kopilkaurokov.ru - сайт для учителей

Создайте Ваш сайт учителя Видеоуроки Олимпиады Вебинары для учителей

Адкрыты занятак па адукацыйнай галіне Дзіця і грамадства ў сярэдняй групе. Тэма: “Навядзём парадак і чысціню ў групе”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Адкрыты занятак па адукацыйнай галіне Дзіця і грамадства

ў сярэдняй групе. Тэма: “Навядзём парадак і чысціню ў групе”

Вы уже знаете о суперспособностях современного учителя?
Тратить минимум сил на подготовку и проведение уроков.
Быстро и объективно проверять знания учащихся.
Сделать изучение нового материала максимально понятным.
Избавить себя от подбора заданий и их проверки после уроков.
Наладить дисциплину на своих уроках.
Получить возможность работать творчески.

Просмотр содержимого документа
«Адкрыты занятак па адукацыйнай галіне Дзіця і грамадства ў сярэдняй групе. Тэма: “Навядзём парадак і чысціню ў групе”»

Адкрыты занятак па адукацыйнай галіне Дзіця і грамадства

ў сярэдняй групе

Навядзём парадак і чысціню ў групе”

П/з: фарміраваць уяўленні пра абавязкі дзяжурных; развіваць уменні сумесна з дарослым падтрымліваць парадак у групавым пакоі (прыбіраць цацкі, выціраць пыл, праціраць цацачную мэблю); развіваць уменні выконваць абавязкі дзяжурнага па сталовай: акуратна расстаўляць хлебніцы, сурвэтніцы, кубкі, глыбокія талеркі, раскладаць сталовыя прыборы (лыжкі, відэльцы, нажы); па падрыхтоўцы да заняткаў: раскладаць матэр’ялы да заняткаў; развіваць уменні сумесна з дарослым ажыццяўляць догляд за раслінамі кутка прыроды: вызначаць неабходнасць паліву па стане глебы, апырскваць праціраць лісце, рыхліць глебу; выхоўваць працавітасць, павагу да вынікаў сваёй працы і працы іншых

  1. Стварэнне праблемнай сітуацыі: у групе не прыбраныя цацкі, раскіданыя фанцікі.

Выхавальнік з дзецьмі ўваходзяць у групу.

Выхавальнік: а-я-яй! Што гэта такое? Раніцай у нас быў парадак. Што адбылося, пакуль мы адсутнічалі? Можа хто-небудзь з вас так пажартаваў? Гэта не вы? (адказы дзяцей).

Выхавальнік звяртае ўвагу на раскіданыя вакол фанцікі і сляды:

  • Дзеці, паглядзіце, хто ж раскідаў фанцікі? Давайце разам падумаем, хто ж гэта зрабіў? (адказы дзяцей)

  1. Сюрпрызны момант: Пад вясёлую музыку забягае Нязнайка

Нязнайка: а вось і я! Прывітанне, вам, сябры!

Выхавальнік: Нязнайка, дык гэта ты ў нас такі парадак навёў?

Нязнайка: так, гэта я. беспарадак-гэта лепшы парадак! Прыгажосць! Давайце лепш пагуляем!

Выхавальнік: не, Нязнайка, перш чым гуляць трэба ўсё прыбраць, ды на месцы цацкі расставіць!

Нязнайка: так, гэта такая нуда! Дзеці, скажыце, а вам падабаецца працаваць? (адказы дзяцей)

  1. Размова з Нязнайкай пра працу

Выхавальнік: Нязнайка, а ты чаму не любіш працаваць?

Нязнайка: я лічу, што гэта так нецікава і цяжка ... а я люблю весялосць!

Выхавальнік: можа, ты проста лянуешся?

Нязнайка: не, проста я ніколі не наводзіў парадак і чысціню!

Выхавальнік: дзеці, а давайце навучым Нязнайку? (адказы дзяцей)

Аповяд выхавальніка: падыходзім да кутка дзяжурных.

  1. Знаёмства Нязнайкі з кутком дзяжурных. Аповяд дзяцей разам з выхавальнікам пра абавязкі дзяжурных

У нашай групе за парадак і чысціню адказвае не толькі наша Ганна Станіславаўна, але і дзяжурныя. Дзеці дапамагаюць накрываць на стол, рыхтавацца да заняткаў і даглядаць за раслінамі ў кутку прыроды.

Давайце раскажам Нязнайцы і пакажым як трэба працаваць.

  1. Абавязкі дзяжурнага па сталовай:

Спачатку: трэба вымыць рукі

Потым: насуха выцярці рукі ручніком

Надзець фартух.

Пасля сервіруем стол у правільнай паслядоўнасці: сцелім сурвэтку-ставім сурвэтніцу і хлебніцу-ставім кубак-ставім талерку-разкладваем сталовыя прыборы:лыжка, відэлец, нож.

  1. Абавязкі дзяжурнага па заняткам:

Спачатку: трэба расккласці дзецям цыраткі

Потым: раскласці паперу, фарбы, алоўкі, нарыхтоўкі

Пасля занятку: прыбіраем фарбы, малюнкі і цыраты

Мыем рукі, насуха выціраем ручніком

  1. Абавязкі дзяжурнага па кутку прыроды

Спачатку: надзяваем фартух і рыхтуем прыналежнасці для працы

Потым выконваем абавязкі догляду за раслінамі: прамываем падоны, паліваем расліны, апыскваем і праціраем лісты

Прыбіраем прылады працы

Мыем рукі

Здымаем фартух.

  1. Д/г “Абавязкі дзяжурных”



  1. Д/г “Мы дзяжурым”



Нязнайка прыбірае фанцікі, пасля падыходзіць дзяцей, цікавіцца, што яны робяць, як яны гэта робяць, спрабуе працаваць сам.



  1. Вынік занятку

Выхавальнік: ну, вось мы і папрацавалі разам! Ці цяжка вам было працаваць? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: давайце ўспомнім, што ж мы рабілі? Чым мы займаліся? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: як вы думаеце, чаму мы працу зрабілі хутка? (адказы дзяцей).



Выхавальнік: а табе, Нязнайка, спадабалася працаваць разам дзецьмі?



Нязнайка: так, мне вельмі спадабалася! Дзякуй вам, дзеці, што навучылі мяне працаваць! За гэта я хачу вам падарыць салодкі падарунак. (Нязнайка частуе дзяцей, дзеці дзякуюць Карлсану).



Нязнайка: ну, а мне трэба вяртацца дадому! Да новых сустрэч!



(Дзеці развітваюцца з Нязнайкай).



Рэфлексія

На тры сталы размяшчаюцца смайлы: адзін чырвоны з незадаволеным тварам, другі – жоўны-абыякавы смайлік, зялёны – радасны.

  • Дзеці, калі вам усе спадабалася на занятку, падыдзіце да зялёнага смайліка, калі не ўсё – тады да жоўтага, а калі зусім не спадабалася – падыдзіце да чырвонага смайліка.


Получите в подарок сайт учителя

Предмет: Дошкольное образование

Категория: Уроки

Целевая аудитория: Дошкольникам

Автор: Явтошук Жанна Ивановна

Дата: 18.03.2026

Номер свидетельства: 683241


Получите в подарок сайт учителя

Видеоуроки для учителей


ПОЛУЧИТЕ СВИДЕТЕЛЬСТВО МГНОВЕННО

Добавить свою работу

* Свидетельство о публикации выдается БЕСПЛАТНО, СРАЗУ же после добавления Вами Вашей работы на сайт

Удобный поиск материалов для учителей

Проверка свидетельства