kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Нажмите, чтобы узнать подробности

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі»











Праэкт

Падрыхтоўка, правядзенне

і рэфлексія

адкрытага занятку па прадмеце

Гісторыя Беларусі” па тэме:

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны. Абарончыя баі Чырвонай Арміі. Партызанскі і падпольны рух. ”






Выкладчык: Пліс Ю.В.




Мінск 2018 г.

Актульнасць праекта.

У дадзенай працы прапаноўваецца праект адкрытага занятку па гісторыі Беларусі. Улічваючы той факт, што вывучэнне гэтага прадмета на завяршальным этапе прадугледжвае азнаямленне вучняў з вучэбным гістарычным матэрыялам на праблемна - тэарытычным ўзроўні урок па тэме : “ Беларусь у гады Вяликай Айчыннай і Другой Сусветнай вайны. ” павінны выконваць задачы паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі. Гэты ўрок з'яўляецца актуальным па некалькім прычынам:

Па-першае: разгледзім аспект актуальнасці зместу разглядаемай тэмы. Пытанне аб становішчы Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай войн з’яўляеццацца адной з драматычных старонак у гісторыі Беларусі. Барацьба вялася з адной з мацнейшых дзяржаў міра і гэта можна лічыць найважнейшым этапам барацьбы нашага народа за незалежнасць краіны.

Паражэнне Германіі і яе хаўруснікаў ў гэтай вайне вымушае “заходнія дэмакратыі” пачаць праводзіць жорсткую палітыку “халоднай вайны” ў адносінах да нашай краіны. Вынікі гэтай палітыкі адчуваюцца і па сенняшні час

Па-другое: менавіта такі змест дазваляе натуральна, без дыдактычных нацяжак рэалізаваць ўвесь комплекс педагагічных мэт і суадносна прадэманстраваць ход і вынікі гэтай рэалізацыі. Мы ў рамках заяўленнай тэмы і выбранага тыпу занятка ўбачым, як арганічна звязаны паміж сабой мэты навучання і выхавання, як цесна суадносяцца ў дзейнасці вучня навучальныя навыкі і засвоеныя ім агульнанавучальныя каштоўнасці. Змест дадзенага занятку, яго месца ў тэме, у курсе вывучэння гісторыі, у сістэме ўсей сярэдняй адукацыі ў цэлым даюць цудоўныя магчымасці для здзяйснення таксама і мэт развіцця уласна навучальнага працэсу: дыагнастычных, пазнавальных, пошукавых. Гэты занятак цікавы яшчэ і тым, што ў ім мае месца быць вялікая колькасць міжпрадметных сувязей і адносна багаты беспафасны патрыятызм.

Па-трэцяе: дадзены занятак дазваляе акрамя асноўнай навучальнай матывацыі, характэрнай для старэйшага школьнага ўзросту – практычнай неабходнасці атрымання дыплома, пабудаваць яшчэ адну сістэму навучальных матываў.

Па-чацвертае: праект дадзенага занятку дыдактычна вельмі актуальны. Мы зможам ўбачыць дынаміку фарміравання складаных надпрадметных навыкаў: ставіць і вырашаць праблемы, разважаць, рабіць вывады на аснове параўнання і абагульнення.


Праблемнае поле праекта.

Яно ахоплівае некалькі праблем:

1) Змястоўна-праблемныя супярэчанні. Неабходна вырашыць супярэчнасць паміж агульнымі ведамі дзяржаўнага стандарта аб Другой Сусветнай вайне ў айчыннай гісторыі і выпрацоўкай асабістых адносін да разглядаемых падзей. Дзяржаўны стандарт павінен быць засвоены ўсімі вучнямі і адпаведна прад'яўлены для кантроля, а ўласныя вывады, якія зроблены на аснове тых жа падзей пры самастойнай дзейнасці, робяць гэтыя ж веды для кожнага з іх непаўторнымі, асабістымі.

2) Дыдактычна-тэхналагічная праблема занятку – неабходнасць вырашэння супярэчнасці паміж франтальнымі сродкамі навучання, якія выкарыстоўваюцца пры агульнай працы з класам і дазваляюць дасягнуць мэты – вынікі занятку у адведзены для гэтага час; і індывідуальна групавымі сродкамі навучання і выхавання, якія дазваляць навучэнцу прыйсці да выніку, дасягнення якога не можа быць дакладна спланавана, а толькі ў той ці іншай ступені прагназіравана.

