая ў дзяцінстве дапамагла паэту зразумець чарадзейную сілу мастацкага слова…

Паэма “Мцыры” М.Ю. Лермантаў

Паэма “Мцыры”

М.Ю. Лермантаў

Якім падзеям прысвечана першая паэма Аркадзя Куляшова “Крыўда”?

Якім падзеям прысвечана першая паэма Аркадзя Куляшова “Крыўда”?

Гэты твор прысвечаны падзеям сусветнай вайны 1914-1918 гадоў

Гэты твор прысвечаны падзеям сусветнай вайны 1914-1918 гадоў

Паэму “Аманал” А. Куляшова заўважыў вядомы беларускі паэт. Ён адзначыў: “Куляшоў у паэме ідзе нейкім новым, сваім шляхам, шукае новых сродкаў для рэалізацыі сваіх творчых замыслаў. Ён стараецца адысці ад тых прыёмаў і сродкаў літаратурнага арсенала, якія сталіся ўжо звычайнымі, трафарэтнымі”  Назавіце таленавітага мастака слова, які падтрымаў маладога паэта

Паэму “Аманал” А. Куляшова заўважыў вядомы беларускі паэт. Ён адзначыў: “Куляшоў у паэме ідзе нейкім новым, сваім шляхам, шукае новых сродкаў для рэалізацыі сваіх творчых замыслаў. Ён стараецца адысці ад тых прыёмаў і сродкаў літаратурнага арсенала, якія сталіся ўжо звычайнымі, трафарэтнымі”

Назавіце таленавітага мастака слова, які падтрымаў маладога паэта

Якуб Колас Аркадзь Куляшоў і Якуб Колас

Якуб Колас

Аркадзь Куляшоў і Якуб Колас

За якія творы паэт быў двойчы ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР ?

За якія творы паэт быў двойчы ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР ?

“ Сцяг брыгады” (1946 г.) “ Новае рэчышча” (1949 г.)

“ Сцяг брыгады” (1946 г.)

“ Новае рэчышча” (1949 г.)

Назавіце мастацкі сродак: Назаўтра золкае, туманнае світанне, Суровы позірк мой і мой нямы адчай “ Бывай”

Назавіце мастацкі сродак:

Назаўтра золкае, туманнае світанне,

Суровы позірк мой і мой нямы адчай

Бывай”

Назавіце мастацкі сродак:  Беларусь мая родная ,    як жа я рвуся яшчэ раз Пеша ўсю цябе змераць    увесь чабор твой і верас  “ Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак:

Беларусь мая родная ,

як жа я рвуся яшчэ раз

Пеша ўсю цябе змераць

увесь чабор твой і верас

Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак: Хоць прымае іх гэта зямля,    як сыноў сваіх , шчыра, Але просяць іх вочы   хоць жменьку палескага жвіру… “ Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак:

Хоць прымае іх гэта зямля,

як сыноў сваіх , шчыра,

Але просяць іх вочы

хоць жменьку палескага жвіру…

Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак: А гусі ? Адкуль ім Адрозніць за хмарамі тымі Шынялі ад купін, Нядаўна пакінутых імі ? “ Пад восеньскім небам”

Назавіце мастацкі сродак:

А гусі ?

Адкуль ім

Адрозніць за хмарамі тымі

Шынялі ад купін,

Нядаўна пакінутых імі ?

Пад восеньскім небам”

Назавіце мастацкі сродак:  Там жаўцеюць Прыгожыя Краскі За вёскай ў лузе, Там ржавеюць  Варожыя Каскі, Нібы ў Беларусі “ Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак:

Там жаўцеюць

Прыгожыя

Краскі

За вёскай ў лузе,

Там ржавеюць

Варожыя

Каскі,

Нібы ў Беларусі

Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак: Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май “ Бывай”

Назавіце мастацкі сродак:

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май

Бывай”

Назавіце мастацкі сродак:  Жвірам сыплем на рукі,    якія дзяцей тых насілі. Жвірам сыплем на ногі,    якія паўсвету схадзілі  “ Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак:

Жвірам сыплем на рукі,

якія дзяцей тых насілі.

Жвірам сыплем на ногі,

якія паўсвету схадзілі

Над брацкай магілай”

Назавіце мастацкі сродак: На фронт махорку пасылалі Другія гарады пасля. “ Віцебская махорка”

Назавіце мастацкі сродак:

На фронт махорку пасылалі

Другія гарады пасля.

Віцебская махорка”

Якія творы А.С.Пушкіна пераклаў А.Куляшоў?

Якія творы А.С.Пушкіна пераклаў А.Куляшоў?

Паэму «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949)

Паэму «Цыганы» (1937)

і раман у вершах

«Яўгеній Анегін» (1949)

Хто аўтар паэтычнага твора  “ Спеў аб Гаяваце ” , мастацкі пераклад якога зрабіў А.Куляшоў?

Хто аўтар паэтычнага твора

“ Спеў аб Гаяваце ” ,

мастацкі пераклад якога

зрабіў А.Куляшоў?

Амерыканскі паэт Генры Уотсвард Лангфел

Амерыканскі паэт Генры Уотсвард Лангфел

Хто аўтар зборніка вершаў “ Кніга зямлі ” , мастацкі пераклад якога зрабіў А.Куляшоў?

Хто аўтар зборніка вершаў “ Кніга зямлі ” , мастацкі пераклад якога зрабіў А.Куляшоў?

Кайсын Куліеў Кайсын Шуваевіч Куліеў нарадзіўся і вырас у высакогорным ауле Верхні Чэгем Кабардзіна- Балкарскай АССР

Кайсын Куліеў

Кайсын Шуваевіч Куліеў

нарадзіўся і вырас

у высакогорным ауле

Верхні Чэгем

Кабардзіна-

Балкарскай АССР

Якой прэміі ўдастоены А. Куляшоў за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава?

Якой прэміі ўдастоены

А. Куляшоў за пераклады вершаў і паэм М.Лермантава?

Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970)

Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1970)

Які паэт пераклаў паэму А.Куляшова “ Сцяг брыгады” на рускую мову?

Які паэт пераклаў паэму А.Куляшова

“ Сцяг брыгады” на рускую мову?

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі  Многія вершы Ісакоўскага пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя «Кацюша» і «Ворагі спалілі родную хату» (музыка М. І. Блантера), «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі»і інш.  У фільме «Кубанскія казакі» на музыку І. Дунаеўскага прагучалі яго песні «Якім ты быў, такім ты і застаўся» і «Ой, цвіце каліна».

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі

Многія вершы Ісакоўскага пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя «Кацюша» і «Ворагі спалілі родную хату» (музыка М. І. Блантера), «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі»і інш.

У фільме «Кубанскія казакі» на музыку І. Дунаеўскага прагучалі яго песні «Якім ты быў, такім ты і застаўся» і «Ой, цвіце каліна».

З якім украінскім паэтам  сябраваў А.Куляшоў у трыццатыя гады?

З якім украінскім паэтам

сябраваў А.Куляшоў

у трыццатыя гады?

Мікола Нагнібяда Украінскі паэт . Нарадзіўся ў 1911 годзе ў Запарожскай вобласці. Вядомы як перакладчык з беларускай мовы.

Мікола Нагнібяда

Украінскі паэт .

Нарадзіўся ў 1911 годзе

ў Запарожскай вобласці.

Вядомы як перакладчык

з беларускай мовы.

Назавіце верш А. Куляшова, які пераклаў Я. Хелемскі. Як ён гучыць на беларускай мове? Я – ласковый напев, я – крик тревоги, Я – вдовий гнев, что жег в лесах костры И смерть на Запад гнал – к ее берлоге – Тротиловым бичом ломал ей ноги.

Назавіце верш А. Куляшова,

які пераклаў Я. Хелемскі. Як ён гучыць на беларускай мове?

Я – ласковый напев, я – крик тревоги,

Я – вдовий гнев, что жег в лесах костры

И смерть на Запад гнал – к ее берлоге –

Тротиловым бичом ломал ей ноги.

Верш «Я хаце абавязаны прапіскаю» Я – матчын спеў, я – матчыны трывогі, Я – матчын гнеў, які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад – у нару з нары – Трацілаваю пугай перамогі.

Верш «Я хаце абавязаны прапіскаю»

Я матчын спеў, я матчыны трывогі,

Я матчын гнеў, які ўставаў на ногі,

Гнаў смерць на Захад у нару з нары

Трацілаваю пугай перамогі.

Назавіце верш А.С. Пушкіна, які пераклаў А. Куляшоў. Як ён гучыць на рускай мове? Сябры мае, цудо ў ны наш саюз! Нібы душа, ён непадзельны, вечны, Ён непарушны, вольны і сардэчны, Ён рос пад засенню сяброўскіх муз.

Назавіце верш А.С. Пушкіна,

які пераклаў А. Куляшоў. Як ён гучыць на рускай мове?

Сябры мае, цудо ў ны наш саюз!

Нібы душа, ён непадзельны, вечны,

Ён непарушны, вольны і сардэчны,

Ён рос пад засенню сяброўскіх муз.

Друзья мои, прекрасен наш союз!  Он, как душа, неразделим и вечен –  Неколебим, свободен и беспечен,  Срастался он под сенью дружных муз.  Куда бы нас ни бросила судьбина  И счастие куда б ни повело,  Всё те же мы: нам целый мир чужбина;  Отечество нам Царское Село.  «19 октября 1825» Александр Пушкин

Друзья мои, прекрасен наш союз!

Он, как душа, неразделим и вечен

Неколебим, свободен и беспечен,

Срастался он под сенью дружных муз.

Куда бы нас ни бросила судьбина

И счастие куда б ни повело,

Всё те же мы: нам целый мир чужбина;

Отечество нам Царское Село.

«19 октября 1825» Александр Пушкин

У красавіку 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Палова Касцюковіцкага раёна апынулася пад воблакам радыеактыўнага пылу. 39 вёсак было выселена, 11 населеных пунктаў пахавана.  Які лёс напаткаў родную вёску паэта?

У красавіку 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Палова Касцюковіцкага раёна апынулася пад воблакам радыеактыўнага пылу. 39 вёсак было выселена, 11 населеных пунктаў пахавана.

Які лёс напаткаў родную вёску паэта?

Вёска была пахавана Тут быў дом паэта

Вёска была пахавана

Тут быў дом паэта

У 1984 годзе Літаратурны музей імя Аркадзя Куляшова заснавалі на радзіме паэта. У 1990 годзе музей перанеслі ў Касцюковіцкі краязнаўчы музей. Куды перанеслі экспазіцыю ў 1990 годзе ?

У 1984 годзе Літаратурны музей імя Аркадзя Куляшова заснавалі на радзіме паэта.

У 1990 годзе музей перанеслі ў Касцюковіцкі краязнаўчы музей.

Куды перанеслі экспазіцыю

ў 1990 годзе ?

У 1999 годзе ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова экспазіцыю рашылі перанесці ў школу ў Новых Саматэвічах

У 1999 годзе ў гонар 85-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова экспазіцыю рашылі перанесці ў школу ў Новых Саматэвічах

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца медаль: “ Аркадзь Куляшоў”. Гіпс таніраваны. Дм – 20 см. Назавіце аўтара

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца медаль:

Аркадзь Куляшоў”.

Гіпс таніраваны. Дм – 20 см.

Назавіце аўтара

Эдуард Барысавіч Астафьеў

Эдуард Барысавіч Астафьеў

Якую паэму А .Куляшоў прысвяціў памяці А. Твардоўскага?

Якую паэму А .Куляшоў прысвяціў памяці

А. Твардоўскага?

“ Варшаўскі шлях” 1949 г., Масква. Куляшоў падпісвае кнігу Твардоўскаму

“ Варшаўскі шлях”

1949 г., Масква. Куляшоў

падпісвае кнігу Твардоўскаму

Хто напісаў музыку да песні на словы А. Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”?

Хто напісаў музыку да песні на словы А. Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”?

Уладзімір Мулявін

Уладзімір Мулявін

Які ансамбль выконвае песню на словы А. Куляшова “Алеся”?

Які ансамбль выконвае песню на словы А. Куляшова “Алеся”?

“ Песняры”

“ Песняры”

Якая навучальная ўстанова носіць імя Аркадзя Куляшова?

Якая навучальная ўстанова носіць імя Аркадзя Куляшова?

Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова

Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова

Назавіце аўтара кнігі «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова»

Назавіце аўтара кнігі «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова»

Тэрэза Голуб

Тэрэза Голуб


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Литература

Категория: Мероприятия

Целевая аудитория: 11 класс.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Интеллектуально-познавательная игра "Спакойнага шчасця не зычу нікому"

Автор: Козловская Л.А., Симакович Н.В.

Дата: 04.03.2021

Номер свидетельства: 574750


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства