kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Курсы ПК и ППК Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Внеклассное мероприятие по физике для 9 класса. "Физ-бой"

Нажмите, чтобы узнать подробности

На белорусском языке

 

Фізбой

(9 кл)

Мэты:

Навучальныя: Стварэнне ўмоў для набыцця навыкаў – аналіз, параўнанне, абагульненне, сістэматызацыя. Паўтарэнне фізічных з'яў і тэрмінаў, гісторыі фізікі, фізічных законаў.

Выхаваўчыя: Стварэнне ўмоў для выхавання культуры зносін, умення працаваць у групе і быць адказным перад партнёрамі па сумеснай працы.

Развіваючыя: Стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў, развіцця ўласнай асобы.

Форма правядзення – інтэрактыўная гульня.

Каманды – па 6 чалавек.

 

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Внеклассное мероприятие по физике для 9 класса. "Физ-бой" »


Фізбой

(9 кл)

Мэты:

Навучальныя: Стварэнне ўмоў для набыцця навыкаў – аналіз, параўнанне, абагульненне, сістэматызацыя. Паўтарэнне фізічных з'яў і тэрмінаў, гісторыі фізікі, фізічных законаў.


Выхаваўчыя: Стварэнне ўмоў для выхавання культуры зносін, умення працаваць у групе і быць адказным перад партнёрамі па сумеснай працы.


Развіваючыя: Стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў, развіцця ўласнай асобы.


Форма правядзення – інтэрактыўная гульня.

Каманды – па 6 чалавек.



Ход мерапрыемства.


1. Арганізацыйны момант:

а. Дзяленне класа на каманды

б. Размяшчэнне ў класе

в. Выбар капітана каманды.


2. Уводнае слова настаўніка ( Тэма: Фізікі жартуюць")

Прыклады:

Томсан (лорд Кельвін) аднойчы павінен быў адмяніць сваю лекцыю і напісаў на дошцы: "Professor Tomson will not meet his classes today"

("Прафесар Томсан не можа сустрэцца сёння са сваімі вучнямі").

Студэнты вырашылі пажартаваць над прафесарам і выцерлі літару "с" у слове "classes". На наступны дзень, заўважыўшы надпіс, Томсан не разгубіўся, а, выцер яшчэ адну літару ў тым жа слове і моўчкі пайшоў…

* Classes - классы, lasses - любовницы, asses - ослы.


3. Першае заданне камандам: (Напісаць прозвішчы вучоных)

Выдвінуў тэорыю аб атамнай будове рэчава …………………

Першы астранаўт на Месяцы ………….…………………………

Вымерыў атмасферны ціск ………………………………………

Стварыў стоградусную шкалу тэмператур………………………

Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні …………………………………

Адкрыў асноўны закон электрычнага ланцуга …………………

Даказаў абарачэнне Зямлі вакол Сонца…………………………

Стварыў планетарную мадэль будовы атама……………………

Растлумачыў прыроду магнетызму………………………………..

4. Другое заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Яйка ў бутэльцы"

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №103 стр. 26)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)


5. Трэццяе заданне камандам: (Напісать аўтараў законаў)

Калі на цела не дзейнічаюць іншыя целы, то такое цела або знаходзіцца ў спакоі, або рухаецца прамалінейна і раўнамерна.

……………………..

Усе целы прыцягваюцца паміж сабой.

……………………..

Ціск, які ўтвараецца на вадкасць або газ, перадаецца без змянення ў кожны пункт вадкасці або газу.

………………………….

Сіла, якая выштурхвае цалкам апушчанае ў вадкасць цела, роўна вазе вадкасці ў аб'ёме гэтага цела.

……………………..

Сіла тока на ўчастку ланцуга прама прапарцыянальна напружанню на канцах гэтага ўчастка і адваротна прапарцыянальна супраціўленню гэтага ўчастка.

…………………………….

Колькасць цеплыні, якая вылучаеццы правадніком з токам, роўна здабытку квадрата сілы току, супраціўлення правадніка і часу праходжання току па правадніку.

…………………………….


6. Чацьвёртае заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Вада ў перавёрнутай шклянцы"

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №79 стр. 21)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)


7. Пятае заданне камандам: (Разгадаць красворд"Прыродныя з'явы",

знайсці зашыфраванае прозвішча вучонага і напісаць што вы ведаеце пра

гэтага вучонага).



1











2














3









4













5















6











7








8
















9












10















1. Перанос энергіі струменямі газу або вадкасці.

2. Набыццё целам электрычнага зарада.

3. Пранікненне малекул аднаго рэчыва ў прамежкі паміж малекуламі другога рэчыва.

4. Пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі стан.

5. Пераход рэчыва з вадкага стану ў цвёрды стан.

6. Пранікненне вадкасці ў поры цвёрдага цела.

7. Захаванне скорасці целам пры адсутнасці знешніх уздзеянняў.

8. Самаадвольны распад атамаў рэчыва.

9. Змяненне напрамку светлавога праменя пры пераходзе з аднаго асяродзя ў другое.

10. Перанос энергіі праменямі.


8. Шостае заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Бульбяны элемент электрычнага току"

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №248 стр. 58)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)


9. Сёмае заданне камандам:(Разабраць сітуацыі)

(Тэксты раздаюцца камандам у пісьмовым ваглядзе)


1. Калі ісці па зямному шару на паўночны ўсход, то куды прыйдзеш? Чаму?


2. Жылі-былі сабе дзед і баба, і была ў іх курачка – раба . Знесла курачка яйка, але не прастое – залатое. Паклаў дзед яйка на стол, біў-біў – не разбіў, баба біла-біла – не разбіла. Мышка бегла, хвосцікам махнула, яйка ўпала і разбілася. Дзед і баба плачуць, а курачка кудахча: "Не плач, дзед, не плач, баба, я знясу вам яйка не залатое, а прастое."

Хто разбіў яйка?


3. Мядзведь – вялікі любіцель мёду. Каб зберагчы ад спусташэння мядзведем дупло, у якім пасяліліся дзікія пчолы, над дуплом падвешваюць на вяроўцы бервяно. Падбіраючыся да дупла, мядзведь натыкаецца на бервяно і адштурхвае яго ўбок. А бервяно, як маятнік, вяртаецца да стану раўнавагі і ўдарае мядзведзя. Усё мацней і мацней штурхае мядзведзь бервяно і ўсё больш балюча адчувае ўдар у адказ. І так да таго часу, пакуль знясілены мядзведзь не ўпадзе на зямлю.

Хто зваліў мядзведзя?

(Тлумачэнні каманд ў пісьмовым выглядзе)


10. Восьмае заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Разбі шклянку"

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №18 стр. 10)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)



11. Дзевятае заданне камандам: ("Юныя дэтэктывы", знайсці падман)

(Тэксты раздаюцца камандам у пісьмовым ваглядзе)


Задачы Шэрлака Холмса.

1. Абрабаванне музея 1.

Гэта гісторыя здарылася ўначы халоднай і снежнай зімой. Музейны вартаўнік хвалюючы паведаміў, што некалькі чалавек толькі што абрабавалі музей.

Вартаўнік: "Я пачуў падазроны шум в музеі. Паглядзеўшы з вуліцы ў акенца, я нічога не змог убачыць, так як шкло замерзла. Тады я прадыхаў невялікаю дзірку ў лёдзе на шкле, і пасвяціў праз дзірку ў музей кішэнным ліхтарыкам. Я заўважыў трох рабаўнікоў і адразу пабег да тэлефона…"

Холмс: "Дастаткова. Мне ўсё зразумела."

Ці ёсць падстава верыць вартаўніку?


2. Абрабаванне музея 2.

Гэта гісторыя здарылася ўначы цёплым летам. Дырэктар музея хвалюючы паведаміў, што нейкі чалавек толькі што абрабаваў музей.

Дырэктар: "Сёння я затрымаўся ў музеі, каб скончыць справаздачу. Я знаходзіўся ў цёмным кабінеце за сталом, працуючы пры святле настольнай лямпы. Выпадкова, я ўбачыў з правага боку цень. Не было ніякага шуму. Я падняў вочы і ўбачыў як нейкі чалавек выскачыў у адчыненае вакно. Я імгненна ўключыў верхняе святло і ўбачыў, што выкрадзена наша самая каштоўная карціна…

Холмс: "Дастаткова. Мне ўсё зразумела."

Ці ёсць падстава верыць дырэктару?

(Тлумачэнні каманд ў пісьмовым выглядзе)


12. Дзесятае заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Кіпенне цёплай вады (ніжэй 100 0С" )

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №167 стр. 40)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)

13. Адзінаццатае заданне камандам: (Знайсці памылкі ў расказе барона Мюнхаўзена)

Тэксты раздаюцца камандам у пісьмовым ваглядзе)


Расказ барона Мюнхаўзена:

"Космас кліча, космас вабіць – сказаў я аднойчы сабе і вырашыў: злётаю-ка я на тыдзень-другі на Юпітэр. Ракета ў мяне была добрая – скорасць 5 км/с, за тры дні дацягне да Юпітэра. Сабраў я свае пажыткі і паляцеў. Цудоўны від адкрыўся мне з космасу на родную Зямлю, калі я выйшаў на стацыянарную арбіту. Кардыльеры, якія раскінуліся амаль на ўсю Афрыку, агні буйных гарадоў, бяскрайнія акіянічныя прасторы. Рука машынальна пацягнулася да фатаапарата, але я выпадкова яго закрануў, і ён з грукатам упаў на падлогу карабля. Падаючы, фатаапарат закрануў панэль кіравання, і раптам пагасла святло. Але я не разгубіўся, запаліў свечку і пачаў шарыць па падлозе. Знайшоў фотаапарат, уключыў асвятленне. Амерыканскі "Шатл", які пралятаў міма, прывітаў мяне гучнай сірэнай, а я адказаў ім прыветлівым гудком. Абляцеўшы некалькі разоў Зямлю, я накіраваўся да Юпітэра і даляцеў да яго без асаблівых прыгод, толькі вось каля Нептуна ледзь не сутыкнуўся з невялікім астэроідам. Спусціўшыся на паверхню Юпітэра, а расклаў палатку і цэлы тыдзень адпачываў, загараючы на Сонцы. Пасля чаго без прыгод дабраўся дадому.


14. Дванаццатае заданне камандам: (Растлумачыць дослед)

"Электрызацыя чалавека"

(Л.А. Горев "Занимательные опыты по физике" №234 стр. 54)

(Дослед паказвае вучань)

(Тлумачэнне доследа ў пісьмовым выглядзе)


15. Падвядзенне вынікаў. Узнагароды камандам.


16. Канчатковае слова настаўніка ( Тэма: Фізікі жартуюць")


Баллада об астронавте

От бета-инвертора

И гамма-конвертора

Осталась обшивка одна.

А ионная пушка,

Как пустая хлопушка,

Торчит, ни на что не годна.

Все распались мезоны,

Все распались нейтроны,

Излучился весь видимый свет.

По закону Кулона

Разбежались протоны,

На лептоны надежды нет.

Поврежденный реактор

Тарахтит, словно трактор,

В биокамере - гниль и прель.

Вот сопло уж забилось,

И дно прохудилось,

И вакуум хлещет в щель...

Он летел к Ориону,

Но поток гравитонов

Пересек неожиданно путь.

Отклонившись от курса

И спустив все ресурсы,

Сумел он от них ускользнуть.

Сделал крюк здоровенный,

Облетел пол-Вселенной

И теперь на пустом корабле

По последней прямой

Возвращался домой,

Приближаясь к планете Земле.

Но борясь с тяготеньем

Сверх-сверх-сверхускореньем,

Он замедлил стрелки часов.

И стрелки застыли,

На Земле ж проходили

Тысячи тысяч веков.

Вот родные планеты...

Боже! Солнце ли это? -

Темно-красный, чуть теплый шар...

Над Землею дымится,,

Над Землею клубится

Водородный, холодный пар.

Что же это такое?

Где же племя людское? –

В неизвестных, далеких мирах.

Вырастают их дети

Уж на новой планете,

А Земля вся в космических льдах.

Ругаясь и плача

От такой неудачи, Астронавт повернул рычаг,

И раздалось Б

И раздалось А

И раздалось X -

БАХ!



Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Физика

Категория: Мероприятия

Целевая аудитория: 9 класс

Скачать
Внеклассное мероприятие по физике для 9 класса. "Физ-бой"

Автор: Костюкевич Александр Иванович

Дата: 25.10.2014

Номер свидетельства: 122517

Похожие файлы

object(ArrayObject)#864 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(160) "Внеклассное мероприятие по физике в 8-х классах: интеллектуальная игра "Физический бой" "
    ["seo_title"] => string(98) "vnieklassnoie-mieropriiatiie-po-fizikie-v-8-kh-klassakh-intielliektual-naia-ighra-fizichieskii-boi"
    ["file_id"] => string(6) "149289"
    ["category_seo"] => string(6) "fizika"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1420106289"
  }
}
object(ArrayObject)#886 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(79) "Конспект внеклассного мероприятия "Физбой""
    ["seo_title"] => string(42) "konspekt_vneklassnogo_meropriiatiia_fizboi"
    ["file_id"] => string(6) "581524"
    ["category_seo"] => string(6) "fizika"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1621880060"
  }
}
object(ArrayObject)#864 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(52) "Викторина по физике "ФИЗБОЙ" "
    ["seo_title"] => string(27) "viktorina-po-fizikie-fizboi"
    ["file_id"] => string(6) "122603"
    ["category_seo"] => string(6) "fizika"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1414307546"
  }
}
object(ArrayObject)#886 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(100) "Внеклассное мероприятие по физике. "Физбой"      (9 класс) "
    ["seo_title"] => string(54) "vnieklassnoie-mieropriiatiie-po-fizikie-fizboi-9-klass"
    ["file_id"] => string(6) "122512"
    ["category_seo"] => string(6) "fizika"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1414260453"
  }
}
object(ArrayObject)#864 (1) {
  ["storage":"ArrayObject":private] => array(6) {
    ["title"] => string(101) ""Физбой"  Внеклассное мероприятие по физике.      (9 класс) "
    ["seo_title"] => string(54) "fizboi-vnieklassnoie-mieropriiatiie-po-fizikie-9-klass"
    ["file_id"] => string(6) "122514"
    ["category_seo"] => string(6) "fizika"
    ["subcategory_seo"] => string(12) "meropriyatia"
    ["date"] => string(10) "1414260961"
  }
}


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей

Курсы для учителей

Распродажа видеоуроков!
ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Ваш личный кабинет
Проверка свидетельства