kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

"Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі"

Нажмите, чтобы узнать подробности

В презентации рассматривается процесс транснационализации мирового хозяйства на современном этапе.

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«"Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі"»

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі, сутнасць і фактары развіцця З развіццём МГПП паміж краінамі адбываецца ўзмацненне ўзаемадзеяння і ўзаемазалежнасці ва ўсіх сферах гаспадаркі і на розных узроўнях. Напрыклад, на ўзроўні паставак рэсурсаў і гатовай прадукцыі, вытворчасці камплектуючых і зборкі гатовай прадукцыі, распрацоўкі новых тэхналогій і іх укаранення ў вытворчасць і інш. Гэта прыводзіць да таго, што вытворчасць якога-небудзь тавару або паслугі перастае належаць адной краіне і становіцца інтэрнацыянальнай . Таму для развіцця сусветнай гаспадаркі характэрная  інтэрнацыяналізацыя .

Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі, сутнасць і фактары развіцця

З развіццём МГПП паміж краінамі адбываецца ўзмацненне ўзаемадзеяння і ўзаемазалежнасці ва ўсіх сферах гаспадаркі і на розных узроўнях. Напрыклад, на ўзроўні паставак рэсурсаў і гатовай прадукцыі, вытворчасці камплектуючых і зборкі гатовай прадукцыі, распрацоўкі новых тэхналогій і іх укаранення ў вытворчасць і інш. Гэта прыводзіць да таго, што вытворчасць якога-небудзь тавару або паслугі перастае належаць адной краіне і становіцца інтэрнацыянальнай .

Таму для развіцця сусветнай гаспадаркі характэрная  інтэрнацыяналізацыя .

Разам з інтэрнацыяналізацыяй у развітых краінах пры дасягненні высокага ўзроўню развіцця засяроджваецца залішні капітал , але ў дэфіцыце знаходзяцца іншыя фактары вытворчасці. Напрыклад, танная рабочая сіла, сыравіна і інш. У гэтых умовах развітыя краіны пачынаюць пераносіць свой капітал у іншыя дзяржавы. А менавіта ў тыя, дзе існуе дэфіцыт капіталу, але ёсць іншыя фактары вытворчасці. У такім выпадку ў сусветнай гаспадарцы з’яўляюцца не толькі інтэрнацыянальныя, але і транснацыянальныя тэндэнцыі .

Транснацыяналізацыя — гэта працэс перанясення часткі вытворчасцей з адной краіны ў іншую з дапамогай укладу капіталу больш развітых краін з мэтай арганізацыі філіялаў і ўстанаўлення кантролю над замежнымі кампаніямі, якія робяцца залежнымі.

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў .   Правобразы першых ТНК з’явіліся ў XVII ст., калі Вялікабрытанія і Нідэрланды пачалі ўкладваць свой капітал у распрацоўку сыравіны і гандаль вострымі прыправамі, шоўкам, каляровымі металамі былых калоній. Так, у 1600 г. была ўтворана Брытанская Ост-Індская кампанія , а затым у 1602 г. — Галандская Ост-Індская кампанія. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі (1918–1939) утвараюцца ТНК (іх налічвалася каля 300), якія спецыялізаваліся на вытворчасці ваенна-тэхнічнай прадукцыі. Мал. Герб Брытанскай Ост-Індскай кампаніі Мал. Герб Галандскай Ост-Індскай кампаніі

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў .   Правобразы першых ТНК з’явіліся ў XVII ст., калі Вялікабрытанія і Нідэрланды пачалі ўкладваць свой капітал у распрацоўку сыравіны і гандаль вострымі прыправамі, шоўкам, каляровымі металамі былых калоній. Так, у 1600 г. была ўтворана Брытанская Ост-Індская кампанія , а затым у 1602 г. — Галандская Ост-Індская кампанія. У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі (1918–1939) утвараюцца ТНК (іх налічвалася каля 300), якія спецыялізаваліся на вытворчасці ваенна-тэхнічнай прадукцыі.