3) Вышукова-праблемная супярэчлівасць. Неабходна вырашыць супярэчлівасць паміж традыцыйнай дыдактыкай і методыкай, без якіх немагчыма прадметнае выкладанне, і варыятыўна навучальнымі тэхналогіямі, без якіх немагчыма рэалізацыя асабіста – арыентаванага падыхода з яго падзейнымі і ацэначнымі вынікамі.

Прадмет праектыравання:

дынаміка нарматыўных (абавязковых для засваення) і асабістых вынікаў навучання, выхавання і развіцця вучня.

Мэты і задачы праектыравання.

Мэты педагагічныя (навучання, выхавання, псіхалагічнага развіцця вучня).

Гэта, па-першае, засваенне ўсімі вучнямі стандартнага мінімума фактычных ведаў аб падзеях, біяграфічных данных герояў, афіцыйна прынятых фактах аб падзеях і ўчынках удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і, асабліва, партызанскага руху у форме фіксіраваных пытанняў і нарматыўных адказаў.

Па-другое, гэта фарміраванне надпрадметных уменняў абагульняць шляхам параўнання і практыкавання ў прымяненні і ўдасканаленні пастаноўкі і вырашэнні праблемы, меркавання па аналогіі.

У выніку занятка гэтыя ўменні навучэнцаў павінны скласціся ў абавязковае для ўсіх спецыальнае прадметна – гістарычнае ўменне вызначыць гістарычнае значенне закончанай цэпі падзей шляхам параўнання.

Па-трэцяе, патрэбна развіць наступныя псіхалагічныя характарыстыкі асобы навучэнца:

  • цікаўнасць да мінулага як кладоўкі прыкладаў дрэннага і добрага;

  • здольнасць да абагульнення, сапастаўлення падзей мінулага і сучаснага вопыта адлюстраванага ў гістарычных падзеях, уласнага жыццевага вопыта, у адзнацы з'яў мінулага з кропкі гледжання эмацыянальных, эстэтычных, навуковых і іншых кропак гледжання.

  • здольнасць да абстракцыі, выдвіжэнню гіпотэз, выдзяленню супярэчнасцей і фарміраванню праблем;

  • псіхічных свойстваў, такіх як памяць (вербальная, вобразная), камунікатыўнасць, эмпатыя.

Па-чацьвертае, гэта характарыстыка мэт выхавання. Галоўнае тут – свядомы выбар кожным вучнем асабіста – патрыятычнай пазіцыі. Такая патрыятычная пазіцыя складаецца з прызнання дадатных бакоў ворага, а таксама крытыкі памылак свайго боку. Асабістая патрыятычная пазіцыя складаецца са спачувальнай маральнай адзнакі адбыўшыхся падзей і дзеянняў людзей.

Мэты асабістага і прафесіянальнага развіцця настаўніка:

- удасканаленне новых для сябе прафесійных форм, сродкаў, прыемаў і тэхнікі планавання і правядзення заняткаў па гісторыі; выпрацоўка ўменняў самастойнага выбару навучэнцамі меркаванняў, разуменне разглядаемых падзей, выпрацоўка асабістаг погляду на іх і г.д. Рэальная магчымасць кожнага вучня быць сааўтарам падзей урока.

Праектаная гепотыза:

Дасягненне вызначаных мэт з дапамогай шэрагу тэхналагічных і метадычных сродкаў: дыялогавага навучання, аргументацыі кропкі гледжання; самааналізу і самаадзнакі. Рэфлексійная дзейнасць, эмацыянальная насычанасць занятка.

Змест праекта адкрытага занятку.

Занятак пачынаецца з 4-хвілінных ўводзін, дзе адбываецца асабісты кантакт выкладчака з навучэнцамі, іх узаемная матывацыя на сумесную працу. Дадатную матывацыю можна дасягнуць шляхам актыўнай гутаркі з вучнямі, дзе патрэбна ўспомніць аб паспяховым занятку па тэмах “Савецкая Беларусь у 20-30-я гг.” і “Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы”, аб асабістых поспехах навучэнцаў пры вывучэнні папярэдніх тэм.

Дадатковая матывацыя будзе замацавана , калі выкладчык у якасці эпіграфа прачытае вытрымку з верша У.Высоцкага “Мы вращаем Землю”:


От границы мы Землю вертели назад-

Было дело сначала,-

Но обратно её закрутил наш комбат,

Оттолкнувшись ногой от Урала.

Наконец-то нам дали приказ наступать,

Отбирать наши пяди и крохи,-

Но мы помним, как солнце отправилось вспять

И едва не зашло на востоке.


Такі пачатак будзе садзейнічаць эмацыянальнаму паглыбленню вучняў ў асноўную праблему занятка. І, безумоўна, ва ўводзінах неабходна арганізаваць прыняцце мэт урока вучнямі – выхаваўчых, навучальных, развіваючых.

Далейшы ход урока можа быць прадстаўлены толькі з пэўнай верагоднасцю.

Настаўнік фарміруе працу згодна з асаблівасцямі навучаемасці і навучанасці вучняў. Агульная колькасць груп 3 – па 8 чалавек. Кожнай групе на кожным этапе прапануецца адзін з трох тэкстаў для пераўтварэння:

1) “Партызаны, партызаны, беларускія сыны, за няволю, за кайданы, рэжце гітлерцаў паганых каб не ўскрэслі ўвек яны!”.

2) Выказванне аднаго з нямецкіх афіцэраў: “Гэтыя рускія ваююць не па правілах”

3) У. Высоцкі у вершы “Все ушли на фронт” пісаў: “Ведь у нас такой народ—если Родина в опасности—значит всем идти на фронт.”

Групы атрымоўваюць першае заданне. У бліцдыялозе з некалькіх агульных выказванняў аб вайне (“Перамагчы ці памерці”, “Жыць – значыць змагацца”, “На вайне памыляюцца толькі раз”, “Перакаваць сярпы на мячы”, “За Радзіму і волю”, “Не для сябе – для Радзімы”, “Вайна заўседы зло” і інш.) выбіраюць сабе эпіграф, у свеце якого яны і будуць інтэпрыціраваць дадзены ім тэкст. Гэты эпіграф яны пішуць на штандарце, які стаіць у іх стале, а таксама уклейваюць ў табліцу.

На гэта заданне вучням адводзіцца 4 хвіліны. На працягу адной хвіліны яны каментыруюць свое высновы.

Групы зрабілі першы крок па выпрацоўцы асабістага ацэначнага меркавання. Другое заданне патрабуе ад вучняў сумясціць выбраны імі эпіграф, выказванні ўдзельнікаў і класікаў беларускай літаратуры аб паўстанні з апісаннем падзей паўстання і фактаў біяграфіі яе ўдзельнікаў так, каб атрымаць ў выніку ацэначнае меркаванне. Каментарый складаецца ў выглядзе прыведзенай двухпалоснай табліцы. Вучні наклейваюць на загатоўку табліцы разрэзаныя надрукаваныя фрагменты. З гэтай працы і складаецца сістэмная актуалізацыя. Праз 7 хвілін группы вывешваюць вынікі сваей працы і каменціруюць іх. Такім чынам, усе ўдзельнікі актуалізіруюць свае ўменні складаць табліцы па зададзенай форме з падрыхтаванных элементаў, паўтараюць ў актыўнай форме факталогію тэмы. Вядуць актыўны дыялог, як нефармальны (паміж сабою), так і фармальны. Затым ідзе выніковае прадстаўленне атрыманых вывадаў і іх каментарый. З пункту гледжання павялічэння аб'ема зместу ведаў кожная група атрымала новыя, невядомыя аўтарскія меркаванні. Гэта абавязкова атрымаецца ў выніку дыялога пры канструктыраванні тэкстаў аб Вялікай Айчыннай вайне пад вуглом гледжання трох агульнаэтычных выказванняў (эпіграф) і трох меркаванняў аб ім. Задача выкладчыка на гэтым этапе зафіксіраваць гэтыя невядомыя аўтарскія меркаванні. Патрэбна падкрэсліць аўтарскую ролю канкрэтных вучняў ва ўзнікненні новых ведаў. Такое ўзаемадзеянне вучня і настаўніка з'яўляецца прымяненнем тэхналогіі верагоднага навучання.

