Урок геаграфіі ў 8 класе по тэме "Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка”
Урок геаграфіі ў 8 класе по тэме "Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка”
Урок з элементамі АА па геаграфіі па тэме: “Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка” ў 8 класе.
Аўтар – настаўніца геаграфіі СШ№3 г. Барысава.
Тэма: Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка.
Узаемасувязьз раней атрыманымі ведамі: вучні 8 класа маюць уяўленне пра геаграфiчнае становiшча мацерыкоў, таму што ўжо вывучалi мацерыкi па аналагічным плане.
Мэты настаўніка: паўтарыць план характарыстыкі геаграфiчнага становiшча мацерыка i прымянiць яго да мацерыка Паўночная Амерыка, пазнаёмiцца з даследчыкамi мацерыка.
Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменні працаваць з рознымi картамi атласа, рабiць абагульненнi i выкарыстоўваць апераджальныя заданнi па ходу ўрока.
Ключавое пытанне: Чым адрознiваецца геаграфiчнае становiшча Паўночнай Амерыкi ад іншых мацерыкоў, якія мы вывучалі?
Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Просмотр содержимого документа
«Урок геаграфіі ў 8 класе по тэме "Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка”»
Галіна Гурэцкая. Урок з элементамі АА па геаграфіі па тэме: “Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка” у 8 класе.
Аўтар – настаўніца геаграфіі СШ№3 г. Барысава.
Тэма: Паўночная Амерыка. Геаграфiчнае становiшча, даследаваннi мацерыка.
Узаемасувязьз раней атрыманымі ведамі: вучні 8 класа маюць уяўленне пра геаграфiчнае становiшча мацерыкоў, таму што ўжо вывучалi мацерыкi па аналагічным плане.
Мэты настаўніка: паўтарыць план характарыстыкі геаграфiчнага становiшча мацерыка i прымянiць яго да мацерыка Паўночная Амерыка, пазнаёмiцца з даследчыкамi мацерыка.
Мэты ўрока на мове вучняў: на сённяшнім уроку вы прадэманструеце ўменні працаваць з рознымi картамi атласа, рабiць абагульненнi i выкарыстоўваць апераджальныя заданнi па ходу ўрока.
Ключавое пытанне: Чым адрознiваецца геаграфiчнае становiшча Паўночнай Амерыкi ад іншых мацерыкоў, якія мы вывучалі?
– паказваць на карце шляхi даследаванняў мацерыка;
– паважаць думкі другіх вучняў, умець узаемадзейнічаць у групе;
– адэкватна ацэньваць сваю работу і работу аднакласнікаў.
Як павінны прайсці гэтыя заняткі (метады і заданні):
Уводзiны
Настаўнiк
Вучнi
Прапануe заданне пад агульнай назвай “трэцi лiшнi”: Нiл, Конга, Мiсiсiпi.
Адказваюць ля дошкi, што ў дадзеным выпадку лiшнiм з’яўляецца Мiсiсiпi, таму што Нiл i Конга рэкi мацерыка Афрыка, Мiсiсiпi – Паўночная Амерыка.
Чаму за прыклад узяла Мiсiсiпi, а не iншую раку?
Таму што нам засталося пазнаёмiцца з мацерыком Паўночная Амерыка.
Усе назвы паказваюць на фiзiчнай карце свету.
Вывучэнне новага матэрыялу
Настаўнiк
Вучнi
I. Геаграфічнае становішча Паўночнай Амерыкі.1. Праца ў парах: самастойна, выкарыстоўваючы план (стар. 213 падручнiка), даць характарыстыку геаграфiчнага становiшча мацерыка.
Падчас працы ў парах запаўняюць контурныя карты на старонцы адпаведнай тэмы.
2. Праз 10 хвiлiн паказвае на насценнай карце усё тое, што вучнi павiнны былi зрабiць самастойна.
2. Два варыянты:а) кожны сам правярае сваю работуб) або бяруць контурную карту суседа i вызначаюць памылкi.
3. Прапануе паставiць адзнакi на контурных картах (па жаданню)
3. Абмяркоўваюць i вызначаюць праблемныя моманты.
4. Дае заданне з трох назваў: Лабрадор, Мексiканскi, Гудзонаў
4. Па асабiстаму жаданню адказваюць каля дошкi – Лабрадор – паўвостраў; Мексiканскi, Гудзонаў – залiвы.Усе назвы суправаджаюцца паказам на карце.
5. Калi ласка, зрабiце свае заданнi адпаведна таму, што было прапанавана.
5. Некалькi заданняў прапаноўваюць i самi выклікаюць аднакласнiкаў да дошкi (атрымоўваецца ланцужок: пытанне – адказ вучняў)
II. Даследаванні мацерыка.
1. Прапаноўвае запiсаць у сшытках тэму, над якой будзем працаваць далей.
1. Па жаданню, адзiн з вучняў, запiсвае на дошцы “Геаграфiчныя даследаваннi мацерыка”.
2. Пералiчвае ўсiх, хто меў дачыненне да вывучэння мацерыка: Кабот, Калумб, Дзяжнёў, Эйрыксан, Шэлiхаў.
2. Паколькi гэта было апераджальнае заданне вучнi павiны самi вызначыць, у якiм парадку будуць весцi расказ.
3. Запiсвае прозвiшча даследчыка пад дыктоўку вучняў (захоўваючы парадак на ўроку i храналогiю даследаванняў).
3. Адпаведна запiсу на дошцы распавядаюць пра асобу, пра якую шукалi дадатковы матэрыял.
4. Пасля кожнага выступлення звяртае ўвагу на пытаннi да выступаючага.
4. Адказваюць на пытаннi аднакласнiкаў па зместу свайго выступу.
5. Звяртаецца да выступаючых з пытаннем, чые пытаннi былi самыя цiкавыя, выпадковыя, карысныя.
5. Дакладна, карэктна называюць iмёны аднакласнiкаў i выказваюць падзяку
Вяртанне да ключавога пытання: дык чым жа адрознiваецца геаграфiчнае становiшча Паўночнай Амерыкi ад іншых мацерыкоў, якія мы вывучалі?
Дэбрыфiнг:
1. З чаго пачыналi ўрок ?
2. Працавалi з якiм матэрыялам?
3. Як вы самi ацэньваеце сваю працу на уроку?
4. Чым вам дапамагалi вашы аднакласнiкi?
Падвядзенне вынікаў урока з апорай на НаШтоБуЗУ.
Хатняе заданне: з падручнікавучыць параграф 53. Кожнаму вучню раздаецца табліца для ўклейвання ў сшытак, да зместу якой трэба паставіць пытанні.
Гудзонаў
м. Мар’ята
24 млн. кв км
Шелiхаў
Багамскiя
Саргасава
Панамскi канал
12 кастрычнiка1492 г.
Новы Свет
Пытаннi могуць быць:
“Рускi Калумб” ? ( Шелiхаў)
Мяжа памiж Паўночнай i Паўдневай Амерыкай? (Панамскi канал)
Паўднёвая кропка мацерыка? (м. Мар’ята)
Агульная плошча мацерыка? (24 млн.кв км)
Архiпелаг? (Багамскiя)
Калi Калумб дасягнуў берагоў Амерыкi? (12 кастрычнка1492 г.)