Мал. Герб Брытанскай

Ост-Індскай кампаніі

Мал. Герб Галандскай

Ост-Індскай кампаніі

Мал. Фактары транснацыяналізацыі

Мал. Фактары транснацыяналізацыі

Разнавіднасці транснацыянальных карпарацый Транснацыянальная кампанія/карпарацыя — гэта прадпрыемства, якому належаць або якое кантралюе вытворчасці, што знаходзяцца па-за межамі краіны базіравання, якія маюць шырокую сетку філіялаў і займаюць вядучыя месцы ў свеце па вытворчасці таго ці іншага тавару або паслугі. Мал. Прыкметы адрозненняў ТНК

Разнавіднасці транснацыянальных карпарацый

Транснацыянальная кампанія/карпарацыя гэта прадпрыемства, якому належаць або якое кантралюе вытворчасці, што знаходзяцца па-за межамі краіны базіравання, якія маюць шырокую сетку філіялаў і займаюць вядучыя месцы ў свеце па вытворчасці таго ці іншага тавару або паслугі.

Мал. Прыкметы адрозненняў ТНК

Па  месцы размяшчэння  вылучаюць еўрапейскія, азіяцкія, паўночнаамерыканскія, аўстралійскія, афрыканскія.

Па  відзе дзейнасці падзяляюцца  на вытворчыя, якія прадстаўляюць сферу матэрыяльнай вытворчасці, і невытворчыя, якія прадстаўляюць адпаведна нематэрыяльную сферу. Напрыклад, аўтамабільная ТНК «Таёта Мотар» з’яўляецца вытворчай, а ТНК «Макдональдс», якая працуе ў сферы хуткага харчавання (Fast food), — невытворчай.

Па  колькасці краін-гаспадароў  бываюць падзеленыя ТНК, у якіх прадстаўлена некалькі дзяржаў у якасці ўладальнікаў, і ўласныя. Напрыклад, нафтагазавая ТНК «Роял Датч Шэл» належыць Нідэрландам і Вялікабрытаніі і таму з’яўляецца падзеленай. ТНК у галіне электронікі і электратэхнікі «Соні» належыць толькі Японіі і, значыць, яна ўласная.

Па  колькасці галін спецыялізацыі  вылучаюць аднаспецыялізаваныя і комплексныя ТНК. Аднаспеціялізаваныя ТНК займаюцца вытворчасцю аднаго віду прадукцыі або паслугі. Напрыклад, амерыканская ТНК «Ай-Бі-Эм» вырабляе камп’ютары. Комплексныя ТНК вырабляюць сумежныя або блізкія віды прадукцыі. Напрыклад, ТНК «Нэстле» вырабляе і харчовыя прадукты, і напоі.

Геаграфія, рэгіянальная і галіновая структура ТНК Згодна з міжнароднай статыстыкай у 1970 г. у свеце налічвалася 700 ТНК . На пачатку ХХІ ст. іх колькасць павялічылася да 80 тыс. з девяццюстамі тысяч філіялаў. У цяперашні час з-за імклівага росту ў міжнароднай статыстыцы вядзецца ўлік найбуйнейшых ТНК, гадавыя даходы якіх перавышаюць 1 млрд дол. ЗША. У 2017 г. у свеце іх налічвалася 8000 .

Геаграфія, рэгіянальная і галіновая структура ТНК

Згодна з міжнароднай статыстыкай у 1970 г. у свеце налічвалася 700 ТНК . На пачатку ХХІ ст. іх колькасць павялічылася да 80 тыс. з девяццюстамі тысяч філіялаў. У цяперашні час з-за імклівага росту ў міжнароднай статыстыцы вядзецца ўлік найбуйнейшых ТНК, гадавыя даходы якіх перавышаюць 1 млрд дол. ЗША. У 2017 г. у свеце іх налічвалася 8000 .

На працягу многіх гадоў у свеце па колькасці ТНК пераважаў Паўночнаамерыканскі рэгіён . У другой палове ХХ ст. у сусветнай структуры стала павялічвацца доля Еўропы і Азіі. Сярод асобных краін лідарамі выступалі ЗША, Японія, Вялікабрытанія . У ХХІ ст. найбольшая колькасць найбуйнейшых ТНК размешчана ў Азіі, Паўночнай Амерыцы і Еўропе .

Калі раней у структуры пераважалі выключна развітыя краіны, то ў цяперашні час у групу лідараў уваходзяць і дзяржавы, якія развіваюцца. Сярод краін свету па колькасці ТНК у ХХІ ст. разам з ранейшымі лідарамі ў першую пяцёрку ўваходзіць Кітай . Мал. Рэгіянальнае размеркаванне буйнейшых ТНК, 2016 г., %

Калі раней у структуры пераважалі выключна развітыя краіны, то ў цяперашні час у групу лідараў уваходзяць і дзяржавы, якія развіваюцца. Сярод краін свету па колькасці ТНК у ХХІ ст. разам з ранейшымі лідарамі ў першую пяцёрку ўваходзіць Кітай .

Мал. Рэгіянальнае размеркаванне буйнейшых ТНК, 2016 г., %

Мал. Размеркаванне буйнейшых ТНК свету па краінах свету, 2016 г.

Мал. Размеркаванне буйнейшых ТНК свету па краінах свету, 2016 г.

Найбольшая колькасць ТНК прадстаўлена ў прамысловасці — каля 60 % , у сектары паслуг — каля 37 і ў сельскай гаспадарцы — каля 3 % . У апошнія дзесяцігоддзі намецілася тэндэнцыя росту ТНК у сферы паслуг. У прамысловасці найбольшая колькасць ТНК засяроджана ў аўтамабілебудаванні, нафтаперапрацоўцы, электратэхніцы і электроніцы . У сектары паслуг найбольш распаўсюджаным відам дзейнасці ТНК з’яўляюцца банкаўская сфера, тэлекамунікацыі і гандаль .

Галіны сусветнай гаспадаркі або асобныя віды эканамічнай дзейнасці адрозніваюцца паміж сабой па тэмпах росту транснацыяналізацыі. Найбольшымі тэмпамі характарызуюцца вытворчасць харчавання і энергетыка. Другое месца належыць фінансавай сферы і перапрацоўцы нафты. Гандаль займае трэцюю пазіцыю .

У свеце цікавага .   Гісторыя ТНК Adidas , найбуйнейшага вытворцы спартыўнага абутку, адзення і інвентару, пачынаецца ў 1948 г., калі два браты Адольф і Рудольф Даслеры, не знайшоўшы агульнай мовы, вырашылі разбурыць сямейнае прадпрыемства — шырокавядомую фірму-вытворца спартыўнага абутку Dassler. Гэты крок паслужыў штуршком для стварэння двух вядомых брэндаў і вечных канкурэнтаў — Adidas і Puma. Сямейнае прадпрыемства Даслераў было падзелена: Адольф стаў уладальнікам кампаніі Adidas, Рудольф — Puma . Пасля смерці А. Даслера прадпрыемства перайшло яго ўдаве, а пазней — сыну. Сёння Adidas перастаў быць сямейным бізнесам, ператварыўшыся ў ТНК, штаб-кватэра якой усё яшчэ знаходзіцца ў маленькім нямецкім гарадку Херцагенауры, дзе і пачалася гісторыя фірмы.

Найбуйнейшыя ТНК свету і змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркі Пры вывучэнні ТНК важна ведаць, якія з іх займаюць пазіцыі лідараў у сусветнай гаспадарцы. Для вызначэння гэтага існуе шэраг паказчыкаў. Напрыклад, аб’ём гадавых продажаў, аб’ём прыбытку, аб’ём замежных інвестыцый і інш. Існуе таксама комплексная ацэнка дзейнасці ТНК на аснове некалькіх паказчыкаў. Згодна з гэтай ацэнкай Forbes па міжнароднай статыстыцы ў 2019 г. у першую пяцёрку ўвайшлі тры кітайскія і дзве амерыканскія ТНК (табл.). Мал. Штаб-кватэра Індустрыяльнага і камерцыйнага банка Кітая (ICBC) у Пекіне

Найбуйнейшыя ТНК свету і змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркі

Пры вывучэнні ТНК важна ведаць, якія з іх займаюць пазіцыі лідараў у сусветнай гаспадарцы. Для вызначэння гэтага існуе шэраг паказчыкаў. Напрыклад, аб’ём гадавых продажаў, аб’ём прыбытку, аб’ём замежных інвестыцый і інш. Існуе таксама комплексная ацэнка дзейнасці ТНК на аснове некалькіх паказчыкаў. Згодна з гэтай ацэнкай Forbes па міжнароднай статыстыцы ў 2019 г. у першую пяцёрку ўвайшлі тры кітайскія і дзве амерыканскія ТНК (табл.).

Мал. Штаб-кватэра Індустрыяльнага і камерцыйнага банка Кітая (ICBC) у Пекіне

Табліца . Найбуйнейшыя ТНК свету, 2019 г.                                                                                                            № п/п 1 Назва ТНК Індустрыяльны і камерцыйны банк Кітая  (ICBC) Від дзейнасці 2 Краіна банкаўская Джэй-Пі-Морган Чэйз  (JPMorgan Chase) 3 4 Кітайскі будаўнічы банк  (China Construction Bank) Кітай банкаўская ЗША Сельскагаспадарчы банк Кітая  (Agricultural Bank of China) 5 банкаўская Кітай банкаўская Банк Амерыкі  (Bank of America) Кітай банкаўская ЗША

Табліца . Найбуйнейшыя ТНК свету, 2019 г.                                                                                                           

№ п/п

1

Назва ТНК

Індустрыяльны і камерцыйны банк Кітая  (ICBC)

Від дзейнасці

2

Краіна

банкаўская

Джэй-Пі-Морган Чэйз  (JPMorgan Chase)

3

4

Кітайскі будаўнічы банк  (China Construction Bank)

Кітай

банкаўская

ЗША

Сельскагаспадарчы банк Кітая  (Agricultural Bank of China)

5

банкаўская

Кітай

банкаўская

Банк Амерыкі  (Bank of America)

Кітай

банкаўская

ЗША

Клуб знаўцаў-эканомікагеографаў .  Цікавым з’яўляецца вылучэнне сярод ТНК найбуйнейшых па ліку работнікаў. Па даных за 2017 г., першае месца сярод ТНК заняла амерыканская кампанія Волмарт (Walmart), якая кіруе найбуйнейшай у свеце рознічнай сеткай магазінаў, у якой працуе 2,3 млн чалавек. На другім месцы знаходзіцца ТНК McDonald’s з колькасцю занятых 1,9 млн чалавек. Кітайская нацыянальная нафтагазавая карпарацыя (China national Petroleum) займае трэцяе месца — 1,5 млн працоўных.

Штаб-кватэры ТНК размешчаны ў найбуйнейшых гарадах свету. Гістарычна склалася, што найбольшая іх колькасць размяшчалася ў гарадах высокаразвітых краін. У ХХІ ст. гэта тэндэнцыя захоўваецца. У першую пяцёрку па колькасці ТНК уваходзяць Токіа, Нью-Ёрк, Лондан, Осака, Парыж, Пекін, Масква, Сеул, Рэйн-Рур . Мал. Размеркаванне гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр ТНК, 2017 г., адз.

Штаб-кватэры ТНК размешчаны ў найбуйнейшых гарадах свету. Гістарычна склалася, што найбольшая іх колькасць размяшчалася ў гарадах высокаразвітых краін. У ХХІ ст. гэта тэндэнцыя захоўваецца. У першую пяцёрку па колькасці ТНК уваходзяць Токіа, Нью-Ёрк, Лондан, Осака, Парыж, Пекін, Масква, Сеул, Рэйн-Рур .

Мал. Размеркаванне гарадоў свету па колькасці штаб-кватэр ТНК, 2017 г., адз.

У апошнія гады з-за хуткага эканамічнага росту Кітая ў першую дзясятку па колькасці штаб-кватэр стаў уваходзіць Пекін. Галоўнымі тэндэнцыямі транснацыяналізацыі ХХІ ст . з’яўляюцца: 1)змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркі з-за размяшчэння філіялаў ТНК у краінах, якія развіваюцца; 2)павелічэнне колькасці ТНК у сферы паслуг; 3)рост долі дзяржаў, якія развіваюцца, у сусветнай структуры пераважна за кошт Азіяцкага рэгіёна; 4)узмацненне пазіцый і ролі Кітая.

У апошнія гады з-за хуткага эканамічнага росту Кітая ў першую дзясятку па колькасці штаб-кватэр стаў уваходзіць Пекін. Галоўнымі тэндэнцыямі транснацыяналізацыі ХХІ ст . з’яўляюцца:

1)змена геаграфіі галін сусветнай гаспадаркі з-за размяшчэння філіялаў ТНК у краінах, якія развіваюцца;

2)павелічэнне колькасці ТНК у сферы паслуг;

3)рост долі дзяржаў, якія развіваюцца, у сусветнай структуры пераважна за кошт Азіяцкага рэгіёна;

4)узмацненне пазіцый і ролі Кітая.

Получите в подарок сайт учителя

Предмет: География

Категория: Презентации

Целевая аудитория: 10 класс

Скачать
"Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі"

Автор: Пушкаревич Галина Александровна

Дата: 06.02.2021

Номер свидетельства: 572415

Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства