Просмотр содержимого документа
«ЯКанспект занятку па адукацыйнай вобласці “Фарміраванне элементарных матэматычных уяўленняў” Тэма: “Праводзім дзень з катком”»
Задачы: фарміраваць ўяўленні аб частках сутак (раніца, дзень, внчар, ноч) на аснове уяўленняў аб характарных дзеяннях дзяцей (прачынаюцца, мыюцца, робяць зарадку, гуляюць, слухаюць казкі, спяць), праяў нежывой прыроды (узыходзіць сонца, становіцца цёмна, з’яўляецца месяц і зоркі); развіваць уменне падбіраць фігуры па форме контурнай выявы на аснове зрокавага супастаўлення; вызначаць знаходжанне аб’ектаў у прасторы (высока, нізка); пазнаваць жывёлу – ката ў цацках, называць яго, вылучаць і называць асаблівасці яго рухаў; развіваць зрокавае і слыхавое ўспрыманне, наглядна-дзейснае мысленне, фантазію, уменне вызначаць сувязь паміж словам і дзеяннем; выхоўваць жаданне дзейнічаць па просьбе дарослага; вучыць атрымліваць задавальненне ў працэссе сумеснай дзейнасці з дарослым і аднагодкамі
Ход занятку
Уступная частка:
В: Дзеці, паглядзіце, хто тут спіць на дыванку? Коцік
Так, гэта каток спіць. Раніцай сонейка ўзыходзіць (паказвае на акно і на адпаведную карцінку). Раніцай дзеці прачнуліся і прыйшлі ў дзіцячы садок, а наш каток яшчэ спіць. Давайце яго пабудзім усе разам: “Прачынайся, каток, ужо раніца. Трэба ўставаць.
Асноўная частка:
Вбэрэ ў рукі цацку і звяртаецца да ддзяцей ад яе імя: Добрай раніцы, хлопчыкі і дзяўчынкі! Мяў, я прачнуўся. Раніцай трэба рабіць зарадку. Давайце зробім зарадку. Выкананне зарадкі пад музыку
Далей паказвае, як мыецца лапкай кот і п’е малако са сподка.
Коцік мыецца і п’е малачка са сподачка. Пакажыце катку, як вы мыецеся і снедаеце раніцай. Дзвюма рукамі праціраюць твар, падносяць руку да рота, пагладжваюць жывот.
Раніцай мы прачнуліся, зрабілі зарадку і паснедалі. Цяпер ужо дзень. Што мы будзем рабіць днём? Гуляць
Так, а давайце зараз пагуляем. Сядаем за сталы. Паглядзіце, у вас ёсць розныя фігуры: ёсць такія і такія. А на картках намаляваны домікі для фігур. Пакладзіце кожную фігуру ў яе домік. Выконваюць заданне
Малайцы, справіліся. (Падносіць цацку да вуха) Каток прыдумаў для вас сваю гульню. Паказвае, як гуляе коцік. Лаві-лаві. Высока падняла прадмет, а цяпер нізка. Гуляем з дзецьмі.
Надыйшоў вечар, а вечарам дзеці гуляюць і слухаюць казкі. Давайце разам з катком паслухаем вершы.
Коцік басаногі
Па сняжку гуляў,
Адмарозіў лапкі
І заплакаў: “Мяў…
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём…”
Вечарам становіцца цёмна. На небе з’яўляюцца зоркі і месяц. Трэба мыцца і класціся спаць. Хутка надыдзе ноч.”
Заключная частка:
Аўдыязапіс Калыханкі, каток кладзецца на дыванок
Каток стаміўся за дзень, ён многа весяліўся і гуляў. Каток пачаў пазяхаць. Цяпер ён кладзецца на дыванок, заплюшчвае вочы і будзе спаць. Каток салодка спіць і бачыць салодкія сны. Пакажыце, як спіць каток.