На пачатку ўрока настаўнік правярае выкананне дамашняга задання па I узроўню і II ўзроўню (выбарачна).Заданні III узроўню не правяраюцца
( праверацца пазней). Вучні зачытваюць выкананне табліцы з калонкамі - "праваслаўе" і "каталіцызм", астатнія правяраюць адказы ў сваіх сшытках.
Пасля праверкі настаўнік задае пытанні да вучняў, уступныя да тэмы ўрока:
Што такое Рэфармацыя?
Калі і дзе яна ўзнікла?
Хто быў яе ініцыятарам?
Які асноўны вынік Рэфармацыі?
Якія віды пратэстантызму вам вядомы?
Настаўнік адзначае, што ідэі Рэфармацыі пачалі пранікаць у ВКЛ у сярэдзіне 50-х гг. XVIст. У іх распаўсюджванні ў Беларусі выдзяляюць 2 этапы:
I этап - сярэдзіна 50-х-70-я гг.XVIст. - фарміраванне і найвышэйшы ўздым рэфармацыйнага руху, яго размежаванне на некалькі плыняў;
II этап - 8-90-я гг.XVIст. - наступленне і перамога Контррэфармацыі.
Вучні запісваюць з дошкі ў сшыткі. Вучням прапаноўваецца звярнуцца да зместа ў тэксце параграфа і знайсці прычыны, якія спрыялі ўзнікненню і распаўсюджванню Рэфармацыі ў Беларусі, затым прывесці доказы ў іх абарону, або абвергнуць.
Вучні даюць характарыстыку пратэстанскай царквы і пачынаюць запаўняць калонкі ў табліцы "Асноўныя хрысціянскія канфесіі ў Беларусі XVI-XVIIIстст." (Калонкі аб праваслаўі і каталіцызме запаўняліся на папярэднім уроку.)
Пытанні для параўнання
Пратэстантызм
Уніяцтва
1. Крыніцы веры
Біблія
Біблія, Свяшчэннае паданне
2.Сімвал веры
трыадзінства Бога;
Дух Святы зыходзіць ад Бога-Айца і Бога -Сына
Трыадзінства Бога;
Дух Святы зыходзіць ад Бога-Айца і Бога -Сына
3. Асобныя дагматы
адмаўляецца шанаванне анёлаў, Багародзіцы і іншых святых; выратаванне душы асабістай верай
тыя ж самыя, што ў каталіцызме
4. Абрад
таінствы заменены трыма абрадамі: хрышчэнне, вянчанне і хлебапераламленне(прычашчэнне);
літургія, прызнанне 7 таінстваў; захаванне візантыйска-славянскай(праваслаўнай) абраднасці
5. Мова набажэнства
нацыянальная
Царкоўнаславянская, грэчаская, нацыянальная
6. Месца набжэнства
збор
царква
7. Вышэйшы іерарх
Свяшчэнства ўсіх веруючых
Папа Рымскі
8.Каляндар
грыгарыянскі
грыгарыянскі
Наступную схему "Плыні пратэстантызму ў Беларусі" вучні выконваюць з дапамогай вучэбнага дапаможніка і слоўніка.
Пратэстантызм
лютэранства
анабаптызм
кальвінізм
антытрынітарызм (арыянства)
радыкальны (плебейска-сялянскі) Ф.Касы
Памяркоўны (шляхецка-буржуазны) С.Будны
Вучні робяць высновы:
1. Рэфармацыйны рух спрыяў таму, што ў 1563 і 1568 гг. былі прыняты прывілеі, якія абвяшчалі рэлігійную талерантнасць.
2. Пашыралася асвета і дабрачыннасць, актывізавалася духоўнае жыццё, распаўсюджваліся ідэі гуманізму, сацыяльнай роўнасці, міралюбства.
Настаўнік адзначае, што каталіцкая царква падчас Рэфармацыі апынулася ў крызісе і шукала выйсце з яго.
Наступны этап урока - абарона сваіх праектаў пра паляпшэнне становішча каталіцкай царквы (III узровень).
Прапановы былі наступныя:
- крыжовыя паходы для кансалідацыі каталіцкай царквы;
- правядзенне рэформы ў каталіцкай царкве для пазбаўлення яе ад недахопаў і памылак;
- стварыць моцны ідэалагічны рух супраць Рэфармацыі.
Над пытаннем "Контррэфармацыя і яе вынікі" вучні працуюць самастойна з тэкстам параграфа і дадатковым матэрыялам. Робяць высновы.
Настаўнік характарызуе становішча царквы ў XVII-XVIII стст., а таксама вучні замацоўваюць свае веды , звярнуўшыся да тэксту вучэбнага дапаможніка.
Вучні робяць наступныя высновы:
Уніяцкая царква ў канцы XVIIIст. займала моцныя пазіцыі: 75% насельніцтва Беларусі было уніяцкім. Унія як палітычны акт каталіцкага кіраўніцтва Рэчы Паспалітай у цэлым спрыяла паланізацыі, аднак разам з тым стала адным з фактараў выжывання беларускага этнасу. Уніяцкая царква з'яўлялася цэнтрам захавання моўнакультурных традыцый беларускага народа. У 1839 г., пасля далучэння Беларусі да Расіі, Полацкі царкоўны сабор спыніў дзейнасць уніяцкай царквы.
Каталіцкая царква ў XVIIст. пашырыла свой уплыў, але значныя страты былі нанесены ёй падчас вайны 1654-1667гг. На тэрыторыі Беларусі, занятай расійскімі войскамі, дзейнасць каталіцкай царквы была забаронена. Пасля далучэння беларускіх і ўкраінскіх зямель да Расійскай імперыі каталіцтва губляе сваю уплывовасць і палітычную значнасць.
Праваслаўная царква ў XVII-XVIIIстст.займала другараднае месца, а яе вернікі былі абмежаваны ў грамадскай і палітычнай дзейнасці. Пасля падзей ў Рэчы Паспалітай уплыў праваслаўнай царквы павялічваецца.
Для замацавання тэмы ўрока прапануюцца вучням карткі (па двух варыянтах) для рашэння сэнсавай задачы. Картку атрымлівае кожны вучань. Напрыклад:
I варыянт.
Заданне: падабраць да кожнага паняцця яго азначэнне.
Паняцце
Азначэнне
Канфесія-
а) аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай папы рымскага.
Царкоўная іерархія-
Б) паслядоўнае падпарадкаванне духоўных асоб ад ніжэйшай пасады да вышэйшай.
Аўтакефалія-
В)грамадска-палітычны і ідэалагічны рух супраць каталіцкай царквы.
Царкоўная унія-
Г) веравызнанне, прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі.
Рэфармацыя-
Д) самакіраванне, адміністрацыйная незалежнасць праваслаўных цэркваў.
Пратэстантызм-
Е) адзін з накірункаў хрысціянства, які ўзнік у сувязі з Рэфармацыяй і прапагандаваў выратаванне душы асабістай верай і свяшчэнства ўсіх веруючых.
II варыянт.
Заданне: падабраць да кожнага паняцця яго азначэнне.
Паняцце
Азначэнне
1. Дыскрыт-
А)праваслаўная царкоўная акруга
2. Епархія-
Б)адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўключае ў сябе некалькі пратэстанцкіх абшчын.
3. Манаскі ордэн-
В) цярпімасць, памяркоўнасць у адносінах да каго-небудзь.
4.Антытрынітарызм(арыянства)
Г) каталіцкая царкоўная акруга.
5 Талерантнасць-
Д)аб'яднанне кляштараў з пэўным статутам.
6. Біскупства-
Е) радыкальны рэфармацыйны рух, які адмаўляе трыадзінства Бога і Боскую прыроду Хрыства.
Пасля выканання задання вучні правяраюць свае веды. На дошцы адкрываюцца правільныя адказы.
I варыянт: 1-г; 2-б; 3-д; 4-а; 5-в; 6-е.
II варыянт: 1-б; 2-а; 3-д; 4-е; 5-в; 6-г.
Вучням, якія выканалі работу без памылак, выстаўляецца адзнака "10". Адзнака "9" выстаўляецца вучням, якія зрабілі адну памылку. Астатнія вучні атрымліваюць магчымасць папрацаваць над тэмай дома.
Рэфлексія:
1. як я працаваў на ўроку?
2. яку ацэнку я сабе пастаўлю?
3. як працавалі астатнія ў групе?
4. што новага адкрылі для сябе вучні на ўроку?
5. дзе можна выкарыстаць гэтыя веды?
Выстаўленне адзнак вучням за працу на ўроку.
Д/з: § 8 вучэбнага дапаможніка, намаляваць агітацыйны плакат у абарону аднаго з хрысціянскіх веравызнанняў (па выбару- індывідуальна, або калектыўна).
Пытанне "Палітыка царызму ў адносінах да каталіцкай царквы" (1772-1830-я гг.) падрыхтаваць самастойна (высокаматываваным вучням).