Праз 20 хвілін пасля пачатку занятка пачынаецца новы этап успрымання і перапрацоўкі матэрыяла. Групы атрымліваюць ў якасці праблемнай задачы 4 прычыны параженняў Чырвонай Арміі ў першыя тыдні вайны. Вучні павінны выбраць галоўную з іх пункту гледжання прычыну, якая на іх погляд не дазволіла стрымаць нямецкія войскі на заходніх межах СССР і даць каментарый свайму выбару. Такім чынам, вучні ўдасканальваюць свае ўменні абмяркоўваць тэму ў цэлым, у залежнасці ад пункту гледжання. Вучні авалодваюць ўменнямі слухаць іншых, вучацца складанаму мастацтву суадносіць розныя гістарычныя факты.

Выніковае абагульненне групы робяць пры выканані 4 задання. Вучні атрымліваюць ліст з табліцай, у першай частцы якой пералічана значэнне партызанскага руху і падпольнай барацьбы, другая частка пустая. Яны павінны запоўніць другую частку табліцы, прадставіўшы ў ёй іх варыянт паслядоўнасці вынікаў партызанскага руху і падпольнай барацьбы . Першымі павінны ісці тыя пункты, якія ў большай ступені паўплывалі на далейшы гістарычны лес Беларусі.

У выніку выканання гэтага задання фарміруецца уменне свабоднага выбору, вучні вучацца суадносіць прыярытэты канткрэтных фактаў і асабістыя, грамадскія каштоўнасці.

Рэфлексія: Вучні ў вуснай форме адказваюць на пытанні

  1. Прадоўжыць сказ:

а) Тры самыя важныя імені…

б) Тры самыя важныя падзеі…

в) Тры самыя важныя дзеянні…

г) Тры самыя важныя пачуцці…

д) Тры самыя важныя якасці…

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца напісаць гістарычнае эсэ на тэму “Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі”

Настаўнік, …пры напісанні творчай працы разгледзіць пытанне “Якіх памылак магчыма было пазбегнуць паўстанцам і чаму ?”

На апошнім этапе ўрока робіцца абагульненне, аналізуецца праца вучняў, дасягненне мэт, пастаўленых на пачатку ўрока, выстаўляюцца адзнакі, выказваецца ўдзячнасць за працу.

Месца і роля характарыстыкі навучанасці і навучаемасці, індывідуальна-тыпалагічных асаблівасцей пазнавальнай сферы вучняў пры праектаванні урока.

Для атрымання аптымальных вынікаў на занятку настаўнік павінен пры выбары метадычных прыемаў і сродкаў навучання улічваць залежнасць паміж тымі ці іншымі прыкметамі навучаемасці і навучанасці, асаблівасці псіхалагічнай характарыстыкі вучняў на засваенне вучэбнага матэрыялу і развіцце навучальных уменняў і навыкаў.

Велімі важна для аптымізацыі навучальнага працэса ведаць настаўніку дамініруючы тып тэмперамента вучняў. Для халерыкаў, сангвінікаў, флегматыкаў магчыма і пажадана выкарыстанне псіхаінтэнсіўных навучальных тэхналогій. Для меланхолікаў такія тэхналогіі катыгарычна непрымальны.

Для правапаўшарных, схільных да апісання, інтуіцыі і творчасці – мы павінны прадугледзіць тлумачальна – ілюстрацыйныя, праектна – творчыя метады навучання. Для левапаўшарных найбольш прымальнымі будуць эврастычныя і праблемныя метады, бо ім сапрыродна логіка і рацыяналізм. І вядучы канал успрымання матэрыялу патрабуе ад настаўніка варыятыўнасці ў выкладанні. Візуалу і кінестэціку не прыгодны доўгі і эмацыянальны расповед, але аўдзіалу менавіта такая форма найбольш прымальна.

Паказчыкі навучанасці і навучаемасці адыгрываюць значную ролю пры вызначэнні рамак метадычных і тэхналагічных манеўраў настаўніка ў дадзенай групе. Таксама, ў залежнасці ад гэтых паказчыкаў, будуецца форма ацэнкі дзейнасці вучняў: падкрэсліваць нават нязначныя дасягненні ў дзяцей з нізкай навучаемасцю, больш стражэй адносіцца да вучняў з высокімі паказчыкамі.

Такім чынам, улік псіхолога – педагагічных асаблівасцей вучняў дазваляе настаўніку аптымальна спраектаваць сваю педагагічнную дзейнасць.

Дадатак 1

Інструкцыя па тэхналогіі запаўнення табліцы.

1. Прачытайце прапанаваны тэкст.

2. Вылучыце галоўныя факты, аб якіх гаворыцца ў тэксце.

3. Прачытайце эпіграф, які знаходзіцца ў табліцы і тэкст выказвання.

4. Вызначце, падцвярджаюць ці абвяргаюць вылучаныя вамі факты тэкста эпіграф і выказванне.

5. Выражце тэкст і наклейце яго ў адпаведную калонку.

6. Зрабіце вывады . Запішыце іх ў табліцу.

Дадатак 2

Агульныя выказванні аб вайне.

1. Перамагчы ці памерці.

2. Жыць – значыць змагацца.

3. На вайне памыляюцца толькі раз.

4. Перакаваць сярпы на мячы.

5. За Радзіму і волю.

6. Не для сябе, для Радзімы.

7. Вайна есць апошні аргумент

8. Вайна заўсёды зло.

Дадатак 3 Тэкст № 1

Партызанскі рух на Беларусі не быў адзіным. На Беларусі дзейнічалі савецкія і польскія партызаны. Частка польскіх партызанаў складала Армію Краёву, якая ваявала і супраць СССР і супраць Германіі. На поўдні Беларусі так сама дзейнічалі атрады украінскіх нацыяналістаў.

Тэкст № 2

30 мая 1942 года ў Маскве пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнага Камандавання быў арганізаваны Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з сакратаром ЦК КП(б) Беларусі П.К. Панамарэнкам. Ен здолеў наладіць разгалінаваную арганізацыю. Для кіраўніцтва партызанскім рухам менавіта на Беларусі быў утвораны Беларускі штаб партызанскага руху на чале з П.З. Калініным.

Тэкст № 3

Адказнасць за адступленне савецкіх войск, вялізарныя страты нясуць найперш І.В. Сталін і яго акружэнне, Наркамат абароны, камандаванне Заходняй асобай ваеннай акругі. Але абвінавачванне было ўскладзена толькі на камандуючага ЗахАВА Д.Р. Паўлава і некаторых іншых ваеначальнікаў.

Тэкст № 4

У першыя дні вайны арганізаванага супраціўлення Вермахту фактычна небыло. Асобныя спробы наступлення згодна з даваеннымі планамі заканчваліся беспаспяхова. Толькі ў некаторых месцах савецкія войскі аказалі ўпартае супраціўленне (Брэсцкая крэпасць).

Тэкст № 5 Значнай перашкодай для абароны Беларусі Чырвонай Арміяй з’явілася знішчэнне большай часткі ВПС ЗахАВА на сваіх аэрадромах ў першыя мінуты вайны.

Тэкст № 6 ( біяграфічныя звесткі)

Мазанік Алена Рыгораўна—удзельніца удзельніца савецкага падполля ў Мінску. Герой Савецкага Саюза. Па загаду камандавання партызанскага атрада 22 верасня 1943 г. знішчыла ген. камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.

Тэкст № 7 ( біяграфічныя звесткі)

Паўлаў Дзімітры Рыгоравіч (1897-1941), генерал арміі, Герой Савецкага Саюза. З 1940 года каманд. войскамі Белар. Асобай ВА (ЗахАВА). У першыя дні вайны камандаваў Заходнім фронтам. У чэрвені 1941 года адхілены ад камандавання, абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і расстраляны.

Тэкст № 8 У гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўзброенай барацьбе ўдзельнічала 370 тысяч партызанаў і 70 тыс. падпольшчыкаў. Дадатак 4

1. Абарончыя баі Чырвонай Арміі ў чэрвене—верасне 1941 года сарвалі нямецкі план “маланкавай вайны”.

2. Няўдачы нямецкіх войскаў у СССР (у тым ліку і на Беларусі) у 1941—1944 гадах садзейнічалі пашырэнню руху Супраціўлення ў краінах Заходняй Еўропы.

3. Садзейнічала абуджэнню беларускага савецкага нацыянальнага руху.

4. Прымусіла нямецкія акупацыйныя улады трымаць на Беларусі значныя ваенныя сілы.

5. Партызанскі рух не дазволіў немцам ажыццявіць у поўнай меры генеральны план “Ost”.

Мая Радзіма – БЕЛАРУСЬ.

БЕЛАРУСЬ у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Турнір – віктарына для навучэнцаў 1-2 курсаў .


Прысвечаны 74 – ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамоге Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай і Другой Сусветнай войнах.


Мэты і задачы: праверыць веды навучэнцаў аб гісторыі Другой Сусветнай вайны; заінтарасаваць навучэнцаў, заахвоціць да самастойнага вывучэння праблемы; садзейнічаць станаўленню грамадзянскай самасвядомясці; выхоўваць пачуццё патрыятызму.


Абсталяванне: стэнгазеты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне і перыяду аднаўлення, выстава кніг, відэа- і гукавая апаратура.



Падрыхтоўчы этап: састаўленне сцэнарыя, падрыхтоўка пытанняў да віктарыны, правядзенне вучобы капітанаў, падрыхтоўка памяшкання для правядзення мерапрыемства, ацэначных лістоў і табло.



Для ўдзелу ў віктарыне кожная група прадстаўляе каманду з 6 – 7 удзельнікаў. Каманды рыхтуюць хатняе заданне:

1. эмблема, назва, прывітанне.

2. нумар мастацкай самадзейнасці.

Ход мерапрыемства

Гучыць інструментальная музыка(песня “Священная война”). На экране відэа з’яўляюцца кадры кінахронікі часоў вайны.


Вядучы. Шмат гадоў таму адгрукатала Другая Сусветная вайна, якая падзяліла Мір на дзве часткі. Для народаў былога СССР яна была сапраўды Вялікай Айчыннай, пад час якой вырашалася не толькі пытанне аб існаванні дзяржавы, але і аб існаванні яе насельніцтва. Нажаль гэтая вайна падзяліла насельніцтва Беларусі на “нашых” і “здраднікаў”.

Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой,

С фашистской силой тёмною, с проклятою ордой.

Пусть ярость благородная вскипает как волна,

Идёт война народная, Священная война.

Пад час вайны Беларусь панесла асабліва вялікія страты, што знайшло свае адлюстраванне ў прыняцці нашай краіны ў ААН. Аднак беларускі народ з дапамогай іншых народаў СССР і, часткова, ААН аднавіць мірнае жыццё. Аднак усё гэта было потым. А зараз...

Как разрезы, траншеи легли,

И воронки — как раны зияют.

Обнажённые нервы Земли

Неземное страдание знают.

Ці ведаем мы гісторыю гэтай вайны? Ці здолеем пазбегнуць яе жахі ў будучым?

Вядучы аб’яўляе назвы каманд і прадстаўляе іх. Каманды па чарзе займаюць свае месцы.

Турнір – віктарына складаецца з некалькіх раундаў. Камандам будуць прапанаваны пытанні, кожнае з якіх абсуждаецца 1 хвіліну. Дакладны адказ ацэньваецца ў 1 бал, недакладны ў 0,5 бала.

Вядучы. Паважаныя балельшчыкі, члены журы, зараз мы пазнаёмімся з камандамі бліжэй. Першы раунд нашай гульні называецца “Знаёмства”.

Візітная картка каманд. Прадстаўленне.

Вядучы. Наступны раунд—“Размінка”(бліц-пытанні на якія патрэбна без падрыхтоўкі адказаць “так” ці “не”.

1. Пад час вайны Беларусь панесла страты ў 50 мільёнаў чалавек (не, не так).

2. Найбольш вялікія страты ў чэрвені 1941 года панес Заходні фронт Чырвонай Арміі (так).

3. Каля г.Орша савецкія войскі ўпершыню прымянілі рэактыўную зброю (так).

4. На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі войскі СССР, Францыі, Польшчы, Германіі, Венгрыі, Славакіі, калабарацыяністаў (так).

5. Атамная зброя ўпершыню была прыменена на тэрыторыі Беларусі (не, не так).

6. Камандны пункт А.Гітлера (Wolfschanze) знаходзіўся ў раёне г.Брэст (не, не так).

Слова журы.

Вядучы. Наступны раунд называецца “Гартая старонкі ваенных летапісаў”.

Пытанні для ўсёй каманды (1 хвіліна на абмеркаванне). Капітаны падыходзяць да стала і цягнуць па два пытанні.

1. Якія франты ўдзельнічалі ў вызваленні тэрыторыі Беларусі ў восень- вясну 1943-1944 гг.? (Заходні, Бранскі, Цэнтральны, Беларускі, 1-шы і 2-гі Беларускія)

2. Якая роля адводзілася тэрыторыі Беларусі па генеральнаму плану “Ost”? (“Жыццёвая прастора” для Трэцяга Рэйху.)

3. Назваць найбольш вядомыя моманты партызанскага і падпольнага руху ў 1941-1944 гг. (Мінскае падполле, “Рэйкавая вайна”, удзел у аперацыі “Баграціон”)

4. У выніку якіх падзей польская Армія Краёва стала ворагам для СССР?(Катынская справа)

5. У выніку якой аперацыі быў вызвалены Мінск? (Мінская аперацыя)

6. Якія арганізацыі і вайсковыя злучэнні калабарацыяністаў дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг.? (БКА, БСА, БСБ, БСМ, Беларуская самапомач, РННА, дапаможная паліцыя, усходнія легіёны SS і інш.)

Нумар мастацкай самадзейнасці.

Вядучы. Пад час нямецкай акупацыі і баявых дзеянняў Беларусь панесла вялікія матэрыяльныя страты. Асноўнай задачай пасля вайны стала аднаўленне мірнага жыцця. Наш наступны раунд “Працоўны подзвіг”.

Кожная з каманд за некалькі дзён да турніра атрымала заданне падрыхтаваць паведамленне аб аднаўленчых работах у абласцях БССР. Пасля выступленняў, каманды-супернікі ставяць пытанні адзін-аднаму. Журы ацэньвае адказы і пастаноўку пытанняў.

Вядучы. Наступны раунд—конкурс капітанаў. Капітаны выцягваюць картачкі з апісаннем нейкіх падзей (па выбару вядучага) 1941-1944 гг. і павінны іх адгадаць.

Нумар мастацкай самадзейнасці.

Вядучы. І, нарэшце, наш апошні раунд.

Каманды атрымоўваюць набор картак, на якіх напісаны назвы франтоў Чырвонай Арміі і груп армій нямецкага Вермахта, якія дзейнічалі на Беларусі ў 1941г. і 1943-1944гг.. Каманды павінны суаднесці іх паміж сабой. Хто хутчэй і правільней зробіць гэта?

Слова журы. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

Спіс літаратуры.

1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя.

2. Большая Советская Энциклопедия.

3. В боях за Белоруссию. Мн., 1974.

4. Пауль Карел ««Барбаросса»: от Бреста до Москвы». Смоленск, 2002.

5. Франц Гальдер «Военный дневник». Смоленск, 2001.

6. С.Дробязко. А.Каращук. «Русская освободительная армия», М., 1998.

7. С.Дробязко. А.Каращук. «Восточные легионы и казачьи части в Вермахте», М., 1999.

8. С.Дробязко. А.Каращук. «Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС», М., 2000.

Педагагічная тэхналогія “Алфавіт”.

Беларусь ў гады Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.

Мэта ўрока: абагульніць і праверыць веды вучняў па тэме.

Задачы ўрока:

  1. Праверыць узровень засваення гістарычных паняццяў і тэрмінаў па тэме, працэсаў і падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны. Сфарміраваць цэласнае ўяўленне мінулай вайны ў свядомасці вучняў.

  2. Развіць уменні вучняў папаўняць гістарычныя веды, працаваць у калектыве, выказаваць і аргументаваць свой пункт погляду, садзейнічаць актывізацыі разумовай дзейнасці вучняў і самастойнаму прыняццю рашенняў.

  3. Дапамагчы вучням асэнсаваць падзеі, фарміраваць у вучняў пачуццё гонару за сваю краіну.

Тып урока: абагульняючы.

Форма ўрока: работа ў групах.

Забеспячэнне ўрока:

  1. Великая Отечественная война советского народа в контексте Второй Мировой войны. Мн., 2004 г.

  2. Кульков Е.Н. Война 1941-1945 гг. М. 2001 г.

  3. Гісторыя Беларусі., ХІ кл., Мн. 2000 г.

  4. Рэспублика Беларусь. Палітыка-адміністратыўная карта.

  5. Политическая карта мира.

  6. Великая Отечественная война Советского Союза. Карта.

  7. Вторая Мировая война. Карта.

Ход урока

На пачатку ўрока настаўнік аб’яўляе тэму ўрока. Затым знаёміць вучняў з парадкам і ўмовамі правядзення ўрока, называе паняцці, якія будуць выкарыстоўвацца пры выкананні задання.

На дошцы вывешваюцца тры тэхналагічныя карты па тэмах: ”Пачатак Другой Сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.”, “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым.”, “Вызваленне Беларусі. Заканчэнне вайны.”

На першым этапе ўрока група дзеліцца на тры падгрупы, кожная з якіх павінна будзе запоўніць сваю карту (прапануецца запоўніць яе наступным чынам—упісаць у кожны радок з адпаведнай літарай слова, якое пачынаецца з гэтай літары і мае адносіны да вывучаемай тэмы). Затым настаўнік прапануе кожнаму вучню падыйсці да дошкі і ўпісаць у тэхналагічную карту некалькі паняццяў, якія адпавядаюць вывучаемай тэме (вучань запісвае паняцце, называе яго і тлумачыць, для чаго яно патрэбна).

Тэхналагічная карта лічыцца запоўненай, калі на кожную літару алфавіта запісана хоць адно паняцце і ў афармленні яе прымуць удзел усе навучэнцы.

Для зручнасці навучэнцам можна прапанаваць некалькі апорных планаў, пункты якіх раскрываюць тэму, і да кожнага з іх падабраць адпаведныя паняцці.

Пачатак Другой Сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

  1. Сутнасць знешняй палітыкі еўрапейскіх краін ў 1918-1939 гг.

  2. Спробы СССР стварыць сістэму калектыўнай бяспекі ў Еўропе.

  3. Савецка-германскія адносіны ў 1922-1939 гг.

  4. Пачатак Другой Сусветнай вайны. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

  5. Сацыялістычныя пераўтварэнні ў Заходняй Беларусі.

  6. Падрыхтоўчыя мерапрыемствы СССР да вайны з Германіяй.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым.

  1. Сутнасць плана “Барбароса”

  2. Суадносіны сіл. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі. Прыклады гераізму чырвонаармейцаў пры абароне Беларусі. Кіраўнікі і ўдзельнікі абарончых баёў.

  3. Пераход СССР на ваеннае становішча.

  4. План “Ost”.

  5. Адміністрацыйны падзел Беларусі. Акупацыйны рэжым, яго характэрныя рысы і мерапрыемствы. Канцэтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Беларусі. Беларуская калабарацыя.

  6. Партызанскі і падпольны рух. Дзейнасць польскай Арміі Краёвай і украінскіх партызан.

Вызваленне Беларусі. Заканчэнне вайны.

  1. Аперацыі Чырвонай Арміі на тэрыторыі БССР зімой 1942-вясной 1944 гадоў.

  2. Планы савецкага і германскага ваеннага кіраўніцтва ў адносінах да Беларусі на лета-восень 1944 года.

  3. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”.

  4. Ваеначальнікі, якія кіравалі аперацыямі пры вызваленні Беларусі.

  5. Подзвігі савецкіх салдат пры вызваленні Беларусі.

  6. Удзел партызан і падпольшчыкаў у вызваленні Беларусі.

На другім этапе навучэнцы кожнай групы пасля калектыўнага абмеркавання выбіраюць тры паняцці, якія найбольш адпавядаюць разглядаемаму перыяду перыяду вайны. Магчыма прапанаваць навучэнцам скласці кароткія сачыненні або пяцірадовікі.

Прыклад:

Фашызм

Вайна

Барацьба

Бязлітасная, народная, свяшчэнная

Абарона Радзімы


Прадстаўнікі кожнай групы абгрунтоўваюць перад класам свой падбор паняццяў. Вучні могуць уносіць прапновы па запаўненні тэхналагічнай карты. Зачытваюцца кароткія сачыненні або пяцірадовікі.

На трэцім этапе выставляюцца адзнакі навучэнцам. Настаўнік дае ацэнку праведзенай рабоце і прапануе вучням адказаць на некаторыя пытанні.




Пачатак Другой Сусветнай вайны. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкі акупацыйны рэжым.

Вызваленне Беларусі. Заканчэнне вайны.

А


Б


В


Г


Д


Е


Ё


Ж


З


І


К


Л


М


Н


О


П


Р


С


Т


У


Ф


Х


Ш


Ч


Ц


Э


Ю


Я












15



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: История

Категория: Прочее

Целевая аудитория: Прочее.
Урок соответствует ФГОС

Скачать
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

Автор: Юлий Викторович Плис

Дата: 14.06.2021

Номер свидетельства: 583308


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства